» » » » Морис Тоэско - Падарунак (на белорусском языке)


Авторские права

Морис Тоэско - Падарунак (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Морис Тоэско - Падарунак (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Падарунак (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Падарунак (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Падарунак (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Тоэско Морис

Падарунак (на белорусском языке)

Марыс Тоэска

Падарунак

Пераклад: Л.Казыра

Цяпер не праходзiць i дня, каб не прыдумвалi новых машын. Але самай дасканалай, самай дзiвоснай стала тая, на якой чалавек абляцеў вакол Зямлi, а потым дабраўся i да Месяца. Прыйдзе час, i людзi даляцяць да iншых планет сонечнай сiстэмы.

Сёння, у век радыё i тэлебачання, такой навiною не здзiвiш нават жыхара самай далёкай глыбiнкi. Абуджаная цiкавасць да таямнiц Сусвету, нiбы шостае пачуццё, прымушае людзей прыслухоўвацца да кожнага слова...

I тым не менш усё гэта - рэчы не такiя ўжо iстотныя. Чалавецтва жыве сваiмi спрадвечнымi пачуццямi: любiць жыццё, баiцца смерцi, пакутуе ад хвароб...

А каханне... Хто яго зведаў - радуецца свайму шчасцю, а каго яно абмiнула - той душыцца ад зайдрасцi. Вось так i атрымлiваецца, што адваротны бок гэтага магiчнага медаля кахання пазначаны нянавiсцю...

Такiя вось думкi навеяла на мяне адна гiсторыя, якую я зараз раскажу.

Калi i ёсць на французскай зямлi глухi, забiты куточак, то гэта, напэўна, Верхняя Авернь, што працягнулася ад Сэн-Флура да Абрака, акурат на гранiцы Лазера, Авейрона i Канталя. Гэта шырокае плато, якое знаходзiцца на вышынi 1000-1200 метраў. Доўга супрацiўлялася тутэйшае насельнiцтва наскокам механiзаванай цывiлiзацыi (чыгунку тут не правялi i па сённяшнi дзень). А ўсё ж тым часам мотакасiлка замянiла касу, трактар - быкоў, а на змену граблям i вiлам з'явiлася снопавязалка.

Iмклiвы час не закрануў толькi адной прафесii - пстуха, а дакладней пастуха авечак.

Авечыя статкi ў тутэйшых гаспадароў невялiкiя - сотня галоў, не болей, i таму справа з выпасам жывёлы ў Авернi так не адладжана, як, скажам, у Правансе. За пастуха тут iдзе той, хто ўжо да iншай работы няздатны. Кожную ранiцу ў Авернi можна бачыць, як пажылы згорблены чалавек з сабакам гонiць па вёсцы статак. Старэйшыя авечкi са званочкамi на шыi добра ведаюць дарогу i самi вядуць астатнiх на пашу. У руках у пастуха парасон, якi яму служыць кульбай, а пры патрэбе абаронiць ад спякотлiвага сонца цi ад дажджу. У мяшочку схаваны яго полудзень i лiтр вiна. Калi ж гэтага забракуе, то пастух добра ведае, дзе спатолiць смагу: крынiц тут багата!

Работа ў пастуха, вядома, сезонная. Узiмку, калi авечкi стаяць у хляве, навошта ён каму патрэбен?! Было б проста неразумна цi, калi хочаце, "нерэнтабельна" плацiць грошы i за сена, i за пастуха, тым больш што зiмою гаспадар сам сядзiць дома без работы. Iншая справа летам: авечкi кормяцца бясплатна. Гэта дазваляе зэканомiць сена, запасы якога не бясконцыя, дый жывёла на пашы лепей набiрае вагу. Вось за гэта, вядома, пастуху заплацiць варта.

У сярэдзiне кастрычнiка пастуховая праца заканчваецца, i ён вяртаецца ў багадзельню. Там iм будзе апекавацца сацыяльная служба, дык клапацiцца нi аб харчах, нi аб даху над галавой яму не давядзецца. Шэсць месяцаў - начлег на сене ў гумне, абед у полi, вячэра ў гаспадара, шэсць месяцаў - багадзельня. Паўгода жыве пастух на волi, дыхае свежым паветрам, п'е крынiчную ваду, а паўгода прывыкае да тых сваiх апошнiх дзён, калi прыйдуць паралiчы ды iншыя хваробы старасцi...

