Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Гронкi гневу (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Правiльна, - пагадзiўся бацька. - Я зусiм забыўся. - Ён узяў у Джона рыдлёўку i зраўняў магiлу. - Ледзь зiма, i правалiцца, - сказаў ён.
- Нiчога не зробiш, - сказаў Том. - Да зiмы мы будзем далёка. Утапчы добра, а зверху мы чаго-небудзь накiдаем.
Калi свiнiна i бульба зварылiся, абедзве сям'i селi вячэраць вакол вогнiшча. Усе елi моўчкi, пазiраючы на агонь. Уiлсан запусцiў зубы ў кавалак мяса i задаволена ўздыхнуў.
- Цудоўная свiнiна, - сказаў ён.
- У нас былi дзве свiнкi, - паяснiў бацька, - i мы вырашылi iх з'есцi. За iх нiчога не давалi. Вось крыху асвоiмся з дарогай, мацi спячэ хлеба, тады адно задавальненне - едзеш сабе, пазiраеш па баках, а ў грузавiку ў цябе яшчэ i дзве бачуркi свiнiны. Колькi часу вы ўжо ў дарозе?
Уiлсан прачысцiў языком зубы i глынуў.
- Нам не пашчасцiла, - адказаў ён. - Трэцi ўжо тыдзень, як мы паехалi з дому.
- Божа лiтасцiвы! А мы мяркуем за дзесяць дзён дабрацца да Калiфорнii, а то i хутчэй.
У гутарку ўмяшаўся Эл:
- Не, та, наўрад цi. З такiм грузам мы, можа, i нiколi не дабяромся. Асаблiва калi давядзецца ехаць праз горы.
Вакол вогнiшча запанавала цiшыня. Галовы ва ўсiх апусцiлiся, i агонь асвятляў iм толькi валасы i лоб. Над невысокiм купалам святла скупа паблiсквалi летнiя зоркi, дзённая спёка памалу спадала. На сваiм матрацы, убаку ад вогнiшча, цiха захныкала бабка, нiбы шчанюк заскавытаў. Твары ўсiх павярнулiся ў той бок.
Мацi сказала:
- Разашарна, будзь разумненькай, iдзi паляжы з бабкай. Яе цяпер нельга пакiдаць адну. Яна ўжо ўсё зразумела.
Ружа Сарона паднялася на ногi, пайшла да матраца i лягла побач са старой, i да вогнiшча данеслiся няясныя гукi iх галасоў. Ружа Сарона i бабка перашэптвалiся, лежачы на матрацы.
Ной сказаў:
- Дзiўна неяк - дзеда няма, а быццам нiчога не здарылася. Смутку мне не прыбавiлася.
- Гэта ўсё адно, - сказаў Кейсi. - Зямля ваша i дзед - адно непадзельнае.
Эл сказаў:
- Вельмi крыўдна за яго. Памятаеце, ён гаварыў, што там будзе рабiць, як ён вiнаградныя гронкi аб галаву будзе расцiскаць, каб усю бараду сокам залiло, i ўсякае такое.
Кейсi сказаў:
- Гэта ён так, дурыўся. Думаю, ён усё разумеў. Дзед ваш памёр не сёння. Ён памёр, як толькi вы яго з месца знялi.
- Ты гэта напэўна ведаеш? - усклiкнуў бацька.
- Ну, не зусiм так. Дыхаць ён дыхаў, але жыцця ў iм ужо не было. Дзед i зямля ваша - адно цэлае, i ён гэта разумеў.
Дзядзька Джон запытаўся:
- А ты ведаў, што ён памiрае?
- Так, - адказаў Кейсi. - Ведаў.
Джон утаропiўся на прапаведнiка, i ў вачах у яго рос жах.
- I нiкому не сказаў?
- А якая карысць?
- Мы... мы зрабiлi б што-небудзь.
- Што?
- Ну што-небудзь, але...
- Не, - сказаў Кейсi, - зрабiць вы не змаглi б нiчога. Ваш шлях быў вызначаны, а дзеду з вамi было не па дарозе. Ён i не мучыўся. Хiба, можа, толькi ранiцай, у першыя хвiлiны. Ён астаўся з зямлёй. Не мог яе кiнуць.
Дзядзька Джон глыбока ўздыхнуў.
