» » » » Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году


Авторские права

Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Здесь можно скачать бесплатно "Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году"

Описание и краткое содержание "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году" читать бесплатно онлайн.








Вітась, відаць, пашкадаваў што ўвязаўся ў гэтую размову, усур’ёз падтрымаў ад пачатку і цяпер захацеў перавесьці яе на іншае, зразумелае, апраўданае, вытлумачальнае: проста сон, мроя, трызьненьне ад стомы... Стах бачыў, як Вітась падбіраў словы, каб не пакрыўдзіць яго — як моршчыў свой вялікі лоб, як прымружваў вочы, ледзь не мусова выціскаючы з сябе патрэбныя словы, як на Вітасевым носе зьбіраліся цесьненька зморшынкі — Вітась нават не стрымаўся і разгладзіў іх, нібы акуляры зьняўшы. Яны прайшлі колькі крокаў моўчкі, а тады раптам Вітась спыніўся, правай рукою прыгладзіў валасы, прымяў на хвілю непаслухмяны чуб, і пранікліва зірнуў на Стаха:

— Табе проста трэба адпачыць...

— Я й адпачываю.

— ...Забыцца, зьехаць куды-небудзь...

— Я й хацеў, але цяпер не паеду.

— Заманаў! Я й падтрымаўразмову дзеля размовы. Па-філасофску. Цікавая, думаю, тэма: чалавек даведваецца, што праз тыдзень памрэ — што рабіць, як жыць?.. Сюжэцік, лепш ня трэба. Прадай?

Аднак Стах не хацеў пераводзіць размову на жарт, на лёгкую балбатню.

— Я ведаю, што рабіць, — настырна і цяпер ужо упэўнена прамовіў ён.

— Ты сур’ёзна?

— Сур’ёзней не бывае. I не глядзі на мяне так, быццам я з глуздоў зьехаў. Я пры поўнай памяці. Як і там, на могілках.

— Кажу табе: адпачні, а то і сапраўды ў Навінкі патрапіш з такімі думкамі і тады ўжо не ты пра сям’ю думаць будзеш, а яна пра цябе.

На тым і разьвіталіся.

3.

Ранкам Стах першым чынам патэлефанаваўна працу — а працаваў ён у адным часопісе мастацкім рэдактарам — і папрасіў на тыдзень адпачынак за свой кошт.

Уладкаваўся ён у часопіс не так даўно, калі жыць стала зусім немагчыма: сям’ю трэба карміць, апранаць хоць бы дачку, калі ня жонку, а карцінамі на кавалак хлеба цяпер не заробіш. Ён было паспрабаваў. Павесіў пару дзясяткаў ня самых горшых сваіх працаў у дзьвюх прыватных галерэях. I не вялікія, здавалася б, кошты прызначыў, але ніводнай ягонай карціны так ніхто і не набыў. Сваіх багатых «мецэнатаў»-аматараў жывапісу мы пакуль не нажылі — грошыкі «новыя беларусы» трацяць на рэстаранчыкі, начныя клубы ды казіно, а багатыя замежнікі мінаюць нашую незалежна-залежную краіну. Дзяржзаказу ня стала, падзарабіць недзе ў калгасе ці на заводзе, малюючы «наглядку», як некалі ў студэнцкія гады, — не падзаробіш: зачынілася гэтая лавачка, накрылася разам з сацыялістычным спаборніцтвам, кампартыяй і ўсёй ейнай ідэалогіяй. Сапраўднае мастацтва, вядома, ніколі не было патрэбным «грамадству», але ж не настолькі... Раней, хоць выгляд рабілі, што разумеюць, і падтрымлівалі амаль усіх, апроч тых, хто быў у адкрытай апазіцыі тагачаснаму ладу. Такіх было няшмат. Можна нават сказаць — у нас іх не было зусім...

Рэдактар выслухаў просьбу Стаха і, пэўна, падумаў, што адпрошваецца ён з-захваробы, бо сказаў: «Добра. Выздараўлівай хутчэй. I прыходзь — ёсьць цікавая за­думка наконт афармленьня. А без цябе мы — як без рук».

