Неизвестно - Пясецки
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Пясецки"
Описание и краткое содержание "Пясецки" читать бесплатно онлайн.
— Светлыя.
— Бачу, што светлыя, але мяне цікавіць адценне.
— Пераходзяць у залаты колер.
— А вочы?
— Таксама залацістыя.
— Каціныя?
— Так. ёсць у іх нешта. тыгрынае.
— Гм. Што я табе скажу? Сам, мабыць, лепей бачыш: вочы злёгку пры- мружаныя, таямнічыя, выраз мае гэткі таксама няўлоўны нейкі. Уся яе таям- ніца ў тым, што мае сто палюбоўнікаў, а пра сто першага марыць.
— Ды яна дзяўчына. Амаль дзіця.
Палкоўнік засмяяўся.
— Я табе не распавядаю: што было, ёсць альбо будзе. Я не варажбітка. Я табе паказваю схільнасці і ідэнтыфікую характар з яе вонкавых рысаў. Тут найпершую ролю адыгрывае інтуіцыя. Можа быць цнатлівіцай, а мець душу разбэшчанай распусніцы. Гэта куртызанка. У яе павага толькі да сілы і бізуна, а да пакоры — пагарда. Жорсткасць з яе зробіць чалавека, хіба так. А пяшчота, далікатнасць яе пацешыць. Яна з тых практычных жанчын, якія ніколі не прывязваюцца сэрцам, толькі целам, але ненадоўга. Найдаўжэй розумам. Як котка: цёпла, утульна — варкоча, спіну выгінае, хвост угару; холодна, голадна, мокра — кіпцікі атрасе, чмыхне. і adieu, Фрузю. Любіць, каб усё кідалася ў вочы: мішуру, паставу, гучныя словы, а найперш сябе, сябе, сябе. Свае вочы, твар, валасы, вусны, усё цела, якое лічыць боскім дарам чалавецтву. Найбольшае задавальненне для яе — знаходзіцца сярод мужчын якія абагаўляюць яе. Яна хоча адчуваць на сабе цяжкія, пажадлівыя, драпеж- ныя, каламутныя ад юрлівасці пагляды самцоў.
— Хм, — хмыкнуў я.
— У яе разуменні свет існуе толькі дзеля таго, каб быць фонам для яе прыгажосці, мужчыны — каб ёй захапляцца і яе прагнуць, — не спыняўся Палкоўнік. — Усё прымае за чыстую манету. Кожную ліслівасць. Што табе яшчэ сказаць?..
— Досыць — падзякаваў я яму трохі пакрыўджаны. — Некаторыя азна- чэнні характару былі вельмі трапныя, але беспадстаўныя.
— Правільна, — прамовіў ён, — каб вынесці справядлівы прысуд, трэба пуд солі з’есці з чалавекам. Але ёсць тыповыя ўзоры і агульныя прынцыпы, якія даюць нам магчымасць вызначыцца. У тваім выпадку тып вельмі яркі і. прабач, даволі пляскаты; як кружэлка. Мелкаватая натура, што паробіш, не крыўдзься. Яна, як сагрэтая сонцам плытнеча ў невялічкай рачной зато- цы; далей у рацэ ёсць цёмныя глыбіні, невядомыя плыні, халодныя, таямні- чыя, а пры беразе цёплая вада, што цячэ лена, прыемная для цела, але нясмач- ная... — Палкоўнік задумаўся. — І нават шкодная.
Вярнуўся Уладзік, і гутарка перайшла на іншае. Мяне заўсёды цікавілі меркаванні Палкоўніка пра людзей, паколькі былі каларытныя, шчырыя, і найчасцей надзвычай трапныя. Я дзялю людзей на вельмі нешматлікія катэгорыі, але і гэта не заўсёды. Бачу чалавека, ён падаецца мне культурным і высакародным. Пазнаёмлюся з ім бліжэй — звычайны, нудны; яшчэ бліжэй яго спазнаю — выявіцца, што гаваркі, таварыскі, бескарыслівы. Гэтак працяг- ваецца вельмі доўга і кожны раз той самы чалавек здаецца мне іншым. Што да майго стаўлення да людзей наогул, акрэслю коратка: у мяне чалавек, нягле- дзячы на нацыянальнасць, веравызнанне, адукацыю, пасаду, заможнасць, выгляд, тады нечага варты, калі жывучы ў пэўным асяроддзі, не шкодзіць блізкім з таго асяроддзя, але ў меру сваіх сіл і таленту стараецца быць для іх карысным. Гэта здаецца самай справядлівай адзнакай каштоўнасці чалавека, адносна да групы, да якой непасрэдна прыналежыць.
