Болеслав Прус - Мiхалка (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Мiхалка (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Мiхалка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Прус Болеслав
Мiхалка (на белорусском языке)
Баляслаў Прус
Мiхалка
Пераклад: Янка Брыль
Работа на чыгунцы закончылася. Падрадчык выплацiў што каму належала, каго змог - ашукаў, i людзi пачалi разыходзiцца натоўпамi, кожны ў сваю вёску.
У карчме, што стаяла паблiзу ад чыгуначнага палатна, да паўдня стаяў гоман. Хто напаўняў абаранкамi кайстру, хто купляў дахаты гарэлку, хто напiваўся на месцы. Пасля парабiлi клункi з дзяругаў, павесiлi тыя клункi цераз плечы i пайшлi, гукаючы:
- Бывай здароў, дурны Мiхалка!
А ён застаўся.
Застаўся на шэрым полi i не глядзеў услед сваiм людзям, а на блiскучыя рэйкi, што беглi кудысьцi далёка, далёка! Вецер раздзьмухваў яго цёмныя валасы, расхрыстваў яго белую сярмягу i здалёк даносiў апошнiя гукi песень.
Неўзабаве за кустамi ядлоўцу пахавалiся дзяружкi, сярмягi i круглыя шапкi. Нарэшце i песнi замоўклi, а ён усё стаяў з заложанымi за спiну рукамi, бо не было куды iсцi. Нiбы ў таго зайца, што якраз цяпер сiгаў цераз рэйкi, i ў яго, мужыцкага сiраты, гняздо было ў полi, а свiран - дзе бог дасць.
За пясчаным узгоркам пачуўся свiст, заклубiўся дым, загрукацелi колы. Рабочы цягнiк затрымаўся перад незакончанай станцыяй. Дзябёлы машынiст i яго маладзенькi памочнiк саскочылi з паравоза i пабеглi ў карчму. Таксама зрабiлi i змазчыкi. Застаўся толькi iнжынер, якi задуменна прыглядаўся да пустой ваколiцы i прыслухоўваўся да шамацення пары ў паравозным катле.
Дзяцюк ведаў iнжынера, ён нiзенька пакланiўся яму.
- А, гэта ты, дурны Мiхалка! Што ты тут робiш? - спытаўся iнжынер.
- Нiчога, пане.
- Чаму не вяртаешся ў вёску?
- Няма мне, пане, чаго.
Iнжынер пачаў напяваць, а потым сказаў:
- Едзь у Варшаву. Там заўсёды работа знойдзецца.
- Я ж не ведаю, дзе гэта.
- Сядай на платформу, дык i даведаешся.
"Дурны Мiхалка" ўзабраўся, як кот, на платформу i сеў на горбе камення.
- А грошы ў цябе трохi ёсць? - спытаўся iнжынер.
- Ёсць, пане, рубель, i сорак грошаў, i злотых дзесятачкамi...
Iнжынер зноў пачаў напяваць i азiрацца па ваколiцы, а ў паравозе ўсё нешта бурчэла. Нарэшце з карчмы выбегла абслуга цягнiка з бутэлькамi i скруткамi. Машынiст i памочнiк селi на паравоз i - паехалi.
Праз нейкую мiлю ад станцыi, на павароце, паказалiся дымы над стрэхамi беднай вёскi на балоцiстай нiзiне. Убачыўшы вёску, Мiхалка ажыў. Пачаў смяяцца, гукаць (хоць бы яго не пачулi з такое адлегласцi), махаць шапкай... Але змазчык, якi сядзеў на тамбуры, прыкрыкнуў на яго:
- Чаго ты там выхiляешся! Яшчэ звалiшся к чорту...
- Гэта ж, пане, наша вёска, тая вунь!..
- А ваша, дык i сядзi спакойна, - адказаў змазчык.
Мiхалка сеў спакойна, як яму загадалi. Толькi на сэрцы было неяк нудна, i ён пачаў малiцца. Ах, як ён ахвотна вярнуўся б у сваю вёску, злепленую з глiны i саломы, туды, дзе навокал балота!.. Ды не было чаго. Хоць i называлi яго "дурным", ён усё ж разумеў, што ў свеце людзi менш памiраюць з голаду i з начлегам лягчэй, чым у вёсцы. О, у свеце хлеб бялейшы, на мяса можна хоць паглядзець, больш дамоў i людзi не такiя бедныя, як у iх.
