» » » » Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)


Авторские права

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Седнев Масей

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Масей Сяднёў

I той дзень надыйшоў

Раман

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Мала карысьцi ад слоў, веры каторым няма

Мiкола Гусоўскi

Дзеля чаго яна назвала мяне Юзiкам i пры якiх абставiнах, я скажу пазьней, значна пазьней, калi яна ўжо будзе дарослай. Цяпер-жа яна яшчэ малая, ёй ня болей, як адзiнаццаць год, i, думаю, што яна ня ведае яшчэ, як мяне завуць наогул. Дый у яе няма нiякай патрэбы ведаць, як мяне завуць. Зрэшты, яна са мной дасюль яшчэ нi разу й не гаварыла - саромiцца. Пры сустрэчы апушчае вочы долу - глядзiць толькi на мае жоўтыя гарадскiя бацiнкi, у якiх я ўсё яшчэ хаджу, ня ськiдаю, хоць з Менску я прыехаў да сваiх бацькоў болей як тыдзень таму назад i мог-бы ўжо прывыкнуць зноў хадзiць босым, як i ўсе тут ходзяць. Яна таксама босая. Ёй, вiдаць, падабаецца, што я апрануты пагарадскому i, значыцца, не такi, як усе. Ёй таксама падабаецца, што я - студэнт, дадам адзiны на ўсю вёску. Я ўжо на той ступенi, што нават магу не хадзiць на працу ў калгас, не пеклавацца, як усе, магу хадзiць панiчом, прастойваць нямаведама чаго цэлымi гадзiнамi на нашым мосьце праз рэчку Сьвiнку, што прабягае памiж ейнаю i маёю вёскамi, разьдзяляе iх. На гэтым мосьце, бывала, сыходзiлася ў сьвяточныя днi моладзь з абедзьвюх вёсак - Мокрага Першага i Мокрага Другога. Цяпер, як настаў калгас, моладзь зьбiраецца тут рэдка - трэба i ў сьвяты працаваць.

Вось i сёньня я на мосьце толькi сам: рабочая-ж пара, пагодны дзень i ўсе - на полi. Гляджу, як унiзе, перад самым мостам, там, дзе глыбей, боўтаецца дзятва - адна малеча. Дае нырца, выплывае наверх, пырскаецца i як у гэтых пырсках ламаецца на аськепкi сонца. Дарослыя-ж будуць купацца-мыцца ўвечары, калi сьцямнее i можна будзе лезьцi ў ваду голым, бяз трусiкаў - такiх рэчаў тут нi ў кога няма.

Яна таксама - бачу па ёй - хацела-б плёхацца разам з малымi, каб толькi ў тым купеле былi адны дзяўчынкi i ня было хлопчыкаў. Яна стаiць там, унiзе на беразе, i прыглядаецца - дзiўна! - якраз да хлопчыкаў, асаблiва, калi яны, голыя i загарэлыя, вылазяць на бераг. Час-ад-часу - я гэта бачу - яна кiне на мяне няўпрыкмяць свой сарамлiвы погляд. Але я сябе ня выдаю, што прыкмячаю гэта. Яна там, унiзе, на поплаве, не адна - з ёю гусi, цэлы статак. У руках трымае доўгую хварасьцiну - кiруе ёю гусей. На галаве ў яе гарыць чырвоны банцiк, коскi зьвiсаюць да пояса. Зiрк - як у Божай Мацеры: выразьлiва ясны, кiдкi i як-бы задуменна-засмучаны. Гэта калi яна глядзiць прама на цябе. Зiркне-ж збочлiва - як апалiць. Яна ўся пайшла ў матку - у маткi-ж таксама лахматыя, з роськiдам, бровы, чорныя, як воранава крыло. З-пад iх зораць на цябе прадонныя вочы, гульлiва-мiтусьлiвыя. Завуць ейную мацi Хiмай. У Мокрым яна адна такая. Гавораць, што свой пачатак Хiма ўзяла ад маладога цыгана-ганчара, што езьдзiў па ваколiчных вёсках з гаршкамi i, бывала, спыняўся нанач у ейных, Хiмiных, бацькоў. Дачцы-ж, хоць яна й пайшла ў матку, дадалiся яшчэ й бацькавы рысы - выйшла прывабная харашуня, што й стаiць вось цяпер перада мною ўнiзе з статкам гусей i хварасьцiнай у руках.

Мой знаёмы, настаўнiк Вяркееў, з якiм я сябрую, неяк сказаў мне, што ў ягоным трэйцiм класе сярод дзяўчынак - яна самая прыгожая, хоць i не самая пасьпяховая i што з ёю трэба займацца дадаткова. (Бацькi вучняў казалi мне, што Вяркееў спамiж настаўнiкаў найбольш адукаваны чалавек, хоць дасюль у гэтым я ня мог пераканацца.)

