» » » » Эльза Триале - Iвета (на белорусском языке)


Авторские права

Эльза Триале - Iвета (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эльза Триале - Iвета (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Iвета (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Iвета (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Iвета (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Триале Эльза

Iвета (на белорусском языке)

Эльза Трыяле

Iвета

Пераклад: Л.Казыра

Калi ў гэтым горадзе i было што прыгожае, то гэта парк на фоне аголеных гор пясчанага колеру. Вострыя горныя вяршынi, здавалася, даставалi да самага неба. Неяк дзiўна было бачыць на гарызонце горы, бо гарызонт як быццам бы павiнен быў засланяцца дамамi. Але справа ў тым, што горад быў не такi вялiкi, як магло падацца на першы погляд: высокiя будынкi ў цэнтры - мясцовыя небаскробы, цесныя завулачкi вакол сабора, дзе жыла бедната, новенькiя акуратненькiя вiлы ў толькi што забудаваным квартале, дзе чамусьцi нiкога не было вiдно, - усё гэта сваёй маштабнасцю магло ўразiць толькi турыстаў. А мясцовыя жыхары добра ведалi, што прайсцi гэты гарадок з канца ў канец можна было за лiчаныя хвiлiны. Парк, якi, здавалася, быў цэнтрам горада, куды ўпiралася асноўная магiстраль, што iшла ад вакзала, на самай справе знаходзiўся на ўскраiне, i таму фонам яму былi горы ды неба.

Парк красаваўся ў далiне. Туды можна было спусцiцца па высокай прыгожай лесвiцы або па шырокай алеi, абапал якой стаялi белакаменныя скульптуры. I варта было зрабiць толькi некалькi крокаў, як чалавек нiбы трапляў у iншы свет: дыхалася лёгка i прыемна, вочы супакойвалiся ад зелянiны i квеценi, а знiзу даносiўся невядомы цудоўны водар, якi, напэўна, iшоў вунь ад тых вялiкiх ружовых кветак, што раслi на лужку пад экзатычнымi дрэвамi... Чалавек рабiў яшчэ два-тры крокi - водар станавiўся мацнейшым, цягнуў да сябе як магнiтам, i на апошнiх прыступках лесвiцы ўжо хацелася бегчы, каб хутчэй апынуцца ў раi.

Чаго тут толькi не было: зялёныя падстрыжаныя газоны, царства рознакаляровых кветак, дрэвы рэдкiх парод, на якiх вiселi шыльдачкi, прасторныя паляны, абкружаныя векавымi дубамi, шырокiя прамыя алеi, ручаёк, уздоўж якога змейкай вiлася вузенькая сцежка, сажалка, цi, дакладней, ставок, дзе плавалi качкi. А крыху воддаль вiднеўся гай. Там на волi бегалi ланi. Былi тут i клеткi з птушкамi. Каля клетак важна паходжвалi паўлiны, распусцiўшы нiбы напаказ свае залацiстыя сiне-зялёныя хвасты. Ну, а белых галубоў было столькi, што пра iх i гаварыць не даводзiцца. У самым канцы парку стаяла агароджа, а за ёй - пыльная дарога, прыгарадныя рэстаранчыкi i аголеныя горы пясчанага колеру...

Адна круглая паляна была адведзена для дзяцей. Тут пад шатамi высокiх разгалiстых дрэў, нiбы ў велiзарнай палатцы, створанай самой прыродай, можна было ўратавацца ад сонечнай спёкi i дажджу. Самых маленькiх тут чакалi пясочнiцы; большых запрашалi да сябе арэлi i кольцы. Вакол стаялi лаўкi i металiчныя крэслы са спружынiстымi сядзеннямi. Такiя крэслы вiднелiся i ў iншых месцах парку: дзе па чатыры, дзе па шэсць, дзе па два - яны былi расстаўлены ў кружок або ў рад i нiбы прапаноўвалi наведвальнiку: пасядзi тут, перадыхнi...

