Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Маўглi (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Маўглi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Дык навошта табе чацвёрка? - сказала Багiра. Пазiраючы на яго палаючымi вачамi, яна пераступала з нагi на нагу i мурлыкала ўсё мацней. - Я магу затрымаць iх, Маленькi Брат. Гэтыя спевы i людзi, што караскалiся на дрэвы, распалiлi мяне. Я гналася за iмi цэлы дзень - пры святле сонца, у самы поўдзень. Я пiльнавала iх, як ваўкi пiльнуюць аленяў. Я Багiра, Багiра, Багiра! Я скакала з iмi, як скачу са сваiм ценем. Глядзi!
I вялiкая пантэра падскочыла, як кацяня, i пагналася за лiстком, што падаў з дрэва; яна бiла па паветры лапамi то ўправа, то ўлева, i паветра свiстала пад яе ўдарамi, потым бясшумна стала на ўсе чатыры лапы, зноў падскочыла ўгору, i зноў, i зноў, i яе вуркатанне i бурчанне рабiлiся ўсё мацнейшымi i мацнейшымi, як спяванне пары ў катле, што закiпае на агнi.
- Я Багiра - сярод джунгляў, сярод ночы! - i мая сiла ўся са мною! Хто вытрымае мой нацiск? Дзiцяня, адным ударам лапы я магла б размажджэрыць табе галаву, i яна стала б пляскатай, як дохлая жаба ў летнюю спёку!
- Што ж, бi! - сказаў Маўглi на мове вёскi, а не на мове джунгляў.
I чалавечыя словы адразу спынiлi Багiру. Яна адскочыла назад i, уся калоцячыся, прысела на заднiя лапы, так што яе галава апынулася на адным узроўнi з галавою Маўглi. I зноў Маўглi пачаў глядзець, як глядзеў на непакорных ваўчанят, проста ў зялёныя, як смарагд, вочы, пакуль у глыбiнi зялёных зрэнкаў не пагас чырвоны агонь, як гасне агонь на маяку, пакуль пантэра не адвяла позiрку. Яе галава апускалася ўсё нiжэй i нiжэй, i нарэшце чырвоная тарка языка драпнула нагу Маўглi.
- Багiра, Багiра, Багiра! - шаптаў хлопчык, настойлiва i лёгка пагладжваючы шыю i дрыготкую спiну. - Супакойся, супакойся! Гэта ноч вiнаватая, а зусiм не ты!
- Гэта ўсё начныя пахi, - сказала Багiра. Яна апамяталася. - Паветра быццам клiча мяне. Але адкуль ты гэта ведаеш?
Паветра вакол iндыйскай вёскi напоена ўсякiмi пахамi, а для звера, якi прывык чуць i думаць носам, пахi азначаюць тое самае, што музыка або вiно для чалавека.
Маўглi яшчэ некалькi хвiлiн супакойваў пантэру, i нарэшце яна легла, як кошка перад агнём, склаўшы лапы пад грудзьмi i прыжмурыўшы вочы.
- Ты наш i не наш, з джунгляў i не з джунгляў, - сказала яна нарэшце. - А я толькi чорная пантэра. Але я люблю цябе, Маленькi Брат.
- Яны штосьцi доўга гамоняць пад дрэвам, - сказаў Маўглi, не зважаючы на яе апошнiя словы. - Балдзео, мабыць, расказаў iм не адну гiсторыю. Яны хутка прыйдуць для таго, каб выцягнуць гэтую жанчыну з мужам з пасткi i кiнуць iх у Чырвоную Кветку. I ўбачаць, што пастка апусцела. Хо-хо!
- Не, паслухай, - сказала Багiра. - Няхай яны знойдуць там мяне! Мала хто асмелiцца выйсцi з дому, пасля таго як пабачыць мяне. Не ўпершыню мне сядзець у клетцы, i наўрад каб iм удалося звязаць мяне вяроўкамi.
- Ну, дык будзь разумнiцай! - сказаў Маўглi смеючыся.
А пантэра ўжо пракралася ў хацiну.
- Брр! -прынюхалася Багiра. - Тут пахне чалавекам, але ложак якраз гэткi ж, на якiм я ляжала ў княжацкiм звярынцы ва Ўдайпуры. А цяпер я лягу!
Маўглi пачуў, як зарыпела вяровачная сетка пад цяжарам вялiкага звера.
- Клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, яны падумаюць, што злавiлi важную птушку! Iдзi сядзь побач са мною, Маленькi Брат, i мы разам пажадаем iм добрага палявання!
- Не, у мяне iншае ў галаве. Чалавечая чарада не павiнна ведаць, што я таксама ўдзельнiчаю ў гэтай гульнi. Палюй адна. Я не хачу iх бачыць.
- Хай будзе так, - сказала Багiра. - Вось яны iдуць!
Гамонка пад смакоўнiцай на тым краi вёскi станавiлася ўсё больш шумнай. Пад канец узняўся крык, i натоўп павалiў па вулiцы, размахваючы дубiнкамi, бамбукавымi кiямi, сярпамi i нажамi. Наперадзе ўсiх бег Балдзео, але i астатнiя не адставалi ад яго, яны крычалi:
- Ведзьмара i вядзьмарку сюды! Падпалiце страху над iх галавой! Мы iм пакажам, як няньчыцца з пярэваратнямi! Не, спачатку аддубасiм iх! Факелаў! Болей факелаў.
Тут выйшла невялiкая затрымка з дзвярной засаўкай. Дзверы былi замкнуты вельмi моцна, але натоўп вырваў засаўку, i святло факелаў залiло пакой, дзе, расцягнуўшыся на ўвесь рост на ложку, скрыжаваўшы лапы i злёгку звесiўшы iх з аднаго краю, чорная i страшная, ляжала Багiра. Хвiлiну ўсе маўчалi, ахопленыя жахам; пярэднiя рады з усяе сiлы пачалi прадзiрацца назад на вулiцу. I ў гэты момант Багiра пазяхнула, старанна i ўсiм напаказ, як пазяхнула б, хочучы зняважыць роўнага сабе. Вусатыя губы прыўзнялiся i рассунулiся, чырвоны язык загарнуўся, нiжняя скiвiца абвiсала ўсё нiжэй i нiжэй, так што вiдаць было гарачае горла; вялiзныя iклы бялелi ў чорным правале рота, пакуль не ляснулi, быццам стальныя затворы. У наступную хвiлiну вулiца апусцела.
Багiра выскачыла праз акно i стала побач з Маўглi. А людзi, ашалелыя ад страху, iрвалiся ў хацiны, спатыкаючыся i штурхаючы адзiн аднаго.
- Яны не крануцца з месца да свiтання, - спакойна сказала Багiра. - А цяпер што?
Здавалася, нямая цiшыня, што пануе апоўднi ў час сну, навiсла над вёскай, але, калi прыслухацца, было чуваць, як перасоўваюць па земляной падлозе цяжкiя скрынi са збожжам, падпiраюць iмi дзверы. Багiра казала праўду: да самай ранiцы ў вёсцы нiхто не пашавелiцца.
Маўглi сядзеў нерухома i думаў, i яго твар станавiўся ўсё больш змрочным.
- Што я такое зрабiла? - сказала нарэшце Багiра i прылашчылася да яго.
- Нiчога, апрача добрага. Папiльнуй iх цяпер да свiтанку, а я засну. - I Маўглi пабег у лес, павалiўся на камень i заснуў - i праспаў увесь дзень i ўсю ноч.
Калi ён прачнуўся, побач з iм сядзела Багiра i каля яго ног ляжаў толькi што забiты алень.
Багiра з цiкаўнасцю пазiрала, як Маўглi працаваў паляўнiчым нажом, як ён еў i пiў, а потым зноў лёг, абапёршыся падбародкам на руку.
- Жанчына з мужчынам дабралiся да Канхiвары жывыя i здаровыя, - сказала Багiра. - Твая мацi прыслала вестачку з каршуном Чылем. Яны знайшлi каня яшчэ да поўначы, у той жа вечар, i паехалi вельмi хутка. Хiба гэта не добра?
- Гэта добра, - сказаў Маўглi.
- А твая чалавечая чарада не зварухнулася, пакуль сонца не ўзнялося высока сёння ранiцай. Яны прыгатавалi сабе паесцi, а потым зноў замкнулiся ў сваiх дамах.
- Яны, можа, убачылi цябе?
