Васіль Быкаў - Загад
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Загад"
Описание и краткое содержание "Загад" читать бесплатно онлайн.
Пятрашкін ужо не слухаў тэлефонных званкоў, ён быццам аглух да камутатара: сачыў толькі за тварам камандзіра. У наваколлі тым часам усё болыпала грукату, угары скавытала, мінныя выбухі трэслі, штурхалі зямлю — там, на бугры, Бутэнку, відаць, было вельмі нялёгка. Скаімянелы капітан з выцягнутым наперад касцістым падбародкам, жылістай шыяй і імклівым разлётам валасатых брывоў здаваўсяцяпер інакшым, загадкавым чалавекам. Але вось раптам дрыганула яго брыво і ў вачах мільгануў знаёмы цень злосці. Пятрашкін, як згледзеў тое, ураз згадаў, што недзе там здарылася новая бяда, i аж прыўзняўся на каленях, чуючы сваю чаргу на страшную і немінучую справу. Бы пружына, туга сцяўшыся, баючыся таго i чакаючы, ён гатовы быў рынуцца туды, дзе ўжо зніклі трое яго таваірышаў. Трэба было толькі каімандзірава слова. Аднак капітан глуха i прыдушана, але па-ранейшаму няўмольна i сурова загадаў іншаму:
— Малодшы лейтэнант Полазаў! Даць сувязь!
Малады афіцэр зябка перасмыкнуў плячыма, неяк бокам зірнуў на капітана, бы хацеў што сказаць, але змоўчаў. Затое ў вачах яго занялася такая невыказная, усеабдымная туга, што нават Пятрашкіну ў бліндажы стала неяк сумна. Аднак капітан, здаецца, не прыкмячаў таго, строгі і зацяты, ён чакаў ад афіцэра выканання загаду i знарок не пазіраў на яго. I малодшы лейтэнант пасля нядоўгай маўклівай паўзы спрытным рыўком ускочыў на бруствер. У вузкай шчыліне дзвярэй іМІльганулі і зніклі яго новыя кірзавыя боты з радамі нестаптаных шыпоў на гумавай падэшве.
Застаўшыся ў траншэі, капітан неяк размяк, страціў сваю суровую зацятасць, няўтоены смутак і боль скрывілі пакутаю яго твар. Нешта жаласнае авалодвала ім, у знямозе ён усё болей схіляўся на бруствер, нібы імкнучыся за тым, каго толькі што паслаў на страшную справу.
— Правей, правей бяіры! — крычаў ён услед малодшаму лейтэнанту.
Пятрашкін не ведаў, як там бег той малады афіцэр, але пэўна не
так, як трэба было, бо капітан, у пыл расціраючы пальцамі глыжы, толькі скрыпеў зубамі і шаптаў, ужо не маючы надзеі быдь пачутым:
— Аркадзь, правей! Правей, браточак!.. Эх!..
Учуўшы гэты роспачны шэпт, Пятрашкін раптам усвядоміў, што таго малодшага лейтэнанта капітан таксама назваў Полазавым. Малады тэлефаніст ад таго яшчэ болей здзівіўся. Ён адчуваў: здарылася нешта такое, што цяжка было зразумець цяпер, і толькі вельмі хацелася, каб хоць не напаткала гэтых людзей якое няшчасце. I, напяўшыся ўвесь, з прыкладзенай да вуха трубкай, ён выцягся, як i капітан, i, баючыся міргнуць, глядзеў на скажоны балючай грымасай твар камандзіра.
А там, недзе ў адкрытай восеньскай далечы, усё раўло І грымела. 3 шэлестам, шоргатам і віскам несліся ў паднябессі снарады, стагнала зямля. Тэлефаніст з «Волгі» ўсё патрабаваў сувязь з «Клёнам», але Пятрашкін ужо не адгукаўся яму.
I тое, чаго так чакаў і баяўся Пятрашкін і ад чаго камянеў капітан, здарылася. Ад нейкага жудаснага відовішча Полазаў раптам абхапіў твар рукамі, застагнаў і хіснуўся. Пятрашкін, мярцвеючы ад жаху, кінуў трубку і памкнуўся да камандзіра, але той зараз жа выпрастаўся і сустрэў тэлефаніста ўжо ўладарным, суровым позіркам страшных, нейкіх ашклянелых вачэй.
