» » » » Болеслав Прус - Жывы тэлеграф (на белорусском языке)


Авторские права

Болеслав Прус - Жывы тэлеграф (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Болеслав Прус - Жывы тэлеграф (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Жывы тэлеграф (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Жывы тэлеграф (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Жывы тэлеграф (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Прус Болеслав

Жывы тэлеграф (на белорусском языке)

Баляслаў Прус

Жывы тэлеграф

Пераклад: Янка Брыль

У час вiзiту ў сiрочым прытулку панi графiня заўважыла на калiдоры незвычайную сцэну: чатыры хлопцы вырывалi адзiн у аднаго падзёртую кнiгу, даволi жвава лупцуючыся кулакамi.

- Мне здаецца, дзецi, што вы б'яцеся? - крыкнула спалоханая дама. - За гэта нiводзiн з вас не атрымае пернiчка i да таго яшчэ будзе стаяць на каленях.

- Бо гэта ён, проша панi, забраў у мяне "Рабiнзона"! - апраўдваўся адзiн хлопец.

- Лухта, гэта ён! - запярэчыў другi.

- Бачыш, як ты лжэш! - крыкнуў трэцi. - Гэта ты забраў у мяне "Рабiнзона".

Манашка растлумачыла даме, што, хоць тут i пiльны нагляд, падобныя выпадкi здараюцца даволi часта, бо дзецям хочацца чытаць, а кнiжак у прытулку няма.

У сэрцы графiнi затлела нейкая iскра. Паколькi, аднак, паню стамляла думанне, яна пастаралася забыцца пра гэта. Толькi ў салоне пана саветнiка, дзе прынята было гаварыць пра рэчы набожныя i дабрачынныя, графiня расказала пра выпадак у прытулку i пра тое, як растлумачвала яго манашка.

Саветнiк, слухаючы графiню, таксама пранiкся незвычайным пачуццём i, як быстрэйшы ў думаннi, вырашыў, што трэба было б паслаць сiротам кнiжак. Прыгадаў нават, што ў шафе цi ў скрынi тлее ў яго мноства друкаванага слова, якое ён купляў калiсьцi сваiм дзецям... Аднак пан саветнiк быў зацяжкi, каб корпацца ў нейкай старызне.

Увечары саветнiк быў у пана З., усё жыццё якога праходзiла ў аддаваннi дробных паслуг чалавецтву, асаблiва яго нiжэйшым пластам. Хочучы зрабiць прыемнасць пану З., саветнiк расказаў яму, што графiня ўбачыла ў прытулку i пачула там ад манашкi, дадаўшы са свайго боку, што варта было б пастарацца пра кнiгi для сiрот.

- Ды гэта ж прасцей за ўсё! - выгукнуў пан З. - Зайду заўтра ў рэдакцыю "Кур'ера" i паўплываю на iх, каб зрабiлi аб'яву.

Назаўтра пан З. прыбег, задыханы, у рэдакцыю, на прамiлы бог просячы, каб яна заклiкала грамадскасць ахвяроўваць кнiгi для сiрот.

Ён трапiў вельмi дарэчы, бо ў нумары якраз не хапала некалькi радкоў з якой-небудзь сенсацыйнай весткай. I таму рэферант чуллiвага аддзела прысеў i напiсаў:

"Чародка дзяцей, якiмi апякуецца грамадскасць, пакутуе ад недахопу кнiг. Малеча тужыць. Памятайце пра душы галодных!"

Праз некалькi дзён, у нядзелю, каля зачыненых дзвярэй рэдакцыi я сустрэў бедна апранутага чалавека, з рукамi чорнымi, як у камiнара, з худой дзяўчынкай, што трымала пакунак старых кнiг.

- Чаго вы хацелi?

Чалавек зняў шапку i нясмела адказаў:

- Мы, проша пана, прынеслi некалькi кнiжак для тых галодных, што вы пiсалi пра iх...

А худая дзяўчынка зрабiла кнiксен i зачырванелася, наколькi гэта дазволiла ёй малакроўе.

- Як вас завуць? - спытаўся я ў чалавека, узяўшы тыя кнiгi.

- А навошта вам гэта? - спытаўся ён разгублена.

- Павiнны ж мы надрукаваць, хто кнiгi даў.

- Ой, не трэба! Я ж бедны чалавек з капялюшнай фабрыкi... Не, не трэба...

I ён пайшоў са сваёю благенькай дачкой.

Побач са мной стаяў вучоны, прафесар фiзiкi, i таму, вiдаць, мне прыйшоў на думку тэлеграф зусiм новай канструкцыi.

Галоўнай станцыяй быў сiрочы прытулак, бакавой - рабочы з капялюшнай фабрыкi; калi адзiн даў сiгнал "увага", другi адразу ж адказаў. Калi адзiн пажадаў, другi - прынёс.

А мы, усе iншыя, выконвалi функцыю тэлеграфных слупоў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Жывы тэлеграф (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Жывы тэлеграф (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Болеслав Прус

Болеслав Прус - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Болеслав Прус - Жывы тэлеграф (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Жывы тэлеграф (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.