Мiналi станцыю за станцыяй, затрымлiваючыся дзе даўжэй, дзе карацей. На заходзе сонца iнжынер загадаў накармiць дзецюка, а ён за гэта нiзенька пакланiўся.
Пачалi ехаць па зусiм новых аколiцах. Тут не было залiтых балотаў, а ўзгоркаватыя палi, звiлiстыя, быстрыя рэчкi. Пазнiкалi курныя хаты i плеценыя з лазы гумны, паказалiся прыгожыя двары i мураваныя будынкi, лепшыя, чым у iх касцёлы або корчмы.
Ноччу спынiлiся каля горада, якi стаяў на гары. Здавалася, што дамы лезуць адзiн на адзiн, а ў кожным столькi святла, колькi зорак на небе. На цэлай сотнi пахаванняў не ўбачыш столькi свечак, колькi ў гэтым горадзе...
Штосьцi вельмi хораша iграла, людзi хадзiлi натоўпам, смеючыся i рагочучы, хоць была ўжо такая позняя ноч, што ў вёсцы пачуў бы толькi голас нячысцiка i брэх растрывожаных сабак.
Мiхалка не заснуў. Iнжынер загадаў даць яму фунт каўбасы i булку хлеба, а потым - прагнаў яго на iншую платформу, якая везла пясок. Тут было мякка, як у пуху. Але дзяцюк не лажыўся, а сядзеў на кукiшках, еў каўбасу з хлебам, ажно вочы лезлi наверх, i думаў:
"Глядзi, якiя дзiўныя рэчы бываюць на свеце!.."
Гадзiн некалькi пастаялi, а пад ранне цягнiк крануўся i памаленьку паехалi. На адной станцыi, у лесе, пастаялi даўжэй, а змазчык сказаў дзецюку, што iнжынер, вiдаць, вернецца назад, бо па яго прыйшла тэлеграма.
I сапраўды, iнжынер паклiкаў дзецюка.
- Мне трэба ехаць назад, - сказаў ён. - А ты паедзеш адзiн у Варшаву?
- Цi я ведаю, - шапнуў дзяцюк.
- Ды ўжо ж не загiнеш сярод людзей?
- Для каго я, пане, загiну, калi ў мяне анiкога няма!..
I сапраўды, для каго ён меў загiнуць!
- Ну дык едзь, - сказаў iнжынер. - Там каля самай станцыi будуюць новыя дамы. Будзеш насiць цэглу i не памрэш з голаду, калi не сап'ешся. Пасля, можа, i палепшае. На ўсякi выпадак на табе рубель.
Дзяцюк узяў рубель, абняў iнжынера за каленi i сеў на сваю платформу з пяском.
Неўзабаве паехалi.
У дарозе ён спытаўся ў змазчыка:
- Пане, далёка адгэтуль да нашай станцыi?
- Мiляў, вiдаць, пад сорак. Цi я ведаю!
- Пане, а пешкi доўга iшоў бы?
- Тыднi, можа, са тры. Зрэшты, не ведаю.
Страшэнны жах ахапiў дзецюка. I чаго ён, бедны, папёрся так далёка, што аж тры тыднi трэба дахаты iсцi!..
У iхняй вёсцы часта расказвалi пра аднаго хлопца, як яго падхапiў вецер i хутчэй, чым паспееш перахрысцiцца, панёс, а праз дзве мiлi шпурнуў, ужо мёртвага, на зямлю. Цi ж з iм не тое самае стала? Цi ж гэтая машына, якое старыя людзi баяцца, не горшая яшчэ i за вецер?.. А дзе яна яго выкiне!
Ад гэтай думкi Мiхалка ўхапiўся за борт платформы i заплюшчыў вочы. Адчуў, як яго нясе, як страшна гудзе, як вецер хвошча яго па твары i смяецца: "го-го-го!.. хi-хi-хi!.."
Падхапiла яго бура, падхапiла!.. Толькi што не ад мацi, не ад бацькi, не ад роднай хаты, а сiрату з чыстаполiцы.
Ён разумеў, што нешта з iм не так, але нiчым не мог сам сабе памагчы. Дрэнна яму, будзе, напэўна, яшчэ горш, але таму, што бывала ўжо дрэнна, горш i найгорш, ён расплюшчыў вочы i перастаў трымацца за борт. На ўсё божая воля. На тое ён бедны мужык, каб цягаць бяду на карку, а ў сэрцы - страх i смутак...
