Валерый Гапееў - Неадпраўленая аповесць
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Неадпраўленая аповесць"
Описание и краткое содержание "Неадпраўленая аповесць" читать бесплатно онлайн.
Улёгся спаць, не выключаючы камп’ютар і святло ў кабінеце.
Раніцай датчык паказаў, што запісаў няма, камера была наладжана такім чынам, што запісвала толькі рух. Лістоў у скрыні не мелася. Яны былі, але звычайныя, рабочыя паведамленні і заўсёдны спам.
Віктар як ніколі за апошнія дні спакойна працаваў, правіў аповесць у перапынках, калі стамляўся ад формул праграмы. Правакаваў невядомага: выходзіў надоўга з кабінета, наогул з хаты. але нічога не здарылася з таго, што было раней.
Мінула яшчэ колькі часу. Рукапіс быў амаль гатовы. І тут раніцай аднаго дня Віктара выклікалі ў фірму: звычайная справа, усё ж ён — штатны работнік. Ён папрасіў у мяне аўто, з’ехаў на цэлы дзень.
Яшчэ пад’язджаючы да хаты, ён адчуваў, не, ён ведаў: яго чакае нешта. Сэрца калацілася так, што яго штуршкі перадаваліся рукам, якія трымалі руль.
Прадчуванне апынулася дакладным.
Па-першае, індыкатар паказваў цэлых 11 хвілін запісу.
Па-другое, сярод іншых лістоў у скрыні ляжаў і яго ліст самому сабе.
Віктар не ведаў, што паглядзець першае.
І пайшоў рыхтаваць сабе каву і карміць сваю сойку.
«Do not leave me alone. I am sad. I need you.» — «Не пакідай мяне адну. Мне сумна. Ты патрэбен мне.» — цэлых тры сказы на англійскай былі ў лісце.
Віктар амаль раўнадушна паціснуў плячыма і ўключыў прагляд запісу камеры відэаназірання.
— Я ўсё зразумеў, Эрні, — перабіў я мужчыну. — Далей я ўсё зразумеў, можаш не расказваць.
Мы памаўчалі, думаючы кожны пра сваё.
— Ты заўважыў, як тут ціха? — спытаў Эрні. — У звычайныя гады тут заўсёды крычаць сойкі: тэрмін збору зімовых запасаў. А цяпер — ціха. Пасля таго выпадку.
— Хто яго ведае, — паціснуў я плячыма. — Сойку ж і не заўважыш адразу. Можа, надвор’е такое.
— Добрае надвор’е, — не пагадзіўся Эрні. — А сойка. так, адразу птушка і непрыкметная. Затое, калі ўзляціць, раптам пырсне на цябе яркім блакітам распраўленых крылаў. І так няўлоўна прамільгне, і не зразумееш: што ж такога яркага, прыгожага ёсць у гэтай птушцы, чым яна прыцягвае? Віктар казаў, што ў беларусаў яе назва ад слова «ззяць». Бач, ведаюць сэнс і ў назвах. Дык што ты напішаш? — нечакана задаў ён пытанне.
— А што ў цябе за дакумент ёсць? Той, які для версіі спатрэбіцца?
— Латарэя, выйгрышная, на 50 000 долараў. Гэта латарэя Віктара. Ён пытаўся мяне, ці можна яе наўпрост перадаць якому дзіцячаму дому ў Беларусі. Вось. А я скажу табе, што мне гэтую латарэю перадаў на захоўванне Дэвід. А латарэю нібыта купіў па просьбе Дэвіда і за яго грошы Віктар. Быў у горадзе і выканаў просьбу суседа. Вось і версія. Дэвід быў балбатлівы трохі. Ён мог пахваліцца пра выйгрыш у бары. А як яго дзяліць, калі набываў Віктар?
— Выдатная версія, — без радасці адказаў я.
— Тады трымай латарэю, — Эрні дастаў і працягнуў мне яркі прастакутнік. — Ты абяцаеш прамаўчаць пра гэту паляну?
— Так. Віктар адправіў сваю аповесць?
— Не, не паспеў. Мы сядзелі з ім апоўдні на гэтай паляне. Ён адпусціў сойку і распавядаў мне, што я распавёў табе цяпер. Адправіць аповесць ён збіраўся праз два дні. Але я ўсё сцёр тым жа вечарам... І аповесць таксама.
— Што ж, усё ясна. — кіўнуў я, закурыў. — Пра паляну я нікому не скажу. Але сам вярнуся сюды не раз. Адзін. Ты мне вер.
— А ты верыш? — спытаў ціха Эрні.
— Я веру, — таксама ціха адказаў я і нечакана для сябе дадаў: — А сойкі сюды вернуцца.
— Ты думаеш? — з надзеяй дзіцяці ў голасе спытаў Эрні.
— Вядома, — упэўнена адказаў я, зацягнуўся глыбока, выпусціў дым. — Як жа можа быць інакш? І яшчэ. Ты ўсё сцёр на камп’ютары Віктара, я ведаю, але ты не мог сцерці той самы відэазапіс, што зрабіла камера. Я веру табе. Але я хачу паглядзець . Убачыць .
