» » » » Альбер Камю - Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)


Авторские права

Альбер Камю - Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Альбер Камю - Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Камю Альбер

Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)

Альбэр Камю

Адступнiк, або Затлумлёны дух

Пераклаў Змiцер Колас

"О, каша! Каша! Трэба навесцi парадак у галаве. З той пары, як яны адрэзалi мне язык, не ведаю, напэўна, нейкi iншы язык ажыў у маiм чэрапе, нешта гаворыць ува мне цi нехта, то знянацку змаўкае, то пачынае зноў, о, я чую, я шмат чаго чую з таго, што ён кажа, але ўвесь час маўчу, каша, i варта разявiць рот - нiбыта грукоча каменне. Парадак, патрэбен парадак, кажа язык, але адначасна ён кажа пра iншае, праўда, мне заўжды хацелася парадку. Прынамсi, пэўна адно: я чакаю мiсiянера, што павiнен мяне замянiць. I вось я тут, на сцяжыне, за гадзiну ад Тагазы, схаваўся ў патрушчаных скалах, сяджу на старой стрэльбе. Над пустэльняю днее, яшчэ вельмi халодна, але зараз пачнецца сквар, гэтая зямля даводзiць да вар'яцтва, i я, за столькi гадоў, якiя няможна злiчыць... Не! Яшчэ адно намаганне. Гэтым ранкам цi вечарам павiнен прыйсцi мiсiянер. Я чуў, яны казалi, што ён будзе з павадыром, можа быць, у iх будзе ўсяго адзiн вярблюд на дваiх. Я буду чакаць, я чакаю, холад, холад - толькi ён прымушае мяне дрыжаць. Трывай яшчэ крыху, брудны раб!

О, як я ўжо доўга чакаю. Калi я быў там, у сваiх, на гэтым высокiм узгор'i ў Цэнтральным Масiве, дзе былi гэтае быдла-бацькi, i вiно, i штодня суп на сале, асаблiва - вiно, кiслае i халоднае, i гэтая доўгая зiма, i ледзяны сiвер, сумёты, агiдная папараць, о! як я хацеў з'ехаць, кiнуць усё адразу i пачаць нарэшце жыць - па-сапраўднаму, сярод сонца i светлай вады. Я паверыў кюрэ, ён гаманiў са мной у семiнарыi, ён цэлыя днi праводзiў са мной, яму не было куды спяшацца ў тым пратэстанцкiм краi, дзе ён заўсёды iшоў уздоўж сцен, калi праходзiў па вёсцы. Ён гаманiў са мной пра нейкую будучыню i пра сонца, каталiцызм - гэта сонца, - казаў ён, i прымушаў мяне чытаць, ён увапхнуў лацiну ў маю таўсталобую мазгаўню: "Разумнiк, гэты малы, але тугадум", - такую таўсталобую, што за ўсё жыццё, нягледзячы на ўсе падзеннi, я нi разу не ўцяў яе так, каб пайшла кроў: "Тупагаловы крэцiн", - казаў мой бацька, гэты парсюк. У семiнарыi яны былi такiя ганарлiвыя, навiчок з пратэстанцкага краю - гэта была перамога, калi я прыйшоў, яны глядзелi на мяне, як на сонца над Аўстэрлiцам. Бледнаватае сонейка, трэба прызнаць, i ўсё праз гарэлку, яны пiлi гаркавае вiно, i цяпер у iх дзяцей гнiлыя зубы, хр-хр, забiць свайго бацьку, вось што трэба было, але можна не апасацца, што ён выправiцца сюды з мiсiяй ён даўно ўжо здох, кiслае вiно нарэшце прадзiравiла яму чэрава, значыць, застаецца адно - забiць мiсiянера.

