» » » » Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)


Авторские права

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гронкi гневу (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Джоўд паварочваў мяса, позiрк у яго быў задумлiвы. Кейсi падцягнуў каленi да падбародка i ўтаропiўся на агонь. Крокаў за пятнаццаць ад людзей сядзела сытая ўжо кошка, акуратна абвiўшы хвастом пярэднiя лапкi. Вялiкая сава з крыкам праляцела над вогнiшчам, i агонь асвятлiў знiзу яе белае пер'е i распасцёртыя крылы.

- Не, - сказаў Кейсi. - Проста ты нудзiшся ад адзiноты, але ты нармальны.

Маленькi, туга абцягнуты скурай твар М'юлi быццам скамянеў.

- Я паклаў руку на тое самае месца на зямлi, дзе яшчэ i цяпер яго кроў. Убачыў бацьку з дзiркай у грудзях i адчуў, як ён дрыжыць, прыцiснуўшыся да мяне. Потым ён павалiўся на спiну i выцягнуў рукi i ногi. Вочы памутнелi ад болю, пасля ён зацiх, вочы зноў сталi ясныя... i ў неба глядзяць. Я быў яшчэ зусiм малы, сяджу, не плачу, не крычу, проста сяджу i маўчу. - М'юлi таргануў галавой. Джоўд усё важдаўся з мясам на дроце. - А яшчэ я зайшоў у пакой, дзе нарадзiўся наш Джо. Ложка няма, але пакой як быў, такi i застаўся. Усё, што было, не знiкла - засталося там, дзе адбылося. Там з'явiўся на свет Джо. Шырока раскрыў рот, уцягнуў паветра i як закрычыць - за мiлю чуваць было, а бабка стаiць побач i ўсё прыгаворвае: "Красачка ты мая, ах ты мая красачка!" Паўтарае i паўтарае. I так заганарылася ўнукам сваiм, што за адзiн вечар тры кубкi разбiла.

Джоўд адкашляўся.

- Думаю, можна ўжо есцi.

- Няхай прасмажыцца як след, дай яму падрумянiцца амаль да чарнаты, сярдзiта сказаў М'юлi. - Мне пагаварыць ахвота. Даўно ўжо я нi з кiм не гаварыў. Ненармальны... ну i хай ненармальны - i канец. Як здань на могiлках, блукаю начамi ад аднаго суседскага дома да другога. Да Пiтэрсаў, да Джэйкабсаў, да Рэнсаў, да Джоўдаў... Дамы стаяць цёмныя, як пацуковыя норы, а быў час - госцi з'язджалiся, скакалi. Маленнi, воклiчы на славу гасподню. Былi вяселлi - i ўсё тут, у гэтых дамах. I ўзяло мяне жаданне пайсцi ў горад i забiць каго трэба. Прагналi людзей трактарамi, а што iм дасць гэтая зямля? Што яны возьмуць з яе, каб забяспечыць сабе "мiнiмальны прыбытак"? Яны возьмуць майго бацьку, што загiнуў на гэтай зямлi, нашага Джо, якi з крыкам зрабiў свой першы ўдых, мяне, якi торгаўся ноччу, як казёл, пад кустом. Што яшчэ яны возьмуць? Зямля спустошаная, бог сведка. У нас тут ужо колькi гадоў ва ўсiх быў недарод. А гэтыя сволачы за пiсьмовымi сталамi - яны рассеклi людзей на дзве паловы дзеля сваiх "мiнiмальных прыбыткаў". Проста рассеклi папалам. Людзi i зямля, на якой яны жывуць, - адно цэлае. А калi яны блукаюць бяздомныя па дарогах у набiтай хатнiм скарбам машыне, дык яны ўжо толькi напалову людзi. Яны мерцвякi. Iх забiлi гэтыя сукiны дзецi. - М'юлi змоўк, але яго тонкiя губы яшчэ варушылiся, грудзi цяжка ўздымалiся. Ён сядзеў, уставiўшыся на свае асветленыя вогнiшчам рукi. - Я... я даўно ўжо нi з кiм не гаварыў, - сказаў ён цiха выбачлiвым тонам. - Усё шастаю па наваколлi, як здань на могiлках.