Вяркееў угледзеў мяне на мосьце. (Ён чакаў майго прыезду, пытаўся ў бацькi, калi я буду.) Iмчыць з горкi ад школы. Вiтаецца:

- Што й ты пасьвiш гусi з маёй Дусяй?

Гэта мяне абыйшло - якая яна яго? Што толькi вучыцца ў яго? А, зрэшты, якая яна мая? Таксама-ж не мая. Але ўсё-ткi я ня ўзьлюбiў. што Вяркееў - мот назваў яе сваёй, ды яшчэ наўзьверх Дусяй. Дасюль яна была для мяне толькi "яна", без якога колечы iмя, як сымбаль, а цяпер яна была названая Дусяй, i гэтая канкрэтнасьць як-бы разьвянчала яе. Але гэта глупства. Вунь яна ўзьняла хварасьцiну - пагнала далей паўз рэчку сваю гаману i штосьцi засьпявала, мне падумалася - на разьвiтаньне са мною. Як-бы там нi было, я ўпэўнены, што яна сьпявае не для сябе, а для некага, i той "нехта" - цешу я сябе - гэта я, хоць i лаўлю сябе на тым, што ўсё гэта - хiмэра, хачу верыць, што я ўсё-ткi здольны ацэньваць рэчы рэальна, бачыць iх у сапраўдным сьвятле. Ды зноў-жа, я хачу, каб рэчы выглядалi прыгажэй, як яны ёсць на самай справе. Мне падабаецца падманьваць сябе.

Гусi ня надта слухаюцца яе - хутка, як качкi, уцякаюць у рэчку, гагочуць, як ашалелыя, б'юць паветра крыльлем. Яна канчае сьпяваць, пачынае - гэта вiдаць па ейнай паставе - гаманiць з iмi. Наiўная, угаварвае iх, непаслухмяных.

Гэта ўжо каторы дзень, як я прыкiпеў да гэтага моста - падоўгу стаю на iм, быццам любуюся хараством вясковага навакольля: жытам, што тут-жа, побач, направа ад нашай школы; нашаю рэчкаю; ветраком (налева ад мяне), што апусьцiў крыльле, задумны ў сваёй нярухомасьцi; а яшчэ далей - трымя стройнымi вязамi на даляглядзе. (Усё роўна, як я не маскуюся, можна заўважыць, што я стаю тут ня так сабе. Але няўжо можа нехта падумаць, што я любуюся ёю? Баюся, што магу праслыць дзiваком.)

Вяркееў мне перашкаджае - усё не адыходзiцца. Балбоча i балбоча. Яму, кажа, некуды дзецца - заняткаў у школе ўжо няма, на лета нiкуды не паехаў, прападае ў Мокрым. Асаблiва не па сабе яму ўвечары. Да дзяўчат пад хату дзеда Мельнiка, куды яны зьбiраюцца пасьля працы i да пазна валтузяцца з хлопцамi, Вяркееў ня ходзiць - кажа, "грубая матэрыя", хоць, як я пазьней пераканаўся, лiпне да гэтай "грубай матэрыi". Ён, кажа, любiць толькi дзявочыя галасы. Любiць, як яны сьпяваюць, як iхныя песьнi ў вечаровай ядранасьцi пакрываюць прастору на некалькi кiлямэтраў наўкруг, як, пачуўшы iх, у якой-небудзь суседняй вёсцы адгукаюцца iм сваёю песьняй. Дрэнна толькi, кажа, што перашкаджаюць дзяўчатам хлопцы - шчыплюць iх, i тыя тады верашчаць да зьнямогi. Але iх, дурнiцаў, сьцiшаюць хлопцы, каб яны не перашкаджалi спаць дзеду Мельнiку.

Далёка сваiх гусей яна не пагнала - вяртаецца ўжо назад да мосту. Яна тут круцiць iх цэлы дзень. Пабачаўшы, што я стаю тут не адзiн, а з Вяркеевым, ейным настаўнiкам, закрычэла на гусей. "Чаму ўсё-ткi ён назваў яе "сваёю Дусяй"? Я хацеў ужо загаварыць з ёю, але вось прыбег ён".

- Загляньма ў сельсавет, зачараваны! - i бадай не пацёг мяне, узяўшы пад руку.

