» » » » Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)


Авторские права

Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Клубок гадзюк (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Клубок гадзюк (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Дарэмна я ўвесь замiраў i прыслухоўваўся: размова перайшла на шэпт.

I раптам голас Алiмпii:

- Вы што?! Адзiны чалавек у гэтым доме, з кiм можна пагаварыць пра кнiгi, пра жыццё, пра ўсё, што хочаш!.. I вы надумалiся...

З адказу Фiлi я зразумеў толькi адно: "З глузду з'ехала".

Тады Хюбэраў зяць - адзiны маўчун ва ўсёй гэтай кампанii - сказаў прыглушаным голасам:

- Я папрашу вас, Фiлi, гаварыць больш ветлiва з маёй цешчай.

- Ды супакойся ты! I пажартаваць нельга... Мы ж абодва з табой ахвяры ў гэтай справе...

Хюбэраў зяць пачаў даказваць, што ён не лiчыць сябе ахвярай, бо ажанiўся па любвi з дачкой Алiмпii. I тады ўсе хорам загаманiлi: "I я па любвi!", "I я!", "Я таксама!" Жэнеўева з насмешкай сказала мужу:

- Як? I ты?.. Ах ты мой дарагi! Ах ты мой Рамэо! Жанiўся са мной i ведаць не ведаў, якi ў майго бацькi кашалёк?!. Дык няхай твая хворая галоўка ўспомнiць нашы заручыны, цi не ты гэта мне шаптаў тады: "Ён не хоча гаварыць пра сваё багацце. Ну i няхай сабе. Мы i без яго ведаем, што яно велiзарнае..."

Усе дружна зарагаталi. У гомане пачуўся голас Хюбэра. Я разабраў толькi апошнiя фразы:

- Гэта пытанне справядлiвасцi, пытанне маралi, калi хочаце. Мы абараняем сваю спадчыну, мы абараняем свяшчэнныя правы нашай сям'i... Добра было б пасачыць цяпер за кожным яго крокам, але гэта нам не ўдасца. У гэтага чорта магутныя сувязi ў палiцыi, я ў гэтым не раз пераконваўся. Яго абавязкова папярэдзяць...

А праз хвiлiну-другую да мяне данеслася:

- Усе ведаюць пра яго рэзкасць, сквапнасць... У двух цi трох працэсах ён спатыкнуўся i вёў сябе не зусiм далiкатна. Але што датычыць яго кампетэнтнасцi, ураўнаважанасцi...

- Ва ўсякiм разе нiхто не будзе адмаўляць, што яго адносiны да нас бесчалавечныя, жорсткiя. А хiба гэта нармальна?!

- Ты думаеш, Янiна, - сказаў Альфрэд сваёй дачцэ, - што гэтага будзе дастаткова, каб паставiць дыягназ?

Вось цяпер я ўсё зразумеў! I на душы ў мяне неяк адразу паспакайнела. Зноў да мяне вярталася цвёрдая, непахiсная ўпэўненасць: яны самi - пачвары, вылюдкi, а я - iх ахвяра. Пакуль тут была Iза, яна хоць трохi мяне баранiла i яны прыкусвалi сабе языкi. А цяпер я бачыў, як... Але пляваць мне на вашы планы! Дурныя шчаняты! Я вам пакажу!.. Бач, што задумалi: захацелi праз суд устанавiць нада мной апеку або справадзiць у вар'яцкi дом? Паспрабуйце толькi пальцам паварушыць, я хутка пастаўлю Хюбэра, вашага завадатара, на месца. Ён i не падазрае, што яго лёс у маiх руках. Ну а Фiлi... З iм зусiм проста. Пра яго я маю сякiя-такiя матэрыялы з дасье палiцыi... Я не збiраўся нiколi раней iх выкарыстоўваць, ды i цяпер наўрад цi дам iм ход. Дастаткова мне будзе толькi ашчэрыць зубы...

Упершыню ў жыццi мне стала прыемна ад таго, што я не самы мярзотны чалавек. Вунь колькi iх! Яны тут, побач... У мяне няма жадання помсцiць iм. Я адпомшчу толькi тым, чаго яны так баяцца - пазбаўлю iх спадчыны...

- Зорка ўпала! - крыкнуў Фiлi. - Не паспеў я нiчога загадаць...

- А калi ты што паспяваў? - сказала Янiна.

З непасрэднай дзiцячай весялосцю, якая ў яго яшчэ добра захавалася, Фiлi гаварыў:

- Нiчога, цяпер як убачу - адразу закрычу: "Мiльёны!"

- Дурны ты яшчэ, Фiлi!

