» » » » Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)


Авторские права

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гронкi гневу (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Слухаю, мэм. Дзякую вам. - Прадавец паклаў бульбу ў пакет i акуратна загнуў яго зверху. Потым пакасiўся на пакупнiцу i хуценька перавёў вочы на прылавак. Мацi сачыла, як ён пакуе, ледзь прыкметна ўсмiхаючыся.

- Як жа вы пайшлi на такую работу? - запыталася яна.

- Чалавеку есцi трэба, - адказаў прадавец i рашуча паўтарыў: - Чалавеку трэба есцi.

- Якому чалавеку?

Прадавец паклаў на прылавак чатыры пакеты.

- Фарш, бульба, хлеб, кава. Роўна на даляр.

Мацi падала яму квiток i пачакала, пакуль ён запiша прозвiшча i суму ў журнал.

- Ну вось, - сказаў ён. - Цяпер мы ў разлiку.

Мацi ўзяла з прылаўка пакеты.

- Яшчэ вось што, - сказала яна. - У нас цукру няма да кавы. Сын мой Том хоча з цукрам. Слухайце, нашы цяпер працуюць у садзе. Адпусцiце мне цукру, а квiток я потым прынясу.

Прадавец адвёў вочы ад мацi, адвёў iх далёка ўбок.

- Не магу, - цiха прамовiў ён. - Такое ў нас правiла. Не магу. Мне ўляцiць. Мяне звольняць.

- Нашы ж працуюць у садзе. Яны, пэўна ж, больш за дзесяць цэнтаў зарабiлi. Дайце мне толькi на дзесяць цэнтаў. Тому хочацца салодкай кавы. Прасiў цукру купiць.

- Не магу, мэм. Такое правiла. Без квiтка тавар не адпускаем. Аканом увесь час мне пра гэта дзяўбе. Не, не магу. Нiяк не магу. Мяне зловяць. Нас заўсёды на чым-небудзь ловяць. Заўсёды. Не магу.

- Нават на дзесяць цэнтаў?

- Нi на колькi не магу, мэм. - Прадавец умольна глянуў на яе. I раптам з твару яго знiк страх. Ён выняў з кiшэнi дзесяцiцэнтавую манету i са звонам апусцiў у касу. - Вось, - з палёгкай сказаў ён, дастаў з-пад прылаўка маленькi папяровы мяшэчак, усыпаў у яго шуфлiкам трохi цукру, узважыў i падсыпаў яшчэ крыху. - Калi ласка, - сказаў ён. - Усё ў парадку. Прынясеце квiток, i я вылiчу свае дзесяць цэнтаў.

Мацi не зводзiла з яго вачэй. Рука яе пацягнулася да мяшэчка з цукрам i паклала яго зверху на пакупкi.

- Дзякуй вам, - цiха сказала яна i пайшла да дзвярэй. На парозе абярнулася. - Адно я цвёрда завучыла. Увесь час вучуся гэтаму, з дня ў дзень. Калi ў цябе бяда, цi крыўда якая, або нястача - iдзi да беднякоў. Толькi яны памогуць, больш нiхто. - Сеткаватыя дзверы зачынiлiся за ёю.

Маленькi чалавечак аблакацiўся на прылавак, пазiраючы ўслед пакупнiцы сваiмi здзiўленымi вачамi. Стракаты сыты кот ускочыў на прылавак, лянiва падышоў да прадаўца i пацёрся аб яго плячо. Ён выцягнуў руку i прыцiснуў ката да шчакi. Кот гучна замурлыкаў, павiльваючы кончыкам хваста.

Том, Эл, бацька i дзядзька Джон вярталiся з саду ўжо ў цемры. Яны ледзь валаклi ногi ад стомы.

- Хто б мог падумаць - усяго толькi руку працягваеш, персiк зрываеш, а спiна проста разломваецца, - паскардзiўся бацька.

- Днi праз два пройдзе, - сказаў Том. - Паслухай, та, пасля вячэры я думаю пайсцi разведаць, што там такое было перад варотамi. Спакою мне гэта не дае. Пойдзеш са мной?

- Не пайду, - адказаў бацька. - Хачу хоць трохi папрацаваць i нi пра што iншае не думаць. Апошнi час толькi i рабiў, што мазгi сабе круцiў, замучыў iх зусiм. Не, пасяджу крыху i спаць залягу.