Я маю за што паквiтацца з iм i з яго настаўнiкамi, з маiмi настаўнiкамi, якiя ашукалi мяне, з усёй гэтай гiдкай Эўропай, мяне ўсе ашукалi. Мiсiя! Ва ўсiх у iх было адно гэтае слова на вуснах, пайсцi да дзiкуноў i сказаць: "Вось мой бог, глядзiце на яго, ён нiколi не б'е i не забiвае, ён загадвае мяккiм голасам, ён падстаўляе другую шчаку, гэта сама вялiкi з усiх багоў, абярыце яго, зiрнiце, якiм добрым, якiм лейшым за iншых зрабiў ён мяне, зняважце мяне, i ў вас будзе гэтаму доказ". Але, я даў веры, хр-хр, я адчуваў сябе лепшым, я памажнеў, быў амаль што прыгожы i прагнуў знявагi. Калi мы шчыльнымi i чорнымi шэрагамi iшлi пад летнiм грэнобльскiм сонцам i насустрач нам траплялiся дзяўчаты ў лёгкiх сукенках, я не адводзiў вачэй, я пагарджаў iмi, я чакаў, каб яны мяне зняважылi, i часам яны смяялiся. Я думаў тады: "Няхай яны мяне ўдараць, няхай плюнуць у твар", - i iх смех, далiбог, гэта было тое самае, ашчацiнены зубамi i кпiнамi, ён працiнаў наскрозь, знявага i боль былi такiя ласкавыя! Мой духоўнiк не разумеў, калi я журыўся: "Ды што вы, у вас шмат дабрынi!" Дабрынi! Кiслага вiна - вось чаго ўва мне было шмат, але тым было лепш, бо як зробiшся лепшым, калi ты не благi, з усяго, чаму мяне навучалi, гэта я зразумеў выдатна. Я наогул зразумеў толькi гэта, адзiную думку, i вось, разумненькi тугадум, я вырашыў дайсцi да канца, я iшоў насустрач пакаранню, я ўрэзваў сабе ў ежы, нарэшце, я таксама - я хацеў быць узорам, хацеў, каб мяне бачылi i каб, убачыўшы мяне, ушанавалi таго, хто зрабiў мяне лепшым, каб праз мяне ўславiлi майго бога.

Дзiкае сонца! Яно падымаецца i мяняе пустэльню, тут няма болей колеру горнага цыкламену, о мае горы, i снег, гэты мяккi, ласкавы снег, але не, тут усё брудна-жоўтае, няўдзячны час перад вялiкiм асляпленнем. Нiчога, нiчога на ўсiм даляглядзе перада мной, там, дзе пляскатае ўзгор'е губляецца ў карагодзе пакуль яшчэ мяккiх фарбаў. А ззаду, за мной, сцяжына паўзе да дзюны, за якой хаваецца Тагаза, яе сталёвае iмя б'ецца звонам у маёй галаве ўжо столькi гадоў. Першы, хто сказаў мне пра гэты горад, быў стары, падслепаваты свяшчэннiк, якi дажываў свой век у нашай плябанii, але чаму першы, ён быў адзiны, а мяне, у яго апавяданнi мяне здзiвiлi не гэты горад, вычасаны з солi, i не яго белыя сцены пад задушлiвым сонцам, не, мяне здзiвiла жорсткасць яго жыхароў, дзiкуноў, што жылi ў гэтым горадзе, закрытым усякаму прышламу, толькi адзiн, адзiны з усiх, хто спрабаваў трапiць сюды, адзiн здолеў расказаць, што ён убачыў. Яны спiсяжылi яго пугай i выгналi ў пустэльню, насыпаўшы солi на раны i ў рот, ён сустрэўся з качэўнiкамi, якiя, нечакана, паставiлiся да яго спагадна, i гэта была ўдача, а я, з той пары, я мроiў яго расказам, я марыў пра гэта спякотнае неба i пякучую соль, я хацеў убачыць гэты дом фетыша i яго рабоў; што можна было знайсцi болей варварскага, што магло яшчэ больш спакушаць? Але! Вось у чым была мая мiсiя, вось да каго я мусiў пайсцi, каб паказаць свайго бога.

