» » » » Александр Савицкий - Белы гарлачык (на белорусском языке)


Авторские права

Александр Савицкий - Белы гарлачык (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Александр Савицкий - Белы гарлачык (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Белы гарлачык (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Белы гарлачык (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Белы гарлачык (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Савицкий Александр

Белы гарлачык (на белорусском языке)

Алесь Савiцкi

Белы гарлачык

Васiлiна ляжала на ложку, гартала кнiжку ў чырвонай вокладцы - толькi што скончыла чытаць - i думала, i думкi былi там, у тым свеце, дзе жыла другая Васiлiна, смелая i настойлiвая дзяўчына, якую вяскоўцы звалi цёпла i паэтычна - Вяснянка. Той свет быў далёкi i, у той жа час, вельмi блiзкi, хвалююча-дзiвосны. Колькi разоў чытала гэтую кнiжку, а ўсё вабiць, i заўжды, калi робiцца тужлiва, перагорнеш старонкi i знойдзеш нешта такое, што iмпануе настрою: нiбыта пра яе напiсана, Васiлiну Хацько, якая працуе тынкоўшчыцай i жыве ў адным пакоi з Адэляй. Ды Адэлi што! Адзiны клопат у яе прыхарошваецца!

- Дык ты пойдзеш з намi цi не? - зноў запытала Адэля, усё яшчэ стоячы ля люстэрка. - Такое сонейка, а яна - ляжыць. Пад ляжачы камень, сама ведаеш...

- Часам i пад ляжачы цячэ!

- Прыдумляеш! А як губы? Фарбы цi не замнога?

- Фарбу дык шкадуе. А туфлiкi? Ты ж iх пашкрабаеш у лесе.

- Адчапiся! - Адэля махнула рукою. - Хлопцы на ножку ой як глядзяць. Iм да спадобы, калi блiшчыць. Ну, бягу!..

Васiлiна засталася адна. Людскi тлум у калiдорах будтрэстаўскага iнтэрната сцiшыўся. Скрозь фiранкi прабiвалася сонечнае святло, клалася ўзорыстай мярэжкаю да дыванка, i ад яе зiхацеў краёк люстэрка. Вецер гайдаў галiны старога ясакара, што рос за акном, i мярэжка на падлозе варушылася, амаль няўлоўна для зроку мяняла абрысы: вось быццам белыя хвалi пакацiлiся, нечакана спынiлiся, павярнулi ў другi бок, зрабiлiся падобныя на вялiкiя i няроўныя плямы - гэтак застывае тынкоўка, калi яе пакiнуць на ноч у скрынi. Аднойчы такое зрабiла i Васiлiна ў першыя днi свае працы на будоўлi. Брыгадзiр сварыўся тады на маладых тынкоўшчыц, i болей за ўсiх дасталося Васiлiне, хоць была яна вiнаватай меней чым хто.

Вецер дзьмуў парывамi; галiны ясакара выгiналiся. Лапаткi сухi пошум лiсцiн абуджаў тугу. Нешта ж дужа непаблажлiвы твой лёс, Васiлiна! Праўда, асаблiва няма чаго i крыўдаваць. Зрабiлася яна добрай тынкоўшчыцай, амаль перад кожным святам атрымлiвае прэмiю. Але навошта ёй тыя прэмii? Адэля вось i без iх жыве ў сто разоў весялей, не сумуе, хоць i не вiсiць яе партрэт на Дошцы гонару. Сабралася i пакацiла ў лес. I амаль усе дзяўчаты з iнтэрната пакацiлi туды. Вядома, там i хлопцы, i весялосць, i песнi... Адэля казала, што сёння знарок будзе ласкава ўсмiхацца толькi Мiколу, каб Сцяпан дужа нос не задзiраў i не задаваўся. Шанцуе ёй, гэтай Адэлi! А ўсё - прыгажосць! Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе i ўвiваюцца. А Васiлiну нiхто з хлопцаў нiколi не запрашаў на гулянкi, не прызначаў спатканняў ля Дзвiны i, вiдаць, прызначаць не будзе... Гэтулькi дзяўчат нарасло! Маладыя, прыгожыя - вось каго кахаць. А ў яе i вучоба даўно скончана, i працуе Васiлiна даўно. Яе нiхто не пакахаў. Што ж застаецца цяпер? Чакаць? Але чаго? Каго? I дакуль? Да трыццацi гадоў?..