Уiлсан сказаў:
- А нам прыйшлося майго брата кiнуць. - Усе павярнулiся да яго. - У нас з iм былi ўчасткi-саракоўкi побач. Ён старэйшы за мяне. Машыны нiхто з нас нiколi не вадзiў. I вось мы прадалi ўсё, што ў нас было. Уiл купiў сабе машыну, i да яго прыставiлi нейкага падлетка - вучыць кiраваць. За дзень перад ад'ездам Уiл з цёткай Мiнi паехалi папрактыкавацца. Раптам перад Уiлам калдобiна, ён як гаркне: "Тпру!" - i як дасць заднi ход. Урэзаўся ў агароджу. Зноў крыкнуў: "Тпру, каб на цябе!" - тупнуў нагой па педалi газу i перакулiўся ў канаву. I застаўся ён нi з чым: нi на продаж нiчога, нi машыны. Але ж, дзякуй богу, сам вiнаваты. I так узлаваўся, з сябе аж выходзiць, з намi ехаць не захацеў - сядзiць, лаецца апошнiмi словамi.
- Што ж ён будзе рабiць?
- Каб я ведаў. Чалавек зусiм крануўся ад злосцi. А нам чакаць няможна. У нас толькi восемдзесят даляраў на ўсю дарогу. Не сядзець жа нам i чакаць, пакуль i тыя разыдуцца. Але дарога ўжо амаль усе iх з'ела. Не праехалi i сотнi мiль, зуб у заднiм мосце паляцеў, а рамонт абышоўся трыццаць даляраў. А там спатрэбiлася пакрышка, i запальная свечка трэснула, а яшчэ Сэйры занядужала. Давялося прыпынiцца, вось ужо дзесяць дзён стаiм. А цяпер машына, няхай яна спрахне, зноў паламалася, а грошай ужо - кот наплакаў. Проста не ведаю, калi мы дабяромся да гэтай Калiфорнii. Трэба рамантаваць, а я ў гэтым нiчога не кемлю.
Эл дзелавiта запытаўся:
- Што з машынай?
- Ды проста iсцi не хоча. Завядзецца, чхне разок - i заглухне. Праз момант зноў завядзецца, i перш чым паспееш тармазы адпусцiць, зноў як мёртвая.
- Матор працуе хвiлiну i глухне?
- Ага, так. Прыбаўлю газу, усё роўна не iдзе. Чым далей, тым усё горш, а вось цяпер зусiм ужо не запускаецца.
Выгляд у Эла зрабiўся горды, па-даросламу салiдны.
- Вiдаць, у яе бензаправод забiўся, - прамовiў ён. - Я прадзьму яго.
I бацька таксама заганарыўся:
- Эл у гэтых справах разбiраецца.
- Вось за дапамогу я скажу вам дзякуй. Вялiкi дзякуй. Не ўмееш паправiць, проста дзiцём сябе адчуваеш. Калi дабяромся да Калiфорнii, куплю добрую машыну. Яна, можа, псавацца не будзе.
Бацька сказаў:
- Калi дабяромся... Не так i лёгка дабрацца туды.
- Затое Калiфорнiя! - сказаў Уiлсан. - Я бачыў лiсткi - там патрэбны людзi на збор фруктаў, i заробкi добрыя. Толькi падумаць! Фрукты збiраеш у цянi дрэў, прыхваткамi ў рот пакладзеш што-небудзь. Ды там, чорт вазьмi, столькi гэтага дабра - хоць аб'ядайся, нiхто табе слова не скажа. А плацiць будуць добра, купiм невялiкi ўчастак i яшчэ падрабляць будзем на старане. Я ў заклад, чорт вазьмi, iду, што i двух гадоў не мiне, як мы прыдбаем свой участак.
Бацька сказаў:
- Мы бачылi гэтыя лiсткi. У мяне адзiн нават з сабой ёсць. - Ён выняў кашалёк i дастаў з яго складзены папалам аранжавы рэкламны лiсток. Чорныя лiтары гаварылi: "У Калiфорнii Патрабуюцца Зборшчыкi Гароху. Добрая Плата Круглы Год. Патрэбна 800 Чалавек".
Уiлсан з цiкавасцю паглядзеў на лiсток.
- Ага, ага! Я бачыў такi самы. Акурат як той. А як вы думаеце... васемсот чалавек ужо, можа, набралася?
Бацька сказаў:
- Гэта ж толькi ў адной невялiкай частцы Калiфорнii. А Калiфорнiя ў нас другi па велiчынi штат. Дапусцiм, у адным месцы васемсот чалавек i набралася. А там шмат такiх месцаў. Мне ўсё роўна дзе фрукты збiраць. Вы ж самi сказалi, працаваць будзем у цянi дрэў. На такую работу i малыя з ахвотай пойдуць.
