» » » » Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке)


Авторские права

Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Салярыс (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Салярыс (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Салярыс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Лем Станислав

Салярыс (на белорусском языке)

Станiслаў Лем

Салярыс

Пераклаў Максiм Валошка

ПРЫШЭЛЕЦ

А дзевятнаццатай гадзiне бартавога часу я прайшоў мiма тых, хто сабраўся вакол шлюзавой камеры, i па металiчных прыступках спусцiўся ў капсулу. Месца ў ёй было акурат столькi, каб падняць локцi. Я ўставiў наканечнiк шланга ў штуцэр, якi вытыркаўся са сцяны, i скафандр напоўнiўся паветрам. Пасля гэтага я не мог ужо нават паварушыцца. Я стаяў - а дакладней - вiсеў - у паветранай ложы, з'яднаны ў адно цэлае з металiчнай шкарлупiнай.

Узняўшы вочы, я ўбачыў праз выпуклую шыбу iлюмiнатара сцены шахты i схiлены над ёй твар Модарда. Пасля твар знiк i запанавала цемра, бо зверху зачынiлi цяжкi конусападобны абцякальнiк. Я пачуў васьмiразова паўтораны вiск электраматораў, якiя дацiскалi шрубы. Пасля - шум паветра, якiм напампоўвалi амартызатары. Вочы прывыклi да цемры. Я ўжо адрознiваў зеленаваты контур адзiнага табло-паказальнiка.

- Кельвiн, ты гатовы? - пачулася ў слухаўках.

- Так, Модард, гатовы, - адказаў я.

- Не хвалюйся, Кельвiн. Станцыя цябе прыме, - прамовiў ён. - У добры шлях!

Я не паспеў адказаць, бо нешта заскрыгатала ўгары i капсула здрыганулася. Я iнстынктыўна напружыў мускулы, але ўсё супакоiлася.

- Калi старт? - спытаўся я i пачуў шоргат, быццам зернейкi сама дробнага пяску сыпалiся ў мембрану.

- Ты ўжо ляцiш, Кельвiн. Бывай здаровы! - адказаў Модард.

Пакуль я гэта асэнсоўваў, насупраць майго твару адчынiлася вялiкая назiральная шчылiна, праз якую я ўбачыў зоркi. Дарэмна стараўся адшукаць Альфу Вадалея, да якой ляцеў "Праметэй". Неба тых ваколiц Галактыкi было невядомае, я не ведаў нiводнага сузор'я; у вузкiм акенцы мiльгаў iскрысты пыл. Я чакаў, калi затрымцiць першая зорка. Не дачакаўся. Яны пачалi проста гаснуць i знiкалi, расплываючыся ў рыжаватым небе. Я зразумеў, што знаходжуся ў верхнiх слаях атмасферы. Нерухомы, атулены пнеўматычнымi падушкамi, я мог пазiраць толькi перад сабой. Усё яшчэ не было вiдно гарызонту. Я падаў, зусiм гэтага не адчуваючы; цела маё паступова залiвала гарачыня. Звонку пачуўся не надта гучны, пранiзлiвы вiск - нiбыта па мокрым шкле драпалi металам. Калi б не лiчбы, што выскоквалi на табло, я нават не меў бы ўяўлення пра iмклiвасць падзення. Зоркi ўжо знiклi. Назiральнае акно свяцiлася рыжым святлом. Я адчуваў гулкiя ўдары пульсу, твар гарэў, па шыi гулялi халодныя павевы кандыцыянера; я пашкадаваў, што не ўдалося зiрнуць на "Праметэй" - калi аўтаматы адчынiлi назiральнае акно, ён знаходзiўся ўжо за мяжой бачнасцi.

Капсула здрыганулася, пасля яшчэ, яе корпус моцна завiбраваў, гэтая нязносная дрыготка пранiзала ўсе iзаляцыйныя абалонкi, паветраныя падушкi i пранiкла ў глыбiню майго цела - зеленаваты контур табло расплыўся. Але страху я не адчуваў. Не дзеля таго прыляцеў я з гэткай далечынi, каб загiнуць ля самай цэлi.

- Станцыя Салярыс, - прамовiў я. - Станцыя Салярыс, Станцыя Салярыс! Зрабiце што-небудзь. Здаецца, я губляю стабiлiзацыю. Станцыя Салярыс, я прышэлец. Прыём.

I зноў я прамаргаў важны момант - з'яўленне планеты. Яна раптоўна распасцерлася перада мной - вялiзная i пляскатая; па памерах палос на яе паверхнi я вызначыў, што знаходжуся яшчэ далекавата. А дакладней - высакавата, бо мiнуў ужо тую нябачную мяжу, пасля якой адлегласць да нябеснага цела становiцца вышынёй. Я падаў. Iмклiва падаў. Адчуваў гэта нават з заплюшчанымi вачыма. Але я адразу ж iх расплюшчваў, бо хацеў убачыць як мага больш.

