Якуб Колас - Супраць вады (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Супраць вады (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Супраць вады (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Колас Якуб
Супраць вады (на белорусском языке)
Якуб Колас
Супраць вады
Нiхто не памятае, калi асталяваўся тут Стары Дзед. Дзед назiраў за парадкамi ў лесе, вартаваў луг i поле, быў поўным гаспадаром над усiм навокал, i без яго ведама не адбывалася нiводная справа. Лес рос толькi там, дзе паказваў Дзед, а калi якое дрэва кiдала сваё насенне ў аблюбаваны грунт, Стары Дзед гневаўся i не даваў яму ходу...
Можа, тое, што рабiў Дзед, было i добра - спрачацца не буду, тым болей што ў Дзеда парадак быў. Дзед толькi таго i глядзеў, каб парадкi былi, за iмi ён i свету не бачыў.
Другое пытанне, цi рады i задаволены былi тыя, каго апекаваў i над кiм панаваў Дзед.
Было тут Азярко, - чым яму кепска? Сама прырода адарыла яго хараством, у светлыя яго воды любiла зазiраць сонца; прыгожыя белыя хмаркi адбiвалiся ў iм, як у люстэрку; у iм купаў свае праменнi задуменны месяц, i цiхiя зоркi пералiвалiся дзiўнымi агнямi розных колераў. Вакол Азярка красавалiся пышныя кусты лазы i ракiты, зялёным валам цягнулiся па беразе стройныя алешыны. А самае Азярко Дзед убраў прыгожаю вадзяною лотаццю, засеяў пахучым аерам i развёў цэлыя нiвы чаротаў. Дык не дзiва, што Дзеду было крыўдна слухаць нараканнi Азярка. Але гэтага яшчэ мала: дачуўся стары, як тлумачыла Азярко Дзедаў клопат наконт убрання яго. Вот i дачакаўся падзякi. Азярко казала, што лозы i алешнiк пасеяны Дзедам дзеля таго, каб не даць волi вадзе, каб умацаваць бераг i гэтым самым трымаць на прывязi ваду. Лозы i алешнiк - гэта Дзедавы служкi.
А вадзяная лотаць? А чароты, аеры?
- Лепей зусiм бы iх не было, - казала Азярко, - гэтыя раслiны i краскi магiльныя крыжы для вады.
Хацелася Азярку вылiцца з балотных берагоў сваiх, пайсцi другiм месцам i крыху асвяжыцца. Гэтае жаданне i прагненне волi яшчэ павялiчылася ў iм пасля таго, калi сюды пачалi прабiвацца крынiчкi жывой вады. Яны расказвалi, дзе iм прыйшлося пабыць i якую карысную зрабiць на свеце работу. Азярко чула тут святую праўду, i яшчэ большае нездаваленне падымалася ў iм супраць Дзеда.
- Пане гаспадару! - сказала раз Азярко Дзеду. - Даволi я пабыло тут. Вада - такая рэч, што не можа доўга стаяць на адным месцы: спакой - вадзе пагiбель. Сам ты бачыш, што на дно маё падае бруд, а ў гэтым брудзе завялося балотнае зелле...
- Мiлае маё! - сказаў Дзед. - Ты ж тут не адно, а я павiнен падумаць аб кожным з вас, i я ведаю, што дзеля поўнага парадку павiнна быць чыя-небудзь адна воля; а калi кожны пачне жыць сваёю галавою, дык што будзе?
- Твая праўда, гаспадару, павiнна быць чыя-небудзь адна воля, дык няхай гэта будзе адна супольная воля - воля нашага згуртавання.
- Так, так! - падхапiлi лес, луг i поле.
З гэтага часу i пайшла спрэчка - усе супраць Дзеда.
- Ах вы, свавольнiкi, свавольнiкi! - узлаваўся Дзед. - Я ваш гаспадар, i будзе так, як хачу я.
Прайшло яшчэ колькi часу. Дзед рабiў тамаванне, узмацняў берагi Азярка. Але надышла навальнiца i паддала Азярку сiлы, усе Дзедавы ўмацаваннi былi знесены, i яго самога панесла вада.
Збеглi з неба хмары з сваiмi перунамi, зноў глядзела сонца на зямлю, лашчыла пакрыўджаных навальнiцаю. Пазiраючы, як куляўся Стары Дзед у грозных перавалах вады, Азярко сказала:
- Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсiх толькi i можа мець сiлу i права.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Супраць вады (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Супраць вады (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Якуб Колас - Супраць вады (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Супраць вады (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.