Авторские права

Неизвестно - Дубянецкі

Здесь можно скачать бесплатно " Неизвестно - Дубянецкі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Дубянецкі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Дубянецкі"

Описание и краткое содержание "Дубянецкі" читать бесплатно онлайн.








В. Быкаў прызнаў віну і за пісьменнікамі, якія ў апошнія дзесяцігоддзі не далі сапраўдных твораў: “Мы ўсё ілюстравалі, падхоплівалі “пачыны” і пляскалі ў ладкі там, дзе трэба было цвяроза азірнуцца і ацаніць па вартасці шмат якія праблемы.”

У гэтым нумары ёсць таксама варты ўвагі рэпартаж з V з’езду Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Даўно вядома, што на Беларусі з помнікамі гісторыі размаўляюць з дапамогаю ўзрыўчаткі. Калі ўжо сорамна стала ад усяго свету, пачалі нібыта варушыцца: браць на ўлік тое, што самі ж не паспелі разбурыць. У канцы 1970-х гадоў было выраблена каля 2 тысячаў ахоўных знакаў коштам да 90 тысячаў рублёў. І што ж? Дагэтуль палова іх не прымацавана да аб’ектаў, значная частка наогул загінула. Гэта так з элементарнай арганізацыяй аховы. Ну і як захоўваюцца каштоўныя помнікі народу? Калі ласка:

У вёсцы Кунцавічы Ашмянскага раёну па дамоўленасці з мясцовымі органамі ўлады была разабраная і перанесеная на прыватны двор царква XVIII стагоддзя, з якой тут пабудавалі жылы аднасямейны дом.

У вёсцы Беніца быў самы значны помнік архітэктуры Маладзечаншчыны - сабор 1704 году. Пачалася ў 1982 годзе яго рэстаўрацыя за кошт кааператыўных сродкаў. Хутка рэспубліканская пракуратура спыніла ўсе работы і “як незаконныя” прапанавала гэтыя грошы накіраваць на хлявы для жывёлы.

У адпаведнасці з рашэннем Лагойскага райвыканкаму ў 1980 годзе ў вёсцы Ізбішча была знесеная старажытная царква. Пракуратура Мінскай вобласці палічыла гэтае варварства законным!

У Шклове вось-вось разбурыцца унікальная ратуша.

Злачынна разбураная ў Гродне “Фара Вітаўта” XVI стагоддзя.

У аварыйным стане знаходзіцца Андрэеўскі сабор XVIII стагоддзя ў Сло- німе.

Шмат помнікаў гіне ад пажараў, асабліва драўляныя. Зусім нядаўна згарэлі цэрквы ў вёсках Альшаны Столінскага, Цімкавічы Валожынскага, Загор’е- Сенненскай Навагрудскага, Чарнаўчыцы Брэсцкага раёнаў і інш. А ў іх жа захоўвалася мноства каштоўнейшых помнікаў са срэбра, старадрукі, жывапіс, скульптура, тканіна.

Карацей, у рэспубліцы на сённяшні дзень больш 8 тысячаў каштоўных архітэктурных помнікаў гісторыі і культуры - аб’екты аварыйныя. Іх неабходна тэрмінова ратаваць, хаця б пакуль закансерваваць.

У сувязі з усім гэтым незразумелая пазіцыя дзяржаўных органаў. Яны, па- першае, не толькі дапусцілі да разбурэння многія помнікі, не караюць тых, хто іх разбурае, але ж нават даюць дазвол на іх знос і знішчэнне. Органам улады спатрэбіўся не малы спрыт у гэтай справе, каб нават у друку, у тым ліку і т. зв. цэнтральным, іх ролю вызначылі аж такім ганаровым эпітэтам: “асноўныя ініцыятары знішчэння помнікаў гісторыі і культуры”!!!

Таму не дзіўна, што “выдзеленыя” пад націскам грамадскасці сродкі на рэстаўрацыю і рамонт выкарыстоўваюцца вельмі кепска, не прафесійна, альбо зусім не выкарыстоўваюцца. Кожны год “застаецца” 150-200 тысячаў рублёў. А за пяць, за дзесяць гадоў? Мільёны рублёў, спецыяльна выдзеленых на гэтую святую справу, замарозілі! У тым ліку 100 тысячаў рублёў, сабраных на Мірскі замак, 35 - на Мсціслаўскі касцёл.