На столi мiтусiлiся светлыя плямкi, потым сцiшылiся, варушылiся марудна i спаважна, нiбы крыгi плылi па Дзвiне ў вясновую паводку. Васiлiна заплюшчыла вочы i выразна, як бы ў сапраўднасцi, убачыла i раку, i зiхатлiвыя крыгi, што наплывалi адна на адну, пенячы вакол ваду, i тонкiя чырвоныя вербалозы. Трошкi кружылася галава, салодка i прыемна замiрала сэрца. А во каб на такой крызе ды апынуўся маленькi хлопчык. Тады Васiлiна смела б кiнулася ў раку, выратавала б яго. Можна пасля i захварэць. I памерцi нават. Усе збяруцца тады вакол яе труны, будуць хвалiць яе мужны ўчынак, шкадаваць, што не заўважылi раней такой мужнай, шчырай i смелай дзяўчыны, нават заплачуць некаторыя. I няхай! Няхай паплачуць, а яна не адгукнецца, бо будзе ляжаць нежывая. I няхай паплача i той кранаўшчык з шостага. У яе сэрцы яго слёзы не абудзяць спагадлiвасцi. Няхай! Няхай яе вязуць на могiлкi, i не трэба нiякiх помнiкаў - просты шэры камень няхай пакладуць на магiлу...

Туга зрабiлася зусiм невыноснай ад гэтых думак, i Васiлiна паднялася з ложка, спынiлася ля люстэрка, але не зiрнула ў яго, адвярнулася. Няма чым любавацца: валасы чорныя i прамыя, як пруткi, а вочы, як вугольчыкi, - калючыя i злосныя, на схуднелым твары - непамерна вялiкi, ды яшчэ з гарбiнкаю, нос. Тут глядзi не глядзi - прыгажэйшай не зробiшся!

Васiлiна зноў разгарнула кнiжку, але не чытала ўжо, растрывожаная i збянтэжаная. Як жа гэта? Яна, Васiлiна, увесь час намагалася быць падобная на тую дзяўчыну, Вяснянку, i не разумела, што тая Васiлiна, з кнiжкi, нiколi не адчайвалася, нiколi не губляла мужнасцi! I ад таго, што гэта было менавiта так, а не iнакш, ёй раптам зрабiлася крыўдна, роспачна, трывожна. Хлопцам не падабаюцца яе вочы? Пляваць ёй на тых хлопцаў! I не будзе яна з-за гэтага класцiся пад той камень, i не будзе сядзець адна тут, i не будзе сумаваць! Хутчэй туды, за Адэляй! Там - вецер! Там - сонца! Там - людзi! Яна - не горшая за iх!

Васiлiна падбегла да шафы, усмiхаючыся, перабрала сукенкi. Пераапранулася хутка, нават не зiрнуўшы ў люстэрка. Спакавала ў сумачку рэчы, якiя маглi спатрэбiцца на рацэ, узяла два яблыкi i зверху паклала на iх кнiжку пра цудоўную дзяўчыну Вяснянку.

У лесе яна доўга шукала сваiх сябровак - дзяўчаты i Адэля быццам скрозь зямлю правалiлiся. Зусiм страцiўшы надзею знайсцi iх у вялiкiм, па-святочнаму стракатым натоўпе, Васiлiна зноў выкiравалася на гасцiнец. З горада несупынна iмчалi аўтобусы i легкавыя машыны. Смеючыся, размахваючы клункамi, выскаквалi з iх пасажыры. Не, не апошняю прыехала яна на лясное свята!

За гасцiнцам млелi размораныя спякотаю сосны, аддавала ад iх цяплом i моцна ўгрэтай жывiцай - гай цягнуўся да самай ракi. Бераг Дзвiны ў гэтых месцах круты i высокi, апавiты вузлаватым, пад колер чырвонай глiны, карэннем. Ля вады, як i ў лесе, - можа, нават гусцей яшчэ, - стракацелi хусткi дзяўчат, на чоўне iграў баян. Хiба знойдзеш у гэтым людскiм моры Адэлю? Ды i навошта? Лепей адпачыць.

Васiлiна ляжала на гарачым i зiхатлiвым ад сонца пяску. Побач гулялi ў валейбол дзяўчаты, а ля самага берагу, у вадзе, завiхалiся вакол вялiзнага гарбатага валуна хлопцы - намагалiся вывернуць яго. Урэшце яны адолелi камень, выкацiлi з вады, i адразу ж на iм апынуўся хлопец у круглай белай шапачцы, зробленай з насоўкi. Смешна падскакваючы, ён заспяваў:

- Шэры камень, шэры камень

Дзевяноста сем пудоў!

Шэры камень так не давiць,

Як праклятая любоў!..

