Неизвестно - Нераток
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Нераток"
Описание и краткое содержание "Нераток" читать бесплатно онлайн.
- Пакланіся ад мяне Найсвяцейшаму, Рэсна. Хай бароніць Бог яго сілу і розум! Перадай, што я застаўся задаволены табою.
- Я добра разумею твае словы, аднак мне здаецца, што яны не адлюстроўваюць твае думкі.
- Адзінота робіць мяне такім, сястра. А ўвогуле я чысты перад вамі, людзьмі, - Шарбітрон выйшаў у гулкі манастырскі двор.
Рэсна вярнулася ў кнігасховішча і не знайшла пацерак, якія стары пустэльнік пакінуў на стале. “Мабыць, здалося. Ці з сабой забраў”, - вырашыла яна і глянула праз закратаванае акенца на дзіўнага госця. У руках ягоных нічога не было, а ногі нават не краналіся дробных каменьчыкаў, якімі была пасыпана гасцявая дарожка.
Шарбітрон вырашыў не адчыняць чыгунныя вароты, на якіх віселі адлітыя вогнедышныя кварзы, а знік і зноў з’явіўся - ужо за варотамі.
Рэсна ўкленчыла пад абразамі і пачала бідь паклоны.
Фурманка чакала разведчыка за брамай. Возчык, падперазаны чырвоным поясам, не азірнуўся і адразу ж цмокнуў на валоў. Праз некаторы час, калі ён усё ж вырашыў паглядзець на маўклівага пасажыра, толькі карычневая сутана пад лаўкай нагадала, што ён кагосьці вёз.
Возчык зазірнуў пад лаўку. Затым махнуў рукой і, забыўшы распрэгчы валоў, пацёгся ў карчму.
20
Шарбітрон адвесіў ілюмінатары. “У чым я памыліўся? Нават калі ўлічыць, што не захаваўся ці не расшыфраваны мой клінапіс, яны павінны былі прайсці ў сваім развіцці значна далей.”
Пісадь пасланне не мела сэнсу. Эверфарсінг звёў дадзеныя аб сучасным развіцці цывілізацыі зямлян у сінтэзатар сітуадый і згодна з яго прагнозам вызначыў час анабіёзу. “Заснудь, каб прачнудца.”
21
Здаецца, анабіёзная камера мела ўсё-ткі сур’ёзныя канструктарскія недаробкі. Калі Шарбітрон прачнуўся, то адчуў, што значна пастарэў.
Перад выхадам са спейскроса ён доўга думаў: у каго ж пераўвасобіцца на гэты раз? Нават у зачыненым караблі Шарбітрон пачуў гул - велізарны вінтакрыл праляцеў над гарой.
“Трэба будзе куды-небудзь пераязджадь, калі гэтым разам не выкручуся, - тужліва падумаў разведчык. - А то яны хутка маю гару з зямлёю зраўнуюць”.
Затокі ў падыспадзе гары чамусьці не было. А па зямных мерках - і не было ніколі.
Разведчык доўга і марна раіўся з апаратам біяпошуку, нарэшце адважыўся выйсці на аўтастраду. На актыўную зброю надзеі невялікія - яшчэ ў час першай разведкі ён пераканаўся ў яе неэфектыўнасці.На ўзбоччы дарогі стаяла маладяя дзяўчына. Біякапір разведчыка адлюстраваў яе думкі і дазволіў адкарэкціравадь ўласнае аблічча.
- Паехалі разам?
- Ты хто, чучала?
“Здаецца, аблічча не зусім адрыхтаваў, але гэта - не перашкода”.
- Хочаш - Шар, хочаш - Біт, хочаш - Рон!
- Прычапіўся на маю галаву.
Шарбітрон паспрабаваў зменшыць яе агрэсіўнасць.
- Хочаш, я адгадаю тваё імя?
- Паспрабуй.
- Крэсда.
- Міма.
- Рэсна?
- Міма.
- Т ады не ведаю. У горад?
- У горад. Ты пусты?
- Пусты, - згадзіўся Шарбітрон.
- Але не безнадзейны?
- Не, - зноў не схлусіў разведчык.
- Т ады заедзем!
