» » » » Болеслав Прус - Камiзэлька (на белорусском языке)


Авторские права

Болеслав Прус - Камiзэлька (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Болеслав Прус - Камiзэлька (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Камiзэлька (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Камiзэлька (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Камiзэлька (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Прус Болеслав

Камiзэлька (на белорусском языке)

Баляслаў Прус

Камiзэлька

Пераклад: Янка Брыль

У некаторых людзей бывае цяга збiраць рэдкiя рэчы, больш цi менш каштоўныя, колькi хто можа сабе дазволiць. У мяне таксама ёсць невялiчкая калекцыя, сцiплая, як звычайна спачатку.

Там мая драма, напiсаная яшчэ ў гiмназii, на ўроках лацiнскай мовы... Некалькi засушаных кветак, якiя трэба будзе замянiць новымi. I яшчэ...

Здаецца, больш нiчога няма, апроч адной старэнькай, зношанай камiзэлькi.

Вось яна. Спераду спалавелая, ззаду працёртая. Многа плямаў, не хапае гузiкаў, збоку дзiрка, вiдаць, прапаленая папяросай. Аднак найцiкавейшыя ў ёй сцяжкi. Тая, на якой спражка, укарочана i прышыта да камiзэлькi зусiм не па-кравецку, а даўжэйшая амаль на ўсю даўжыню паколата зубамi спражкi.

Гледзячы на гэта, адразу здагадваешся, што ўладальнiк адзежыны з кожным днём больш ды больш худзеў i, нарэшце, дайшоў да такой ступенi, калi камiзэлька перастае быць неабходнай, затое патрэбным аказваецца высока зашпiлены фрак з пахавальнай канторы.

Прызнаюся, што сёння я ахвотна адступiў бы каму-небудзь гэты шматок сукна, каб не мець лiшняга клопату. Шафаў на калекцыi ў мяне яшчэ няма, а зноў жа не хочацца трымаць гэтую нядошлую камiзэльчыну сярод уласных рэчаў. Быў аднак час, калi я купiў яе за значна большую цану, чым яна варта, i даў бы нават даражэй, калi б са мною таргавалiся. У чалавека бываюць такiя хвiлiны, што ён любiць акружаць сябе рэчамi, якiя нагадваюць смутак.

Смутак гэты жыў не ў мяне, а звiў гняздо ў кватэры блiжэйшых суседзяў. Праз акно я мог кожны дзень бачыць, што робiцца ў iхнiм пакоiку.

Яшчэ ў красавiку iх было трое: ён, яна i малая служанка, што спала, наколькi я ведаю, на куфэрку за шафай. Шафа была цёмна-вiшнёвая. У лiпенi, калi памяць мяне не падводзiць, iх засталося толькi двое: ён i яна, бо служанка перайшла да такiх паноў, якiя плацiлi ёй тры рублi за год i штодня варылi абед.

У кастрычнiку засталася ўжо толькi яна - адна душою. Уласна кажучы, не зусiм адна, бо ў пакоi было яшчэ нямала мэблi: два ложкi, стол, шафа... Але на пачатку лiстапада непатрэбныя рэчы былi прададзены з малатка, а ў яе з усёй мужавай спадчыны засталася камiзэлька, якая цяпер у мяне.

Неяк у канцы лiстапада суседка паклiкала ў пустую кватэру гандляра старызнай i прадала яму свой парасон за два злотых i мужаву камiзэльку за сорак грошаў. Пасля замкнула кватэру, паволi прайшла па двары, у браме аддала ключ дворнiку, хвiлiну паглядзела на сваё калiсьцi акно, на якое сыпаўся дробны сняжок, i - знiкла за брамай.

На дварэ застаўся гандляр старызнай. Ён наставiў вялiкi каўнер свае апранахi, пад паху ткнуў толькi што куплены парасон i, ахутаўшы камiзэлькай чырвоныя ад холаду рукi, мармытаў:

- Гандаль, панове... Гандаль!..

Я паклiкаў яго.

- Пан дабрадзей што-небудзь прадае? - спытаўся ён, уваходзячы.

- Не, я хачу ў цябе штосьцi купiць.

- Вiдаць, вяльможны пан хоча парасон? - спытаўся жыд.