Бухнула ў камень хваля, што пакiнуў за сабою катэр, пырскi абдалi хлопца, i ён, вiскатнуўшы падробленым голасам, заспяваў яшчэ грамчэй. Васiлiна адвярнулася, каб не глядзець на хлопца, - смяялася. Смяялася з гэтай песнi, смяялася з нядаўнiх думак пра камень, якi наважвалася ўскласцi сабе на магiлу. Ну i дурнiца ж яна! Знайшла сабе клопат. Вось жа яно, жыццё! Што лепшае прыдумаеш?

З блакiтнай высi падаў мяч - нехта, ударыўшы недакладна, выбiў яго за вызначаную мяжу. Васiлiна павярнулася, хутка i лёгка, нiбы вавёрка, скочыла ўслед за iм i, падаючы на пясок, кароткiм ударам перахапiла мяч ля самай зямлi, i ён зноў высока ўзляцеў у паветра. Дзяўчаты адразу расступiлiся, прымаючы Васiлiну ў сваё кола.

Хлопец на каменi ў захапленнi кiнуў:

- У-уу! Спрытна. Прыма ўдар! Родненькiя, навучыце i нас! Хлопцы, трэба ўлiвацца!

Гульня, як толькi хлопцы да яе далучылiся, пайшла яшчэ весялей, з жартамi i смехам. Хлопец у белай шапачцы стаяў насупраць Васiлiны i пасаваў увесь час на яе. Яна спачатку хвалявалася, быццам на якiм экзамене, але гэтае пачуццё хутка знiкла: ранейшы спрыт у яе руках - i яна гуляла надзвычай удала, беручы такiя цяжкiя мячы, што сама дзiвiлася.

- Вы добра гуляеце, - адзначыў хлопец у белай шапачцы, калi гульня скончылася i кола рассыпалася. - Мабыць, маеце спартыўны разрад?

- Што вы! Нiякага разраду ў мяне няма. Пасля школы i на пляцоўцы рэдка была.

- Тым больш зайздросна. Здорава, адным словам. Прыма!..

Васiлiна не адразу зразумела, жартуе ён цi гаворыць сур'ёзна. Наважылася была апрануцца, але хлопец загарадзiў ёй дарогу да сумачкi. Вялiкiя сiнiя вочы - на загарэлым твары яны выдавалi незвычайна светлымi - глядзелi на яе шчыра i добразычлiва.

- Знаёмiмся? Вiцька. Гэтак мяне i трэба зваць, бо я прывык, i мае сябры iншага iмя за мной не прызнаюць.

Хлопец усмiхаўся; зубы ў яго былi надта белыя; бялявыя былi i бровы. У словах была шчырасць, i рука была працягнута так настойлiва, што яе нельга было не пацiснуць.

Хлопец паўтарыў iмя Васiлiны пачцiва, нават пахвалiў:

- Прыгожае... Толькi - даруйце, я шчыра прызнаюся - крыху не сучаснае. Вось Вiцька - гэта гучыць!

Цяпер у яго словах адчулася ненатуральнасць, глыбока схаваная кпiна. Зрабiлася нiякавата ад таго, што стаiць у купальнiку перад хлопцам, якога нiколi раней не бачыла i зусiм не ведае. Калi гулялi ў валейбол i вакол гаманiлi дзяўчаты i хлопцы, гэтае непамыснасцi не ўзнiкала, але цяпер Васiлiна адчула яе i, калi Вiцька адвярнуўся, хуценька накiнула плацце. Ён заўважыў гэту паспешлiвасць, але нiчога не сказаў, нават не пажартаваў, а толькi ледзьве ўлоўна ўсмiхнуўся, даючы ёй магчымасць апрануцца як след.

У горад яны варочалiся разам. Час быў раннi яшчэ, i Васiлiна ахвотна пагадзiлася не ехаць на аўтобусе, i ганарылася сваёй смеласцю, i была ўдзячна Вiцьку за яго прапанову. Няхай берагам удвая далей, але затое як хораша iсцi басанож па пясчанай, цвёрдай i халоднай, як асфальт, палосцы ля самай вады, захапляцца сонечным бляскам, свежым ветрам, сiнечай чыстага неба. Па рацэ праносiлiся маторкi; буркатлiвыя хвалi з шумам накатвалiся на бераг, казыталi ногi, i трэба было ўцякаць ад першых, самых вялiкiх; Васiлiна, гуляючы з хвалямi, смяялася, а потым стаяла, чакаючы, пакуль накоцiць i бухне па нагах хваля - мяккая, ласкавая i цёплая.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Белы гарлачык (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Белы гарлачык (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Александр Савицкий

Александр Савицкий - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Александр Савицкий - Белы гарлачык (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Белы гарлачык (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.