Сяргей Белаяр - Выратавальная місія
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Выратавальная місія"
Описание и краткое содержание "Выратавальная місія" читать бесплатно онлайн.
— Гэта ж генацыд!
— Называй гэта помстай, Якуб. Мы не знішчылі ніводнай парушынкі, а пыл забіў дваццаць тры чалавекі.
— Я буду вымушаны паведаміць камандаванню!
— Само сабой. Ты ж не так выхаваны.
— Каманда не пагодзіцца ўдзельнічаць у бойні!
— Ты ўпэўнены?.. Не!.. Няхай пыл прыме нас сур’ёзна! Людзі — не нешта, а нехта! І проста так забіваць нас не дазволена нікому!
— Ты — маньяк, Едка!
— Мне больш падабаецца, калі мяне называюць альтруістам, Якуб!
— Кінбут, ты ж не дазволіш яму зрабіць гэта? Падумай пра наступствы!
— Не хачу стаць вінаватым у гібелі дзесяці мільярдаў чалавек!
Хурда паваліўся на канапу і абхапіў рукамі галаву. Яго плечы паніклі. Раз за разам суднавы лекар паўтараў:
— Псіхі!
— Ідзі да сябе, Якуб! Адпачні! З часам зразумееш, што так будзе лепш для ўсіх.
Хурда падняўся і моўчкі пайшоў.
— Едка, збяры каманду на камандным мосціку!
— Ёсць! — па калідоры загрукаталі чаравікі работніка службы бяспекі.
На паўдарогі да каюты суднавы лекар павярнуў. Як добра, што Бянткоўскі не даў загаду зачыніць арсенал. Хурда ўзяў аўтаматычную вінтоўку і выпіў для адвагі пяцьдзясят грам размешанага з вадой медыцынскага спірту.
Да таго часу, як суднавы лекар з’явіўся на капітанскім мосціку, усе былі ў зборы. Выдатна, не давядзецца бегаць па «Слейпніры».
Гаворка капітана абарвалася на паўслове. Галовы прысутных павярнуліся да Хурды.
— Я не хачу нікога забіваць, але калі спатрэбіцца, стрэлю без ваганняў!.. Едка пісталет на падлогу! Усім падняць рукі!
— Якуб, што ты робіш?
— Усяго толькі спрабую не дапусціць канфлікту цывілізацый, капітан. Я замкну вас у кают-кампаніі, а сам уступлю ў кантакт з пылам. І на гэты раз усё атрымаецца!
— Апамятайся, пыл заб’е цябе, як Смаляка і экіпаж «Ёгана Кеплера»!
— Я буду дзейнічаць інакш, Едка.
— Ты не толькі заб’еш нас усіх, але і загубіш Зямлю!
— Розум зразумее розум.
— Калі толькі адзін з іх не хворы!
— Замаўчы, Едка! — як ні стараўся суднавы лекар кантраляваць сябе, раздражненне вырвалася вонкі. — Мне надакучыла слухаць тваю бязглуздзіцу! І капітан таксама малайчына — паверыў у гэтыя ідыёцкія балачкі пра злых іншапланецян!
— Можа, таму, што яны не даюць нам падставы думаць інакш?
— Замаўчы! — раздражненне ўзмацнілася шматкроць. Рукі брыдка дрыжалі. — Не прымушай мяне забіваць!
— Ты перастаў быць чалавекам, калі пыл стаў табе даражэйшым за людзей...
— ЗАМАЎЧЫ! — выводзілі з сябе не толькі словы работніка службы бяспекі, але і поўныя спагады погляды таварышаў. — Марш у кают-кампанію!
Страшэнны ўдар патрос зоркалёт. Ратавальнікі паваліліся на падлогу. Праз некалькі секунд рушыў услед другі ўдар. І без паўзы — трэці.
Пыл пайшоў у атаку.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Выратавальная місія"
Книги похожие на "Выратавальная місія" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Сяргей Белаяр - Выратавальная місія"
Отзывы читателей о книге "Выратавальная місія", комментарии и мнения людей о произведении.