Яны ўгаворвалi мяне ў семiнарыi, яны хацелi мяне адахвоцiць ад гэтай думкi - трэба пачакаць, гэта не тая краiна, куды трэба iсцi з мiсiяй, я яшчэ не выспеў для гэтага, мне трэба прайсцi адмысловую падрыхтоўку, зведаць, хто я ёсць сам, i апроч таго - мяне трэба спачатку выпрабаваць, ужо потым яны пабачаць. Але галоўнае, пакуль што - чакаць! О не! Калi iм так ужо рупiла, я быў гатовы прайсцi адмысловую падрыхтоўку i iспыты, бо яны адбывалiся ў Алжыры i адно наблiжалi мяне да месца, але што да астатняга, я ўпарта круцiў сваёй тупой галавой i паўтараў заўсёды адно - пайсцi да сама бязлiтасных дзiкуноў, жыць iх жыццём, i там, у iх, у самым доме iх фетыша, паказаць iм на сваiм прыкладзе, што праўда майго бога - наймагутнейшая. Вядома, яны будуць мяне зневажаць, але знявагi мяне не палохалi, яны былi неабходныя, каб паказаць iм, дзе праўда, i тым, як я iх знясу, я падпарадкую гэтых дзiкуноў, я скару iх, як магутнае сонца. Магутнасць - вось было тое слова, што я безупынна круцiў на сваiм языку, я марыў пра абсалютную ўладу, тую ўладу, што прымушае ўкленчыць, упасцi на зямлю, якая загадвае сапернiку здацца i нарэшце прыняць тваю веру, i чым болей сапернiк сляпы, бязлiтасны, упэўнены ў сабе i непахiсны ў сваiм перакананнi, тым болей яго прызнанне сведчыць пра магутнасць таго, хто змусiў яго скарыцца. Перавярнуць у сваю веру слаўных, але крыху заблудных людзей вось што было мiзэрненькiм iдэалам нашых свяшчэннiкаў, i я пагарджаў iмi - за тое, што ў iх ёсць такая ўлада, i яны адважваюцца на такiя драбнiцы, у iх не было веры, а ў мяне - была, я хацеў быць прызнаны, нават самiмi катамi, я хацеў кiнуць iх на каленi, прымусiць закрычаць: "Божа, вось твая перамога", я хацеў адным сваiм словам панаваць над цэлым войскам драпежных злыдняў. О, я быў упэўнены, што, думаючы так, маю рацыю, я нiколi нi ў чым не быў так упэўнены, але калi ў мяне ёсць думка, калi я маю iдэю, я не выпускаю яе, i гэта мая сiла, але, мая сiла, за якую яны ўсе мяне шкадавалi!

Сонца паднялося вышэй i пачынае пячы мне лоб. Каменне вакол глуха патрэсквае, адно руля ў стрэльбы па-ранейшаму свежая - свежая, як трава на лугах, як некалi вячэрнi дождж, калi цiха варыўся суп, i яны чакалi мяне, мае бацька i мацi, яны часам усмiхалiся мне, i я iх любiў, напэўна. Але з гэтым кончана, спякотнае мроiва падымаецца над сцяжынай, хадзi ж, мiсiянер, хадзi, я чакаю цябе, я ведаю, чым адказаць на тваё пасланне, мае новыя настаўнiкi навучылi мяне, i я знаю, яны маюць рацыю, трэба звесцi рахункi з любоўю. Калi я ўцёк з семiнарыi, у Алжыры, я ўяўляў iх iначай, гэтых варвараў, адно толькi было праўдаю ў маiх марах, яны злыя. Я ўкраў грошы ў манастырскага скарбнiка, скiнуў расу, перасек Атлас, высокiя пляскатыя ўзгор'i i пустэльню, шафёр транссахарскага аўтобуса смяяўся з мяне: "Не хадзi туды", - ён таксама, ды што на ўсiх iх найшло, а потым былi пясчаныя хвалi, сотнi кiламетраў, уздыбленыя, яны насоўвалiся i адступалi пад подыхам ветру, i потым - зноў гара, уся ў чорных спiчастых пiках з завостраным, нiбыта сталёвым грэбенем, а далей спатрэбiўся павадыр, трэба было прабiцца скрозь гэты бясконцы акiян з бурага камення, якi выў ад спёкi, апаляў тысячамi вогненных люстраных асколкаў, трэба было выйсцi да гэтага месца, гэтай мяжы памiж землямi чорных i белай краiнай, дзе высiцца салявы горад. А грошы, тыя грошы ў мяне ўкраў павадыр, наiўны, як заўсёды наiўны, я яму iх тады паказаў, i ён збiў мяне i пакiнуў на гэтай сцяжыне, вось тут, якраз непадалёк ад гэтага месца: "Псюк, вось тая дарога, у мяне ўсё-такi ёсць нейкi гонар, iдзi ж, iдзi туды, яны навучаць цябе", - i яны мяне навучылi, о, праўда, яны, як гэтае сонца, што палiць бясконца i не згасае нiколi, хiба што ўначы, яно палiць заўсёды, люта i пыхлiва, яго пякучыя дзiды ляцяць адусюль, вылятаюць раптам з зямлi, о, схавацца, схавацца, хутчэй схавацца, пад гэтай высокай скалой, пакуль яшчэ ўсё не паплыло ў спякотным мроiве.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Альбер Камю

Альбер Камю - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Альбер Камю - Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.