Владимир Шитик - Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Шитик Владимир
Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)
Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Гермес падказвае кiрунак
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
Два днi хадзiў Сашка Шарай насуплены, пахмуры, з намi амаль не размаўляў. I Мiшка Патупчык, i я разумелi ўсё i старалiся таксама залiшне не чапляцца да сябра. Напэўна, на яго месцы мы былi б не лепшыя: металiчная пласцiнка, падобная на лiсцiк серабрыстай таполi, так i не ажыла, i нават тая перадача, што ўяўлялася нам ледзь не весткай з глыбiнь Сусвету, здавалася зараз мiражом. Каб я сам на свае вочы не бачыў на экране таго дзiўнага чалавека сярод падводнага дворыка, нiзавошта не паверыў бы, што гэта праўда. А ўсё Сашка. Собiла яму сапсаваць усю справу. Што за чалавек? Нiякай вытрымкi!
Занятыя гэтымi клопатамi, мы неяк забылiся, што наблiжаецца канец навучальнага года. Па ўсiх асноўных прадметах - матэматыцы, фiзiцы, мове, гiсторыi - залiкi ўжо здалi раней, яшчэ напрадвеснi. Але заставаўся экзамен на вольную тэму, вельмi сур'ёзны, як i мае быць у сёмым класе. Тэму мы не ведалi, яе павiнен быў даць настаўнiк. А ён нам не патураў да гэтага часу, i па ўсяму было вiдаць - не збiраўся рабiць скiдак i надалей. З таго часу, калi ён, выслухаўшы наш расказ пра неверагодныя сiгналы з космасу, загадкава ўсмiхнуўся, мы яго чамусьцi не сустракалi: няйначай распрацоўваў на нашы галовы нейкую складаную экзаменацыйную тэму.
Сашка, як звычайна, не здолеў доўга насiць крыўду ў сябе, прыйшоў i сказаў:
- Патрэбен другi лiсцiк.
Я ледзь не раззлаваўся. Якi разумнiк! Трэба было аж два днi пазбягаць нас, каб гэта прыдумаць.
- Давай заўтра сходзiм, - працягваў Сашка, - пакуль настаўнiка няма. Я цiкавiўся, ён кудысьцi паехаў.
- Куды гэта мы павiнны з табой iсцi? - я не мог схаваць iронii.
- На возера, - як быццам я ўжо згадзiўся, спакойна растлумачыў Сашка. Магу адзiн пайсцi, не бойся. Але разам абавязкова нешта знойдзем.
Я ведаў, што ён не баязлiвец. Я нiколi не забуду, як ён аднойчы залез у вальер да тыгра i анi кропелькi не спалохаўся. А тут дык i зусiм няма чаго баяцца. Аднак мне не падабалася Сашкава манера рашаць усё за iншых.
- Накiдалi там, - агрызнуўся я, - бяры вялiкую торбу.
Хлопец, нiбы не зразумеў, зiрнуў з дакорам.
- Порхаўка ты, Вiцька, тое i бярэш, што само ў рукi лезе.
Гэта было несправядлiва. Бо калi казаць па-шчырасцi, дык менавiта Сашку нiколi не хапала цярпення. Як вось з маiм лiсцiкам, i я крыкнуў:
- Сам ты верхагляд!
Мы паспелi ўжо сказаць адзiн аднаму некалькi прыемных слоў, як раптам адчынiлiся дзверы. У калiдоры стаяў настаўнiк, з-пад яго рукi выглядаў Мiшка Патупчык, а ззаду вiднелася яшчэ нечая фiгура.
Мы з Сашкам пераглянулiся, i тут я пазнаў трэцяга. Гэта быў робат Гермес. Той самы, якога мы бачылi на экране праектара, калi настаўнiк расказваў пра сваё адзiнае касмiчнае вандраванне. Я мiжволi параўнаў iх настаўнiка i Гермеса. Як нi дзiўна, пастарэлi абодва - чалавек i машына. Чалавек болей, хаця ў той час, калi яны былi знятыя на плёнку, чалавек быў маленькiм хлопчыкам.