Я прыкмеціў за сабою, што маю ўсё большую цягу да авантурніцтва. Часам гэта пераходзіць усе разумныя межы. Дайшло да таго, што пачаў пра- вакаваць скандалы нават цвярозы.
Палкоўнік, які быў сведкам аднаго сапраўднага дэбоша, учыненага мною на рынку, паведаміў пазней, што жадае пазнаёміць мяне з пэўнымі жанчына- мі. «Не такімі як твая Лёлька, — дадаў неўзабаве, маючы на ўвазе маю выпад- ковую палюбоўніцу, — толькі з такімі, якія могуць станоўча паўплываць на цябе, бо ты робішся дзікім». Увечары ён узнавіў прапанову пайсці ў тое, як
выказаўся, лепшае таварыства. Уладзік яго падтрымаў. Гэта мяне раззлавала:
— Што значыць «лепшае таварыства»? Не жадаю быць ціхмяным і доб- ранькім. Хачу быць горшым.
Увечары пайшоў да Лёлькі і ў гатэлі, дзе яна стала жыве, закаціў гэткі скандал, учыніў такое буянства, са стралянінай, ламаннем мэблі і біццём шыбаў, што здарэнне прызналі вартым афармлення паліцыйскага пратакола. Паперу накіравалі майму начальніку... Ат, мне ўсё адно.
У гэтай Лёлькі я, сам таго не жадаючы, забіў вожыка. Яна па ім гэтак плакала і мне самому зрабілася вельмі шкада ні ў чым непавіннага звярка. А здарылася наступнае. Пасварыліся мы з-за драбязы, з-за поўнага глупства. Яна ў пасцелі пачала дэманстраваць ногі, залётна пытаючыся: «Ну як, пры- гожыя?» Я скрывіўся: «Што тут прыгожага? Лапы як лапы». Яна ў адказ засмяялася і спытала: «А чаму так ты горнешся да іх?» Не ведаю чаму, але гэта мяне раз’юшыла. Слова за словам — пачалася сварка. Сказаў ёй штосьці крыўдлівае. Страшэнна абурылася і пачала спіхваць мяне з ложка. Я устаў, сцягнуў коўдру, разаслаў яе на падлозе, паклаў пад галаву некалькіх кніг і накрыўся сваім плашчом. Амаль заснуў, калі пачуў, што каля мяне штосьці поўзае і варушыць плашч; памацаў — вожык; калючы, зараза. Адпіхнуў яго. Зноўку лезе... Быў гэта спешчаны ўлюбёнец Лёлькі. Я раззлаваўся; намацаў на падлозе Лёлькін чаравік і некалькі разоў стукнуў у цемры наўздагад, хочу- чы адпудзіць вожыка, каб не перашкаджаў мне спаць. Аніяк не меркаваў, што можна такім чынам яго забіць. І ніколі б гэтага не здарылася, калі б небарака не верыў залішне людзям. Не згарнуўся ў клубок і, відаць па ўсім, адзін з маіх удараў патрапіў яму ў нос. Раніцой я прачнуўся ад Лёльчынага плачу. Усхапіў- ся на ногі. Што здарылася? Гляджу, а вожык ляжыць лапкамі набок. Небарака спруцянеў. Я ніяк не мог суцешыць Лёльку. Мажліва, гэта быў адзіны, беска- рыслівы ейны сябар. Мушу абавязкова даведацца, дзе можна купіць вожыка... Шкада Лёлькі, шкада і вожыка. Колькі благога людзі робяць жывёлам. Адны праз жорсткасць, другія здуру, іншыя праз няўвагу. Я люблю жыўнасць, і гэт- кае зверства над вожыкам адтрымалася выпадкова, ад няўважлівасці.
Ліда, 24 верасня 1922 г.