Кейсi падсунуў доўгiя дошкi ў вогнiшча, i агонь лiзнуў iх i зноў шугануў угору, да падвешанага на дроце мяса. Сцены дома звонка патрэсквалi, астываючы ў начным паветры. Кейсi спакойна сказаў:

- Трэба пабачыць людзей, што пусцiлiся ў дарогу. Адчуваю, мне абавязкова трэба iх пабачыць. Iм патрэбна дапамога - не пропаведзi, а дапамога. Спадзявацца на царства нябеснае, калi яны яшчэ i на зямлi не пажылi? Якi ўжо тут святы дух, калi ўласны iх дух зрынуты ў смутак i скруху? Iм патрэбна дапамога. Яны павiнны жыць, бо памiраць iм яшчэ рана.

Джоўд нервова крыкнуў:

- Госпадзi, давайце ўжо есцi, а то мяса зробiцца меншае за вараную мыш! Вы толькi гляньце. Панюхайце, якi пах! - Ён ускочыў на ногi i перасунуў падсмажанае мяса далей ад агню. Тады ўзяў нож, якi даў яму М'юлi, падрэзаў адзiн кавалак i зняў з дроту. - Гэта прапаведнiку, - сказаў ён.

- Казаў жа табе, што я ўжо больш не прапаведнiк.

- Ну добра, не прапаведнiку, дык чалавеку. - Джоўд адрэзаў яшчэ адзiн кавалак. - А гэта табе, М'юлi, калi яшчэ не расхацеў ад засмучэння есцi. Зайчацiна. Цвярдзейшае за буйвалiнае мяса. - Ён сеў i ўсадзiў свае доўгiя зубы ў мяса, адхапiў iмi вялiкi кавалак i пачаў жаваць. - Ого, як храбусцiць! - Ён з прагнасцю адкусiў яшчэ.

М'юлi сядзеў, пазiраючы на сваю долю ежы.

- Можа, мне не трэба было так гаварыць, - сказаў ён. - Такое лепш трымаць у галаве.

Набiўшы поўны рот мясам, Кейсi глянуў на яго цераз вогнiшча. Прапаведнiк жаваў i глытаў, i ў яго на шыi пад скурай энергiчна працавалi мускулы.

- Не, гаварыць трэба, - сказаў ён. - Часам апанаваны горам чалавек вылiвае ўвесь свой боль у словах. Часам чалавек, якi рашыўся на забойства, вылiвае сваю злосць словамi, i тым усё i канчаецца. Ты правiльна зрабiў, М'юлi. Нiкога не забiвай, перасiль сябе, калi можаш. - Кейсi зноў адкусiў мяса.

Джоўд кiнуў косткi ў агонь, ускочыў i зрэзаў з дроту яшчэ адзiн кавалак. М'юлi жаваў паволi, i яго маленькiя неспакойныя вочкi прабягалi з аднаго свайго сутрапезнiка на другога. Джоўд еў з прагнасцю звера, вакол яго рота паблiскваў тлушч.

М'юлi доўга глядзеў на яго ледзь не з бояззю. Потым апусцiў руку, у якой трымаў мяса.

- Томi, - сказаў ён.

Джоўд падняў вочы, не перастаючы ўгрызацца ў мяса i жаваць.

- Га? - сказаў ён з поўным ротам.

- Томi, ты не злуеш на мяне за тое, што я загаварыў пра забойства? Ты не пакрыўдзiўся, Том?

- Не, - адказаў Том, - не пакрыўдзiўся. Што было, тое было.

- Мы ўсе ведалi, што ты невiнаваты, - сказаў М'юлi. - Стары Тэрнбул гразiўся адпомсцiць табе пасля турмы. Ён, кажа, забiў майго сына, i я яму не спушчу. Але суседзi адгаварылi яго, абразумiлi.

- Мы п'яныя былi, - цiха сказаў Джоўд. - Падпiлi на танцульках. Сам не ведаю, з чаго ўсё пачалося. Раптам пачуў, што мяне нажом пырнулi, i працверазеў. Бачу, Херб зноў замахваецца на мяне нажом. А тут ля сцяны школы рыдлёўка стаяла, i я схапiў яе i ўдарыў Херба па галаве. Я нiколi не меў нiчога супраць яго. Хлопец быў добры. Яшчэ малым увiваўся вакол сястры маёй Разашарны. Не, мне Херб нават падабаўся.

- Ну, ягонаму бацьку ўсе так i казалi i нарэшце ўцiхамiрылi. Ад некага чуў, быццам у яго роднасць з Хэтфардам па мацi, вось ён i фанабэрыцца. Не ведаю, праўда гэта цi не. Яны ўсёй сям'ёй паехалi ў Калiфорнiю яшчэ паўгода таму.

