Юры Станкевіч - Луп
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Луп"
Описание и краткое содержание "Луп" читать бесплатно онлайн.
— Не крыўдуй, Рыгорка, мо лепш ля якой крамы спынімся?
— Навошта?
Каршошка красамоўна пстрыкнуў сабе па шыі.
— Я б узяў. Сёння ж субота, да пяці даюць. Ля дома і пацягнем.
— Не хачу,— сказаў Рыгор.— А чаму твой Луп кульгае?
— Тут мне адзін сабакар, каб яго халера, даваў за яго чацвяртак,— распавядаў Карнюшка, адвязваючы Лупа.— Пзўна, ка кучомку злупіў бы шкуру. А я не згадзіўся — дык ён, гад паўзучы, ледзь яго не забіў. А каб зараз, дык аддаў бы, чорт з ім!
— Гз-эх,— закруціў Рыгор галавой. Толькі цяпер Карнюшка заўважыў, што ў яго сіняк пад вокам.— У гадах ты, дзядзька, а разважаеш, як пэтэвушнік перад стыпендыяй: спагнаў, прадаў! Скажу прама: я табе рады, як цвіку ў боце!
— Нешта злосны ты, Рыгорка,— прымірзнча буркнуў Карнюшка.— А рухавік абмяняў?
— Унь жа, новы,— паказаў у кузаў Рыгор.
— А пабіўся з кім, ці як?
— Садзі свайго Лупа і лезь сам у кабіну, бо няма часу,— незалюбіў той.— Бо замёрз, як прус!
Не выпускаючы ланцуга, Карнюшка таропка падбег да задняга борта і апусціў яго. Новы рухавік блішчэў срэбрам у кузаве.
Луп моўчкі назіраў за тым, як мітусіўся Гаспадар, як Рыгор палез у кабіну. Ён пачакаў, пакуль дадуць знак, і скокнуў у кузаў, але ледзь не сарваўся ўніз ад болю ў лапе. Гаспадар падцягнуў яго за ланцуг і дапамог ускараскацца наверх. Там Луп адразу лёг і заплюшчыў вочы. Ён чуў, як Гаспадар прывязаў ланцуг, як пасля палез у ка-біну да Рыгора і як кранулася машына. Яго загайдала, і ён задрамаў. Асфальт неўзабаве скончыўся, бо яны з’ехалі на балыпак, які вёў да вёскі.
Рыгор і Карнюшка сядзелі ў кабіне. Рыгор умела вёў свой «зілок», але быў невясёлы, хаця рухавік атрымаў на базе без затрымкі і мусіў вярнуцца дамоў да цемнаты. Невясёласць яго тлумачылася бязглуздай бойкай з падлеткамі, але была і яшчэ прычына. Прыкладна тыдзень таму ён зрабіў прапанову дзяўчыне з суседняй вёскі Восава. Рыгор з Марынай ведалі адзін аднаго каля трох гадоў — увесь час, пакуль служыў, Рыгор атрымліваў ад яе наіўныя лісты, у якіх падрабязна паведамлялася аб усіх падзеях і зменах у вёсцы. Але цяпер Марына была зусім іншая, і ад яе наіўнасці не засталося амаль нічога. Вось каб яны жылі ў горадзе! Мясіць гразь на ферме гумавымі ботамі, як маці,— не, гэта не па ёй. I маці яе падтрымала: толькі ў горад, дачушка! Досыць, яна за іх абедзвюх адпрацавала. Не ў маладзёжны ж жывёлагадоўчы атрад ісці. Стварылі яго гады тры назад. Гаварылі пра яго ў раёне шмат, пісалі ў газеце, абяцалі многае. Але, акрамя дрэнна пашытай формы, нічым не забяспечылі. Пашумелі, пакрычалі, а на ферме транспарцёр так і не працуе. А на заўвагу Рыгора, што час змяніўся і ў лепшы бок, Марына толькі пакпіла: жыццё ж кароткае, а мне жыць не горш за іншых ахвота. Паглядзіш вунь тэлевізар, дык зайздросна...
У глыбіні душы Рыгор адчуваў, што не зусім удалася характарам яго каханка, але іншыя дзяўчаты ў іх вёсцы былі зусім не тое, а прыгажосць усё-такі, думаў Рыгор, як ні круці, а вялікая сіла.