- Сядайце, - сказаў настаўнiк, - ёсць важная размова.
Мы селi. А Гермес толькi прыхiнуўся да вушака, зусiм як чалавек, касманаўт у скафандры. Нават галава, круглая, з палоскамi на пластыку - для вачэй, вушэй i рота - нагадвала гермашлем.
- Пра лiсцiк нiчога не даведалiся? - спытаў настаўнiк.
- Дык Сашка... - пачаў быў Мiшка.
- Не будзем шукаць вiнаватых, - спынiў яго настаўнiк, - зоймемся экзаменам.
- У-ра-а! - падхапiўся Сашка.
Усё-такi ён вельмi нявытрыманы чалавек. Думаю, у касманаўты яго не возьмуць, там нервовых не любяць.
Настаўнiк пачакаў, пакуль Шарай супакоiцца, зiрнуў на мяне i сказаў:
- Тэма экзамену, Вiця, звязана з тваёй знаходкай на дне возера.
Я таксама зараз мог закрычаць "ура", я меў на гэта большыя падставы, чым Сашка. Але я прамаўчаў. Астралётчык павiнен быць стрыманым у сваiх пачуццях, а я спадзяваўся, што, нягледзячы нi на што, буду iм. Я толькi зiрнуў на настаўнiка.
- Заданне, - растлумачыў ён, - раскрыць таямнiцу лiсцiка. Уводная наступная: "Вы на невядомай планеце. Планета - гэта возера. Лiсцiк - сляды, магчыма, разумнай цывiлiзацыi. Задача - пацвердзiць гэта цi абвергнуць". Тэрмiн - тры днi. У дапамогу вам прыдадзены кiбернетычны робат Гермес.
Узрадаваныя, мы нават не здзiвiлiся, чаму наш настаўнiк нарэшце парушыў сваё правiла не гаварыць пра космас. Нам падумалася, што ён паверыў у сiгнал з галактыкi, якi трапiў на Зямлю праз мой лiсцiк серабрыстай таполi.
Калi, даўшы заданне, настаўнiк пайшоў, мы яшчэ крыху паспрачалiся. Мiшка хацеў адправiцца на возера няйначай як на сваiм хiсткiм плыце. Маўляў, павiнен быць элемент небяспекi. Я, i тут мяне нечакана падтрымаў Сашка, лiчыў, што справу трэба ставiць на больш салiдную аснову. Мы - касманаўты i таму павiнны быць тэхнiчна ўзброенымi, як сапраўдныя пакарыцелi прасторы. Трэба ўзяць кацер з каютай i радыёстанцыяй. Магчыма, Мiшка не здаўся б так хутка. Але зараз нас было чацвёра. Гермес, напэўна, перабраўшы не адзiн дзесятак варыянтаў, схiлiўся на наш бок. А Гермесу, якi памагаў касманаўтам у сапраўдным палёце, Мiшка пярэчыць не адважыўся.
Следапытам быў я. На тым месцы, дзе я ў мiнулы раз уваходзiў у ваду, спынiў хлопцаў i загадаў усiм падрыхтаваць аквалангi. Сашка зарагатаў.
- I Гермесу?! - аж давiўся ён, так яму стала смешна.
Толькi я быў адкрыў рот, каб высмеяць яго самога, як падаў голас робат:
- Мой корпус герметычны.
Сашка перастаў смяяцца. А я падумаў, што так яму i трэба. Малайчына Гермес. Гэта ж кожны пачатковец ведае, што касмiчны робат не баiцца нiякага шкоднага асяроддзя.
Без прыгод наша невялiкая экспедыцыя дабралася да таго падводнага паселiшча, якое я знайшоў у мiнулы раз. Доўга блукалi памiж разбураных дворыкаў, заходзiлi ў руiны, дзе некалi было людское жытло. Я ўяўляў сабе гэтыя дамы - невялiчкiя, на тры цi два пакойчыкi, i чамусьцi зайздросцiў iх колiшнiм жыхарам. Было ў гэтай старадаўнасцi нешта хвалюючае, таямнiчае.