- А ты, Эл?

Эл адвёў вочы ўбок.

- Я, бадай што, пахаджу тут па лагеры, пагляджу, - сказаў ён.

- Дзядзька Джон, ясна, не пойдзе. Што ж, пайду адзiн. Вельмi цiкавасць разбiрае.

Бацька сказаў:

- А ў мяне тады цiкавасць разгарыцца, калi фараонаў тут паменшае.

- Ноччу, магчыма, iх там не будзе, - выказаў думку Том.

- Праверку iм рабiць я не збiраюся. Iдзi, толькi мацi не кажы куды. А то яна месца сабе не знойдзе, так занепакоiцца.

Том павярнуўся да Эла:

- Табе што, зусiм не цiкава?

- Я лепш па лагеры пахаджу.

- Дзяўчат шукаць?

- Гэта мая справа, - агрызнуўся Эл.

- А я ўсё ж пайду, - сказаў Том.

Джоўды выйшлi з саду на пясчаную вулачку мiж двух радоў чырвоных халуп. Сям-там з дзвярэй сачылася цьмянае жоўтае святло газавых лiхтароў, а ўсярэдзiне, у паўзмроку кухань-пакояў рухалiся чорныя ценi людзей. У канцы вулачкi ўсё яшчэ сядзеў каравульны, прыставiўшы драбавiк да каленяў.

Параўняўшыся з iм, Том спынiўся.

- Тут ёсць дзе памыцца, мiстэр?

Каравульны прыгледзеўся да яго ў цемры, потым сказаў:

- Бачыш цыстэрну?

- Бачу.

- Там шланг ёсць.

- А вада гарачая?

- А ты хто такi? Джон Пiрпант Морган?

- На жаль, не. Добрай ночы, мiстэр.

Каравульны пагардлiва прабурчаў:

- Гарачая вада! Яшчэ чаго захацеў. Хутка, чаго добрага, ванну прыняць захочуць. - Ён змрочна паглядзеў услед чацвярым Джоўдам.

З-за вугла выйшаў другi каравульны.

- Ты што, Мак?

- Ды ўсё гэтыя Окi паганыя. Адзiн тут пытаецца: "Гарачая вада ёсць?"

Другi каравульны апусцiў прыклад на зямлю.

- Усё праз гэтыя ўрадавыя лагеры, - сказаў ён. - Той, хто пытаўся, ручаюся, таксама там пабыў. Не, пакуль з гэтымi лагерамi мы не пакончым, дабра не чакай. Не паспееш азiрнуцца, у цябе чыстых прасцiн запатрабуюць!

Мак запытаўся:

- Ну а за варотамi там як? Што новенькае?

- Цэлы дзень сёння гарлапанiлi. Цяпер палiцыя штата за iх узялася. Пакажа гэтым малойчыкам, дзе ракi зiмуюць. Кажуць, там нейкi цыбаты такi сукiн сын усiх падбухторвае. Сёння ноччу, я чуў, яго схопяць, i тады ўсёй гэтай заварусе канец будзе.

- Калi ўсё так хутка ўладзiцца, мы без справы застанемся, - сказаў Мак.

- Не бойся, не застанемся. У нас жа гэтыя чортавы Окi. За iмi трэба сачыць i сачыць. А калi ўжо завельмi цiхiя стануць, можна i разварушыць iх трохi.

- Будзе нам што рабiць, калi плату iм зрэжуць.

- Будзе, вядома, будзе. Не, ты не бойся - без работы не застанемся, пакуль Гупер пад корань рэжа.

У домiку Джоўдаў гучна гуў агонь у печцы. На патэльнi пырскалi салам i шыпелi катлеты, у кацялку з бульбай булькатала вада. У пакоi было поўна дыму, i жоўтае святло лiхтара кiдала на сцены густыя чорныя ценi. Мацi завiхалася каля печкi, а Ружа Сарона сядзела на пустой скрынцы, падпiраючы каленямi свой цяжкi жывот.

- Ну як, цяпер табе трошкi лепш? - запыталася ў яе мацi.

- Ад гэтага паху з плiты мяне муцiць. I есцi хочацца.

- Пайдзi ў дзвярах пасядзi. Мне ўсё роўна скрыню трэба разламаць.

Гурмой увалiлiся мужчыны.