I кожная жанчына аддасць за яе і розум, і душу, і нават шчасце. Бо і мужчыны імкнуцца не да разумных ды добрых, а да тых, якія ім смачнейшыя.
Цяпер, па дарозе дамоў, Рыгор думаў пра тое, што калі ў дзяўчыны ў галаве завяліся такія думкі, то справа яго ўвогуле дрэнь. «Бо хто я такі? — раптам успомніў ён.— Калгаснік. Вось дык слова — мянушкай стала!»
I Рыгор проста так, каб пачуць якое спачувальнае слова, хацеў ужо расказаць Карнюшку, як яго набілі і абазвалі калгаснікам, але перадумаў і пачаў расказваць іншае — як у арміі ім прыслалі новага ўзводнага, і той узводны, малады, дуркаваты яшчэ лейтзнанцік, вучыў іх страявой: ну што ты як калгаснік ходзіш, казаў ён, ану падцягніся, так тваю і гэтак... Нехта са старэйшых афіцзраў пачуў і павёў з сабой таго лейтэнанціка. Праз якую гадзіну той вярнуўся і калгаснікамі болып нікога не называў.
Але, зірнуўшы на суседа, расказваць далей Рыгор не стаў, бо Карнюшка раптам пачаў даводзіць сваё. I да Рыгора паступова пачаў даходзіць сэнс яго слоў. Карнюшка выхваляўся:
— От лабідуды! Вучоныя дзятлы! Ты толькі паслухай пра мае прыгоды. Сабралі мне шэсцьдзесят рублёў і кажуць: давай, дзядзька, бяры грошы, а ваўка свайго ў лесе выпусціш! А нам слова дай, што не падманіш. Адзін такі мажны, артыстам назваўся, усё мяне ўшчуваў: навошта жывёлу катуеш? Маўляў, траву трэба есці, мяса нельга. А другі, нягеглы, філосаф быццам, ці хто, яму даводзіць, што хутка ўсім спецыяльных мясных чарвякоў выдаваць будуць, кармі, адсякай па кавалку і еш, а тыя зноў вырастуць. А потым усе да мяне — ваўкі карысныя, іх трэба на волі трымаць. А ты што скажаш, Рыгор? Ён жа перш-наперш на той волі каго-небудзь загрызе, бо яму есці трэба. I не што іншае, а мяса. Вось той зімой, да слова, загналі ваўкі на лёд лася і там яго лёгка ўзялі, бо
на лёдзе што лось, што карова — адзін чорт. А лось грошы вялікія каштуе.
— I што ты плявузгаеш, дзядзька. Якія чарвякі, якія ласі?
— Каб цябе перуном! — пакрыўдзіўся Карнюшка.— Я ж табе ўсю праўду кажу!
— Ну й што далей? — вяла спытаў Рыгор.
— Ты, хлопец, нічога, пэўна, не зразумеў. Далі яны мне грошы, быццам купілі майго Лупа, і кажуць: ты яго ў лес адвядзі і выпусці. А то нам нязручна, нас пакусаць можа! Слова ім дай... А слова гэтае — цьфу! А я вось вазьму ды ў райзаг яго здам, сто рублёў яшчэ атрымаю ці шапку пашыю са свайго Лупа. Хе-хе...
Абапал дарогі пацягнуліся рэдкія дрэвы, а потым «зілок» нырнуў у лес. Шлях быў няроўны, там-сям трапляліся ямы, запоўненыя бруднай вадой, але разбітая каляіна вяла ўсё далей, і матор цягнуў добра.
17 гадзін.
— Дык, кажаш, талакой сабралі грошы, каб адпусціў?— урэшце зразумеў і здзівіўся Рыгор.
— Я і кажу — ёлупы. Ты не думай, я табе яшчэ траяк дамо, аддзячу. Не дарма ж вязеш.
— Што мне твае траякі,— спахмурнеў Рыгор.
— Траяк да траяка — і паважаюць сваяка!
— Паслухай, Сямён,— пачаў, як з роўным па гадах, Рыгор.— Ты вось неяк лесніком хацеў стаць, у горад ездзіў вучыцца. А лес ты любіш?
— А чаго яго любіць? Ён не баба.
— Яно, можа, і так, але ж, мяркую, якое хараство — лес... Зірні навокал. А спыніцца, паслухаць. Ветрык падзьме, і шолах пойдзе, зашумяць дрэвы. I слухаў бы тое ці ўдзень, ці ноччу ля вогнішча.