Ён кiнуў на падлогу камiзэльку, абтрос снег з каўняра i з намаганнем пачаў раскрываць парасон.

- О, файная штучка! - сказаў. - На такi снег - толькi такi парасончык... Я ведаю, што вяльможны пан можа мець зусiм шоўкавы парасон, нават i два. Але такiя - толькi на лета!..

- Колькi хочаш за камiзэльку? - спытаўся я.

- Якi камiзэльку? - здзiвiўся ён, вiдаць, падумаўшы пра сваю ўласную.

Ды раптам апамятаўся i хутка падняў з падлогi тую.

- За гэтую?.. Пан дабрадзей пытаецца пра гэты камiзэлька?..

А потым, нiбы з абуджаным падазрэннем, перапытаў:

- А навошта вяльможнаму пану такi камiзэлька?

- Колькi ты хочаш за яе?

Гандляр блiснуў жаўтлявымi бельмамi, а кончык яго даўгаватага носа пачырванеў яшчэ больш.

- Вяльможны пан дасць... рублёвачку! - адказаў ён, разгортваючы перад маiмi вачыма тавар такiм чынам, каб паказаць усю яго бясспрэчную вартасць.

- Дам паўрубля.

- Паўрубля?.. Такая файная рэч?.. Не магу!

- Больш нi капейкi.

- Няхай сабе вяльможны пан здаровенькi жартуе! - сказаў ён, паляпваючы мяне па плячы. - Пан i сам ведае, што такi рэч варты. Гэта ж адзёжа не на малое дзiця, гэта на дарослыя асобы...

- Ну, як не можаш аддаць за паўрубля, дык iдзi сабе. Больш не дам.

- Няхай ужо вяльможны пан не сярдуе! - сказаў ён мякчэй. - Каб я так жыў, за паўрубля не магу, але я спашлюся на панскi розум... Пан сам мне скажа, што гэта варт, а я згаджуся!.. Лепш ужо няхай маё пяройдзе, але каб так было, як пан сказаў.

- Камiзэлька не варта таго, што я табе даю.

- Паўрубля?.. Хай будзе паўрубля!.. - уздыхнуў ён, сунучы ў рукi мне камiзэльку. - Няхай ужо будзе мая страта, абы я не пускаў са свае морды... такi вунь вецер!..

Ён паказаў рукою за акно, дзе клубiлася завiруха. Я хацеў узяць грошы, але гандляр, вiдаць, штосьцi прыпомнiўшы, выхапiў у мяне камiзэльку i пачаў хутка правяраць яе кiшэнькi.

- Чаго ты там шукаеш?

- Можа, пакiнуў што ў кiшэнi, не памятаю! - сказаў ён найзвычайнейшым тонам i, вяртаючы мне камiзэльку, дадаў:

- Цi не даложыць пан дабрадзей хоць дзесятачку?..

- Бывай здароў! - сказаў я, адчыняючы дзверы.

- Нiзенькi пану паклон!.. Дома ў мяне ёсць яшчэ вельмi добрае футра...

I яшчэ з-за парога, вытыркнуўшы галаву, спытаўся:

- А можа, вяльможны пан загадае прынесцi авечых сыркоў?..

Хвiлiн праз некалькi ён зноў гукаў на дварэ: "Гандаль! Гандаль!.." Калi ж я выглянуў у акно, ён пакланiўся мне з сяброўскай усмешкай.

Снег пайшоў такi спорны, што амаль сутонiлася. Я палажыў камiзэльку на стале i задумаўся - то пра суседку, што выйшла за браму, невядома куды, то пра пакоiк, апусцелы побач з маiм, то зноў пра ўладальнiка камiзэлькi, снег над якiм уздымаецца, нарастае ўсё таўсцейшым пластом...

Толькi тры месяцы таму назад я чуў, як яны ў светлы вераснёўскi дзень гутарылi мiж сабой. У маi яна аднойчы нават напявала штосьцi, ён смяяўся, чытаючы "Святочны кур'ер". А сёння...

У нашу камянiцу яны перабралiся ў пачатку красавiка. Уставалi даволi рана, пiлi чай з бляшанага самавара i разам выходзiлi ў горад. Яна даваць урокi, ён - у кантору.