Паравоз прарэзлiва засвiстаў. Мiхалка зiрнуў наперад i ўбачыў воддаль цэлы лес дамоў, аслоненых дымам.
- Недзе гарыць? - спытаўся ён у змазчыка.
- Гэта Варшава!..
Дзецюка зноў сцiснула за сэрца. Як ён асмелiцца ўвайсцi ў гэты дым?
Станцыя. Мiхалка злез з платформы. Пацалаваў у змазчыка руку i, разглядзеўшыся, памалу пайшоў да тое крамы, дзе на шыльдах былi намаляваны куфлi з чырвоным пiвам i зялёная гарэлка ў бутэльках. Не выпiўка яго туды прыцягвала, а штосьцi iншае.
За карчмой вiдаць было - будуецца дом, а перад тымi шыльдамi стаялi муляры. Ён прыгадаў параду iнжынера i падышоў - спытацца пра работу.
Муляры, хлопцы хвацкiя, забруджаныя вапнай i цагляным пылам, самi зачапiлi дзецюка.
- Хто ж ты такi?.. Адкуль жа ты?.. Як тваю мацi завуць?.. Хто табе шапку такую пашыў?
Адзiн цягнуў яго за рукаво, другi насунуў шапку на вочы. Разоў некалькi закружылi яго на адным месцы, дык ён i не ведаў ужо, з якога боку прыйшоў.
- Адкуль жа ты, хлопча?
- Я, пане, з Вiльчалыкаў, - адказаў Мiхалка.
Ён гаварыў неяк нараспеў, твар яго быў перапалоханы, i муляры дружна зарагаталi.
Мiхалка стаяў сярод iх i, хоць i крыўдна трохi было, таксама смяяўся.
"Глядзi, якiя вясёлыя хлопцы!.."
Гэты ягоны смех i прастадушны выгляд выклiкалi ў муляраў прыхiльнасць. Яны супакоiлiся, пачалi яго распытваць. Калi ж сказаў, што шукае працы, паклiкалi за сабой.
- Дурны, падла, але, здаецца, добры хлопец, - сказаў адзiн з майстроў.
- Трэба яго ўзяць, - дадаў другi.
- А ўступнае дасi? - спытаўся ў Мiхалкi чаляднiк.
- Ды я ж не ведаю, як гэта?
- Паставiш гарнец гарэлкi, - растлумачыў другi.
- Або возьмеш ад нас прачуханца! - дадаў, смеючыся, трэцi.
Падумаўшы, Мiхалка сказаў:
- Яно, вядома, лепш узяць, чым даваць...
Мулярам i гэта спадабалася. Зноў разоў два насунулi яму шапку на вочы, але гарэлкi не дамагалiся i прачуханца не далi.
Так яны весела дайшлi да месца i ўзялiся за працу. Майстры ўзлезлi на высокае рыштаванне, а дзеўкi i падлеткi пачалi насiць цэглу. Мiхалку, як навiчка, паставiлi перамешваць лапатай вапну з пяском.
Так ён стаў мулярам.
Назаўтра яму далi на дапамогу дзеўку, такую ж бедную, як i ён. Усяго i вопраткi ў яе было, што старая хустка, дзiравая спаднiца i кашулiна - божа, злiтуйся! Прыгожай яна не была. Смуглявая, сухая з твару, нос кароткi, задзёрты, нiзкi лоб. Але Мiхалка быў непераборлiвы. Як толькi яна з'явiлася каля яго з лапатай, ён зацiкавiўся ёю, як хлопец дзяўчынай. А як зiрнула на яго з-пад спалавелай хусткi, адчуў, што ў грудзях пацяплела. Ён нават так асмялеў, што спытаўся:
- Адкуль жа вы? Далёка ад Варшавы? Даўно працуеце з мулярамi?
Распытваючы, ён казаў ёй "вы". Але таму, што яна пачала гаварыць яму "ты", дык i ён ёй "ты".
- Не бяры так цяжка, - казаў ён, - я ўжо i за цябе, i за сябе зраблю.
I рабiў так шчыра, што ажно пот з яго лiўся, а дзеўка толькi коўгала лапатай па версе, туды ды назад.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Мiхалка (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Мiхалка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Болеслав Прус - Мiхалка (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Мiхалка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.