» » » » Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)


Авторские права

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Тры таварышы (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Матор зароў. Паветра ўдарыла мне ў твар. Я прыгнуўся за ветравым шчытком. I раптам правалiўся ў гул матора, цела злiлося з машынай у адзiным напружаннi, у з'яднанай высокай вiбрацыi. Я адчуваў колы пад нагамi, я адчуваў зямлю, шашу, хуткасць; адным штуршком нешта раптам стала на месца, ноч раўла i свiстала, яна выбiла з мяне ўсё, вусны сцiснулiся, рукi зрабiлiся як абцугi, i я ператварыўся ў шалёную язду, да беспрытомнасцi абыякавы i бязмежна ўважлiвы.

На павароце зад машыны занесла. Я некалькi разоў iрвануў руль у адваротным напрамку i зноў даў газу. На нейкi момант машына завiсла, як паветраны шар, потым зноў набыла ўстойлiвасць.

- Добра, - сказаў Кёстэр.

- Трапiлi на мокрае лiсце, - адказаў я i адчуў цеплыню палёгкi, якая заўсёды прыходзiць пасля небяспекi.

Кёстэр кiўнуў.

- Такая д'ябальшчына здараецца восенню на паваротах у лесе. Даць запалiць?

- Давай, - сказаў я.

Мы спынiлiся i запалiлi.

- Цяпер можна вяртацца, - сказаў потым Кёстэр.

Мы прыехалi ў горад, i я выйшаў з машыны.

- Добра, што мы пакаталiся, Ота. Усё прайшло.

- Наступны раз я табе пакажу яшчэ адзiн спосаб упiсвацца ў паварот, сказаў ён. - Паварот з адначасовым тармажэннем. Але гэта робiцца толькi на сухой дарозе.

- Цудоўна, Ота. Дабранач.

- Дабранач, Робi.

"Карл" iмклiва знiк. Я пайшоў у дом. Я вельмi замарыўся, але супакоiўся. Сум мой прайшоў..

XXIII

У пачатку лiстапада мы прадалi "сiтраэн". Грошай хапiла, каб яшчэ нейкi час трымаць майстэрню, але наша становiшча з кожным тыднем пагаршалася. Людзi на зiму ставiлi машыны ў гаражы, каб зэканомiць на бензiне i падатках. Рамонт перападаў нам усё радзей. Праўда, мы так-сяк перабiвалiся заробкамi на таксi, але грошай не хапала. Таму я вельмi ўзрадаваўся, калi гаспадар "Iнтэрнацыяналя" прапанаваў мне са снежня пачаць зноў iграць у яго вечарамi на пiянiна. Яму ў апошнi час пашанцавала: саюз жывёлапрамыслоўцаў праводзiў свае штотыднёвыя сустрэчы ў адным з заднiх пакояў "Iнтэрнацыяналя"; iх прыклад пераняў саюз гандляроў коньмi, а потым, нарэшце, i таварыства па крэмацыi ў iмя агульнаграмадскай карысцi. Такiм чынам, я мог пакiнуць таксi Ленцу i Кёстару, а мне i так добра было - я часта i без таго не ведаў, як мне забавiць вечар.

Пат пiсала рэгулярна. Я чакаў яе пiсьмаў, але не мог уявiць сабе, як яна жыве, i часам у змрочныя гразкiя снежаньскiя днi, калi нават аполуднi не было па-сапраўднаму светла, мне здавалася, што я ўжо даўно страцiў яе, што ўсяму канец. Здавалася, што з дня яе ад'езду прайшло бясконца шмат часу, i я не мог уявiць сабе, што яна вернецца. Потым надыходзiлi вечары, напоўненыя цяжкой, дзiкай журбой, калi нiчога не дапамагала. Заставалася толькi сядзець i пiць да ранiцы з прастытуткамi i гандлярамi скацiнай.

Гаспадар "Iнтэрнацыяналя" атрымаў дазвол не зачыняць кавярню i на куццю. Халасцякi ўсялякiх таварыстваў адзначалi вялiкае свята. Старшыня саюза гандляроў жывёлай, свiнагандляр Стэфан Грыгаляйт ахвяраваў на свята двух малочных парасят i некалькi кумпякоў. Грыгаляйт - добрая душа - ужо два гады быў удавец. Яму захацелася правесцi калядны вечар у кампанii.

