» » » » Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў


Авторские права

Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў

Здесь можно скачать бесплатно "Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Паўночны вецер для спелых пладоў
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Паўночны вецер для спелых пладоў"

Описание и краткое содержание "Паўночны вецер для спелых пладоў" читать бесплатно онлайн.








— Варта і папярэджваць, — быццам незадаволена сказала яна.

Але ён, паглядзеўшы на яе, мог бы паклясціся, што гэта было зусім не так.

— Люблю знянацку.

— Не прыбрана. Ты надоўга?

Замест адказу ён дастаў з пакета віно, працягнуў дзяўчыне кветкі.

Паўза.

— Як гэта зразумець, Ігнат? — спытала студэнтка Святлана Конкіна. Нязменная, ледзь бачная таямнічая ўсмешка ўжо блукала ў кутках яе вуснаў. — Можа, ты зноў не ў той пакой зайшоў?

Дзяўчына стаяла ад яго так блізка, што ён адчуў слабы пах яе цела, парфумы і ледзь перамог імклівае жаданне абняць Святлану і моцна прыціснуць да сябе.

— Прысядзь, Ігнат. А то ты, як слуп, нада мной. Кветкі пакуль у ваду пастаўлю. Ну, дзякуй. Не чакала. І Мараковай кветкі носіш?

— Ты якой нацыянальнасці, Святлана? — раптам спытаў студэнт Ігнат Мазур.

— Навошта табе?

— Нічога пра цябе не ведаю.

— Па бацьку ёсць угра-фінскія карані, я з Таліна, ён там быў капітанам сухагруза, а па маці... Якая табе, урэшце, розніца? Ты па гэта прыйшоў?

— Прамінём, калі так, — сказаў Ігнат Мазур.

— Ты пакуль адвярніся, а я на сябе зірну ў люстэрка, — дзяўчына засланілася ад яго палавінкай шафы.

— У вас тут нават і прайгравальнік ёсць, — між тым заўважыў Ігнат Мазур, — ды такі кампактны, зручны. Танчыце з гасцямі?

— Гэта мне айчым прывёз. І адну пласцінку «Бітлз». Рок-гурт.

— Хіба ў цябе айчым? Прабач, што зноў пытаюся. А бацька?

Дзяўчына выслізнула з-за створкі, перасмыкнула плячыма, запаліла і села

на ложак у сваёй улюбёнай позе — падкурчыўшы ногі.

— Бацькаў невялікі сухагруз трапіў у моцны шторм і перакуліўся. А ён, як капітан, павінен быў сыходзіць апошнім. Так і атрымалася. Шмат хто з экіпажа загінуў. Ну, а айчым — так, прысмактаўся калісьці да маці. Я — на яго прозвішчы. Старэючая жанчына і... усё такое. А паразіты самыя хітрыя і, мяркую, трыумфуюць у гэтым жыцці. А «Бітлз»? Хоць я і вар’яцею часам ад іх песняў, а падарункі ад яго не цярплю... Не звяртай увагі, што я раскапусцілася. Я даволі злая.

— І я люблю іх песні, — сказаў ужо без іроніі студэнт Ігнат Мазур. — Паслухаем што-небудзь? Такая пласцінка — усё-такі цудоўны падарунак. Уключым?

— Можа, так, а можа, і не.

— У цябе, пэўна, шмат пласцінак?

— Усяго тры, — усміхнулася Святлана Конкіна. — Тая, што айчым дастаў, другую славак ахвяраваў, а трэцюю — Чурлёніса, — сама купіла. Слухаю пад настрой.

— А зараз які настрой? Каго б ты паставіла?

— Славака.

«Чорт бы пабраў таго славака»,— падумаў Ігнат Мазур. — Урэшце, гэтая жаночая рыса характару не павінна здзіўляць: яны то ад Брамса млеюць, то ад чарговага блазна, альбо ўвогуле ад якога сучаснага Смердзякова з гітарай».

Але замест гэтай злоснай тырады, прадыктаванай не інакш як пачуццём нечаканай рэўнасці, студэнт Ігнат Мазур стрымаў сябе і памяркоўна пагадзіўся:

— Пастаў славака.

