» » » » М. Мельнікаў - Унук Дзмітрыя Данскога


Авторские права

М. Мельнікаў - Унук Дзмітрыя Данскога

Здесь можно скачать бесплатно "М. Мельнікаў - Унук Дзмітрыя Данскога" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Унук Дзмітрыя Данскога
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Унук Дзмітрыя Данскога"

Описание и краткое содержание "Унук Дзмітрыя Данскога" читать бесплатно онлайн.








М. Мельнікаў

Унук Дзмітрыя Данскога

Александр Неўскі свае здольнасці выдатнага полкаводца ўпершыню праявіў, маючы 20 год ад роду, у знамянальнай Неўскай бітве 15 ліпеня 1240 года. Александр Македонскі атрымаў першую вялікую перамогу ў 22 гады. Вельмі рана праявілі свой талент полкаводцаў Пётр I, Напалеон, Карл XII.

Але ці ведае сусветная гісторыя выпадак, калі-б рашаючую ролю ў зыходзе гіганцкай бітвы, якая мае велізарнае гістарычнае значэнне, адыграў няпоўналетні полкаводзец? Такое пытанне можа ў некаторых чытачоў выклікаць здзіўленне.

— Няўжо такі факт меў месца ў гісторыі?

Так, гісторыя ведае і такі факт.

17-гадовы полкаводзец Юрый Мсціслаўскі, унук Дзмітрыя Данскога, навекі ўпісаў сваё імя ў гераічную гісторыю барацьбы народаў нашай краіны супраць іншаземных прыгнятальнікаў.

15 ліпеня 1410 года паблізу вёсак Грунвальд і Таненберг сустрэліся дзве арміі. У арміі тэўтонскага ордэна можна было сустрэць не толькі нямецкіх дваран-разбойнікаў, але і бандыцкія падонкі ры­царства Францыі, Англіі, Даніі, Нідэрландаў. Каля 85 тысяч закаваных у браню шукальнікаў лёгкага хлеба і прыгод стаяла пад сцягамі магістра тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена. Амаль сто гармат выставілі крыжаносцы. А ў абозе на сотнях вазоў ляжалі нядаўна выкаваныя кайданы для ты­сяч рускіх, украінцаў, беларусаў, палякаў, літоўцаў, чэхаў, якія адважыліся выступіць супраць рыцараў.

Руская народная армія па колькасці пераўзыходзіла армію сваіх праціўнікаў. Але што датычыць узбраення, то тут не магло быць ніякага параўнання. У радах народнай арміі было мала дваран, якія мелі сваіх коней, узбраенне, браню. У цэнтры народнай арміі развяваліся сцягі трох рускіх смаленскіх палкоў і асабісты полк іх камандзіра, мсціслаўскага князя Юрыя. На флангах стаялі ўкраінскія, беларускія, літоўскія, польскія і чэшскія палкі.

Вялікі князь літоўскі Вітаўт камандаваў правым флангам, на якім стаялі ўкраінскія, беларускія і літоўскія палкі. Палякамі на левым фланзе камандаваў спрактыкаваны воін Зандрам з Машковіч. Упэрадзе чэхаў стаяў легендарны Ян Жыжка.

Каля поўдня конніца Вітаўта кінулася на рыцараў. Крыжаносцы адкрылі згубны артылерыйскі агонь і рушылі ўперад. Зямля задрыжала ад тупату тысяч коней. Ворагі сышліся ўшчыльную. Мечы, сякеры, дубіны воінаў народнай арміі білі па металічных латах і шлемах рыцараў. Крыжаносцы секлі ўзброеных дубінамі і рагацінамі літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх апалчэнцаў.

Літоўскія палкі, не вытрымаўшы страшэннага націску, пачалі павольна адступаць. Дарэмна Вітаўт гаклікаў адступаючых спыніцца. Крыжаносцы, збіўшы з пазіцыі літоўскія палкі, ударылі ў фланг палякам. Левы фланг народнай арміі быў на грані поўнага разгрому. Ужо ўпаў сцяг караля Ягелы. Рыцары, захапіўшы каралеўскі сцяг, урачыста заспявалі свой гімн «Хрыстос уваскрос».

Але яшчэ не быў разгромлены цэнтр пазіцыі народнай арміі. Кры­жаносцы азвярэла штурмавалі палкі Юрыя Мсціслаўскага. I было чаго лютаваць «псам-рыцарам». Яны пацяснілі 87 палкоў народнай арміі, а чатыры палкі ў цэнтры не падаліся назад ні на крок.