Быў гэта рай зямны, пакiнуты Адамам i Евай, цi рай нябесны, прызначаны для праведнiкаў? Рай першароднага грэху цi ўсiх дабрачыннасцей? Як бы там нi было, але цяпер ён пуставаў. Пыльны горад кiшэў людзьмi, а ў парку не было нi душы. Мясцовыя жыхары прыходзiлi сюды не часцей, чым парыжане падымаюцца на Эйфелеву вежу. Нiхто не сядзеў на металiчных крэслах, хоць чамусьцi здавалася, што на iх толькi што адпачывалi людзi, нiхто не прыплюшчваў вочы, упiваючыся гэтым непаўторным водарам, нiхто не любаваўся ланямi i паўлiнамi... Жоўты пясочак для немаўлят паступова ператварыўся ў пыл, а вяроўкi на арэлях згнiлi... Парк абязлюдзеў. Праўда, як i раней, тут заставалiся раслiны, дрэвы, птушкi, звяры ды яшчэ адзiнокiя садоўнiкi i вартаўнiкi.

Зрэшты, бывалi тут i яшчэ дзве жывыя iстоты: Iвета i Дэдэ. Яны прыходзiлi ў парк з тае самае пары, калi Дэдэ быў у два разы старэйшы за Iвету, гэта значыцьi калi ёй было тры гады, а яму шэсць. З часам рознiца гэтая згладзiлася, i абодвум стала ясна, што iх проста раздзяляюць усяго толькi тры гады.

Але ў любым узросце - i калi яны поўзалi ў пясочнiцы, i калi гулялi ў хованкi цi каталiся на арэлях, i калi цалавалiся ў кустах недалёка ад стаўка, i калi Дэдэ чытаў вершы, а Iвета не слухала, бо ў яе кружылася галава ад поцiску сябравай рукi, - у любым узросце, пакуль яны хадзiлi ў парк, яны хадзiлi разам i бывалi заўсёды разам. Пакуль яны хадзiлi ў парк... Гэта быў iх парк, iх дом, iх радзiма...

...Банальная гiсторыя, калi толькi можна назваць злачынства банальным. А вайна - што можа быць больш банальным за вайну! Але вайна тут нi пры чым. Не вайна прагнала iх з раю, яны самi, па сваёй волi, пакiнулi яго...

Дэдэ вучыўся ў Парыжы. Iвета працавала ў бацькавай краме "Дамскае гатовае адзенне". Гэта прыгожая крама з вялiкiмi люстранымi вiтрынамi стаяла на рагу цэнтральнага праспекта i адной невялiчкай вулiцы.

Iвета была мiлая, добрая i, на сваю бяду, прыгожая. Не было ў ёй нi кропелькi злосцi, як не знойдзеш i намёку на горыч у трапiчным плодзе папаi. Яна ветлiва абслугоўвала пакупнiкоў, а яе цярпенню, здавалася, не было мяжы. Заўсёды з усмешкай завiхалася яна за прылаўкам, i ў гэтай натуральнай, непадробнай усмешцы не было нiчога ад пастаўленай гандлярскай ухмылачкi. З любоўю, пяшчотай адносiлася яна i да бацькi - высокага худога мужчыны, хворага на страўнiк, i да мацi - рухавай мажнай кабеты, якая вечна задыхалася ў сваiм цесным гарсэце. Мацi была трохi бесталковая i мiтуслiвая, затое бацька любiў парадак i, за што нi браўся - усё даводзiў да ладу.

Бацькi не вельмi турбавалiся пра паводзiны дачкi ў вольны час - i так яна, бедная, не зведала маладосцi з-за гэтай вайны, дык цi варта пазбаўляць яе хоць нямногiх забаў, якiя яна можа сабе дазволiць...

Таму дома дзяўчына вечарамi не сядзела, а бацькi не пыталiся, куды яна ходзiць i з кiм бавiць час. Суседзi, праўда, прыкмячалi, што Iвета заўсёды вяртаецца ў самы апошнi момант перад каменданцкай гадзiнай, i лiчылi яе не вельмi сур'ёзнай дзяўчынай. Гэтыя бясконцыя перашэптваннi ў садку, гэтыя два ценi на белай сцяне крамы... Што тут гадаць, хiба гэта да твару прыстойнай дзяўчыне - думалi i гаварылi суседзi...

Пачуўшы, як пстрыкае ключ у замку, мацi падавала голас: "Гэта ты, Iвета? Зайдзi пацалуй нас".