Трошкi перачакаў i зноў паўтарыў выклiк. I на гэты раз не атрымаў адказу. У слухаўках залпамi паўтараўся трэск атмасферных разрадаў. Iх суправаджаў шум, такi глыбокi i нiзкi, нiбыта гэта быў голас самой планеты. Аранжавае неба ў назiральным акне зацягнулася бяльмом. Шкло стала цёмным; я мiжволi скурчыўся, абмежаваны пнеўматычнымi бандажамi, але ў наступную ж хвiлю зразумеў, што гэта хмары. Быццам здзьмухнутая ветрам, купка iх паляцела ўгору. Я шыбаваў далей, то на сонцы, то хаваючыся ў цень, капсула круцiлася вакол вертыкальнай восi, i вялiзны, нiбы распухлы, сонечны дыск мерна праплываў перед маiм тварам, з'яўляючыся з левага боку i адыходзячы ўправа. Раптоўна праз шум i трэск проста ў маё вуха ўварваўся далёкi голас:

- Прышэлец, я - Станцыя Салярыс. Прышэлец, я - Станцыя Салярыс. Усё ў парадку. Вы пад кантролем Станцыi. Прышэлец, я - Станцыя Салярыс. Падрыхтуйцеся да пасадкi ў момант нуль, паўтараю, падрыхтуйцеся да пасадкi ў момант нуль, увага, пачынаю. Дзвесце пяцьдзесят, дзвесце сорак дзевяць, дзвесце сорак восем...

Словы былi падзелены мiж сабою рэзкiмi пiскамi - сведчанне таго, што гаворыць не чалавек. Я здзiвiўся. Звычайна ўсе, хто жывы, бягуць на пасадачную пляцоўку, калi прылятае нехта новы, асаблiва з Зямлi. Але я не меў часу разважаць над гэтым, бо вялiзны круг, якi ўтварыла вакол мяне сонца, раптоўна стаў на дыбкi разам з раўнiнай, што ляцела мне насустрач; пасля капсула нахiлiлася ў супрацьлеглы бок; я хiстаўся, як дыск вялiзнага маятнiка, змагаючыся з галавакружэннем; на ўздыбленай, як сцяна, паверхнi планеты, ссечанай брудна-лiловымi i чарнаватымi палосамi, я заўважыў невялiкую шахматку з белых i зялёных кропак - арыентацыйны знак Станцыi. I адразу ж штосьцi з трэскам адарвалася ад вяршынi капсулы - доўгi ашыйнiк тармазнога парашута, якi гучна зафыркаў; гэты гук нагадваў штосьцi невыказна зямное - першы за гэтулькi месяцаў шум сапраўднага ветру.

Усё адбылося надзвычай хутка. Раней я толькi ведаў, што падаю. Зараз я гэта ўбачыў. Бела-зялёная шахматка iмклiва павялiчвалася, я заўважыў, што яна намалявана на прадаўгаватым, падобным на кiта, серабрыста-iльсняным корпусе, па баках якога вытыркаюцца iголкi радарных антэн. Галерэi аконных праёмаў былi цёмныя. Я адзначыў, што гэты металiчны гiгант не ляжыць на паверхнi планеты, а вiсiць над ёй, цягнучы на чарнiльна-чорным фоне свой цень - элiптычную цёмную пляму яшчэ большай чарнаты. Адначасова я заўважыў ахiнутыя фiялетавым туманам хвалi-барозны Акiяна, якiя марудна вагалiся, затым хмары рванулiся высока ўгору, ахопленыя па берагах асляпляльным пурпурам, неба памiж iмi стала далёкiм i пляскатым, бура-аранжавым, i ўсё гэта раптам страцiла абрысы: я ўваходзiў у штопар. Не паспеў апамятацца, як кароткi ўдар надаў капсуле вертыкальнае становiшча, у назiральным акне аж да самага гарызонту ртутным святлом заiскрыўся ўсхваляваны Акiян; тросы i купалы парашута iмгненна аддзялiлiся, i вецер панёс iх над хвалямi. Капсула пачала мякка хiстацца своеасаблiвымi свабоднымi рухамi, як гэта звычайна бывае ў штучным сiлавым полi, пасля абсунулася на дол. Апошняе, што я паспеў убачыць, гэта ўкратаваныя ўзлётныя катапульты i два, велiчынёй у некалькi паверхаў, люстры ажурных радыётэлескопаў. Нешта прымусiла капсулу спынiцца, пачулася пранiзлiвае скрыгатанне сталi, якая пругка стукнулася аб сталь, унiзе нешта адчынiлася, i металiчная шкарлупiна, у якой я сядзеў, з працяглым уздыхам знерухомела, закончыўшы сваё стовасьмiдзесяцiкiламетровае падарожжа.

- Я - Станцыя Салярыс. Нуль-нуль. Пасадка закончана. Канец, - пачуў я нежывы голас робата.