А бывае нават і так. Дадуць тысячы рублёў толькі на складанне праектнай дакументацыі на рэстаўрацыю гістарычных будынкаў, і пакуль робяцца гэты праекты, будынкі знікаюць з твару зямлі - “зносяцца” органамі ўлады. Так было, напрыклад, у Гродне па вуліцы К. Маркса.

Як бачым, яшчэ далёка не мінуліся чорныя часы, калі нашая культура свядома знішчаецца! А дзе больш у свеце знойдзеш прыклад, каб дзяржава наладжвала канкурэнцыю з рэлігійнымі установамі ці помнікамі. А “ў нас” гэта паўсюдна! Нярэдка ў анекдатычных формах.

Студэнт Мінскага інстытуту культуры Т. Зяленскі піша ў “ЛіМе” пра адзін такі выпадак у Гродне. На Гродзенскім фарным касцёле нейкім цудам захаваўся старажытны гадзіннік, які з боем і дагэтуль мілагучна адлічваў час, пакуль языкі яго званоў не абкруцілі анучамі, каб не сарамаціць савецкі электронны гадзіннік з боем, што быў пастаўлены на Доме сувязі! Але ж, як Т. Зяленскі піша (пара- дуемся разам з ім!): “Ды нядоўга “кукарэкаў” электронны “пеўнік”. Бо “Made in USSR”! Мабыць, ад зайздрасці і зацятай злосці нью-Кулібіны не аднавілі бой таго, старажытнага гадзінніка...

У нас на Беларусі склалася так, што пераважная большасць найкаштоўнейшых помнікаў - гэта помнікі рэлігійныя. Але ж чаму ў такім выпадку на розныя імпрэзы прысвечаны ахове і выкарыстанню гэтай вялікай спадчыны, не запра- шаюць духоўных асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да такіх помнікаў! У рэлігійных абшчынах БССР цяпер звыш 32 тысячаў каштоўнасцяў. 6 тысячаў з іх маюць музейнае значэнне, астатнія - культурнае.

14 студзеня 1987 году. Палеміка, што вядзецца ў “ЛіМе” пра беларускасць беларусаў, дайшла не толькі да замежжа. Яна ўжо напалохала і Белакаменую. Адтуль, “з самае высокае інстанцыі”, прыляцелі... рэвізоры. Ды не Гогалеўскія, а сапраўдныя, з шырокімі паўнамоцтвамі. Афіцыйна іх місія вызначаецца, як выву- чэнне інтэрнацыянальнага выхавання творчай інтэлігенцыі ў рэспубліцы. У “нізы” пакуль не спускаюцца, наладзілі допыт адпаведных функцыянераў ЦК КПБ.

Госці перад усім пацікавіліся, як часта і ў якім “аспекце” ставілася і абмяр- коўвалася гэта пытанне на з’ездах, пленумах, канферэнцыях, сходах партыйнага і савецкага актыву, на “нізах”, якія ёсць “адхіленні” і як яны “пераадольваюцца”.

Асабліва прывабілі мастацкая літаратура, драматургія, часопісы, газеты і... спісы “кадраў”! Уважліва ўглядаюцца ў графы “нацыянальнае паходжанне”, “партый- насць”, ды вывучаюць “ідэалагічную загартоўку”.

Сярод іншага, ужо прачыталі Быкаўскі “Кар’ер”. Вядома, будуць чытаць ўсе “ЛіМы”, пачынаючы, прынамсі, з таго, Тарасаўскага. Можа, той даўгавата шукаць будуць, дык няхай вывучаюць апошні, пра які я толькі-толькі пісаў: дыялог з В. Быкавым; публікацыю П. Панчанкі, артыкул Любы Тарасюк: шмат чаго іншага.

Непасрэднай прычынаю налёту на Мінск маскоўскіх візіцёраў былі лісты прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у якіх перад ЦК КПСС пастаўлена нямала нашых балючых пытанняў.

