Андрэ Моруа - Мурашкi (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Мурашкi (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Мурашкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Моруа Андрэ
Мурашкi (на белорусском языке)
Андрэ Маруа
МУРАШКI
У каробачцы памiж дзвюма шклянымi пласцiнкамi, абклеенымi з бакоў паперай, варушылася i працавала цэлае племя дробненькiх карычневых пачвар. Прадавец насыпаў мурашкам трошкi пяску, i яны пракапалi ў iм хады, адусюль накiраваныя ў адзiн пункт. Там, у самым цэнтры, амаль нерухома сядзела крыху большая мурашка. Гэта была Каралева, i ўсе астатнiя з пашанай кармiлi яе.
- З iмi няма нiякага клопату, - сказаў прадавец. - Даволi раз у месяц пакласцi iм кроплю мёду ў гэтую дзiрачку... Толькi адну кроплю... А мурашкi ўжо самi перанясуць яе i падзеляць.
- Усяго адну кроплю ў месяц? - здзiвiлася маладая жанчына. - Няўжо адной кроплi мёду хопiць гэтым iстотам на цэлы месяц?
На ёй быў вялiкi капялюш з белай саломкi i муслiнавая сукенка ў кветачкi, без рукавоў. Прадавец маркотна паглядзеў на яе.
- Адной кроплi хопiць, - паўтарыў ён.
- Цудоўна, цудоўна! - усклiкнула ў захапленнi маладая жанчына.
I купiла празрысты мурашнiк.
* * *
- Дружа мой, вы яшчэ не бачылi маiх мурашак?
Беленькая ручка з наманiкюранымi пальчыкамi трымала шкляную каробачку з жывымi iстотамi. Мужчына, якi сядзеў каля маладой жанчыны, любаваўся яе плячамi i зграбнай шыйкай.
- Як з вамi цiкава, дарагая... Вы ўносiце ў жыццё навiзну i разнастайнасць... Учора вечарам Бах... Сёння мурашкi...
- Вы толькi гляньце, мой дарагi! - сказала яна з дзiцячым запалам, якi яму так падабаўся (i яна гэта ведала)... - Вы бачыце вунь тую вялiзную мурашку? Гэта Каралева... Работнiцы ёй прыслужваюць... Я iх сама кармлю... I паверце, дарагi, iм хапае адной кроплi мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзiя!..
* * *
Праз тыдзень i мужу яе i каханку надакучыў мурашнiк. Маладая жанчына сунула яго за люстэрка на камiне. У канцы месяца яна забыла пакласцi ў каробачку кроплю мёду. Мурашкi доўга памiралi ад голаду. Да самага канца яны хавалi трошкi мёду для Каралевы, i яна загiнула апошняя.
Пераклад: Юрка Гаўрук
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Мурашкi (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Мурашкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Андрэ Моруа - Мурашкi (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Мурашкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.