Цяпер тыдзень у Стаха быў вольным, цалкам ягоным. I ён зачыніўся ў майстэрні-пакоі, каб пісаць, каб працаваць, каб «вылізаць» карціну, каб пасьпець, каб... На апошнім «каб» і прыгадаўСтах, што сёньня ўвечары прэзентацыя выставы Скідзевіча — даўняга ягонага знаёмага, калі не сказаць сябра, і падумаў, што «вольнасьць» мастака заўсёды рэч умоўная і такая ж абстрактная, як творчасьць некаторых «авангардыстаў». Не пабыць на выставе Скідзевіча, нават зьбіраючыся паміраць, ён ня мог. Жартам, за чаркай, ён некалі кінуў Скідзевічу, што на ягоную выставу прыйдзе жывым ці мёртвым, з таго ці па-за таго паралельна-перпендыкулярнага сьвету. «Што ж, пайду, — вырашыў Стах, — не таму, што пакрыўдзіцца і не даруе, а таму, што пражыць гэты тыдзень трэба па-магчымасьці так, як звычайна. Быццам я нічога ня ведаю, быццам нічога ня здарыцца. Гэта будзе найлепш. I для мяне. I для жонкі. I для ўсіх».

4.

Скідзевіч, нягледзячы на маладосьць і «зялёнасьць», сяго-таго ў творчасьці пасьпеў дасягнуць: даплюнуць і пераплюнуць. Прынамсі, ягонае імя не толькі час ад часу зьяўлялася ў артыкулах, але і колькі разоў гучала ў дакладах. I не адно ў пераліку «маладых, аднак ужо таленавітых». Ды без сувязяў у камерцыйным сьвеце — гэта нічога не азначала б. Скідзевічу пашанцавала: ягоныя будатрадаўскія знаёмыя з Наргасу ў апошнія гады існаваньня камсамолу настваралі розных фірмаў і фірмачак і грошы ў іх не пераводзіліся. Яны і арганізавалі выставу ў самім Палацы мастацтваў.

Афіцыйную частку Стах прастаяў у куточку, дрэмлючы пасьля бяссоннай ночы, а на фуршэце закаціў скандал. На самым пачатку, праўда, вывеў яго з сябе рэдактар часопіса, які, вядома ж, быў тут: «Дык вось, як ты хварэеш... — шапнуў ён, праходзячы міма, — заўтра ў дзесяць каб быў у мяне...» Стах ня стаў спрачацца, нешта даказваць, проста адыйшоўся да сьцяны, да малапрыкметнага століка. Там ён, невядома з кім, паціху-патроху напіўся ледзь не да «адключкі», і з ім здарылася істэрыка. «Я хутка памру!..» — крычаў ён на ўсю залу і чапляўся да нейкае прыгожае студэнтачкі Акадэміі мастацтваў, якая яго ведала: «Я хачу цябе трахнуць! Маўчы! Мне нельга адмаўляць! Я хутка памру! Не адмаўляйся, курва!..»

Сябры выцягнулі Стаха ўхол. Ён сядзеў там і плакаў. I шаптаўу роспачным запале: «Быдла, быдла, ва­кол адно быдла! Абрыдла ўсё! Забярыце мяне адсюль! Не хачу жыць... Абрыдла... Быдла...»

У холе было сыра. Холадна, дрогка, яку выцьвярэзніку. Гарэлка хутка выйшла, выдыхалася і істэрыка. Стах сыйшоўз выставы ціха, непрыкметна, нат не разьвітаўшыся са Скідзевічам. Суправаджаць яго ўзяўся даўні сябар, з якім, праўда, яны апошнім часам рэдка бачыліся, — выкладчык філасофіі адной з менскіх ВНУ Сяржук Сырэц, зьнешне падобны да татарына, крыху вузкавокі і раскосы, скуласты, здрацянымі чорнымі валасамі. Сяржук сям’і ня меў, жыў у інтэрнаце, і таму некалі ледзь не штовечар заседжваўся Стах з ім на варыўні ў размовах да паўночы, аж покуль ня ўстылі гэтыя пасядзелкі жонцы... !шлі яны паўз Сьвіслач, вочы іх блукалі па сонным Менску, які прыгожа глядзеўся з набярэжнай, і размаўлялі, нібы ў працяг Стахавых выкрыкаў пра тое, што народ і сапраўды быдла, якому трэба толькі добрая паша ды жорсткі пастух.

