» » » » Андрэ Моруа - Бедная мама (на белорусском языке)


Авторские права

Андрэ Моруа - Бедная мама (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэ Моруа - Бедная мама (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бедная мама (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бедная мама (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бедная мама (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Моруа Андрэ

Бедная мама (на белорусском языке)

Андрэ Маруа

БЕДНАЯ МАМА

Бертран Шмiт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Iзабэла, стоячы побач, з цiкавасцю назiрала, як мяняўся яго твар: рабiўся то хмурным, то радасным, у залежнасцi ад таго, што ён у лiстах вычытваў.

- Ага! - прамовiў ён. - Лiст з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмi рэдка...

Ён адшукаў подпiс:

- Жэрмэна Герэн?.. Ну так! Яна... Мацi Дэнiзы Гальман... Чаго ж яна ад мяне хоча?

Мадам Герэн паведамляла аб смерцi сваёй мацi, баранесы Дакенвiль, Руан, вулiца Дамiет, на васьмiдзесятым годзе жыцця: "Мне хацелася самой паведамiць вам гэту сумную навiну, вам, сябру маёй дарослай дачушкi, якi некалi ведаў i маю бедную маму. Я ўзгадваю той час, калi Дэнiза вадзiла вас на вулiцу Дамiет, i маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце. Дэнiза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... Не збiраюся казаць камплiментаў, а толькi спашлюся на тое, як высока цанiла вас мая бедная мама i не рабiла з гэтага сакрэту... Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але мела светлы розум i магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго болю, каб не падтрымка майго вернага Жоржа i не любоў маiх мiлых дзетак... Калi выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыi i вас не палохае балбатня пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калi ласка, i я вам пакажу некаторыя сувенiры, пакiнутыя маёй беднай мамай..."

- Вы яе ведалi, гэтую баранесу Дакенвiль? - запытала Iзабэла.

- Бадай-што не... Помню, нейк раз цi два ў Руане заходзiў туды з Дэнiзай. Непрытульны, страшэнна запушчаны дом...

- Тады чаму яе дачка вам пiша, i ў такiм сентыментальным тоне?

- Каб ёй паспачувалi. Яна адна з тых iстот, што нават няшчасце выкарыстоўваюць для самарэкламы... I тым больш камiчна, што пры жыццi яна гэту "бедную маму" адно што не бiла, так люта з ёю абыходзiлася.

- Чаму люта?

- Дакенвiлi разарылiся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы выходзiла замуж, было шмат грошай... Яна падкiдвала сёе-тое сваёй мацi, але скупа, толькi на пражыццё, i за гэтую сваю падачку крыўдзiла яе i зневажала, як хацела... Жахлiвая рэч!..

Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:

- I не толькi зневажала, а нахабна выкарыстоўвала ў сваiх iнтарэсах.

- Як гэта?

- Даўняя гiсторыя... Першы раз мадам Герэн выйшла замуж за нейкага беднага хлопца, па прозвiшчу Герпэн, бацьку Дэнiзы... Яна яго абдурвала спачатку з афiцэрам, потым з Герэнам, тады халасцяком... А каб спатканнi не кiдалiся ў вочы, трэба было напусцiць туману... Бедная мама, выдрэсiраваная як мае быць, прыкрывала грахi сваёй дачушкi i, я амаль упэўнены, наладжвала любоўныя гульнi ў сваiм доме. Карацей кажучы, стала зводнiцай.

- Жанчынам падабаецца зводзiць, разводзiць, - летуценна прамовiла Iзабэла. - Не адна яна.

- Але ў баранесы Дакенвiль такое патуранне было ў характары. Яшчэ ў маладосцi яе празвалi "Падатлiвыя ножкi"... Мой дзед, чалавек строгiх звычаяў, пляваўся, гаворачы аб ёй. Ну, гэта ўжо занадта. Проста яна была дурная, як бот.

- Але ж, Бертран, трэба напiсаць нейкае слова спачування.

- Вы думаеце? I што мне сказаць?.. Мне гэтая смерць, як пазалеташнi снег...

- Ну так, я разумею, але ж нельга адступаць ад формы.

Бертран уздыхнуў, сеў за стол i ўзяў аркуш паперы:

"Шаноўная панi, - напiсаў ён, - ваш лiст крануў мяне да глыбiнi душы. Як гэта далiкатна з вашага боку падумаць пра мяне ў вашым бязмежным горы i самой паведамiць аб гэтай сумнай падзеi! О так, я са смуткам узгадваю мае нячастыя вiзiты на вулiцу Дамiет. Хараство навакольных мясцiн, грацыёзная, зусiм яшчэ юная жвавасць вашай беднай мамы, яе дабрата да мяне, тады яшчэ дзiцяцi, - усё гэта пакiнула ў маёй памяцi цудоўныя, незабыўныя вобразы. Я ведаю, як самаахвярна вы былi прывязаны да сваёй мацi, i спадзяюся, што сардэчная прыхiльнасць вашага мужа i дочак паможа вам iзноў прывыкнуць да жыцця. Калi мне давядзецца праязджаць цераз Пон-дэ-Лёр, абавязкова зайду да вас, i мы пагаворым аб нашым мiнулым. Застаюся, шаноўная панi, з самымi пачцiвымi i найлепшымi да вас пачуццямi..."

Ён працягнуў аркуш Iзабэле:

- Чытайце. Па-мойму, гэта чысты здзек.

Iзабэла шпарка прагледзела лiст i, вяртаючы яго Бертрану, сказала з здавальненнем i зусiм сур'ёзна:

- Гэта якраз тое, што трэба.

Пераклад: Юрка Гаўрук


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бедная мама (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бедная мама (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэ Моруа

Андрэ Моруа - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэ Моруа - Бедная мама (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бедная мама (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.