Вялікі маршал тэўтонскага ордэ­на фон Валенрод, які кіраваў на­ступлением на цэнтр і правы фланг народнай арміі, кінуў на смаленцаў і мсціслаўцаў лепшыя рыцарскія палкі. Бой у гэтым месцы дасягнуў найвышэйшай жорсткасці. Сучаснікі адзначаюць, што кроў даходзіла коням да жыватоў. Калі гэта нават з'яўляецца пераўвелічэннем, дык кровапралітнасць бітвы ўсё-ж была страшэннай.

Рыцары імкнуліся ў што-б там ні было забіць князя Юрыя Мсціслаўскага, пакінуць смаленскія палкі і мсціслаўцаў без камандзіра. Але князь сясстрашна біўся ў самай гушчыні бою, не забываючы аддаваць загады.

У гэты час Вітаўт сабраў астаткі сгаёй арміі і павярнуў воінаў на­зад. Там, дзе стаялі насмерць смаленцы і мсціслаўцы, дзе, павольна адыходзячы, змагаліся кіяўляне, навагрудцы, гродзенцы, бязлітаснасць бою ўсё нарастала.

Удар Вітаўта ў фланг нямецкім рыцарам быў нечаканым для мар­шала Валенрода. А ў гэты час, убачыўшы конніцу Вітаўга, перайшлі ў наступление палкі, якія абараняліся. Рыцары кінуліся адсту­паць. Паяякі, атрымаўшы падтрымку, таксама перайшлі ў наступлен­ие.

Магістр фон Юнгінген, бачачы, што страшэнная пагроза навісла над яго хваленай арміяй, сам асабіста павёў у бой усе рэзервы. Ен накіраваўся ў абход правага флан­га, імкнучыся разбіць палкі Вітаўта, украінцаў, беларусаў і смаленцаў. Палякі кінулі насустрач магістру ўсе свае рэзервы, імкнучыся дапамагчы сваім братам — усходнім славянам і літоўцам. У гэты час Вітаўт яшчэ раз ударыў па флангу рыцараў.

Зноў разгарэўся бой. Нехта з бе­ла рускіх апалчэнцаў, злаўчыўшыся, ударыў магістра фон Юнгінгена рагацінай, з якой ходзяць на мядзведзя. Магістр зваліўся з каня. Крык урачыстасці вырваўся з соцень грудзей народных апалчэнцаў. Шэсць рыцарскіх палкоў на чале са «славутым рыцарам» Вернерам фон Тэцінгенам бясслаўна пабеглі з поля бою. Многія крыжаносцы, якія яшчэ некалькі гадзін назад везлі да поля бою кайданы для народнай арміі, кідаліся на калені і малілі аб літасці.

Не менш сарака тысяч псоў-рыцараў загінула ў гэтай бітве. 15 тысяч крыжаносцаў трапіла ў палон. Тэўтонскаму ордэну быў на­несены знішчальны ўдар. У гэтым велізарнае значэнне Грунвальдскай перамогі.

Сучаснікі і ўсе гісторыкі адзна­чаюць бяспрыкладную стойкасць смаленскіх палкоў, мсціслаўскага князя Юрыя Лінгвеньевіча і воінаў яго палка.

Але амаль ніхто з гісторыкаў не гаворыць аб тым, што Юрыю Мсціслаўскаму ў 1410 годзе было ўсяго 16 год. Дачка Дзмітрыя Данскога Марыя стала жонкай мсціслаўскага князя Лінгвенія Альгердавіча ў 1394 годзе. Мяркуюць, што ў тымжа годзе нарадзіўся Юрый. Бабуляй Юрыя па бацькоўскай лініі была Марыя Віцебская, а дзедам — літоўскі князь Альгерд. Такім чынам, у жылах Юрыя Мсціслаўскага цякла кроў трох народаў: рускага, беларускага і літоўскага.

Час смерці Юрыя Мсціслаўскага невядомы, але вядома., што яшчэ ў 1453 годзе ён быў у Мсціслаўлі і аказаў значную падтрымку тым, хто змагаўся супраць польска-шляхецкай агрэсіі.

Гг. Крычаў, Мсціслаўль.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора М. Мельнікаў

М. Мельнікаў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "М. Мельнікаў - Унук Дзмітрыя Данскога"

Отзывы читателей о книге "Унук Дзмітрыя Данскога", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.