— Цх-х-х,— выдыхнуў Карнюшка.— Дзівак ты, Рыгорка.
Рыгор працягваў:
— Я ў арміі, ты ж ведаеш, далёка адсель служыў, усякага пабачыў. Там таго, што ў нас, і блізка няма. Таму і цягнула дамоў, кожнае дрэўца ў думках успаміналася, кожны кусцік, рэчка наша гаротная, невялічкая. Вось аб моры спяваюць, кніжкі пішуць. А лес наш горш за тое мора? Не...
— Дзіўны ты чалавек,— зноў ахалодзіў яго Карнюшка.— А нам, татарам, адзін чорт!
— Дрэнь ты, братка,— памаўчаўшы, сказаў Рыгор.
— Малады яшчэ лаяцца на мяне,— засычэў пакрыўджана Карнюшка.— Пажыві з маё, паспытай ліха.
— Табе людзі паверылі, грошы далі, а ты як таракан, усё б зжор.
— Людзі тыя жыцця не ведаюць нашага. Ім у цацкі гуляць. А жыццё — гзта ведаеш што?
— Ну?
— Натуральны адбор. Нехта гіне, каб другі жыў.
Рыгор здзівіўся:
— Ты, дзядзька, разумнік сваёй гадоўлі.
— Анягож,— згадзіўся Карнюшка.
— А ў сталіншчыну ты што рабіў?
Карнюшка папярхнуўся.
— Што вярзеш, хлопец? У які бок?
— Ведаеш жа, на што намякаю, у які бок хілю.
— Цьфу! — плюнуў Карнюшка.— Я ў тыя гады, калі цябе, да слова, і ў праекце не было, падшыванцам бегаў. Ды што ты можаш аб тым часе ведаць?
— Характер у цябе адпаведны. Неблагія стукачы з такіх выходзілі. У кожнай вёсачцы, у кожным калгасе, а ў горадзе ў кожным двары свой стукачок. Пашчыравалі крывасмокі!
— Лухта. Я пры чым? А вось ты даўно ў мяне на падазрэнні.
Рыгор здзівіўся.
— Гавары, ну!
— Скажу. Мяркую, кантужаны ты быў ці паранены ў галаву. А сёння дабавілі, дык ты і балбочаш абы-што і злуеш. Дурня ж і ў царкве б’юць.
Тое, што ён, як казалі ў іх вёсцы, хацеў лізнуць, а выйшла, што гаўкнуў, Карнюшка зразумеў адразу, бо Рыгор спыніў машыну.
— Вось што, дзядзька. Слухай мяне. Рабі зараз жа тое, што людзям абяцаў, а потым сам, дарэчы, вымятайся!
— Ты што, Рыгорка? — залісіў Карнюшка.— Я ж пажартаваў, а ты ўсур’ёз. Ну куды я пайду на ноч гледзячы? У лесе? А ваўка навошта адпускаць? Яшчэ пакусае каго, бяда будзе!
Рыгор адчыніў кабіну і зазірнуў праз борт у кузаў.
— Я сам яму волю дам. Людзі грошы сабралі, спадзяваліся. А ты вёску нашу ганьбіш!
Луп драмаў, але адразу ачуняў, калі машына спынілася, і моўчкі рвануўся да Рыгора, які закінуў нагу на борт. Той адхіснуўся.
— От дурань. Я ж цябе вызваліць хачу!
— А ён не хоча! — узрадаваўся Карнюшка.
Не дастаўшы Рыгора, Луп больш не лажыўся.
Голад і боль у параненай лапе зноў пакрысе развярэджвалі ў ім лютасць. Машына, між тым, стаяла на месцы, а Гаспадар з Рыгорам спрачаліся, і ў голасе Рыгора ён чуў уладныя інтанацыі, а Гаспадар адказваў, як залежны. I зноў у яго свядомасці ўзніклі дзіўныя думкі аб тым, што Гаспадар не такі ўжо ўсемагутны і моцны, якім здаваўся дагэтуль. Сёння ён упершыню мог параўноўваць таго з іншымі людзьмі, асабліва на рынку, і параўнанне было не на карысць Гаспадара.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Луп"
Книги похожие на "Луп" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Юры Станкевіч - Луп"
Отзывы читателей о книге "Луп", комментарии и мнения людей о произведении.