Абедзвюма рукамi (я адчуваў незразумелы цiск на грудзi, у жываце быў непрыемны цяжар) пацягнуў на сябе ручкi, што знаходзiлiся на ўзроўнi плячэй, i разлучыў кантакты. Засвяцiўся зялёны надпiс "ЗЯМЛЯ", i сцяна капсулы адчынiлася; пнеўматычнае ложа штурханула мяне ў спiну так, што я мусiў зрабiць крок наперад, каб не ўпасцi.

З цiхiм сыкам, падобным на самотны ўздых, паветра выйшла са скафандра. Я быў вольны.

Я стаяў пад высокай, як скляпеннi храма, серабрыстай лейкай. Па сценах вiлiся пукi каляровых труб, што знiкалi ў круглых калодзежах. Я павярнуўся. Гулi вентылятары, усмоктваючы рэшткi атрутнай планетнай атмасферы, якая пранiкла сюды пад час пасадкi. Пустая, як трэснуты кокан, сiгара капсулы стаяла на дне круглай чашы стальнога ўзвышэння. Яе вонкавая абшыўка абсмалiлася i мела брудна-барвовы колер. Я спусцiўся па невялiкiм схiле. Далей на метале быў навараны слой шурпатага пластыку. Там, дзе звычайна кацiлiся каляскi пад'ёмнiкаў ракет, пластык быў працёрты аж да сталi. Раптам вентылятары сцiхлi, i ўсталявалася глыбокая цiшыня. Я бездапаможна азiраўся, чакаючы з'яўлення якога-небудзь чалавека, але нiхто не падыходзiў. Толькi свяцiлася неонавая стрэлка, паказваючы на бясшумны эскалатар. Я ступiў на яго стужку. Парабалiчныя скляпеннi залы паступова пераходзiлi ў цылiндрычны тунель. У яго нiшах ляжала мноства балонаў са сцiснутым газам, кантэйнераў, парашутаў, скрынак. Гэта мяне таксама здзiвiла. Эскалатар заканчваўся ля круглай пляцоўкi тунеля. Тут панаваў яшчэ большы кавардак. З-пад кучы бляшанак расплылася алейная лужына. Непрыемны, рэзкi пах стаяў у паветры. У розныя бакi разыходзiлiся сляды ад ботаў, выразна адцiснутыя ў гэтай лiпучай цечы. Памiж бляшанкамi, быццам вынесеныя з кабiн, валялiся скруткi белых тэлеграфных стужак, шматкi паперы, смецце. I зноў засвяцiўся зялёны паказальнiк, скiроўваючы мяне да сярэдзiны дзвярэй. За iмi быў такi вузкi калiдор, што два чалавекi наўрад цi здолелi б тут размiнуцца. Святло трапляла сюды праз высокiя, з падвойна выпуклымi шыбамi, iлюмiнатары, нацэленыя ў неба. Яшчэ адны дзверы, размаляваныя бела-зялёнымi клеткамi, былi прачынены. Я ўвайшоў усярэдзiну. Паўкруглая кабiна мела адно вялiкае панарамнае акно; у iм палымнела затуманенае неба. Унiзе бясшумна хiсталiся чарнаватыя грабянi хваляў. У сценах было шмат адчыненых шкапчыкаў. У iх ляжалi iнструменты, кнiгi, брудныя шклянкi, запыленыя тэрмасы. На бруднай падлозе стаяла пяць цi шэсць механiчных самаходных столiкаў, памiж iмi некалькi панiклых надзiманых крэслаў - паветра з iх было часткова выпушчана. Толькi адно, з адхiленай унiз спiнкай, было запоўнена. На iм сядзеў малы хударлявы чалавек з абпаленым на сонцы тварам. Скура палосамi злазiла з яго носа i скулаў. Гэта быў Снаўт, намеснiк Гiбарыяна, кiбернетык. Калiсьцi ён надрукаваў у "Салярыстычным альманаху" некалькi надзвычай арыгiнальных артыкулаў. Я нiколi раней не бачыў Снаўта. Ён быў у сеткаватай кашулi, праз вочкi якой вытыркалiся асобныя валасiны, што кусцiлiся на запалых грудзях, i калiсьцi белых зрэбных штанах, з плямамi на каленях i прапаленых рэактывамi, з мноствам кiшэняў, як у мантажнiка. У руках ён трымаў пластыкавую грушу, такую, з якiх наталяюць смагу на караблях, пазбаўленых штучнай гравiтацыi. Снаўт пазiраў на мяне як аслеплены яркiм святлом. З растапыраных пальцаў выпала груша i, нiбы мяч, некалькi разоў падскочыла. З яе вылiлiся рэшткi празрыстай вадкасцi. Паступова ўся кроў адхлынула ад твару Снаўта. Я быў надта разгублены, каб прамовiць хоць слова, i гэтая маўклiвая сцэна доўжылася да таго часу, пакуль яго страх нейкiм незразумелым чынам не перадаўся i мне. Я ступiў наперад. Ён скурчыўся ў крэсле.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Салярыс (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Салярыс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Станислав Лем

Станислав Лем - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Станислав Лем - Салярыс (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Салярыс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.