» » » » Болеслав Прус - Ценi (на белорусском языке)


Авторские права

Болеслав Прус - Ценi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Болеслав Прус - Ценi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Ценi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ценi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Ценi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Прус Болеслав

Ценi (на белорусском языке)

Баляслаў Прус

Ценi

Пераклад: Янка Брыль

Калi на небе датляваюць сонечныя промнi, з зямлi вынырвае змярканне. Змярканне - гэта вялiкая армiя ночы, тысячы нябачных калонаў, мiльярды салдат. Магутная армiя, што спакон веку змагаецца са святлом, разбягаецца кожнай ранiцы, перамагае кожны вечар, пануе ад захаду да ўсходу сонца, а днём, разбiтая, сядзiць у схованках i чакае.

Чакае ў горных безданях i гарадскiх сутарэннях, у лясным гушчары i ў глыбiнях цёмных азёраў. Чакае, хаваючыся ў спрадвечных пячорах зямлi, у шахтах, у равах, у закутках дамоў, у шчылiнах камянiц. Разгоненая i як быццам адсутная, яна напаўняе ўсе схованкi. Сядзiць у кожнай адтулiне кары на дрэвах, у складках чалавечай вопраткi, ляжыць пад найменшай пясчынкай, чапляецца за найтанчэйшую павуцiнку - чакае. Выпуджаная з аднаго месца, iмгненна пераносiцца на iншае, карыстаючыся кожнай нагодай, каб вярнуцца туды, адкуль яе прагналi, уцiснуцца на незанятае месца i залiць сабою ўсю зямлю.

Калi згасае сонца, армiя змяркання густымi шэрагамi высоўваецца са сваiх схованак, цiхая i асцярожная. Запаўняе калiдоры дамоў, сенi i дрэнна асветленыя лесвiчныя пляцоўкi; з-пад шафаў i сталоў выпаўзае на сярэдзiну пакоя i абсядае фiранкi; праз акенцы сутарэнняў i вокны дамоў вылазiць на вулiцы, у глухiм маўчаннi штурмуе сцены i дахi, дзе, затаiўшыся ў шчытах, цярплiва чакае, калi на захадзе паблекнуць ружовыя аблокi.

Яшчэ хвiлiна, i раптам сарвецца агромнiсты выбух цемры - ад зямлi i да неба. Звяры пахаваюцца ў логавах, чалавек уцячэ дахаты; жыццё, як раслiна без вады, скурчыцца i пачне ўсыхаць. Барвы i формы расплывуцца ў небыццi; трывога, памылка i вiна запануюць над светам.

У такiя хвiлiны на пусцеючых вулiцах Варшавы з'яўляецца дзiўная чалавечая постаць, над галавой якое - агеньчык. Хутка бяжыць па тратуары, як быццам цемра гонiцца за iм, пры кожным лiхтары спыняецца на момант i, запалiўшы вясёлае святло, знiкае, як цень.

I так вось кожны дзень. Цi на палях вясна, духмяная ад кветак, цi хмарыцца лiпеньская навальнiца, цi разгуляныя па асеннiх вулiцах вятры ганяюць едкi пыл, цi зiма завiрушыць снягамi - ён заўсёды, абы звечарэла, бяжыць са сваiм агеньчыкам па тратуарах, запальвае агнi, а потым, як цень, знiкае.

Адкуль ты з'яўляешся, чалавеча, i дзе хаваешся так, што мы не бачым тваiх рысаў, не чуем твайго голасу? Цi ёсць у цябе жонка або мацi, што чакае, калi ты вернешся? Або дзецi, якiя, паставiўшы ў кут твой лiхтарык, узлазяць на твае каленi i абдымаюць цябе за шыю? Цi ёсць у цябе сябры, якiм ты расказваеш пра свае радасцi i беды, або хоць знаёмыя, з якiмi ты мог бы пагутарыць пра штодзённыя навiны?

Цi ёсць наогул якi-небудзь дом, дзе цябе можна было б знайсцi? Цi ёсць iмя, якiм цябе можна было б аклiкнуць? Цi ёсць патрэбы i пачуццi, якiя рабiлi б цябе такiм самым, як мы, чалавекам? Цi ты i сапраўды iстота бясформенная, маўклiвая i няўлоўная, што з'яўляецца толькi на змярканнi, запальвае святло, а потым знiкае, як цень?

Мне сказалi, што гэта i сапраўды чалавек, нават далi яго адрас. Я пайшоў у той дом i спытаўся ў дворнiка:

- Цi ў вас тут жыве той, што запальвае вулiчныя лiхтары?

- У нас.

- А дзе?

- У тым вунь закутку.

Закутак быў замкнёны. Я пацiкаваў у акно, аднак убачыў толькi тапчан каля сцяны, а побач з iм, на высокiм кii, лiхтарык. Самога лiхтарнiка не было.

- Скажыце, прынамсi, як ён выглядае.

- А хто яго ведае, - адказаў дворнiк, пацiснуўшы плячыма. - Я сам яго добра не ведаю, - дадаў ён, - бо цэлымi днямi дома яго не бывае.

Праз паўгода я прыйшоў сюды другi раз.

- А сёння лiхтарнiк дома?

- Дзе там! - сказаў дворнiк. - Няма i не будзе. Учора яго пахавалi. Памёр.

Дворнiк задумаўся.

Распытаўшы яго, куды мне ехаць i як знайсцi, я паехаў на могiлкi.

- Пакажыце мне, калi ласка, дзе тут учора пахавалi лiхтарнiка?

- Лiхтарнiка? - перапытаў далакоп. - А хто яго ведае. Учора было трыццаць пасажыраў.

- Ён жа пахаваны ў сектары найбяднейшых.

- Такiх звалiлася аж дваццаць пяць.

- Ды ён жа быў у непафарбаванай труне.

- Такiх прывезлi шаснаццаць.

Такiм чынам, я нi твару лiхтарнiка не ўбачыў, нi прозвiшча не пачуў, нават магiлы яго не знайшоў. I ён пасля смерцi застаўся для мяне тым самым, кiм быў пры жыццi: iстотай, што з'яўлялася толькi на змярканнi, безгалосай i няўлоўнай, як цень.

У змроку жыцця, дзе род людскi мiтусiцца навобмацак, дзе адны разбiваюцца на перашкодах, iншыя спадаюць у бездань, а пэўнай дарогi не ведае нiхто, дзе на аблытанага забабонамi чалавека палюе няшчасны выпадак, галеча, нянавiсць, на цёмным бездарожжы жыцця таксама завiхаюцца лiхтарнiкi. Кожны з iх нясе агеньчык над галавой, кожны на сваёй сцежцы запальвае святло, жыве ў невядомасцi, працуе неацэнены, а потым знiкае, як цень...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ценi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Ценi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Болеслав Прус

Болеслав Прус - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Болеслав Прус - Ценi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Ценi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.