— Я ведаў, што ты спытаеш, — Эрні спакойна палез у кішэню і дастаў мінідыск. — Г эта копія.
Я вяртаўся адзін — Эрні застаўся сядзець на паляне. Ішоў, не выбіраючы сця жынак, упэўнены, што выйду да бара.
***
...Дык вось, нагадаем нашым чытачам той фатальны вечар. У бары ў Лінды сабралася амаль усё мужчынскае насельніцтва пасёлка. Віктар знаходзіўся там нечым вельмі засмучаны. Зайшоў Дэвід, радасна-ўзбуджаны.
Наперадзе раптам пачуў кароткі звонкі крык. Спыніўся. Я быў упэўнены, што гэта пракрычала сойка. Чакаў, але гук больш не паўтарыўся. Узіраўся па баках, і мне ці то здалося, ці то на самай справе я ўбачыў у шэрасці лесу кароткую сінюю маланку.
— Лінда, усім выпіўку за мой кошт, — весела абвясціў ён. — У мяне было ўдалае паляванне!
Потым ён пачаў расказваць, што купіў пляменніку паветраную стрэльбу з аптычным прыцэлам і вырашыў яе тут жа праверыць.
— Не чакаў такой трапнасці! Адным стрэлам — і дакладна ў галаву! — захлёбваўся Дэвід ад захаплення, трымаючы ў адной руцэ стрэльбу, а ў другой — мёртвае цельца сойкі. Замест галоўкі боўтаўся камяк скрываўленых пёрак. — Лінда, будзе добрая вячэра твайму кату!
Ён стаў хутка выдзіраць з крылцаў птушкі яркія блакітныя пёркі, потым са здзіўленнем узняў перад сваім тварам мёртвую птушку за лапку:
— Глядзіце, ды яна пазначаная! — выгукнуў ён, звяртаючы ўвагу прысутных на блакітнае колца на лапцы птушкі. — Мабыць, гэта нейкі знак!
— Гэта арнітолагі пачапілі, — выказаў здагадку нехта з прысутных мужчын. — Удачлівы ты! Яшчэ і прэмія будзе!
— Так, так! — радасна рагатнуў Дэвід. — Я вельмі ўдачлівы, няхай мне пазайздросцяць!
Ніхто не паспеў нічога зрабіць — Віктар раптоўна падняўся з-за стала, узляцела руля карабіна, і адразу ж аглушальна грымнуў стрэл.
Дэвід упаў. А Віктар сеў за стол. Вочы яго былі невідушчыя. Карабін выхапілі з яго рук, але Віктар, здаецца, і не заўважыў гэтага. Яго ніхто не чапаў да прыезду паліцэйскіх.
***
Ну вось, цяпер пяройдзем да гэтага маленькага прастакутніка коштам 50 000 долараў. Да латарэі, якую купіў па просьбе Дэвіда за яго грошы Віктар у горадзе. Нашы чытачы любяць грошы. няхай паспрачаюцца, каму павінен дастацца выйгрыш: таму, хто купіў, ці таму, каму купілі.
Я скончыў артыкул. Рэдактар будзе задаволены, бо заўтрашні нумар можна даваць з патроеным тыражом. Я атрымаю вельмі добра, а яшчэ за права перадруку... А яшчэ тэлевізійнікі наляцяць, каб усім паказаць гэты выйгрышны латарэйны квіток.
Паляна Одры застанецца цнатліва чыстай.
А цяпер я яшчэ і яшчэ раз буду праглядваць тыя самыя адзінаццаць хвілін запісу камеры відэаназірання, што ўсталёўваў у сваім доме Віктар.
Глядзець, як на працоўны стол з клавіятурай успырхне сойка. Як яна хітравата скосіць галоўку набок — у бок зрэнкі аб’ектыва, ледзь міргне яе, а потым упэўнена, не спяшаючыся, яна стане наносіць кароткія ўдары па клавішах сваёй дзюбай — зусім як чалавек, які першы раз сеў за клавіятуру і выбівае літары адным пальцам. Потым сістэма апавясціць кароткім галасавым паведамленнем аб адпраўцы ліста, зноў сойка падніме сваю галоўку і яе вочка раптам вільготна блісне цалкам асэнсавана. Так, што па мне кожны раз прабягае дрыготка ў гэты момант. Яна быццам развітваецца. З лёгкім дакорам за нявер’е.
Я шукаю ў інтэрнэце таго рэдактара, якому Віктар не змог адправіць сваю аповесць.
Я павінен усё расказаць яму. І яшчэ сказаць пра тое, што мне сёння тэлефанаваў Эрні. Ён з радасным хваляваннем расказваў, што на ганку зачыненага дома Віктара Этроў сёння ўвесь дзень нерухома праседзела сойка.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Неадпраўленая аповесць"
Книги похожие на "Неадпраўленая аповесць" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Валерый Гапееў - Неадпраўленая аповесць"
Отзывы читателей о книге "Неадпраўленая аповесць", комментарии и мнения людей о произведении.