Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Аб гэтым я i не падумаў, - сказаў Кемп.
- Так, i я таксама. А снег адкрыў мне вочы на iншую небяспеку. Я не змог выходзiць на вулiцу, калi iшоў снег: ён аблеплiваў i такiм чынам выдаваў. Дождж таксама выдаваў бы маю прысутнасць, абводзячы мяне вадзяным контурам i ператвараючы мяне ў паблiскваючую паверхнасць чалавека - у пузыр. А туман? Пры тумане я ператвараўся б у мутны пузыр, у вiльготны абрыс чалавека. Акрамя таго, бадзяючыся па вулiцах у лонданскай атмасферы, я пэцкаў ногi, а на скуры асядалi сажа i пыл. Я не ведаў, колькi спатрэбiцца часу, каб гразь выдала мяне; але я ясна разумеў, што гэта не за гарамi, паколькi размова iшла аб Лондане. Я накiраваўся да трушчобаў каля Грэйт-Портленд-стрыт i апынуўся ў канцы вулiцы, дзе жыў раней. Я не пайшоў гэтай дарогай, таму што насупраць яшчэ дымных руiн дома, якi я падпалiў, стаяў густы натоўп. Мне трэба было знайсцi вопратку. Тут мне кiнулася ў вочы адна з тых карчомак, дзе прадаецца ўсё: газеты, ласункi, цацкi, канцылярскiя прылады, ёлачныя ўпрыгожаннi i так далей; у вiтрыне я заўважыў цэлую выстаўку масак i насоў - i гэта зноў падказала мне тую ж думку, што i цацкi ў "Omnium". Я павярнуў назад, ужо з акрэсленай мэтай, i пазбягаючы шматлюдных вулiц, накiраваўся да глухiх кварталаў на поўнач ад Стрэнда: я ўспомнiў, што дзесьцi ў гэтых месцах гандлююць вырабамi два цi тры тэатральныя касцюмеры.
Дзень быў халодны, уздоўж вулiц дзьмуў пранiзлiвы паўночны вецер. Я iшоў хутка, каб на мяне не натыкалiся ззаду. Кожнае скрыжаванне ўяўляла для мяне небяспеку, за кожным прахожым я павiнен быў пiльна сачыць. У канцы Бедфорд-стрыт нейкi чалавек, мiма якога я праходзiў, нечакана павярнуўся i, наляцеўшы прама на мяне, збiў мяне на маставую, дзе я ледзьве не трапiў пад колы пралёткi. Рамiзнiкi, якiя тут знаходзiлiся, вырашылi, што з iм адбылося нешта накшталт удара. Гэта сутыкненне так падзейнiчала на мяне, што я зайшоў на рынак Ковент-Тардэн i там сеў у куток, каля латка з фiялкамi, задыхаючыся i дрыжучы ад страху. Я, мусiць, моцна прастудзiўся i вымушаны быў неўзабаве пайсцi адтуль, каб не прыцягнуць увагу сваiм чханнем.
Нарэшце я дасягнуў мэты сваiх пошукаў, - гэта была брудная, заседажаная мухамi крама ў завулку каля Друры-Лейн, з акном, поўным тэатральных касцюмаў, фальшывых каштоўнасцяў, парыкоў, туфляў, дамiно i фотаздымкаў акцёраў. Крама была старая, нiзкая i цёмная, а над ёю высiлiся яшчэ чатыры паверхi змрочнага, панурага дома. Я зазiрнуў у акно i, не заўважыўшы нiкога ў краме, увайшоў. Падвешаны да дзвярэй званочак бразнуў. Я пакiнуў дзверы адчыненымi, а сам шмыгнуў мiма пустога манекена i схаваўся ў кутку за вялiкiм трумо. З хвiлiну нiхто не з'яўляўся. Потым я пачуў у краме нечыя цяжкiя крокi.
Я паспеў ужо скласцi план дзеянняў. Я думаў прабрацца ў дом, схавацца дзе-небудзь наверсе, дачакацца зручнай хвiлiны i, калi ўсё сцiхне, падабраць сабе парык, маску, акуляры i касцюм, а там непрыкметна выслiзнуць на вулiцу, магчыма ў вельмi недарэчным, але ўсё ж праўдападобным выглядзе. Мiж iншым, я спадзяваўся ўзяць i грошы, якiя трапяцца пад руку.
