Даўняе, незабыўнае... - Вячаслаў АДАМЧЫК
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Вячаслаў АДАМЧЫК"
Описание и краткое содержание "Вячаслаў АДАМЧЫК" читать бесплатно онлайн.
Я падыйшоў да Зоні. Падняліся чарнявыя тонкія бровы, вочы загарэліся,—яны былі толькі для мяне. Яе спрытная рука лягла на маё плячо—i мы лёгка закружыліся: яна здатная да полькі ды І я не малы аматар.
У рухавай польцы мы забыліся, што недалёка ад нас, усяго цераз парог, у цвілой кухні сядзіць Васіль, падрахоўвае свае выдаткі на спраўнае вяселле, а перад ім стары Сідар казырыцца слаўнаю дачкою і запэўняе яго добрым пасагам.
Полька змянялася вальсам, а там і зноў пачыналася тая-ж самая доўгая полька. Толькі дашчэнту ўмарыўшыся і спацеўшы, мы выйшлі ў сенцы. Я хацеў сказаць Зоні шмат аб чым, шмат чаго запытацца, параіцца. Адзін ва ўсім не разбярэшся, не здагадаешся. Ды, гавару праўду, я добра не ведаў, як выйсці з такіх абставін.
— Пойдзем адсюль... Тут цяжка жыць, тут немагчыма табе і мне,—казаў я.
Яе пальчыкі ўздрыгнулі ў маёй руцэ.
— Куды, Уладак, ну, куды?
Яе непакой павялічыўся. Яна моцна ўхапілася сваімі рукамі мне за грудзі, закалацілася ўся.
— Я не ведаю, я не скажу... Куды-ж гэта, Уладак?
Рукі Зоні моцна задрыжэлі, i мяне яна як-бы хацела прыцягнуць, не пусціць ад сябе.
— Мы пойдзем, Зоня, пойдзем у свет. Там хоць чужыя, але не такія ліхія людзі.
Больш не помню, што я гаварыў, але ў сенцах яна заплакала i, здаецца, выбегла на
двор. Потым-жа яна ужо была ў хаце. Я зайшоу на кухню напіцца вады.
Тут усё яшчэ сядзелі Васіль з Сідарам. Гаспадар, набраўшыся не ў меру, адразу з’ехаў ля стала, асунуўся з лаўкІ на зямлю i, не ўстаючы, поўз аж да парога. Намацаў рукам! вушак, учапіўся за яго і ўстаў. Васіль яшчэ трымаўся на нагах, ступіў за Сіўтуком. Я выйшаў за імі.
Сідар цераз сілу зацягнуў прыпеўку. Ды хоць-бы запеў, а то проста драў горла на ўсю хату:
Полька тая, полька гэта,
Полька добрая кабета.
Ён выпучыў жывот, закінуў голаў назад, перагнуўся ўвесь і зашоргаў ботамі па падлозе.
Полька дома не начуе,
Полька з хлопцамі танцуе.
Васіль, разводзячы рукамі жанок i дзяцей, што заторылі праход, падыйшоў да Пятра i заказаў вальс. Ён азірнуўся кругом, i асалавелыя вочы яго шукалі толькі яе, Зоні. I знайшлі. Яны востра ўпіліся ў мяне. Зоня, вядома, была са мною. Мы толькі прайшлі няпоўны першы круг. Перад намі, вызверыўшыся, нібы з-пад зямлі, вырас п’яны Сідар. Правае вока яго прыжмурылася:
— Вон адсюль, вон з мае хаты, i каб нагі твае тут...
Ён збялеў і пацягнуўся сухім кулаком да майго твару, але я абараніўся. Толькі я знячэўку так працягнуў рукі, што ён, стары, п'яны, бразнуўся на падлогу. Здаецца, намагаўся яшчэ ўстаць, але мне добра не помніцца. Нечым цяжкім і даволі-такі ёмкім мне ззаду пеканулі па плячы, і я адчуў востры боль. Гэта, напэўна, біў Васіль, біў за сябе i за зганьбаванага, асаромленага перад усімі людзьмі Сіўтука. Біў ён метка, напавал—i так, каб я не падняўся, не ўстаў ніколі. Другі раз секануў па галаве—i мне стала горача, забегалі, замітусіліся чырвоныя іскры, i пацямнела для мяне ў хаце. Я аслабеў, але яшчэ ступіў да парога. Дзверы ў сенцы былі адчыненыя— паваліўся цераз парог. Я страціў прытомнасць. Помніў сябе толькі тады, калі намацаў на галаве мокрую хустку, ды яшчэ ніяк усё не мог разабрацца, чаму я ляжу на прызбе, на сухім бульбоўніку, чаму гэтак моцна баліць галава гэтак страшна звініць у вушах.