Я не здзiвiўся, калi Сашка нiбы здагадаўся пра мае думкi i сказаў: "Антычная эпоха". Толькi зазначыў, што мы раптам пачалi думаць аднолькава.
У нас былi прыборы для размовы ў вадзе, i мы пачалi абмяркоўваць здагадкi.
- Цяпер я разумею, - гарачыўся Сашка, - чаму нiхто не чуў пра чужынцаў, якiя прыляталi на Зямлю. Гэта было вельмi даўно, да нашай эры, калi людзi не маглi iх зразумець. Але яны пакiнулi пра сябе знак для пазнейшых пакаленняў. I Вiцька знайшоў гэты знак.
Супраць гэтага мне пярэчыць не хацелася, ды i Мiшка, вiдаць, згаджаўся з Сашкам. Бо гiпотэза была надта прываблiвая. Мы так захапiлiся ёю, што зусiм забылiся на Гермеса i не сачылi за яго паводзiнамi.
А робат не трацiў часу, нашы здагадкi яго не цiкавiлi, яму патрэбны былi толькi факты. Неўзабаве ён папярэдзiў нас, што зарад балонаў паменшыўся напалавiну. Мы адмахнулiся. Але праз некалькi хвiлiн ён раптам ашаламiў нас. У шлемафонах прагучала: "Лiсцiк серабрыстай таполi".
Мы павярнулiся i, здаецца, мiж тых самых замшэлых аслiзлых каменняў убачылi, як пад святлом Гермесавага лiхтара нешта блiснула. Я пазнаў свой лiсцiк. Вока ў Гермеса было пранiклiвае, дакладнае, а памяць яшчэ, вiдаць, лепшая: ён не забыў майго расказу.
Вядома, мы больш не маглi тут заставацца. Мы павiнны былi iмчаць да свайго тэлепрыёмнiка з аўтаматычнай настройкай. Гермес нешта бубнеў сабе, нiбы хацеў нас затрымаць. Але яго нiхто не слухаў.
Праз якую гадзiну Сашка ўжо наладжваў прыёмнiк, злучаючы антэну з серабрыстай металiчнай пласцiнкай, якая мела форму таполевага лiсцiка. Мы з Мiшкам, вядома, былi побач, а Гермес, як надоечы, стаяў, прыхiнуўшыся да вушака.
Гэта была хвалюючая хвiлiна. Мы дрыжалi ад нецярпення, ад боязi, што зноў будзе няўдача.
Нарэшце экран засвяцiўся, нiбы вярнуўшы нас на дно ляснога возера. Паказалiся знаёмыя руiны падводнага паселiшча. Вось-вось павiнен быў з'явiцца, як тады, чалавек. I раптам экран патух. Гэты лiсцiк меў, напэўна, яшчэ меншы запас iнфармацыi. Мы прыйшлi ў роспач.
- Вазьмi! - прагучала ў пакоi.
Мы яшчэ не прывыклi да голасу свайго кiбернетычнага памочнiка i недаўменна круцiлi галовамi: хто гэта тут?
- Вазьмi! - Гермес адарваўся ад дзвярэй i зрабiў крок да стала, трымаючы на раскрытай далонi яшчэ адзiн лiсцiк.
Сашка схапiў яго, iрвануўся да тэлепрыёмнiка, але затрымаўся i сказаў:
- Ты добры хлопец, Гермес!
Робат нiчога не адказаў, яго не праграмiравалi, каб рэагаваў на пахвалу. Але ўсё роўна ён быў малайчына.
Зноў свяцiўся экран. Зноў на iм вiднеўся чалавек, апрануты ў просты i прыгожы касцюм, падобны на сучасны спартыўны, i нешта гаварыў.
Хутчэй за ўсё iнфармацыйны змест нашага лiсцiка быў абмежаваны. Бо неўзабаве i гэта перадача скончылася амаль на тым жа кадры, дзе чалавек пачынаў гаварыць.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Владимир Шитик - Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.