Гаспадар прыдбаў ёлку вышынёй у чатыры метры, якую паставiлi побач са стойкай. Роза - аўтарытэт па стварэннi ўтульнай даверлiвай атмасферы - узялася ўпрыгожваць ёлку. Ёй дапамагалi Марыон i Кiкi, якi ў адпаведнасцi са сваiмi схiльнасцямi таксама меў адчуванне прыгожага. Гэтыя трое пачалi сваю працу аполуднi. Яны навешалi процьму стракатых шароў, свечак i блiскучай паперы дрэва ўрэшце выглядала шыкоўна. У знак асаблiвай павагi да Грыгаляйта яны павесiлi яшчэ шмат ружовых свiнак з марцыпана.

Паполуднi я прылёг на гадзiнку-другую паспаць. Калi я прачнуўся, было цёмна. Я не адразу ачомаўся, каб зразумець: вечар цяпер цi ранiца? Штосьцi мне прыснiлася, але я не мог прыпомнiць што. Быццам я быў недзе далёка i, здавалася, пачуў, як за мной з шумам зачынiлiся чорныя дзверы. Потым пачуў, што нехта стукае.

- Хто там? - адазваўся я.

- Я, пан Локамп.

Я пазнаў голас фраў Залеўскi.

- Заходзьце, - крыкнуў я. - Дзверы адчынены.

Клямка забразгала, i ў дзвярах я ўбачыў фраў Залеўскi, асветленую жоўтым святлом з калiдора.

- Фраў Хасэ з'явiлася, - прашаптала яна. - Хадзем хутка. Я не магу ёй сказаць.

Я не паварухнуўся. Мне трэба было зарыентавацца.

- Пашлiце яе ў палiцыю, - сказаў я потым.

- Пан Локамп! - Фраў Залеўскi ўзмахнула рукамi. - Больш нiкога няма. Вы мусiце дапамагчы мне. Вы ж хрысцiянiн!

У чатырохкутнiку дзвярэй яна была як чорны цень, якi танцуе.

- Перастаньце, - незадаволена сказаў я. - Зараз iду.

Я выйшаў. Фраў Залеўскi чакала мяне ў калiдоры.

- Яна ўжо што-небудзь ведае? - спытаў я.

Яна пахiтала галавой i прыцiснула хусцiнку да вуснаў.

- А дзе яна?

- У былым сваiм пакоi.

Каля дзвярэй кухнi стаяла Фрыда, узмакрэлая ад хвалявання.

- На ёй капялюш са страўсiнымi пёрамi i брошка з брыльянтамi.

- Сачыце, каб гэтая iдыётка не падслухоўвала, - сказаў я фраў Залеўскi i ўвайшоў у пакой.

Фраў Хасэ стаяла каля акна. Калi я ўвайшоў, яна iмклiва павярнулася. Вiдавочна, яна чакала кагосьцi iншага. Я паводзiў сябе як дурань: мой першы позiрк мiмаволi быў скiраваны на капялюш i брошку. Фрыда мела рацыю: капялюш быў шыкоўны. Брошка - больш сцiплая. Кабета прыбралася, быццам жадаючы паказаць камусьцi, як добра ёй жывецца. Увогуле яна глядзелася нядрэнна. Ва ўсякiм разе лепш, чым раней.

- Хасэ, мусiць, працуе i на куццю? - з'едлiва спытала яна.

- Не, - сказаў я.

- Дзе ж ён? У водпуску?

Яна падышла да мяне, круцячы сцёгнамi. У нос мне ўдарыў пах парфумы.

- А што вам трэба ад яго? - спытаў я.

- Упарадкаваць свае справы. Разлiчыцца. Урэшце, мне належыць мая доля.

- Не турбуйцеся, - сказаў я. - Цяпер вам належыць усё.

Яна ўтаропiлася на мяне.

- Ён памёр, - сказаў я.

Лепш было б сказаць неяк iнакш. Не так паспешлiва, падрыхтаваўшы. Але я не ведаў, як пачаць. Акрамя таго, мая галава была яшчэ пустая пасля сну. Пасля такога сну, прачнуўшыся, можна пакончыць жыццё самагубствам.