Васіль моцна пабіў мяне. Але рана была невялікая. Я скора паправіўся. А Зоня? Яна шкадавала. Тры дні даглядала мяне, хаваючыся ад бацькі i крадком прыносіла мне есці.
Я быў хлопец моцны i за гэтыя тры дні а чуняў, устаў на ногі.
Апошняга дня яшчэ раненька Зоня праводзіла мяне ў недалёкае ад нашай вёскі старое мястэчка. Ішлі мы не гасцінцам, а воддаль—вузкаю сцежкаю праз рэдкі бярэзнік. Яна чамусьці спяшалася ў хадзе, i мне здавалася, нібы старалася вывесці мяне найхутчэй са сваіх вачэй.
Я загаварыў зноў аб тым, што ёй таксама няма іншага выйсця, як ісці разам са мною. Мы усё-ж знойдзем прытулак, бо не ўсюды ліхія людзі. Яна-ж зноў пыталася ў мяне, дзе мы дзенемся? У вёсцы свая хата, свой кавалак хлеба. А што паганы бацька, то яе так пакарала доля. У сініх вачах яе быў смутак цяжкага растання. Зоня неспадзявана для мяне забегла наперад, нібы хацела перагарадзіць дарогу, папрасіла:
— Не едзь далёка! Застанься блізка дзе. Пачакай!
— Дзе-ж мне застацца?
— Дзе-небудзь. Не пакідай мяне! Я баюся!
Я не суцяшаў яе, я гаварыў праўду, ад сэрца, шчыра:
— Скора вярнуся, вярнуся, Зоня. Толькі не выходзь за яго. Чакай мяне.
...Нашто прыпамінаць тое, што так цяжка i невыносна пераносіць самому, што так востра даймае чалавека.
Я пайшоў у свет. У той час нават работу давялося знайсці нялёгка. Я не меў права на той мізэрны грош беспрацоўнага, што выплачвала гміна.
Марны лёс закінуў мяне ў Беласток, дзе на чыгуначнай станцыі я наняўся прыватным рабочым.
У мяне завяліся ўласныя грошы, але мне было не да заробкаў. На сэрцы ляжала другое. Мяне цягнула ў Бярозаўку. I я вярнуўся.
Помню ужо добра сцямнела, калі я сыйшоў з цягніка ў мястэчку i дзе гасцінцам, а дзенаўпрасткі полем спяшаўся ў Бярозаўку. Ідучы, я нікога не спаткаў, толькі на поўдарозе мяне засціг дробны дождж з моцным ветрам. Да вёскі тры кілометры хады, і я нават не заўважыў, як выйшаў на вуліцу. Падыходзячы да сіўтуковае хаты, адчуў сябе трывожна: ногі здаліся не сваімі, забілася сэрца, і мяне апанаваў нейкі страх. Дождж перастаў, і адсунулася цемень ночы. Па небе нізка плылі папяловыя хмары, і дзе-ні-дзе прасвятлелі сінія лапінкі чыстага неба. Воддаль ад вуліцы, на невялікім грудку, выступала знаёмымі абрысамі сідарава хата.
мароў. Яны складаюць чатыры вялікія канцэрты.
Папулярнасцю карыстаецца самы юны ў трупе артыст — марскі леў Дадон. Ён — «жанглёр».
Сямімесячны мядзведзік Байкал — падарунак сібірскіх паляўнічых — танцуе, катаецца на барабане, пера-
У хаце не было агню. Толькі на кухні гарэла лямпа. Але да сідаравай хаты і даступіцца было цяжка: за гэты час ён наўкруг абнёс яе плотам, абгарадзіўся. Тады плот быў толькі ад вуліцы, а цяпер i з тыльнага боку сажняў у чатыры стаяла новая агарожа. Я, не доўга думаючы, учапіўся рукамі за трывалыя частаколіны, на адных руках пераскочыў цераз плот і зазірнуў ў акно.