Гэта быў дробны чыноўнiчак, якi на сваiх начальнiкаў аддзелаў глядзеў з такiм здзiўленнем, як падарожнiк на Татры. Затое павiнен быў шмат працаваць, цэлымi днямi. Бывала, я назiраў яго i апоўначы, каля лямпы, згорбленага над столiкам.

Жонка звычайна сядзела каля яго i шыла. Часамi, зiрнуўшы на мужа, яна перапыняла працу i гаварыла, як быццам штосьцi нагадваючы:

- Ну, хопiць ужо, лажыся спаць.

- А ты калi ляжаш?

- Я... вось толькi кончу некалькi шыўкоў...

- Ну... дык i я напiшу некалькi радкоў...

Зноў абое схiлялiся i рабiлi кожны сваё. I зноў праз нейкi час яна гаварыла:

- Лажыся!.. Лажыся!..

Часамi на словы яе адказваў мой гадзiннiк, б'ючы першую гадзiну.

Людзi гэта былi маладыя, нi прыгожыя, нi брыдкiя, наогул спакойныя. Наколькi я памятаю, яна была значна шчуплейшая за мужа, якi быў добра такi таўставаты. Сказаў бы я, што нават затоўсты, як на малога чыноўнiка.

У кожную нядзелю, каля паўдня, яны выходзiлi на шпацыр, трымаючыся пад ручку, i дадому вярталiся познiм вечарам. Абедалi, вiдаць, у горадзе. Аднойчы я сустрэў iх каля брамы, што аддзяляе Батанiчны сад ад парку Лазенкi. Яны купiлi два куфлi выдатнага лiманаду i два вялiкiя пернiкi; прычым выразы твару былi ў iх спакойныя, як у мяшчан, якiя прывыклi за чаем есцi гарачую шынку з хрэнам.

Наогул бедным людзям трэба няшмат для падтрымання душэўнай раўнавагi. Трохi яды, шмат работы i шмат здароўя. Астатняе неяк прыходзiць само па сабе.

Маiм суседзям, здаецца мне, яды хапала, тым больш работы. Горш было са здароўем.

Неяк у лiпенi ён прастудзiўся, зрэшты, не надта. Але пры гэтым чамусьцi пачаўся яшчэ i кровацёк, ажно да страты прытомнасцi.

Было гэта ноччу. Жонка, захутаўшы яго ў пасцелi, прывяла дворнiчыху, а сама пабегла па доктара. Абышла пяцярых, а ледзь знайшла аднаго, i то выпадкова, на вулiцы.

Доктар, зiрнуўшы на жанчыну пры мiгатлiвым святле лiхтара, палiчыў патрэбным перш за ўсё супакоiць яе. А таму, што яна пахiствалася, вiдаць, ад стомы, а рамiзнiка на вулiцы не было, ён узяў яе пад руку i, на хаду, растлумачваў, што кровацёк яшчэ анiякi не доказ.

- Кровацёк можа быць гарлавы, страўнiкавы, насавы, рэдка калi з лёгкiх. Зрэшты, калi чалавек заўсёды быў здаровы, нiколi не кашляў...

- О, толькi сяды-тады! - шапнула яна, спынiўшыся, каб перадыхнуць.

- Сяды-тады? Ну, гэта нiчога. У яго, магчыма, лёгкi бранхiт.

- Ага... Гэта бранхiт! - паўтарыла яна, ужо ўголас.

- Запалення лёгкiх нiколi не было?

- Было, - адказала яна, зноў спынiўшыся.

Ногi яе крыху хiсталiся.

- Але ж, вiдаць, ужо даўно? - падхапiў доктар.

- О, вельмi... вельмi даўно! - пацвердзiла яна паспешлiва. - Яшчэ ў тую зiму.

- Паўтара года таму назад.

- Не... Але яшчэ перад Новым годам... О, ужо даўно!

- Ага!.. Якая цёмная тут вулiца, а неба да таго ж захмарана... - гаварыў доктар.

Яны ўвайшлi ў наш двор. Суседка з трывогай спыталася ў дворнiка, што чуваць, i даведалася, што нiчога. У кватэры дворнiчыха таксама сказала ёй, што нiчога не чуваць, а хворы драмаў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Камiзэлька (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Камiзэлька (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Болеслав Прус

Болеслав Прус - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Болеслав Прус - Камiзэлька (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Камiзэлька (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.