Чалавек, якi зайшоў у краму, быў маленькi гарбун з нахмураным лбом, доўгiмi рукамi i вельмi кароткiмi крывымi нагамi. Мусiць, мой званок застаў яго за ядой. Ён запытальна агледзеў краму, потым чаканне на яго твары змянiлася здзiўленнем i нарэшце гневам, калi ён пераканаўся, што ў краме нiкога няма. "Чорт бы ўзяў гэтых хлапчукоў!" - прагаварыў ён. Ён выйшаў на вулiцу i паглядзеў направа i налева. Праз хвiлiну ён вярнуўся, са злосцю зачынiў дзверы нагой i, бармочучы штосьцi сам сабе, накiраваўся да дзвярэй, адкуль выйшаў упершыню.
Я выбраўся са сваёй схованкi, каб iсцi за iм, але, пачуўшы мой рух, ён спынiўся як укапаны. Спынiўся i я, уражаны тонкасцю яго слыху. Ён зачынiў дзверы перад самым маiм носам.
Я быў у нерашучасцi. Раптам я зноў пачуў яго хуткiя крокi, i дзверы зноў адчынiлiся. Ён стаў аглядваць краму з выглядам чалавека, чые падазрэннi яшчэ не рассеялiся. Затым, па-ранейшаму бармочучы, агледзеў з абодвух бакоў прылавак, зазiрнуў пад мэблю, якая стаяла ў краме. Пасля гэтага ён спынiўся, насцярожана азiраючыся. Таму што ён пакiнуў дзверы адчыненымi, я шмыгнуў у суседнi пакой.
Гэта была дзiўная каморка, бедна абсталяваная, з кучай масак у кутку. На стале стаяла астылае снеданне гаспадара. Паверце, Кемп, нялёгка мне было стаяць тут, удыхаючы пах кавы, i глядзець, як ён прымаецца за яду. А еў ён вельмi неапетытна. У пакоi было трое дзвярэй, з якiх адны вялi наверх, iншыя - унiз, але ўсе яны былi зачынены. Я не мог выйсцi з пакоя, пакуль ён у iм знаходзiўся, я не мог нават сысцi з месца з-за яго чартоўскай чуйнасцi, а ў спiну мне дзьмула. Два разы я ледзьве не чхнуў.
Адчуваннi мае былi незвычайныя i цiкавыя, але разам з тым я адчуваў невыносную стомленасць i ледзьве дачакаўся, пакуль ён справiўся са сваiм снеданнем. Нарэшце ён пад'еў, паставiў свой нiкчэмны посуд на чорны бляшаны паднос, на якiм стаяў кафейнiк, i, згарнуўшы крошкi з запэцканага гарчыцай абруса, пайшоў з падносам да дзвярэй. Таму што рукi яго былi заняты, ён не мог зачынiць за сабой дзверы, хаця яму, вiдаць, гэта хацелася зрабiць. Нiколi ў жыццi я не бачыў чалавека, якi б так любiў зачыняць дзверы! Я пайшоў за iм у падвал, у брудную, цёмную кухню. Там я з задавальненнем назiраў, як ён пачаў мыць посуд, а затым, не чакаючы нiякага толку ад майго знаходжання ўнiзе, дзе да ўсяго мае босыя ногi стылi на цаглянай падлозе, я вярнуўся i сеў у яго крэсла перад камiнам. Таму што агонь згасаў, я, не падумаўшы, падкiнуў вуглёў. Гэты шум зараз жа прыцягнуў увагу гаспадара, ён прыбег усхваляваны i пачаў абшукваць пакой, прычым адзiн раз ледзьве не закрануў мяне. Але i гэты старанны агляд, вiдаць, мала задаволiў яго. Ён спынiўся на парозе i, перш чым спусцiўся ўнiз, яшчэ раз уважлiва агледзеў увесь пакой.
Я прасядзеў у гэтай маленькай гасцiнай цэлую вечнасць. Нарэшце ён вярнуўся i адчынiў дзверы наверх. Мне ўдалося працiснуцца следам за iм.
На лесвiцы ён раптам спынiўся, так што я ледзьве не наскочыў на яго. Ён стаяў, павярнуўшы галаву, гледзячы мне прама ў твар i ўважлiва прыслухоўваючыся. "Я гатовы паклясцiся..." - сказаў ён. Доўгай валасатай рукой ён пашчыпваў нiжнюю губу, i позiрк яго слiзгаў па лесвiцы. Штосьцi прабурчэўшы, ён стаў падымацца наверх.