Святлана Конкіна паціснула плячыма, устала і выцягнула з палічкі пласцінку. Уключылі прайгравальнік.

Прыемны барытон загучаў у пакойчыку. Песня была даволі простая, мелодыя хітовая, словы, блізкія да яго роднай мовы, лёгка клаліся на слых.

Студэнтка Святлана Конкіна нечакана пачала ціха падпяваць. Цыгарэта дымілася ў яе пальцах, а ў цёмных зялёных вачах дзяўчыны Ігнат Мазур заўважыў сум.

Урэшце голас спевака сціх. Пласцінка круцілася і раз за разам пстрыкала на паўторах.

— Век бы слухаў, — усё-такі не ўстрымаўся студэнт Ігнат Мазур. — Яшчэ разы два паставім?

— А вось ты зараз забярэш сваё бургундскае і пойдзеш, а я, можа, і тройчы паслухаю.

— Ну, бургундскім цябе, пэўна, той спявак частаваў, а я — бедны студэнт. Мяне асабіста і «Тракія» задавальняе.

— Чаго ты прыйшоў да мяне, Ігнат? Злоснічаць?

— Хіба ты не разумееш? Пабыць разам.

— Які ў гэтым сэнс?

— Але ж ты не супраць, што я зайшоў?

Студэнтка Святлана Конкіна выцягнула з тумбачкі шклянкі, наліла ў іх віно, паклала на стол пачак пячэння, нечакана ўсміхнулася:

— Не супраць.

Яна выпіла, зноў села на ложак у ранейшую позу. Сукенка амаль не хавала яе загарэлыя, крыху крываватыя ногі, вусны маленькага, натурыстага рота на гэты раз былі пафарбаваныя чырвоным, а ледзь бачныя прышчынкі — белым: твар дзяўчыны ў прыцемку нагадваў маску з японскага тэатра «Но».

Ігнат Мазур таксама выпіў віно, прыслухаўся да сябе, сказаў: — «Але люблю сухое віно, няблага пайшло», — і дадаў:

— У нас з табой, пэўна, аднолькавыя вірусы засяліліся. Так што ўсё непазбежна. Таму і прыйшоў.

Студэнтка Святлана Конкіна прыпаліла ад цыгарэты цыгарэту.

— Што яшчэ за хрэнь? Патлумач.

— Калі толькі коратка. Я недзе чытаў, што менавіта вірусы далі штуршок спачатку самому жыццю, а потым і эвалюцыі. Яны і цяпер яе асноўная сіла. Усё даволі празаічна. Наш мозг, калі сыходзіць з гэтай тэорыі — смеццязборнік вірусаў. І нават каханне звязана з вірусамі. Базавая хімічная рэакцыя. Выходзіць, не мы ўтвараем пары, а падобныя вірусы скіравана прыцягваюць нас адно да аднаго.

— Лепш бы ты памаўчаў, Ігнат. Па-твойму намі кіруюць паразіты?

— А ты думала...

— Ты б зачыніў дзверы, Ігнат. А то яшэ хто-небудзь зазірне. Яны ўсе і так мяне за сцерву трымаюць.

— Хто гэта — усе?

— Першакурсніцы мае, яшчэ сёй-той. Ды, няважна хто.

Студэнт Ігнат Мазур зачыніў знутры дзверы — ключ пакінуў у замку, пасунуў, як і ў мінулы раз, зэдлік да ложка і прысеў побач з дзяўчынай. Затым адабраў у яе амаль дапаленую цыгарэту і кінуў у попельніцу, але сваёй рукі ад яе далоні не адняў і раптам адчуў, як яна сціснула ў адказ яго пальцы. І ўсё адразу ж паплыло перад яго вачыма...

Калі б хто-небудзь спытаў у студэнта Ігната Мазура, ці нават ён сам пацікавіўся ў сябе, што адбылося з ім і дзяўчынай на імя Святлана Конкіна ў той вечар і ноч, — ён бы абсалютна шчыра адказаў, што нічога не памятае. Адрэзак часу ў некалькі гадзін быў амаль начыста выцерты з яго памяці, усплывалі хіба асобныя фрагменты: як таропка дапівалі віно, як нехта грукаў у дзверы, як абое прагна палілі па цыгарэце, але так і не дапалілі, бо зноў кідаліся ў ложак.