- Далiбог, мяса! - усклiкнуў Том. - I кава! Як смачна пахне! Ну i згаладаўся я! Колькi персiкаў з'еў, а наедку нiякага. Памыцца дзе, ма?

- Схадзiце да цыстэрны. Там памыецеся. Толькi што я Руцi з Уiнфiлдам туды паслала.

Мужчыны выйшлi.

- Ну ўставай, Разашарна, - загадала мацi. - У дзвярах пасядзi або на матрацы. Мне скрыню трэба разламаць на шчэпкi.

Ружа Сарона паднялася, абапiраючыся на скрыню рукамi, цяжка пайшла да матраца i села на яго. У пакой цiхенька ўвайшлi Руцi i Ўiнфiлд i моўчкi прытулiлiся да сцяны, стараючыся быць як мага больш непрыкметнымi.

Мацi паглядзела на iх.

- Чуе маё сэрца, вы радыя, што ў нас тут цемнавата, - сказала яна i раптам ступiла да Ўiнфiлда i памацала яго валасы. - Ну ясна - мокрыя, а гразь як была, так i засталася.

- Мы ж без мыла, -паскардзiўся Ўiнфiлд.

- Ага, без мыла. Не змагла яго купiць. Сёння не магла. Заўтра, можа, купiм. - Мацi зноў падышла да печкi, паставiла талеркi на скрыню i пачала раскладаць на iх вячэру. Дзве катлеты i адна вялiкая бульбiна на кожную талерку i яшчэ тры скiбкi хлеба. Потым разлiла па талерках гарачае сала з-пад катлет. Мужчыны вярнулiся з мокрымi тварамi, валасы ў iх блiшчалi ад вады.

- А падаць мне вячэру! - выгукнуў Том.

Усе ўзялi свае порцыi. Елi моўчкi, прагна i дачыста выцiралi хлебам падлiўку з талерак. Дзецi панеслi свае талеркi ў кут пакоя, паставiлi iх на падлогу i, апусцiўшыся на каленi, як звяркi, прыпалi да ежы. Том праглынуў апошнi кавалак хлеба.

- Яшчэ ёсць, ма?

- Няма, - адказала мацi. - Гэта ўсё. Вы зарабiлi даляр, на даляр i было.

- Толькi ўсяго?

- У iх тут гандлююць з надбаўкай. Трэба будзе ў горад з'ездзiць, як надарыцца магчымасць.

- Я не пад'еў, - сказаў Том.

- Заўтра цэлы дзень будзеце працаваць. Я вас добра накармлю... вячэрай.

Эл выцер губы рукавом.

- Пайду пахаджу тут трохi, - сказаў ён.

- Пачакай, i я з табой. - Том пайшоў за Элам. У цемры ён блiзка падышоў да брата. - Дык пойдзеш са мной?

- Не. Я ж сказаў - тут пахаджу.

- Як хочаш. - Том павярнуўся i не спяшаючыся пакрочыў па вулачцы. Дым ад комiнаў над дамкамi слаўся нiзка, лiхтары вымалёўвалi на зямлi светлыя плямы вокнаў i дзвярных праёмаў. На прыступках ганкаў сядзелi людзi i пазiралi ў цемру. Том бачыў, як яны паварочвалi галовы, праводзячы яго позiркам. Ад апошняга домiка дарога пайшла па скошанай сенажацi, на якой у зорным святле чарнелi копы сена. Тонкi сярпок месяца нiзка вiсеў на заходнiм небасхiле, а над галавой доўгiм светлым воблакам цягнуўся Млечны Шлях. Ногi Тома мякка ступалi па пыльнай дарозе - цёмнай стужцы на жоўтай пакошы. Том засунуў рукi ў кiшэнi i пайшоў да ўязных варот. Уздоўж дарогi цягнуўся насып. Чутно было, як шапоча вада сярод травы ў арашальнай канаве. Том падняўся на насып, глянуў на цёмную ваду i ўбачыў у ёй расцягнутыя адлюстраваннi зорак. А там, наперадзе, пралягала галоўная шаша штата. Яе выдавала мiльгаценне аўтамабiльных агнёў. Том пайшоў далей. Пры святле зорак вiдны былi высокiя драцяныя вароты.

Збоку ад дарогi варухнулася нечая цёмная постаць. Пачуўся воклiк:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джон Стейнбек

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Гронкi гневу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.