Неўзабаве іх падабраў зялёны хуткаход. Калі даехалі, кіроўца запатрабаваў грошы, і, каб пазбегнудь сутычкі, Шарбітрон прымусіў яго заснудь. Дзяўчына захоплена глянула на разведчыка:
- Ну, ты даеш! Хадзем, я цябе з нашай камандай пазнаёмлю. У нас такія крутыя хлопцы! Яны табе, шалапуту, занятак знойдудь. І бабкі будзеш мець шалёныя.
Шарбітрону здалося, што дзяўчына хоча выкарыстаць яго здольнасці. Ён пасміхнуўся і адказаў:
- Якраз гэта мне і патрэбна!
23
- Ты каго да нас прывяла, Чыча? Ён жа на чалавека не падобны!
- А ты ведаеш, што ён карты з адваротнага боку адгадвае?
- Ну і што? Я іх пальцамі адчуваю!
- Рон, зайчык, зрабі цуд, пакажы ім што-небудзь!- Добра, Крэсда, я пакажу ім што-небудзь.
- Яна не Крэсда, а Чыча - я так сказаў! Паказвай, толькі без падману, а то будзеш мець справу са мной, з Блэрстам! - пагрозліва сказаў адзін з хаўруснікаў Чычы і, напэўна, іхні завадатар.
- Ты не здольны напалохаць мяне, - спакойна прамовіў Шарбітрон.
- Заткніся. Чыча нам расказала, што ты вялікі фокуснік. Або паказвай фокус, або я табе пакажу.
Шарбітрон задумаўся. Чым ён мог здзівіць гэтую хеўру? Вялікая колькасць людзей моцна зніжала эфектыўнасць блакіроўкі іх агрэсіі. Наяўнасць электрамагнітных хваляў у памяшканні стварала перашкоды біяхвалям разведчыка.
- Я магу расказадь пра тваё мінулае жыццё .
- Супакойся. Я сам ведаю яго не горш, - адрэзаў Блэрст.
Шарбітрон сфакусаваў усю блакіроўку на адным Блэрсце.
- Адчыні скрынку, - ужо лагодней прапанаваў Блэрст і паказаў рукой у кут, дзе стаяў металічны сейф.
Разведчык агледзеў яго знутры. “Пэўна, гэта і ёсць тыя самыя папяровыя грошы зямлян, іхні эквівалент золата. І, напэўна, крадзеныя”. Ён перавёў позірк на замок і расшыфраваў яго электронныя і механічныя сакрэты. Імпульс энергетычнага поля адчыніў дзверцы сейфа.
- Ён нават да яго не дакрануўся. - прашаптала Чыча.
- Паўтары, як цябе завудь? Рон?
- Шар-біт-рон.
- Як пасланца Сатаны з фантастычнага баевічка? - ухмыльнуўся Блэрст. - Калі забудуся і назаву як-небудзь інакш - не крыўдуй.
- Добра, Куран.
- Блэ-эрст!
- Не будзем стварадь з гэтага праблему, Блэрст.
24
Блэрст не быў рабаўніком, злодзеем або ашуканцам. Не быў ён кантрабандыстам, шулерам або бізнесменам. Ён быў усімі імі адначасова - паляўнічым на грошы. Не грэбаваў нічым і ўвесь час балансаваў на мяжы свабоды і турмы, жыцця і смерці. Грошы, якія ўдавалася здабыць, ён традіў хутка і лёгка, быццам спяшаўся ўлезці ў новыя афёры.
Сярод ягоных знаёмцаў былі і апушчаныя басякі, і дзелавыя людзі, якія нават спалі пад аховай. “Гэты са мной!” - звычайна прадстаўляў Шарбітрона Блэрст. Аднак знайсці чалавека, які б меў доступ да рэальнага плутонію, як называлі зямляне патрэбнае разведчыку паліва, аказалася даволі няпроста.
