» » » » Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды


Авторские права

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Здесь можно скачать бесплатно "Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Рейтинг:
Название:
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды"

Описание и краткое содержание "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды" читать бесплатно онлайн.



Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).






I тут ужо летапісец непасрэдна гаворыць пра дапамогу князя Міхаіла, якую ён аказаў «літве», папярэдзіўшы яе аб пагоні Данілы і Васількі. Адначасова «літва» ведаючы аб крывадушшы пінскіх князёў у адносінах да яе, не паверыла Міхаілу. Вось чаму, спачатку «осекшйся» ў лесе, г. зн. умацаваўшыся, яна пасля выйшла са сваіх станаў і стала лёгкай здабычай Данілы і Васількі. Многія былі перабіты, палон адабраны, і толькі Ланкгвеню, як і раней Айшвно Рушкавічу, удалося ўцячы. Як і ў папярэдні раз, усё закончылася вялікай урачыстасцю пераможцаў у Шнеку771.

Набегі атрадаў «літвы» на Валынь праз Пінскую зямлю, як і намеры Рурыка Расціславіча ў 1190 і 1193 гадах ісці з Пінска на Літву, красамоўна пацвярджаюць месцазнаходжанне апошняй на поўнач ад Пінскай зямлі ў Верхнім Панямонні.

3 разгледжанага таксама бачна, што гэтыя набегі не з’яўляліся вынікам самастойнага рашэння Літвы, а былі інспіраваны, як і ў выпадку з Полацкам, пінскімі князямі ў мэтах аслаблення Валыні і вызвалення ад яе залежнасці. Зноўтакі гэтыя набегі, як і набегі праз Полацкую зямлю на наўгародскія і смаленскія ўладанні, заканчваліся жорсткімі паражэннямі, і, такім чынам, Пінск, як і Полацк, заграбаў жар чужымі рукамі. Само сабой зразумела, што гэта вяло да знясільвання Літвы, яе разлажэння і ў канчатковым вышку да яе заваявання.

НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА

У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла ўвагі гэтай вобласці і разглядала і працягвае разглядаць яе толькі як аб’ект заваёўніцкіх намаганняў для яе суседзяў. Так, У. Пашута характарызаваў яе толькі як вельмі істотны фактар гісторыі Літвы7 2. Таму не дзіўна, што пытанне ролі Новагародскай зямлі ў гісторыі Беларусі, у аб’яднанні беларускіх земляў навукай не распрацавана.

У адрозненне ад Полацкай і Тураўскай земляў Новагародская зямля была параўнаўча новым палітычным утварэннем Беларусі, якое ўзнікла на левым беразе Верхняга Нёмана. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што ўжо ў канцы I і пачатку II тысячагоддзяў н. э. славянскае насельніцтва тут было дамінуючым, дрыгавіцкакрывіцкім. Фармаванне Новагародскай зямлі пачалося з часу заснавання Новагародка, што адбылося, як ужо адзначалася, у 1044 г., калі Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву залажыў гэты горад як аплот валодання Кіева над ёю. Паколькі Полацк таксама меў свае інтарэсы ў Літве, то збудавание Новагародка завязала яшчэ адзін вузел полацкакіеўскіх супярэчнасцей, што і прывяло да нападу ў канцы 1066 г. Усяслава на Новагародак. Аднак апошні паранейшаму заставаўся пад уладай Кіева. Нездарма ж спроба Глеба Менскага ў 1119 г. заваяваць гэту «вобласць Уладзіміравых дзяцей» выклікала рашучыя дзеянні Уладзіміра Манамаха. Відаць, пасля заваявання самастойнасці ТураваПінскім княствам і Новагародак выйшаў зпад улады Кіева, але трапіў пад уплыў галіцкавалынскіх князёў, які для яго быў непрымальны. Гэтым і тлумачыцца выступление новагародцаў у 1128 г. на баку Расціслава Пінскага. I ўсё ж палітычны ўплыў галіцкавалынскіх князёў на Новагародак працягваўся, аб чым сведчыць тое, што каля 1237 г. Даніла Галіцкі накіраваў супроць Кандрата Мазавецкага разам з «Літвой Міндоўга» і Ізяслава Новагародскага. Аднак у сярэдзіне 40-х гадоў XIII ст. Новагародак на пэўны час вырваўся зпад палітычнага прыцягнення Валыні, што і дало яму магчымасць прыступіць да ажыццяўлення сваіх дзяржаўных мэтаў.

К гэтаму часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльнаэканамічнага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба, чаго не мелася ў Падзвінні. Новагародская зямля з’яўлялася краем развітых рамёстваў. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы, існавалі ганчарныя, кастарэзныя і іншыя рамёствы. Гэтая вобласць вяла ажыўлены замежны ганда ль, аб чым сведчыць вялікая колькасць знойдзеных археолагамі імпартных рэчаў773. У выніку гэтага і дзякуючы наяўнасці густога сельскага насельніцтва на параўнаўча невялікай тэрыторыі Новагародскай зямлі было многа гарадоў: Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Горадзен, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. Хоць летапіс упершыню іх упамінае толькі ў сярэдзіне XIII ст., але яны, як сведчыць археалогія, узніклі значна раней. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у Новагародку, Горадне, Ваўкавыску, Свіслачы былі свае князі. Можна думаць, што мелі іх і іншыя гарады, якія, такім чынам, з’яўляліся цэнтрамі паасобных удзелаў. Аднак усе яны шчыльна прымыкалі да Новагародка, князь якога, магчыма, для ўсіх іх меў значэнне вялікага князя. Цэнтральнае значэнне Новагародка і вызначыла назву гэтай зямлі як Новагародскай. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы яе князёў.