- Можа. На досвiтку я качалася ў пыле перад варотамi i, здаецца, нават спявала. Ну, Маленькi Брат, больш тут няма чаго рабiць. Хадзем на паляванне са мною i з Балу. Ён знайшоў новыя вулеi i збiраецца паказаць iх табе, i мы ўсе хочам, каб ты, як i раней, быў з намi... Не глядзi гэтак, я баюся цябе! Мужчыну з жанчынай не кiнуць у Чырвоную Кветку, i ўсё ў джунглях застаецца па-ранейшаму. Хiба гэта не праўда? Забудземся пра чалавечую чараду!
- Пра яе забудуцца, i вельмi хутка. Дзе пасецца Хатхi сёння ўночы?
- Дзе ён надумае. Хто можа ведаць, дзе цяпер Маўклiвы? А навошта ён табе? Што гэткае можа зрабiць Хатхi, чаго не маглi б зрабiць мы?
- Скажы, каб ён прыйшоў сюды да мяне разам са сваiмi трыма сынамi.
- Але, дапраўды ж, Маленькi Брат, няможна загадваць Хатхi, каб ён "прыйшоў сюды" або "пайшоў адсюль". Не забывайся, што ён Гаспадар Джунгляў i што ён навучыў цябе Запаветным Словам Джунгляў да таго, як чалавечая чарада змянiла твой твар.
- Гэта нiчога. У мяне таксама ёсць для яго Запаветнае Слова. Скажы, каб ён прыйшоў да Жабяняцi Маўглi, а калi ён не адразу пачуе, скажы яму, каб прыйшоў дзеля вытаптаных палеткаў Бхаратпура.
- "Дзеля вытаптаных палеткаў Бхараптура", - паўтарыла Багiра двойчы цi тройчы, каб не забыцца. - Iду! Хатхi толькi раззлуецца, i больш нiчога, а я з радасцю аддала б здабычу цэлага месяца, каб пачуць, якое Запаветнае Слова мае ўладу над Маўклiвым.
Яна пайшла, а Маўглi застаўся i раз'юшана дзёўб зямлю паляўнiчым нажом. Маўглi нi разу ў жыццi не бачыў чалавечай крывi i - што азначала для яго куды больш - нi разу не чуў яе паху да таго часу, пакуль не пачуў пах крывi на рамянях, што звязвалi Месую. А Месуа была добрая да яго, i ён яе любiў. Але як нi былi ненавiсныя для яго жорсткасць, баязлiвасць i балбатлiвасць людзей, ён бы нiзавошта не згадзiўся пазбавiць чалавека жыцця i зноў пачуць гэты страшны пах, чым бы нi ўзнагародзiлi яго за гэта джунглi. Яго план быў куды больш просты i надзейны, i ён засмяяўся сам сабе, успомнiўшы, што яго падказаў яму адзiн з расказаў старога Балдзео пад смакоўнiцай.
- Праўда, гэта было Запаветнае Слова, - вярнуўшыся, шапнула Багiра яму на вуха. - Яны пасвiлiся каля ракi i паслухалiся мяне, як буйвалы. Глядзi, вунь яны iдуць!
Хатхi i яго тры сыны з'явiлiся, як заўсёды, без адзiнага гуку. Рачны мул яшчэ не высах на iхнiх баках, i Хатхi ў задуменнi дажоўваў зялёнае бананавае дрэўца, якое вырваў бiўнямi. Але кожны рух яго велiзарнага цела гаварыў Багiры, якая разумела ўсё з першага позiрку, што не Гаспадар Джунгляў прыйшоў да хлопчыка-ваўчаняцi, а прыйшоў той, хто баiцца, да таго, хто не баiцца нiчога. Тры сыны Хатхi пагойдвалiся плячо ў плячо ззаду бацькi.
Маўглi толькi крыху прыўзняў галаву, калi Хатхi пажадаў яму добрага палявання. Перш чым сказаць хоць слова, ён прымусiў Хатхi доўга пераступаць з нагi на нагу, пагойдвацца i ўстрэсвацца, а калi загаварыў, дык з Багiрай, а не са сланамi.
- Я хачу расказаць вам адну гiсторыю, а чуў я яе ад паляўнiчага, на якога вы палявалi сёння, - пачаў Маўглi. - Гэта гiсторыя пра тое, як стары i разумны слон трапiў у пастку i востры кол на дне ямы разарваў яму скуру ад пяткi да пляча, так што застаўся белы шрам.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Маўглi (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Маўглi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Маўглi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.