Толькі раніцай студэнт Ігнат Мазур вярнуўся ў свой пакой, заваліўся ў пасцель і, не зважаючы на неспакойнага з досвітку Міхася Байкова, які з сялянскай уніклівасцю ўстаўляў жалезныя апоры свайго ложка ў запоўненыя вадой бляшанкі ад кансерваў — усё гэта ад клапоў — моцна заснуў.

***

Неяк атрымалася, што на практыку тэрмінам на два тыдні Ігнату Мазуру загадалі збірацца ў адзін абласны цэнтр на тэлебачанне. Дзіўна было, што ён сам такога жадання быццам і не выказваў. Ён ведаў, разумеў: тэлежурналістыка набірае моц, выходзіць на першае месца ў сродках масавай інфармацыі, — але ўсё-такі падсвядома адчуваў — яго месца не на тэлеэкране, а ў рэдакцыі газеты ці якога часопіса, а тут... Публічнасць — гэта не для яго. Да таго ж, на кафедры тэлебачання працавала маладая, даволі істэрычная, на яго погляд, аспірантка Спіркіна, якая, калі трэба было і не трэба, уздымаючы ўверх вочкі, усклікавала: «Агеньчык! Агеньчык!», за што і атрымала адпаведную мянушку.

Студэнт Ігнат Мазур яе не паважаў і засцерагаўся — яна часта завальвала на іспытах.

Ён, вядома, хацеў застацца на практыцы ў Мінску, нават не важна дзе, бо тут заставалася Святлана Конкіна. Але хадзіць у дэканат і прасіць не хацелася. Трымаўся далей ад кіраўніцтва факультэта.

У абласны цэнтр разам з ім на практыку паехалі Юля Маракова і яе сяброўка Надзея Гусакова. Дзяўчаты замацаваліся за «тэленавінамі», а Ігнат Мазур папрасіўся ў рэдакцыю літаратурна-драматычных перадач. Пасялілі практыкантаў у зале, дзе завяршаўся рамонт, спалі яны цераз шырму: дзяўчаты на раскладушках, а Ігнат Мазур на старой караткаватай для яго канапе. Урэшце, уладкавалі іх, як ён палічыў, няблага, выдалі нават коўдры і бялізну.

Загадчыкам рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач аказаўся мужчына гадоў сарака, чарнявы, смугласкуры, з бегаючымі чорнымі вочкамі і ўчэпістымі рукамі з даўгімі пальцамі. Назваўся ён Казімірам Маратавічам Шахто. Заняты сваімі справамі, упэўнены ў выключнай сваёй важнасці, ён амаль не звярнуў увагі на практыканта. Студэнт Ігнат Мазур пагаварыў з ім пра свае абавязкі — зрабіць адзін прахадны сюжэт — пагартаў планы рэдакцыі, прагледзеў адну з перадач — давалі запіс вячэрняга спектакля мясцовага драмтэатра, яшчэ нешта неістотнае, і з трывогай адчуў, што тут яму няма чаго рабіць. Рэдактар, на Ігнатаў погляд, так ён вырашыў пасля некалькіх гутарак з ім, быў звычайны правінцыйны літёлуп, з невядома якой адукацыяй і які нямаведама як апынуўся на сваёй пасадзе. Плюс быў адзін: Казімір Шахто не заўважаў Мазура і не сачыў за ім: не прымушаў сядзець на лятучках і прыходзіць рана ў кабінет, дзе ў кутку яму, як практыканту, паставілі часопісны столік.

У сувязі з тым, што амерыканская проза якраз перажывала своеасаблівы бум, Ігнат Мазур вырашыў зрабіць у сваю практыковую перадачу эсэ пра «вялікую пяцёрку»: Фіцджэральда, Фолкнера, Хэмінгуэя, Стэйнбека, Дос Пасаса. Знайшоў нават некалькі каляровых здымкаў пісьменнікаў, прыдумаў кароткі сюжэт.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Паўночны вецер для спелых пладоў"

Книги похожие на "Паўночны вецер для спелых пладоў" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Юры Станкевіч

Юры Станкевіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў"

Отзывы читателей о книге "Паўночны вецер для спелых пладоў", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.