Раптам Эл падняўся i падышоў да легкавой машыны.
- Сёння ўжо не адрамантуеш, - сказаў Уiлсан.
- Вядома. Заўтра з ранiцы вазьмуся.
Том ва ўпор паглядзеў на свайго малодшага брата.
- Я таксама пра гэта падумаў, - сказаў ён.
- Пра што вы там, хлопцы? - запытаўся Ной.
Том з Элам маўчалi, чакаючы, што скажа другi.
- Кажы ты, - нарэшце прамовiў Эл.
- Ну, можа, з гэтага нiчога не выйдзе, можа, Эл зусiм пра iншае думае. А справа вось якая. У нас перагрузка, а мiстэр i мiсiс Уiлсан едуць без цяжкага грузу. Калi хто-небудзь з нашых перасядзе да iх, а iхнiя лягчэйшыя рэчы мы перакладзём на грузавiк, тады ў нас i рысоры будуць цэлыя, i пад'ёмы нам не страшныя. Машынай мы з Элам абодва ўмеем кiраваць, значыць, хто-небудзь з нас павядзе легкавую. На дарозе будзем разам трымацца, i ад гэтага нам усiм лепш будзе.
Уiлсан ускочыў на ногi.
- Вядома, вядома! Мы будзем толькi радыя. Так i зробiм. Ты чула, Сэйры?
- Проста цудоўна, - адказала Сэйры. - А мы не наробiм вам лiшнiх турбот?
- Ну што вы, далiбог! - сказаў бацька. - Якiя турботы? Наадварот, вы нас выручыце.
Уiлсан зноў сеў на зямлю, крыху сумеўшыся.
- Не ведаю, як быць.
- Што, раздумалi?
- Разумееце... У мяне ўсяго даляраў трыццаць засталося, i я не хацеў бы быць вам цяжарам.
Мацi сказала:
- Вы i не будзеце нам цяжарам. Будзем дапамагаць адзiн аднаму, i разам даедзем да Калiфорнii. Сэйры Ўiлсан дапамагла мне прыбраць дзеда... - яна раптам змоўкла. Сувязь памiж тым i другiм была ўсiм зразумелая.
Загаварыў Эл:
- У легкавую свабодна сядзе шэсць чалавек. Скажам, так: я за рулём, мiсiс i мiстэр Уiлсаны, Разашарна з Конi i бабка. Вялiкiя рэчы, лягчэйшыя, перакладзём на грузавiк. У дарозе будзем мяняцца месцамi. - Ён гаварыў голасна, радуючыся, што з плячэй звалiўся такi клопат.
Астатнiя бянтэжлiва ўсмiхалiся, апусцiўшы вочы долу. Бацька правёў кончыкамi пальцаў па пыле. Сказаў:
- Мацi наша марыць пра беленькi домiк сярод апельсiнавых дрэў. Яна бачыла вялiкi такi малюнак у календары.
Сэйры сказала:
- Калi я зноў расхварэюся, вы нас не чакайце, едзьце адны. Мы не хочам быць вам цяжарам.
Мацi пiльна паглядзела на яе i быццам упершыню ўбачыла яе пакутнiцкiя вочы i змарнелы, змучаны болем твар. I сказала:
- Нiчога, даедзеце, мы пра вас паклапоцiмся. Вы ж самi сказалi: ад дапамогi нельга адмаўляцца.
Сэйры глянула на свае маршчынiстыя рукi, асветленыя агнём вогнiшча.
- Трэба класцiся спаць. - Яна ўстала.
- А дзед... як быццам ужо год, як ён памёр, - прамовiла мацi.
Абедзве сям'i няспешна разышлiся класцiся спаць, смачна пазяхаючы. Мацi спаласнула талеркi i сцерла з iх тлушч мяшком з-пад мукi. Агонь у вогнiшчы патух, зоркi нiбы апусцiлiся нiжэй. Легкавыя аўтамашыны толькi зрэдку прабягалi цяпер па шашы, але грузавiкi час ад часу з грукатам праносiлiся мiма, ажно дрыжэла зямля. Абедзве машыны, якiя стаялi ў лагчынцы каля дарогi, ледзь вiднелiся пры святле зорак. Каля заправачнай станцыi выў прывязаны нанач сабака. Людзi ўгаманiлiся i цiха спалi, i асмялелыя палявыя мышы снавалi каля матрацаў. Адна Сэйры Ўiлсан не спала. Яна глядзела ў неба i стойка змагалася з болем.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Гронкi гневу (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Гронкi гневу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.