Ужо ўзяўшыся за ручку дзвярэй, ён зноў спынiўся з выразам таго ж сярдзiтага неразумення на твары. Ён вiдавочна ўлоўлiваў шорах маiх рухаў. Як бачна, у гэтага чалавека быў незвычайна тонкi слых. Раптам iм авалодала шаленства. "Калi хто-небудзь забраўся ў дом..." - закрычаў ён, моцна вылаяўся i, не закончыўшы пагрозы, сунуў руку ў кiшэню. Не знайшоўшы там таго, што шукаў, ён шумна i сярдзiта кiнуўся мiма мяне ўнiз. Але я за iм не паследаваў, а ўсеўся на верхняй прыступцы лесвiцы i стаў чакаць яго вяртання.
Неўзабаве ён з'явiўся зноў, усё яшчэ штосьцi мармычучы. Ён адчынiў дзверы, але перш чым я паспеў увайсцi, ён зачынiў iх перад маiм носам.
Я вырашыў агледзець дом i патрацiў на гэта нейкi час, стараючыся рухацца як мага цiшэй. Дом быў зусiм стары, ды такi сыры, што шпалеры адсталi ад сцен, i поўны пацукоў. Амаль усе дзвярныя ручкi паварочвалiся вельмi туга, i я баяўся чапаць iх. Некаторыя пакоi былi зусiм без мэблi, а iншыя завалены тэатральным хламам, якi быў куплены - калi меркаваць па яго знешнiм выглядзе - з другiх рук. У пакоi побач са спальняй я знайшоў кучу старой вопраткi. Я стаў нецярплiва капацца ў ёй i, захапiўшыся, забыўся пра тонкi слых гаспадара. Я пачуў асцярожныя крокi i падняў галаву якраз своечасова: гаспадар з'явiўся на парозе са старым рэвальверам у руцэ i ўтаропiўся на раскiданую кучу вопраткi. Я стаяў, не варушачыся, увесь час, пакуль ён з разяўленым ротам падазрона аглядваў пакой. "Напэўна яна! паволi вымавiў ён. - Чорт бы яе ўзяў!"
Ён бясшумна зачынiў дзверы i тут жа замкнуў iх на ключ. Я пачуў яго крокi, якiя аддалялiся. I раптам я зразумеў, што замкнуты. У першую хвiлiну я разгубiўся. Прайшоў ад дзвярэй да акна i назад i спынiўся, не ведаючы, што рабiць. Мяне ахапiла шаленства. Але я вырашыў перш за ўсё агледзець вопратку, i першая ж мая спроба сцягнуць вузел з верхняй палiцы, зноў устрывожыла гаспадара. Ён з'явiўся яшчэ больш змрочны, чым раней. На гэты раз ён зачапiў мяне, адскочыў i, уражаны, спынiўся, разявiўшы рот, пасярод пакоя.
Неўзабаве ён крыху заспакоiўся. "Пацукi", - сказаў ён напаўголасу, прыклаўшы палец да губ. Ён вiдавочна быў некалькi напалоханы. Я бясшумна выйшаў з пакоя. Але пры гэтым рыпнула маснiца. Тады гэты д'ябал стаў хадзiць па ўсiм доме, з рэвальверам напагатове, замыкаючы ўсе дзверы i хаваючы ключы ў кiшэню. Уцямiўшы, што ён задумаў, я прыйшоў у такое шаленства, што ледзьве было не прапусцiў зручны момант. Я цяпер дакладна ведаў, што ён адзiн ва ўсiм доме. Таму я без усялякiх цырымонiй стукнуў яго па галаве.
- Стукнулi па галаве?! - усклiкнуў Кемп.
- Так, аглушыў яго, калi ён iшоў унiз. Стукнуў яго стулам, якi стаяў на пляцоўцы лесвiцы. Ён пакацiўся ўнiз, як мех са старым абуткам.
- Але, дазвольце, простая гуманнасць...
- Простая гуманнасць падыходзiць для звычайных людзей. Вы зразумейце, Кемп, мне трэба было выбрацца з гэтага дома апранутым - i так, каб ён мяне не ўбачыў. Iншага спосаба я не мог прыдумаць. Потым я заткнуў яму рот камзолам эпохi Людовiка Чатырнаццатага i завязаў яго ў прасцiну.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.