— Усіх людзей умоўна можна разьдзяліць на дзьве групы, — казаў Сяржук, — на людзей актыўных, якія вечна незадаволеныя сабою, сваім становішчам, жадаюць зьмяніць сваё жыцьцё, зьмяніць гэты сьвет, і тых, хто не задумваецца над жыцьцём, каго задавальняе тое, што ёсьць, для каго страшная любая будучыня, страшная найперш сваёй невядомасьцю... Падзел гэты можна зрабіць і больш простым: сьвет дзеліцца на тых, хто лічыць, што ўсё лепшае наперадзе, і імкнецца ісьці наперад, і тых, хто лічыць, што ўсё лепшае ўжо ў мінулым, і цягне назад...

— A-а, Гумілёў, пасіянарыі... — Стах патроху прыходзіўу сябе і думкі сябравы падаліся яму знаёмымі з літаратуры.

— Так. Казаў пра гэта таксама Артэга-і-Гасэт ды і шмат хто яшчэ. Я не прэтэндую на нешта новае, на адкрыцьцё. Як і яны, мусіць. Маркс, а сьледам і Ленін, вунь падзялілі людзей на дзьве катэгорыі, на два класы: прыгнятальнікаў і прыгнятаемых. I тут праўда ёсьць. Але, калі без палітыкі, сьвет дзеліцца на тых, хто вядзе, і тых, хто паслухмяна, альбо пад прымусам, крочыць усьлед. Чаго не забываў Ленін. Аднак і ён не ўлічыў, што вынікам працы, высілкаў асобаў — пасіянарыяў

— найчасьцей карыстаецца быдла, і асобаў, як лішніх, вынішчае. Дык вось, бяда нашая сёньня ў тым, што, жадаючы волі для сябе, асобы яшчэ больш волі і правоў

— дэмакратыя, пта маць, — далі быдлу, месца якога ў стойле. Быдла ж, адчуўшы волю, галаву падняло і захацела за сабою весьці — паляцела не разьбіраючы дарогі. А куды быдла можа весьці? Назад, толькі назад. Туды, дзе яно ўжо было, дзе, памятае яно добрую — добрую ў ягоным разуменьні, бо іншае яно не бачыла

— пашу, якую, дарэчы, само і вытаптала... Таму я і разумею, чаму ты крычаў там, у фае, пра быдла, пра абрыдла... Мне таксама карціць уцячы куды адсюль, зьехаць, хай жывуць, як хочуць...

— Я проста моцна напіўся. I дзяўчына тая па-хамску сябе паводзіла — адмаўляла. Ха! Бачыш: ня я па-хамску лез да яе, а яна адмаўляла. Во табе і чалавек. Адукаваны чалавек. Інтэлігент... Аты кажаш пра быдла. Можа, і крычаў я нешта, але без далёкіх думак. Ты вось кажаш пра быдла, а я думаю пра нашых бацькоў. Думаю, разумею, што нічым яны з народу для нас не вылучаюцца, акрамя таго, што нашыя бацькі, але ж — ня быдла яны, ня быдла...

— Быдла. Цяжка сабе ў гэтым прызнацца, аднак гэта так. I ўдадзеным выпадкуя не лічу гэта абразай для іх. Я кажу сьвядома, са шкадаваньнем. I па прынцыпе адмаўленьня адмаўленьня: любое шкадаваньне — абраза і чапляньне ярлыкоў — абраза, атрымліваецца простае спачуваньне ўсім нам няшчасным, нягеглым: і асобам, і быдлу, і бацькам, і дзецям...

— Можа і так. Мне цяжка цяпер з табою спрачацца.

— А ці заўважыў ты, што калі сярод быдла зьяўляецца лідэр — плоць ад плоці яго, — дык розум яму найчасьцей замяняе злосьць, нахабства, напорыстасьць, несумленнасьць і гэтак далей. Злосьць на ўсё і ўсіх. Спачатку на асобаў, як на разумнейшых, а потым і на сваіх, на быдла. Ты бачыў, якія ў яго становяцца вочы — нібы крывёю наліваюцца, — з якою злосьцю невядома да каго, бо да ўсіх ён гаворыць... I ўсе, хто вакол яго — ворагі, ворагі. Страшна думаць пра будучыню, прыгадваючы падобных да яго папярэднікаў...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году"

Книги похожие на "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году"

Отзывы читателей о книге "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.