Трэці дзень у Лідзе. Паабяцаў братам Сноўскім прыехаць да іх і стры- маў слова. У Баранавічах было сумнавата. Лёлька ўсё плакала па Ерыку (так звала вожыка), а Палкоўнік і Уладзік усё імкнуліся адвесці мяне ў «лепшае таварыства», каб утаймаваць мае буянствы. А я гэтага не жадаю... Ісці да прыстойных дзяўчат, дык я не ўмею ні элегантна апранацца, ні казаць гладкіх фраз. Манеры мае жадаюць лепшага, магу на бяду ляпнуць такое глупства, што... ого-го! Навошта мне гэта?.. Не ўсе памяркоўныя... Таму сеў я на цягнік і гайдануў у Ліду.
Браты Сноўскія вельмі ўсцешыліся майму прыбыццю. Гэта мае выпраба- ваныя сябры, а з Янкам я меў нават агульныя, даволі цікавыя прыгоды.
Бавімся цэлымі днямі, а потым ідзём на вячоркі, дзе збіраецца вясёлая, непрэтэнцыёзная моладзь. Калі занудзімся, выпраўляем настрой гарэлкай. Я заляцаюся да Гэлі, дачкі гаспадара, у якога яны жывуць. Частую яе цукерка- мі, ходзім у кіно, чулліва сціскаю ёй ручку. І гэта ўсё — не ведаю навошта. Абы нешта рабіць, што робяць і іншыя.
Дні ляцяць. Толькі часам, як у дзікім карагодзе, перад вачыма праносяцца абрысы людзей «адтуль». Прыгадаецца мяжа, праца, якую неўзабаве буду пра- цягваць. І зноў — піць, гуляць, пакуль жывы. У мяне неблагі голас, і я люблю спяваць. Часта, падпіты, бяру ў рукі гітару і спяваю песенькі — пераважна турэмныя. І не прыдуманыя шлягеры, але даўнія, які ўзніклі на катаргах, астрогах, цэнтралах. Заўважыў, што найболей мне падабаецца адна, некалькі пачатковых строф якой прывяду:
Маці, маці, помню я:
Ты мяне любіла І пяшчотай поўніла,
Ледзь неўплач прасіла:
Не хадзі з басотай, сын,
А хадзі з панамі,
Бо з басотай, сын — Сыбір,
Доля з кайданамі.
Калі быў п’яны, а слухачоў меў непераборлівых, спяваў так выдатна, што ўкладваў у выкананне шмат пачуцця. Гэлька захаплялася гэткімі песнямі і заўжды прасіла, каб я абавязкова перапісаў для яе адну, якая асабліва ёй падабалася «Далёка ў Іркуцкім краі».
Часам мне гэтак журботна, гэтак сумна, гэтак прыгнечана. Хочацца або біць, ламаць, мяжджэрыць усё, што стане на шляху, або ўчыніць нешта доб- рае для ўсіх людзей. Такое, што зрабіла б іх усіх шчаслівымі. І каб мне за тое не дзякавалі, каб гэта выглядала зусім натуральна і бескарысліва. Калісь- ці, маючы гадоў 13, выцягнуў я з вады на Бярэзіне яўрэйчыка, які тапіўся. Некалькі хлопчыкаў глядзела на тое, як ён крычаў і нібы хапаўся рукамі за ваду. Быў спачатку я абыякавы, а потым ахапіла мяне нейкая гарачая хваля. Жудасны страх тапельца гэтак працяў мяне, што я кінуўся ў ваду на дапа- могу, каб выбавіць яго ад таго страху. Так мне бачыцца тое праз смугу гадоў. Іншыя можа таму і не паспяшаліся таму яўрэйчыку на дапамогу, што не адчу- лі ягонай той пакуты. Я плаваў добра, але ён гэтак мяне схапіў, што я ледзьве трымаўся на вадзе. Іншыя хлопцы глядзелі і глядзелі на нас. Апамяталіся; схапілі са стосаў некалькі дошак (паблізу быў тартак) і кінуліся на дапамогу. Калі ўрэшце ўсё абышлося, і той дзяцюк апамятаўся і апрануўся, дык неяк няскладна дзякаваў нам. Адышлі мы амаль збянтэжаныя. За вялікія паслугі не трэба дзякаваць, бо яны з’яўляюцца шчасцем для тых, хто іх здзейсніў; гэта апраўдвае іхняе існаванне і падымае ў іхніх вачах іхную ж вартасць.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Пясецки"
Книги похожие на "Пясецки" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о " Неизвестно - Пясецки"
Отзывы читателей о книге "Пясецки", комментарии и мнения людей о произведении.