Iвета заходзiла ў спальню бацькоў, там было душнавата i пахла чымсьцi такiм знаёмым! Гэты пах Iвета памятала з самага маленства, калi, бывала, тата з мамай у нядзелю маглi паляжаць у пасцелi пазней i клалi яе памiж сабой на шырокi ложак. Фiранкi былi шчыльна завешаныя, i толькi на тумбачцы гарэў начнiк пад сiнiм абажурам. На крэслах валялася знятая адзежа, стары халат, з якiм бацька нiяк не хацеў развiтвацца, - нiшто так добра не грэе, як старыя рэчы, - мамiна бялiзна... На тумбачцы каля бацькi ляжалi яго пазалочаныя акуляры, кнiжка i мноства пакецiкаў i бутэлечак з лякарствамi. Яго залаты кiшэнны гадзiннiк вiсеў на сцяне ў туфлiку, якi Iвета вышыла яшчэ тады, калi ледзьве навучылася трымаць iголку ў руках. Гадзiннiк падвешвалi да пяткi, а ланцужок хаваўся ў носiку туфлiка. Ля галавы мацi на мармуровай плiтцы тумбачкi ляжалi шпiлькi для валасоў, грабеньчыкi, пярсцёнкi i маленькi гадзiннiчак, якi цiкаў сабе ў мёртвай цiшынi каменданцкага часу. Тут, у спальнi, можна было адпачыць па-сапраўднаму. Тут мацi здымала гарсэт, а бацька мог пакрактаць ды паскардзiцца на боль у страўнiку. Тут душа знаходзiла спакой, калi было асаблiва цяжка. Тут нарадзiлася Iвета. Тут з боку на бок варочаўся бацька, калi не мог у канцы месяца звесцi рахункi. Тут на маленькiм квяцiстым дыванку перад ложкам Iвета гуляла, пакуль мама апраналася. А вось гэтае люстэрка на трохстворкавай палiраванай шафе бачыла, як краўчыха прымярала Iвеце сукенку i як падрастала, сталела Iвета...

Iвета прысаджвалася з краю ложка, i трэба было быць сляпым, як гэта i здараецца з бацькамi, каб не бачыць, якой узбуджанасцю свяцiўся яе твар, як блiшчалi яе вочы, як цудоўна выглядалi яе губы, з якiх сцерлася памада, як безабаронна i спакуслiва гарэлi яе шчокi...

- Ну што, развеялася трохi? - пытаўся бацька, худы, доўгi, нiбы шост; твар яго бялеў сярод белых падушак. А мацi тым часам цмокала дачку ў абедзве шчакi. На яе яшчэ бялявых валасах была сетка, а фланелевая кашуля на мажным целе нагадвала бурдзюк з вадой.

Iвета пераказвала змест вячэрняга фiльма i апошнiя гарадскiя плёткi пра канец вайны, пра ад'езд цi прыезд немцаў...

- Сёння ангельцы перадавалi... - пачынаў бацька.

А мацi скардзiлася, што тата зусiм галаву страцiў з гэтым радыё... тым больш маючы такiх суседзяў... Ды што там суседзi, калi кожны прахожы можа ўдаць...

Iвета iшла на кухню, гатавала там чай, падавала яго на падносе разам з пячэннем i цукеркамi, што заставалiся ад кiно. Потым яна выключала святло, а мацi ўсё павучала бацьку, што трэба быць больш абачлiвым i асцярожным, а то вунь кожны дзень забываецца завешваць вокны ў сваёй канторцы, i ўсё iдзе да таго, што немцы такi паласануць з аўтамата калi-небудзь па акне...

Iвета выходзiла з бацькоўскай спальнi i шчыльна зачыняла за сабой дзверы. I тады ў цемры чуўся бацькаў голас:

- Слухай, мацi, а цi не здаецца табе, што наша дачка з кожным днём прыгажэе...

- У нас з табой не дачка, а золата, - шаптала мацi ў адказ, - i прыгожая, i добрая, i пяшчотная... Але пара спаць, бацька. Дабранач...

Iвета хуценька раздзявалася i клалася спаць. Хацелася хутчэй заплюшчыць вочы i хоць у думках зноў апынуцца на спатканнi. Учора яе праводзiў П'ер, сёння - Жак... А зрэшты, якая рознiца? П'ер цi Жак або яшчэ хто-небудзь - усе яны добра паводзяць сябе, паважаюць яе, i яна iм жадала толькi дабра...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Iвета (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Iвета (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эльза Триале

Эльза Триале - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эльза Триале - Iвета (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Iвета (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.