Стары Лакасань у свае семдзесят сем гадоў быў яшчэ досыць дужы i рухавы, каб справiцца з авечым статкам. Усё жыццё, пакуль дазвалялi сiлы i здароўе, Лакасань працаваў на чужых палетках: араў, баранаваў, сеяў, касiў... А як стукнула яму семдзесят пяць, гаспадары перасталi наймаць яго на работу, i апынуўся стары "каля авечак".

Спачатку ён пачуваў сябе вельмi адзiнока, злаваў на людзей i на сябе, але памалу самота i злосць саступiлi месца нейкаму новаму пачуццю. Яно iшло ад адчування свабоды, ад таго, што нiхто не паглядае табе ў спiну, ад таго, што ты аддадзены самому сабе i прыродзе, ад таго, што апынуўся ты ва ўлоннi поўнага спакою...

Зрэшты, пастух не такi ўжо i адзiнокi: у яго ёсць статак, якi патрабуе да сябе пэўнай увагi i клопату, ёсць надзейны памочнiк - сабака, добрая i разумная iстота, якая на ляту ловiць сэнс твайго поклiчу цi свiсту i ажно дрыжыць ад нецярпення хутчэй кiнуцца табе на дапамогу.

Найбольш падабаўся старому Лакасаню час папаўднi. Добра пад'еўшы i запiўшы свой абед, любiў ён прылегчы ў цяньку свайго парасона ды падрамаць, вадаючы, што Перлу (яго сабака) сам пакiруе статкам. Пра што думалася яму ў такiя часiны? Пра старасць, пра няхiтрую, а ўсё ж такi прыемную цяперашнюю работу, пра смерць... Да смерцi Лакасань адносiўся спакойна, без фiласофскiх ускладненняў: як-нiяк сякiя-такiя грошы ў яго ёсць у ашчаднай касе, а гэта будзе добрай падтрымкай, калi ён назаўсёды атабарыцца ў багадзельнi. Тады, вядома, нейкую суму можна будзе перадаць манашкам, нагадаўшы, што iм жа пяройдзе i астатак... I ўсё ж не прымала яго душа гэтай змрочнай установы... Зусiм iншая справа - зямля, неба, сонца, дождж, жывёла, быкi, авечкi, яго сабака, людзi, гаспадары, манашкi!..

Так жылося i думалася Лакасаню, пакуль не навалiлася на яго хвароба.

Дзякаваць богу, здарылася гэта акурат у самы разгар лета. Ён працаваў ужо два гады ў адных i тых гаспадароў, якiя даволi памяркоўна абыходзiлiся з iм. Што зробiш, у iх свае клопаты, вунь колькi трэба плацiць за машыны, купленыя ў крэдыт. Даводзiцца берагчы кожны франк. А эканомiя, як вядома, засушвае чалавечыя пачуццi...

Хворы Лакасань не сумняваўся, што яго завязуць у багадзельню. Але маладая гаспадыня паклала яго ў ложак, дала лякарства, выклiкала доктара, даглядала, песцiла - словам, рабiла ўсё, нiбы была яму за дачку. У старога адзiнокага чалавека аж слёзы сыпалiся ад гэтай увагi i пяшчоты, пра якую кожны бацька можа толькi марыць...

Калi Лакасань паправiўся i зноў апынуўся на пашы, iм завалодала адна-адзiная думка... Нават ноччу, прачынаючыся, бачыў ён перед сабой гожую постаць гаспадынi, якая нiбыта зноў нахiлялася над iм i пыталася: "Ну як, дзядзька Лакасань, як вы сёння сябе адчуваеце? - i тут жа супакойвала: Нiчога, нiчога, хутка зноў станеце на ногi, дый доктар казаў вам..."