Два неразлучныя сябры Рачо t Пунчы.
У кухні было двое: на печы падкурчыўшы пад сябе ногі, сядзеў стары Сіўтук, i як два гады таму назад, у сподняй бялізне. Ля століка, спіною да мяне, умасціўся незнаёмы чалавек.
«Няўжо Васіль?»—Я пачаў пазнаваць. Галава павярнулася. «Нос, той самы дзюбаты нос».
Мяне адолела нейкая слабасць, апанаваў халодны страх. Я не помню, як дайшоў да брамкі. Мой неспакой павялічыўся.—Чаго ён тут? Ён яе...— я скрыгануў зубамі, але думка была адна,—ён узяў яе замуж. Інакш не сядзеў-бы тут.
Чакаў я нядоўга, але гэты кароткі час чакання здаўся бясконца доўгім. I вось з вуліцы, ля веснічак, паказалася яна. Ішла, не вельмі спяшаючыся, але трохі неспакойна. Я пазнаў яе адразу па росту, па хадзе, нават яшчэ здалёк па той самай белай хустцы.
— Зоня!
Яна палахліва адхіснулася ўбок.
— Ой...—здзівілася, ды неяк скора пазнала, можа нават не спадзеючыся, што гэта напэўна я.—Уладак, ты?.. Няўжо ты?
3 пакутай i тугою я выгаварыў яшчэ раз дарагое імя, якое ў голас не гаварыў даўно... Я ніколі не думаў, што яго так цяжка вымавіць, аж да горкіх слёз на вачах, да цяжкага болю ў душы:
— Зоня!..
Яна маучала, не адказвала. Збітая з тропу, стаяла як сама не свая, прыгнуўшыся. 3-пад хусткі ў яе выбіліся валасы, яна не папраўляла іх і ўсё ўглядалася ў мой твар. У цемры вочы яе наліліся дзіўным бляскам. У іх затаілася нядобрая злосць.
— Ты прыехаў дзеля мяне? Нашто?—голас быў не свой i страшны, як позірк вачэй.
— Чаму-ж ён тут! Няўжо забылася?
— Не, Уладак, не!—ціха i жалобна адазвалася яна. I ці гэта быў жаль па сабе, па мне, што так рана загубілася маладосць наша:— Адкуль мне ведаць, што ты вернешся. Я чакала, мне было не выжыць без цябе. Але яны падгаварылі. Яны спакусілі... Ты не даруеш мне, ніколі не даруеш!
Яна адбеглася ад мяне.
— Зоня, што з табою?—я кінуўся да яе. У грудзях, здаецца, нешта адарвалася i балюча заныла.
— Не чапай мяне! Я хаджу дзіцём. Карай яго, карай бацьку!
Заламаўшы рукі яна заплакала. I гэты плач працяў мяне, востра кальнуў у сэрца. Я адчуу раптоўнае гора, вялікую бяду. Можа я меў што сказаць ды не мог, можа меў чым парадзіць, ды не ведаў, як. I я маўчаў. Да свядомасці даходзіла штосьці крыўднае, i раптам паднялося гарачае полымя нянавісці і брыдкасці да Зоні, да Васіля. Я быў зняважаны, усё маё святое, чыстае было аганьбавана. I мае думкі перавярнуліся інакш і можа горш для мяне. Мне здалося, што не на кухні ў сіўтуковай хаце, а тут, недзе каля мяне. стаіць Васіль. Яго тлустыя губы дрыжаць, гарадь яго асалавелыя вочы і апастылыя рукі яго цягнуцца да яе.
— Зоня!—вырвалася ў мяне з грудзей, я памкнуўся быў да яе, але не ўбачыў Зоні. Помню, бег вуліцаю, не разбіраючы, куды бягу І чаго бягу. Здаецца, чуў яе голас—«Уладак! Уладак!», але, апынуўшыся ў чыстым поли убачыў дарогу і пайшоў з Бярозаўкі.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Вячаслаў АДАМЧЫК"
Книги похожие на "Вячаслаў АДАМЧЫК" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Даўняе, незабыўнае... - Вячаслаў АДАМЧЫК"
Отзывы читателей о книге "Вячаслаў АДАМЧЫК", комментарии и мнения людей о произведении.