— Назад!—крыкнуў ён.— Трымаць сувязь!
А сам, як і надоечы Сімакоў, расшпіліў рамяні, скінуў сумку, шпурнуў у траншэю шынель і ў адной гімнасцёрцы з ордэнамі на грудзях кінуўся ў грымлівую прастору поля.
Застаўшыся адзін, Пятрашкін раптам адчуў, як у ягоную душу хлынуў страх. Прыкуты да апарата, ён -не бачыў, што адбываецца наверсе, не ведаў, дзе былі тыя танкі, што нарабілі бяды. Але нядаўні прыклад яго таварышаў, яшчэ не ўсвядомлены і не зусім зразумелы ўчынак капітана прымушалі сувязіста перамагаць страх і трывадь. Ён ужо не зважаў на дрынканне «Волгі», уключыў і не вымаў штэпселя з «Клёна» і слухаў, слухаў. Ад напружанага жадання пачуць, яму часаім здаваўся невыразны пошчак кантактаў, здавалася, вось-вось загамонідь адтуль далёкі голас, але ішоў час, а таго не збывалася.
Урэшце, не могучы далей чакаць, тэлефаніст паклаў на салому трубку і выскачыў з бліндажа. У якім кіламетры на ўзараным касагоры пагорка пыхікалі і пыхкалі зусім неяк нястрашныя здалёку кусцістыя выбухі мін. Увесь схіл пагорка быў ад іх у чорных, падобных адна на адну плямах. I сярод гэтых плям ГЪпрашкш убачыў удалечыні маленькага, неяк дзіўна павольнага і мізэрнага капітана Полазава. Ён, відаць, знайшоў канцы перабітага кабеля і, схіліўшыся, з усяе сілы сцягваў іх з пагорка, далей ад гэтага няспыннага поскаку смерці. Наперадзе, ззаду і з бакоў афіцэра ўсё пырскалі, бы прарываліся з-пад зямлі, выбухі мін, а ён, не зважаючы на тое, рабіў сваю справу. Пятрашкін, гледзячы на яго ў той час, чамусьці не адчуваў ужо страху за сваё жыццё — яго апанавала прагнае жаданне, каб хоць як-небудзь мінавала афіцэра бяда.
Але, відаць, немагчыма было доўга ўцалець у гэтай віхуры ўзрываў. Ужо амаль у самым нізе пагоірка пырснуў і затуліў капітана шырокі, клубчасты куст выбуху. Пятрашкін схаладзеў увесь і некалькі бясконцых секунд чакаў, пакуль асядзе пыл і зямля. I тады на краі той новай чорнай плямы паказалася нешта дзіўнае, бясформеннае...
У адно імгненне тэлефаніст адчуў, што прышла і яго чарга. «Волга» ў камутатары злучана з «Клёнам»: калі адновіцца лінія, яны адразу звяжуцца, а калі не... калі не, дык і ён тут усёроўна ўжо не будзе патрэбны. Натхнёны магутнай сілай яшчэ не выкананага загаду, ён абапёрся рукамі на бруствер і скочыў угору.
I тады ў бліндажы настойліва і голасна зазваніў апарат.
Не адразу нават уцяміўшы, што здарылася, павісшы жыватом на краі траншэі, Пятрашкін некалькі хвілін нерухома слухаў залівісты выклік і потым спотырча кінуўся да камутатара.
— «Рэзеда», «Рэзеда», як чутна?.. Дзе вы там прапалі?.. Гаворыць «Клён»...
Тэлефаніст нема замычэў ад радасці, амаль фізічна адчуў, як звалілася з яго душы вялізнае гора. Ён зараз жа выклікаў «Волгу» і торапка, нібы баючыся згубіць сваё неспадзяванае шчасце, закрычаў у трубку:
— «Волга»! «Волга»!., перадайце дваццаць першаму, іх загад выканан... Сувязь ёсць! Ёсць сувязь! Гаварыце з «Клёнам»... Што? Начальник сувязі?.. Няма ўжо начальніка сувязі. Няма... Гаварыце з «Клёнам»...
Часопіс "Маладосць", № 12, 1958.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Загад"
Книги похожие на "Загад" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Васіль Быкаў - Загад"
Отзывы читателей о книге "Загад", комментарии и мнения людей о произведении.