Усе ўсталi. Пачуўся скрып дзвярэй, стрыманы смех Янiны. Цяпер я цвёрда ведаў, што мне рабiць. Ужо два месяцы ў мяне не было прыступаў. Значыць, нiчога не перашкодзiць мне паехаць у Парыж. Я заўсёды ад'язджаў без папярэджання. Не хацелася толькi, каб гэты ад'езд быў падобны на ўцёкi. Да ранiцы я не спаў, абдумваў кожны крок сваiх будучых дзеянняў...

ХIII

Апоўднi я быў на нагах. Адчуваў сябе бадзёра i весела. Выклiкаў па тэлефоне Буру. Ён прыехаў пасля снедання. Амаль цэлую гадзiну мы шпацыравалi з iм пад лiпамi. Iза, Жэнеўева i Янiна здалёк сачылi за намi. Я радаваўся, што яны западозрылi нядобрае i ўстрывожылiся. Шкада толькi, што ўсе мужчыны паехалi ў Бардо. Пра Буру, гэтага маленькага старога чалавечка, Жэнеўева гаварыла: "Ого, гэты чорт за бацьку ў агонь i ваду..." А Буру ўсяго толькi мой раб. Я звязаў яго па руках i нагах. Трэба было бачыць, як ён прасiўся ў той дзень, каб я не аддаваў зброi супраць яго свайму будучаму спадчыннiку!.. "Вам няма чаго баяцца, - супакойваў я яго. - Ён адразу верне вам гэты дакумент, як толькi вы спалiце падпiсаную iм заяву..."

Развiтваючыся, Буру нiзка пакланiўся дамам. У адказ яму ледзьве кiўнулi. Няўпэўненым крокам падышоў ён да свайго веласiпеда i рушыў з двара. Я адразу паведамiў жанчынам, што сёння вечарам паеду ў Парыж. Iза пачала адгаворваць мяне: "Як? З тваiм здароўем аднаму выпраўляцца ў такую дарогу? Гэта небяспечна! Усё можа здарыцца..."

- Нiчога не зробiш, - адказаў я. - Мне трэба ўладзiць некаторыя фiнансавыя справы. Я пра вас клапачуся больш, чым вам здаецца.

Яны з трывогай глядзелi то на мяне, то адно на аднаго. Мой iранiчны тон выдаваў мяне. Першая асмялела Янiна:

- Няўжо няма каму вас замянiць? Магла б i бабуля з'ездзiць, i Хюбэр...

- Ты правiльна разважаеш, дарагая!.. Правiльна. Толькi, ведаеш, я прывык усё рабiць сам. I яшчэ - гэта, канешне, дрэнна, але я нiкому не давяраю.

- Нават свайму сыну?! Дзядуля!

Яна так манерна праспявала слова "дзядуля", што мяне аж злосць разабрала. Якая самаўпэўненасць! Знайшлася мне дыпламатка!.. Адзiн пiсклявы голас чаго варты! Добра я яго запомнiў учора ноччу!.. I я разрагатаўся шкодным майму сэрцу смехам. Пачаў задыхацца, кашляць. Жанчыны перапалохалiся. Iза... Нiколi не забуду яе змучанага бледнага твару. Не ўсё, мусiць, i ў яе добра са здароўем...

Я пайшоў. А Янiна, напэўна, не хацела пакiнуць Iзу ў спакоi:

- Бабуля, не дазваляйце яму ехаць! Чуеце?!..

Але жонка мая ўжо не магла ваяваць са мною. Апошнiм часам яна моцна здала. А неяк нядаўна я пачуў, як яна казала Жэнеўеве: "Вось каб легчы, заснуць i нiколi ўжо не прачынацца..."

Мне стала шкада яе, як калiсьцi было шкада маю бедную маму... А няўмольныя дзецi ўсё цкавалi яе на мяне!.. Яны, канешне, па-свойму любiлi мацi, выклiкалi доктара, прымушалi пiць лякарствы, ляжаць у пасцелi... Калi дачка i ўнучка адышлiся, Iза дагнала мяне i папрасiла:

- Паслухай, мне патрэбны грошы...

- Сёння ў нас толькi дзесятага. А першага я даў табе на цэлы месяц наперад.

- Даў, але мне давялося трохi дапамагчы Янiне. У iх шмат даўгоў. Праз месяц я табе ўсё вярну...

Я адказаў, што ўсё гэта мяне мала цiкавiць i кармiць гэтага дармаеда Фiлi я не збiраюся.

- Паслухай, у мяне самой даўгi... I булачнiку, i мяснiку... Вось рахункi...

Я пашкадаваў яе. Прапанаваў падпiсаць некалькi чэкаў: "Так я буду больш пэўны, што грошы не паплывуць у другое месца..."

Яна згадзiлася. Я дастаў сваю чэкавую кнiжку i заўважыў, што Янiна i Жэнеўева сочаць за намi з алеi ружаў:

- Ого! Яны ж думаюць, што мы з табой гаворым пра нешта другое...