Новагародская зямля была краінай развітага феадальнага грамадства. Ужо ў XI ст. тут панаваў феадалізм і выдзелілася сацыяльная верхавіна грамадства, быт якой вызначаўся выключнай раскоінай. Наяўнасць багатых магіл побач з мноствам безынвентарных сведчыць аб рэзкай класавай д ыферэнцыяцыі.

Сваім высокім развіццём Новагародская зямля была абавязана і Полацку. Наяўнасць мяшанага дрыгавіцкакрывіцкага насельніцтва, інвентар могільнікаў, тьга жыллёвых збудаванняў пераканаўча сведчаць пра шчыльныя эканамічныя і культурныя сувязі Новагародскай зямлі з Полаччынай. Нездарма ж некаторыя даследчыкі (М. Ціхаміраў) лічылі, што гэтая тэрыторыя належала Полацку. /I хоць гэтае пытанне з’яўляецца спрэчным, аднак працэс узаемнага эканамічнага і культурнага збліжэння паміж белар*ускімі землямі ў XII–XIII стст. не толькі не абмінуў Новагародскую зямлю, але і выразней за ўсё тут праявіўся.

Выгаднае геаграфічнае становішча Новагародскай зямлі асабліва дало знаць сябе ў сярэдзіне XIII ст. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушЫліся на Русь, Полынчу і Прыбалтыку — крыжацкая агрэсія і мангольскае заваяванне, — Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. I таму яно ў сярэдзіне XIII ст. служыць прыстанкам для прадстаўнікоў насельніцтва многіх абласцей Усходняй Еўропы, якія ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з усходу і захаду. Прыліў новага насельніцтва выклікаў яшчэ большае развіццё прадукцыйных сіл гэтай зямлі.

Выключна важнае значэнне не толькі для Новагародскай зямлі, але і для ўсёй Беларусі мела тое, што яна не ведала манголататарскага пагрому і панавання. Як вядома, апошнія перарвалі і замарудзілі працэс палітычнага аб’яднання рускіх і ўкраінскіх земляў, падарвалі іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб’яднанне не было перапынена, а яе прадукцыйныя сілы не толькі не был! падарваны, але ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.

Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася бесперашкодна, што было прычынай яе высокага ўзроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялікім княстве Літоўскім, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.

Высокае эканамічнае і культурнае развіццё, прыліў новага насельніцтва, далейшы рост прадукцыйных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады — усё гэта павялічвала палітычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншых гістарычных абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым цэнтрам кансалідацыі беларускіх земляў і балцкіх плямёнаў, што знаходзіліся сярод іх.

Мы ўжо неаднаразова ўказвалі на тыя факты, якія паказваюць сапраўднае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы. Зараз коратка паўторым іх. Гэта і тое, што Яраслаў Мудры ў 1040–1044 гг. разбіў Літву на палях слонімскіх і ў выніку гэтага збудаваў Новагародак, і тое, што менскі князьВаладар Глебавіч у 1159 г. «хадзіў у лясах пад Літвою», а ў 1161 г. сілаю яе разбіў свайго праціўніка, і тое, што ў 1190 і 1193 гг. Рурык Расціславіч з Пінска сабіраўся ісці на Літву, і тое, што атрады «літвы» ў 1246 і 1247 гг. нападалі на Валынь праз Пінскую зямлю і вярталіся праз яе, — усё гэта з’яўляедца яскравым сведчаннем таго, што Старажытная Літва ў XII–XIII стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні. На гэта ўказвае і наяўнасць тут тапонімаў «Літва» (У Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах).

На падставе сказанага мы можам арыенціровачна вызначыць межы знаходжання Старажытнай Літвы ў прасторы паміж Менскам і Наваградкам з усходу на захад і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень776. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, ТураваПінскай і Новагародскай землямі — галоўнымі састаўнымі часткамі будучай Беларусь Зразумела, што пры аб’яднанні гэтых абласцей Літва не магла не ўвайсці ў склад тэрыторыі Беларусі як адна з складнікаў. Такое геапалітычнае становішча Старажытнай Літвы і растлумачвае, чаму яна ў сярэдзіне XIII ст. апынулася ў фокусе палітычнага суперніцтва суседніх земляў, якія імкнуліся заваяваць яе, што было першым звяном у пашырэнні іх улады на іншыя землі. У гэтым суперніцтве і атрымаў перамогу Новагародак, які і стаў цэнтрам утварэння новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. 3 узвышэннем Новагародка і закончыўся полацкі перыяд нашай гісторыі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды"

Книги похожие на "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Мікола Ермаловіч

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды"

Отзывы читателей о книге "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.