Джоўд зняў з дроту апошнiя кавалкi мяса i раздаў iх сваiм субяседнiкам. Тады зноў сеў каля вогнiшча i еў ужо не так паспешлiва, як раней, разжоўваў мяса старанна i выцiраў рукавом тлушч з губ. А яго цёмныя прыплюшчаныя вочы задумлiва глядзелi на ачахлы агонь.

- Усе падалiся на Захад, - сказаў ён. - А я падпiску даў нiкуды адсюль не адлучацца. Мне ў iншы штат нельга.

- Падпiску? - запытаўся М'юлi. - Я нешта чуў пра iх, пра гэтыя падпiскi. А што гэта азначае?

- Ну, я выйшаў датэрмiнова - на тры гады раней. I падпiсаў умовы, якiя я павiнен выконваць, а калi парушу iх, мяне зноў засадзяць. Час ад часу трэба наведвацца ў палiцыю.

- Як там з вамi абыходзяцца, у Макалестары? У маёй жонкi стрыечны брат пабыў у гэтай турме, дык яму там не соладка давялося.

- Не так ужо там i блага, - адказаў Джоўд. - Не горш, як у iншых турмах. Буянiць будзеш, спуску не дадуць, гэта праўда. Але там жыць можна, калi толькi наглядчык не прыдзiраецца, бо тады ўжо справа дрэнь. Я жыў сабе нiчога. Не соваў носа, куды не трэба. Навучыўся здорава арудаваць пяром. Ну птушкi там розныя i ўсякае такое - не толькi словы пiсаць. Старэча мой зазлуе, калi ўбачыць, як я птушку адным росчыркам пяра малюю, а то i зусiм ашалее. Не любiць ён такiх фокусаў. Калi проста пiшуць яму, i то не любiць. Баiцца, думаю. Бо кожны раз, як ён убачыць што-небудзь напiсанае, з яго хто-небудзь абавязкова нешта спаганяе.

- I не бiлi цябе цi што-небудзь такое?

- Не, я нiкуды не лез. Вядома, калi цягнеш такую лямку з дня ў дзень цэлыя чатыры гады, дык гэта каго хочаш да ачмурэння давядзе. Калi ты натварыў такога, што i ўспамiнаць сорамна, ёсць пра што падумаць. Але, чорт вазьмi, калi б Херб Тэрнбул палез на мяне з нажом вось хоць бы цяпер, я зноў бы гваздануў яго рыдлёўкай.

- Кожны на тваiм месцы зрабiў бы так, - сказаў М'юлi.

Прапаведнiк утаропiў вочы на вогнiшча, i ў змроку, якi рабiўся ўсё гусцейшы, яго лоб здаваўся зусiм белым. Блiкi ад маленькiх язычкоў полымя iгралi на яго жылiстай шыi. Ён сядзеў, абняўшы каленi, i патрэскваў суставамi пальцаў.

Джоўд кiнуў у агонь апошнiя аб'едзеныя косткi, аблiзаў пальцы i выцер iх аб штаны. Тады падняўся, прынёс з ганка бутэльку з вадой, ашчадлiва адпiў i, перш чым сесцi зноў, перадаў бутэльку па крузе.

- Мяне вось што больш за ўсё непакоiць, - зноў загаварыў ён, - тое, што ва ўсiм гэтым няма нiякага сэнсу. Калi карову маланка заб'е альбо палi залье разлiвам - тут асаблiвага сэнсу шукаць нiхто не будзе. Такое бывае, што зробiш? Але калi цябе бяруць i садзяць на замок на чатыры гады, тут ужо павiнна быць нейкая рацыя. Людзям належыць да ўсяго сваiм розумам даходзiць. Вось запраторылi мяне за краты, трымалi там, кармiлi цэлыя чатыры гады. А з якой мэтай? Нiбыта каб паставiць на правiльны шлях i адвучыць закон пераступаць цi застрашыць карай i адбiць ахвоту другi раз рабiць такое... Джоўд памаўчаў. - Але ўсё роўна я тое самае зраблю, калi Херб цi хто iншы палезе на мяне з нажом. Не паспею нават апамятацца. Асаблiва на падпiтку. Вось гэтая бязглуздзiца i трывожыць душу.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джон Стейнбек

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Гронкi гневу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.