Да сельсавету ад моста ня болей як трыста-чатырыста мэтраў. Побач сельсавету - Сельпо. У будынку сельсавету месьцiцца i нашая пошта. Там-жа сядзiць i фiнагент, мой далёкi сваяк. Сельсавет i Сельпо, з невялiкай памiж iмi добра падмеценай пляцоўкай, i становяць наш "Цэнтр". Побач гэтага "Цэнтру" стаiць i ейная хата. Гэтаю хатай i канчаецца вясковая вулiца. Сюды, у "Цэнтр", прыходзяць сяляне з ваколiчных вёсак - пачуць новасьцяў, купiць што-небудзь, або й проста "на людзей паглядзець i сябе паказаць".

Насустрач - бачу - iдзе ейная мацi. Можна сказаць - бяжыць. Босая. Рыхтык цыганка. Або не - грачанка. Я вызваляюся з-пад апекi Вяркеева i гатовы ўжо быў прывiтацца з ёю, Дусiнай мацi, як яна апярэдзiла мой намер i сама - яшчэ здалёк - прывiталася першай, выразна ськiроўваючы сваё вiтаньне да мяне. Вяркеева яна як-бы й не прыкмячае.

- Чула, што прыехаў, а ня бачылася яшчэ, - i падае мне руку. - Заўсёды-ж, як прыедзеш, бяжыш, коцiсься з горкi сюды. Цi нешта ўжо забыўся на нас?

"Бяжыш, коцiсься з горкi" гэта ў яе азначае месца, дзе стаiць нашая хата i адкуль я "бягу, качуся". На правым, вышэйшым беразе рэчкi, нашая хата й сапраўды выглядае як на горцы - узьнятай, паднесенай, асаблiва калi глядзець на яе зьнiзу, з моста. Я, калi трэба было ў Сельпо, у сельсавет, або яшчэ куды, сапраўды ня йшоў, а бег праз мост - якога ня мiнеш - i Хiма, мацi Дусi, магла бачыць мяне, бягучага, у вакно з свае хаты.

- Я-ж усiм i кажу, - недарэчы гаворыць яна, - што гэта за Масееў сын - ня ходзiць, а бяжыць i пры сустрэчы, ласкавы, кожнаму скажа "Добры дзень!" - i старому i малому.

Гэта яна ўжо гаворыць як-бы Вяркееву, а мне чамусьцi сорамна, што яна гаворыць гэта, пагатоў пры Вяркееве.

- Ня бачыў мае Дусi? - зноў зьвяртаецца да мяне. (Напэўна, назiрала, глядзела з вакна свае хаты, як я тырчэў на мосьце i думае, мусiць-жа бачыў ейную - хацеў падумаць маю - Дусю.) - Ды ня йдзе дзенецца - знайду. Накармiць-жа трэба. Худзенькая яна ў мяне. Бялюткая, дармо, што чарнушка - на адным малацэ жывець.

Разьвiтаўшыся, яна паймчалася шукаць Дусю, а мы пасьпяшалiся ў сельсавет: Вяркееў кажа - прыехаў з раёну нейкi ўпаўнаважаны.

Вяркееў адчапiўся ад мяне: нырнуў ў Сельпо, там - я ўпэўнены - ён раздушыць разам з капэратарам паўлiтэрка, балазе цяпер у крамцы нi душы, значыць цэлая раскоша для п'янчужак i iншых прыхлябацеляў, уключна з самiм старшынём сельсавету. Бывае нават, што яны зачыняюцца, каб нiхто не перашкаджаў iм "разгавецца", як яны ахрысьцiлi выпiўку нахаду.

Я застаўся адзiн пасярод вулiцы, ня ведаючы, куды мне пайсьцi. Сельсавет i розныя ўпаўнаважаныя мяне ня надта цiкавяць. Я аглядаюся назад, цi ня гонiць дахаты гусей Дуся. Яна ня мiнула-б гэтай дарогi, дзе я стаю цяпер - гэта якраз дарога да яе хаты. Да Вяркеева - ня ведаю, чаму - у мяне варухнулася няпрыязьнь, а то й варожасьць, i мне трэба было неяк збавiцца ад такога пачуцьця. Я хацеў заглушыць гэтае пачуцьцё стрэчаю з ёю. Я-ж i стаяў на мосьце, узвышаў сябе ёю, каб утаймаваць у сваёй душы разлад, якi я адчуў, прыехаўшы з Менску, разлад, што паўстаў у мяне цi то ад чытаньня розных - у тым лiку забароненых - кнiг, цi таму, што мне ў вёсцы няма чаго рабiць. Я ўжо адарваўся ад яе. Я не гарадскi i не вясковы. Я не магу глядзець на сваiх бацькоў i на сястру, як яны ўбiваюцца ў калгасе на агульных работах. Праўда, як я прыехаў з вучобы дахаты, бацьку ўжо не пасылаюць кожны дзень з касою, даюць лягчэйшую працу - вiдаць, лiчацца са мною.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Масей Седнев

Масей Седнев - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.