Каб апраўдадь сваю прысутнасць побач з Блэрстам, Шарбітрону даводзілася дапамагаць авантурысту. Ён адключаў сігналізацыю, забяспечваў выйгрыш у казіно, запамінаў змест патрэбных дакументаў, нават калі яны былі ў папцы або ў стале, сціраў з памяці хаўруснікаў ці ахвяр Блэрста непажаданыя ўспаміны. Аднойчы ён стварыў ілюзію поўнага чамадана грошай, якімі Блэрст разлічыўся з пастаўшчыкамі опіуму. А неяк раз Шарбітрон у апошні момант разрадзіў рэвальверы двух палідыянтаў, якія спрабавалі затрымадь яго з Блэрстам.
25
Блэрст адпачываў пасля чарговай справы. Ён закінуў нагу за нагу, пацягваў нейкі заспакаяльны кактэйль і гутарыў з Шарбітронам.
- Ты дастаткова доўга прадаваў з намі. І, трэба сказадь, шмат што ў цябе атрымліваецца. Але чаму ты ніколі нічога не робіш сваімі рукамі?
- Я ашчаджаю энергію, Куран. Прайшоў той час, калі я размахваў кулакамі і цягаў камяні.
- Блэрст. - стомлена паправіў аферыст. - Я ведаю, я адчуваю, што ты не чалавек. Хто ты? Што табе патрэбна, чужынец?
- Плутоній. Па вашых мерках няшмат. Але ён у вас старанна ахоўваецца, да таго ж ён мне патрэбен ў асаблівай расфасоўды.
- Ты дыверсант-іншапланецянін? Колькі трэба плутонію?
- Патрэбная мне доза не знішчыць нават аднаго квартала ватага горада.
- Да фенькі мне горад! Навошта мне шукаць для цябе плутоній?
- Пакінеш сабе тое, што я паспеў у цябе зарабіць - маю долю.
- Яна і так у мяне. Я не збіраюся табе нічога аддавадь. А канчатковы разлік мне даспадобы рабіць куляй.
- Тады я прапаную табе яшчэ залаты злітак вагой каля двух кілаграмаў.
- А калі я і яго забяру?
- Я табе аддам яго пасля таго, як ты аддасі мне плутоній.
- Ты вар’ят, калі папёр на мяне. Зрэшты, твае праблемы. Але дзе яго ўзяць, твой плутоній?
- У цябе ёсць чалавек “на кручку’ - Рэнс, вучоны.
- Рэнс, Рэнс. Нерсан? Што ты ўсё імёны блытаеш, чучала?! Сід Нерсан - інстытут плазмы. Неяк ён трапіў у сур’ёзны пераплёт, а я дапамог яму выкараскацца. Цяпер за ім даўжок, калі не жадае глядзець на неба праз краты. Я звяду цябе з ім.
26
- Рэнс.
- Нерсан.
- Нерсан, я схіляюся перад магутнасцю твайго розуму і ўпэўнены, што тваё імя застанецца ў гісторыі Зямлі назаўсёды. Блэрст перадаў табе, што мне патрэбна?
- Ты губіш маю душу, але абуджаеш розум. Я вымушаны красці ядзерную сыравіну. А такая малая і дакладная расфасоўка не пад сілу нікому.
- Няўжо гэта цяжэй, чым вынайсці кола? Я не сумняваюся ў табе, Нерсан.
27
Эверфарсінг у абліччы чалавека прывёў Блэрста з камандай да патайніка. Неўзабаве да ног аферыста лёг залаты злітак. Блэрст падняў яго і крыва ўсміхнуўся:
- Неглыбока ты яго закапаў.
- Я яго кінуў каля логава серпаносых кварзаў. А закапаў - час.
- Не лухці. Усё?
- Болей чым усё. Паклапаціся пра Нерсана, у яго могуць быць непрыемнасці.
- Ну-ну. А зараз выкладвай, навошта табе патрэбны плутоній, ды яшчэ ў такіх мізэрных упакоўках? А пасля ты завядзеш нас туды, дзе яго схаваў, і аддасі плутоній мне. Я прыкідваю, што за яго, бадай, можна яшчэ палову такога злітачка адхапіць. Ды і цябе або твой труп можна здядь для доследаў, калі не збіраешся далей са мной супрацоўнічаць.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Нераток"
Книги похожие на "Нераток" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Нераток"
Отзывы читателей о книге "Нераток", комментарии и мнения людей о произведении.