Фраў Хасэ стаяла пасярэдзiне пакоя, i, як нi дзiўна, у той момант, калi я ёй гаварыў, я вельмi яскрава бачыў, што яна, калi будзе падаць, нi аб што не ўдарыцца. Гэта было неверагодна, але я сапраўды больш нiчога не бачыў i нi пра што не думаў.

Але яна не ўпала. Яна трымалася на нагах i пазiрала на мяне.

- Так, - сказала яна, - так... - Толькi пёры на яе страўсiным капелюшы ўздрыгвалi. I раптам - я не заўважыў, як гэта адбылося, - на маiх вачах гэта расфранчаная, напарфумленая кабета пачала старэць. Здавалася, што час, нiбы навальнiчны лiвень, звалiўся на яе i кожная секунда была роўная году. Напружанасць знiкла, урачыстасць згасла, твар азыз. Зморшчыны напаўзлi на яго, як чарвякi, i калi яна потым, няўпэўнена мацаючы рукамi, ухапiлася за спiнку крэсла i села, нiбы баючыся нешта разбiць, перада мной была iншая жанчына змораная, надломаная, старая...

- Што ў яго было? - спытала яна нерухомымi вуснамi.

- Ён памёр раптоўна, - сказаў я.

Яна не слухала. Яна ўзiралася на свае рукi.

- Што я цяпер буду рабiць? - мармытала яна. - Што мне цяпер рабiць?

Я крыху пачакаў. Я адчуваў сябе агiдна.

- Нехта ж ёсць у вас, да каго вы можаце пайсцi, - нарэшце сказаў я. - Вам лепш тут не заставацца. Ды вы i не хацелi заставацца тут.

- Цяпер усё змянiлася, - адказала яна, не гледзячы на мяне. - Што ж мне цяпер рабiць...

- У вас жа, напэўна, нехта ёсць, хто чакае вас. Пайдзiце да яго i абмяркуйце ўсё з iм. А потым, пасля каляд, схадзiце ў палiцыю. Там усе дакументы i банкаўскiя чэкi таксама. Вам трэба з'явiцца туды. Тады вы зможаце атрымаць грошы.

- Грошы, грошы, - прамармытала яна. - Якiя грошы?

- Даволi шмат. Тысячу дзвесце марак прыблiзна.

Яна ўзняла галаву. Раптам у яе вачах блiснула вар'яцтва.

- Не, - зашыпела яна, - гэта няпраўда!

Я не адказаў.

- Скажыце, што гэта няпраўда, - прашаптала яна.

- Магчыма, гэта няпраўда. Але магчыма, што ён патаемна адкладваў на чорны дзень.

Яна ўстала. Яна раптам зусiм змянiлася. Яе рухi сталi аўтаматычнымi. Яна наблiзiла свой твар да майго.

- Так, гэта праўда, - прашаптала яна. - Я адчуваю, што гэта праўда! Нягоднiк! О, якi нягоднiк! Прымушае мяне пайсцi на такое - i на табе! Але я вазьму iх i выкiну ўсё ў адзiн вечар, проста на вулiцу, каб нiчога ад iх не засталося. Нiчога! Нiчога!

Я маўчаў. З мяне хапiла. Пачатак яна перажыла, яна ведала, што Хасэ нежывы, а з астатнiм няхай спраўляецца сама. Магчыма, яна яшчэ раз скаланецца, калi даведаецца, што ён павесiўся, але гэта - яе справа. Вярнуць ёй Хасэ немагчыма.

Цяпер яна заплакала. Яна залiвалася слязьмi. Яна галасiла тоненькiм жалобным голасам, як дзiця. Гэта цягнулася даволi доўга. Я шмат заплацiў бы за магчымасць запалiць. Я не мог трываць чужыя слёзы.

Нарэшце яна перастала, выцерла твар, механiчна дастала пудранiцу i пачала пудрыцца без люстэрка. Потым зноў схавала срэбную пудранiцу, але забылася закрыць сумачку.

- Я нiчога больш не ведаю, - сказала яна надламаным голасам. - Я больш нiчога не ведаю. Ён, мусiць, быў добры чалавек.

- Так, ён быў добры.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Тры таварышы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Тры таварышы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эрих Ремарк

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Тры таварышы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.