Iза ўздрыгнула i цiха спыталася:

- Пра што "другое"?

I ў гэты момант я адчуў рэзкi боль у сэрцы. Абедзвюма рукамi схапiўся за грудзi. Яна змянiлася з твару:

- Табе дрэнна?

На iмгненне я ўчапiўся за яе руку. Калi б якi чужы чалавек бачыў нас у той момант, то напэўна падумаў бы: "Вось дзе пара! I жыццё пражылi ў згодзе i еднасцi, i на старасцi адно без аднаго не могуць!.."

Я прашаптаў: "Нiчога. Мне ўжо лягчэй".

Напэўна, Iза рашыла, што вось i прыйшла тая хвiлiна, калi можна i трэба пагаварыць шчыра, адкрыта, але на гэта ў яе не было сiлы. Яна сама таксама задыхалася. А я хоць i быў хворы, але не здаўся, стараўся трымацца цвёрда, упэўнена. I не пазнаць было жонкi: хвароба знянацку падкасiла яе, яна ўся асунулася i калi i думала пра каго цяпер, то толькi пра дзяцей. Самой ёй было ўжо нiчога непатрэбна. Яна хацела штосьцi сказаць, падбiрала словы, крадком паглядала ў той бок, дзе стаялi дачка з унучкай: "Можа, адтуль прыйдзе падмога?.. - Не..." I зноў яе позiрк застыў на мне. Божа! Як шмат убачыў я ў гэтых няшчасных вачах! Тут i глыбокi адчай, i страшэнная знямога, i светлая спагада, i трапяткi сорам!.. Тое, што гаварылi ноччу дзецi, напэўна, паранiла i яе душу.

- Луi! Цяжка мне, трывожна. Не едзь адзiн!

Я адказаў, што, калi са мной здарыцца бяда ў дарозе, перавозiць мяне сюды не трэба.

Яна пачала прасiць мяне не рабiць такiх страшных намёкаў, а я адрэзаў:

- Навошта марнаваць грошы? Зямля на могiлках усюды аднолькавая.

- Вось бачыш, - уздыхнула яна. - Цяпер i я так лiчу. Няхай хаваюць, дзе захочуць... Калiсьцi ўсё прасiла, каб мяне пахавалi побач з Мары... Ды што цяпер засталося ад нашай Мары?

Лiшнi раз я пераканаўся, што для яе Мары была толькi прахам, жменькай костачак. Не пасмеў я гаварыць, што ўсе гэтыя доўгiя гады дзiцятка маё заставалася для мяне жывым, я чуў яго дыханне, i чысты жывы вобраз Мары не раз паўставаў перада мною ў гэтым сумным нялёгкiм жыццi.

Дарэмна Жэнеўева i Янiна выглядалi i чакалi мацi. Яна была такая стомленая... Можа, i зразумела яна нарэшце ўсю нiкчэмнасць той шматгадовай барацьбы, якую вяла яна супраць мяне? Жэнеўева i Хюбэр пад нацiскам сваiх дзяцей штурхалi супраць мяне гэтую старую жанчыну Iзу Фандадэж, якая была калiсьцi маёй нявестай i разам са мной удыхала ў сябе водар пiрэнейскiх начэй...

Хутка будзе паўстагоддзя, як мы ваюем адно з адным... I вось у гэты гарачы поўдзень абодва сапернiкi адчулi, што iх усё ж лучыць адна нiтачка, якая прадзецца старасцю... Мы ненавiдзелi адно аднаго, iшлi па жыццi рознымi пуцявiнамi, а сышлiся ў адным месцы... Далей ужо няма куды iсцi... Далей смерць... Ва ўсякiм разе для мяне. А ёй... ёй яшчэ заставаўся Бог... Уся людская марнасць, пажадлiвасць, штодзённая руцiна, усе клопаты, радасцi i беды яе разам адпалi, i цяпер нiчога не стаiць мiж ёю i Богам. Цi бачыць яна яго цяпер? Не, не бачыць. Засталася яшчэ адна перашкода - няздзейсненыя планы i патрабаваннi яе дзяцей. Iх сквапныя жаданнi перапаўнялi яе душу. Зноў даводзiлася шукаць, хiтраваць, пагражаць, лiслiвiць... Грашовы клопат, трывога аб здароўi дзяцей, iх намеры, iх прага да славы i багацця - нiкуды ад гэтага не падзенешся, i ўсё трэба пачынаць нанава, як нанава рашае школьнiк задачу, калi настаўнiк усё перакрэслiць i напiша: "Перарабiць".


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Клубок гадзюк (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Клубок гадзюк (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Франсуа Мориак

Франсуа Мориак - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Клубок гадзюк (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.