Каб камісія не паддалася чарам “нашых” “інтэрнацыяналістаў”, дык яна магла б сапраўды паспрыяць нам у нечым. Аднак ёсць небяспека, што яна трапіць у савелпаўласкі палон і будзе цалкам “інтэрнацыяналізаваная”.

24 студзеня 1987году. Чатыры гады таму, мабыць, дзякуючы намаганням сяброў, я быў на VI-м з’ездзе Саюзу журналістаў БССР выбраны членам Праўлення. На працягу ўсёй кадэнцыі мае функцыі зводзіліся ў асноўным толькі да фармальнага ўдзелу ў пленумах Праўлення. А іх было зусім-зусім мала. Можа, якіх-небудзь два ці тры, не лічачы першага, пасляз’ездаўскага, і сённяшняга, перадз’ездаўскага.

Георгій (Загародні, адказны сакратар СЖ БССР - рэд.) спецыяльна прасіў, каб я прыйшоў, бо чакаецца, як ён сказаў, кворумны крызіс. Пленум гэты патрэбен быў больш Савелію Паўлаву, чым справе: “перавыбраць” старшыню праўлення. “Перавыбралі”. Замест Аркадзя Тоўсціка - Івана Макаловіча. Апошні змяніў нядаўна першага і ў крэсле рэдактара газеты “Звязда”. А ў Маскве ж узначальвае Саюз журналістаў рэдактар “Правды”. Значыць, паводле савецкага капылу і ў Мінску павінна быць гэтак.

Пасля свайго “выбрання” новы старшыня пайшоў на трыбуну і прачытаў тэзісы справаздачнага дакладу чарговаму з’езду. Чым не ілюстрацыя савецкай дэмакратыі? Дакладчык-старшыня падрыхтаваў гэтыя разгорнутыя тэзісы яшчэ і не будучы ні старшынёю, ні дакладчыкам. Якая ўпэўненасць у партыйных функцыянераў, што іх форма дэмакратыі безадказная!

Тэзісы зачытваў I. Макаловіч па-руску. Значыць, і даклад на з’ездзе беларускіх журналістаў загучыць праз тыдзень па-руску. Гэта таксама факт для той “прымірэнчай” камісіі. Але ж яна такімі матэрыяламі і не цікавілася. Тое, што яна назбірала тут для сваёй інстанцыі, было старанна адрэдагавана. Кажуць, што даведка “камісіі” тройчы перадрукоўвалася ў ЦК КПБ пасля паўлаўскай, канчатковай, рэдакцыі (!).

31 студзеня 1987 году. На журналісцкі з’езд патраціў з дарогаю туды і назад усяго каля трох гадзінаў. Прысутнічаў у якасці вольнага слухача толькі да пер­шага перапынку. Сапраўды панавала там руская мова. На ёй, збіваючыся часам на беларускую, чытаў I. Макаловіч цэлую гадзіну “свой” даклад. З вельмі моцным беларускім акцэнтам прачытаў па-руску З. Бяспалы даклад рэвізійнай камісіі. Рускае “средства”, напрыклад, у яго вымаўленні прагучала як “срацтва”.

Пасяджэнне вёў Зінін на адзінай даступнай яму мове - рускай. Пераваж- ная большасць прамоваў - таксам на гэтай мове. Не здрадзіў гэтай чужой нам традыцыі і сакратар ЦК КПБ “беларус” Барташэвіч. Усё гэта, адчуваецца, рэжысура Паўлава. Дакладчык сам наўрад ці дадумаўся б зрабіць выпад у адрас “ЛіМа”

і яго рэдактара Анатоля Вярцінскага. На ўсе сто працэнтаў я ўпэўнены, што гэта Паўлаў упісаў у даклад сваю “думку”, што “А. Вярцінскі дапусціў у “ЛіМе” аднабаковую дыскусію па мове, у рамках якой публікуюцца розныя няспелыя матэрыялы. У перадапошнім нумары, напрыклад, быў змешчаны артыкул Л. Та- расюк, у якім яна груба сказіла ленінскія палажэнні аб нацыянальным пытанні і нацыянальных мовах”.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Дубянецкі"

Книги похожие на "Дубянецкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Неизвестно

Неизвестно - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Неизвестно - Дубянецкі"

Отзывы читателей о книге "Дубянецкі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.