Пакуль стары папраўляўся, ён еў разам з маладымi гаспадарамi i быў сведкам усiх iх размоў. Моладзь ёсць моладзь, у яе свой размах, свае смелыя планы: падвоiць статак, ператварыць жаўтазелевы папар у квiтнеючую лугавiну, купiць тэлевiзар, каб бавiць час доўгiмi асеннiмi i зiмовымi вечарамi... Праўда, наконт тэлевiзара думкi трохi разышлiся. Гаспадыня хацела перш-наперш прыдбаць пральную машыну, але муж ёй запярэчыў i сказаў, што тэлевiзар яны будуць глядзець абое, а вось пральная машына будзе служыць толькi ёй адной. "У рэшце рэшт, - стаяў на сваiм муж, - мыць бялiзну можна i без машыны, а тэлевiзар нiчым не заменiш. Купiм тэлевiзар i заадно суседзям пакажам, што мы не лыкам шытыя..."

Словам, пераканаў гаспадар сваю кабету, i спрэчка на тым скончылася. Зрэшты, якая там спрэчка, ды ў такой маладой сям'i, дзе каханне яшчэ рабiла сваю цудатворную справу...

Прайшла зiма. Пачалася вясна, i стары Лакасань зноў з'явiўся на ферме. Трэба было бачыць, з якой пяшчотай пазiраў ён на сваю маладую гаспадыню. I здавалася яму, што вось вярнуўся ён дамоў, да сваёй сям'i пасля доўгага падарожжа... Ды хто гэта бачыў, хто гэта разумеў?.. Ва ўсякiм разе нi гаспадар, нi гаспадыня нiякiх перамен у паводзiнах старога пастуха не заўважылi.

Мiж тым сёлета Лакасань быў куды больш гаваркi, чым у мiнулыя гады. То ён расказваў пра сябе, то скардзiўся на здароўе, то з гонарам гаварыў пра свой узрост ("Як нi лiчы, а хутка восемдзесят")... I аднаго разу, калi гаспадыня была дома адна, ён падышоў да яе i нечакана спытаўся: "Паслухайце, вам праўда хочацца купiць тую пральную машыну?"

Ад нечаканасцi ў гаспадынi аж мову адняло. Потым яна схамянулася i, анi не сумняваючыся, што стары вырашыў пажартаваць, гарэзлiва адказала: "А як жа, вядома!"

- Калi так, то я дам вам грошай на гэту машыну.

"Жартаваць дык жартаваць", - сказала сабе гаспадыня i з усмешачкай праспявала:

- Ну, калi вы заплацiце, то, можа, я тады сама i выберу...

- Добра. Заўтра паедзем у горад, зойдзем да Ланзака, там i купiм вам машыну.

"Вось табе i жартачкi, - не магла даўмецца кабета, - няйначай стары нешта задумаў..."

А пастух тым часам працягваў:

- Ведаеце, я зусiм не жартую. Колькi б тая машына нi каштавала, я заплачу за яе. Вы не думайце, грошы ў мяне ёсць, i скажу вам шчыра: не надта мне хочацца, каб яны трапiлi ў рукi манашак...

Назаўтра гаспадар павёз жонку i Лакасаня ў горад. Адразу паехалi да крамы Ланзака. Гаспадар застаўся на вулiцы, каб паправiць штосьцi ў маторы, а стары пастух з прыгожай гаспадыняй пайшоў у краму.

- Як гэта глянуць на вашы пральныя машыны?

- Адну секунду... Вось, калi ласка, вельмi практычная мадэль... А вось яшчэ адна, працуе ў паўаўтаматычным рэжыме... А гэта, панове, - поўны аўтамат! Вы ўключаеце яе - i нiякiх праблем: машына сама выканае ўсе аперацыi i сама адключыцца...

- Мы, бадай, возьмем вунь тую, - сказала гаспадыня i паказала на самую простую i, напэўна, самую танную мадэль.

З любоўю паглядаў Лакасань на сваю добрую, прыгожую гаспадыню, якая калiсьцi так старалася вылечыць яго i якая, можа, i сама таго не ўсведамляючы, прымала цяпер яго бацькоўскую ласку...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Падарунак (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Падарунак (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Морис Тоэско

Морис Тоэско - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Морис Тоэско - Падарунак (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Падарунак (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.