» » » » Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)


Авторские права

Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Вясковы лекар (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Вясковы лекар (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Вясковы лекар (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Кафка Франц

Вясковы лекар (на белорусском языке)

Франц Кафка

Вясковы лекар

Пераклад: Лявон Баршчэўскi

Я зусiм збянтэжыўся: пiльна, вельмi пiльна трэба было ехаць, цяжкахворы чалавек чакаў мяне ў вёсцы за дзесяць мiляў адсюль, непраглядная завiруха поўнiла ўсю вялiкую прастору памiж iм i мною; у мяне была каламажка, лёгкая, з вялiзнымi коламi - якраз тое, што трэба на нашыя вясковыя дарогi. Загорнуты ў футра, трымаючы ў руцэ сумку з iнструментам, я стаяў каля хаты, гатовы ехаць; вось толькi конь быў патрэбны, патрэбны быў конь. Раней у мяне быў свой, ды ён здох учора ўначы, бо ператамiўся гэтаю сцюдзёнаю зiмой, i мая пакаёўка, маладая дзяўчына, лётала цяпер па вёсцы, каб дзе знайсцi каня; толькi спадзявацца нам не было на што; я ведаў гэта i стаяў проста так, без нiякай мэты; гурба снегу вакол мяне ўсё вышэла i вышэла, а я - усё больш нерухомеў. Замiгцеў лiхтар: каля веснiчак з'явiлася дзяўчына; адна, вядома: хто гэткаю парою дасць свайго каня? Я зноў прайшоўся сюды-туды па двары; я не бачыў нiякага выйсця i, пакутуючы душою, пхнуў пашчапаныя дзверы старога i даўно ўжо апусцелага хлеўчука. Дзверы адчынiлiся, загайдалiся на завесах узад-уперад; з-за iх патыхнула цяплом i пахам, падобным да конскага. У хлеўчуку на тоўстым дроце загушкалася цьмяная лямпачка. Адкрыты, з блакiтнымi вачыма твар чалавека, скурчанага пад мастком, узнiк перада мною. "Вам запрэгчы?" спытаўся ён, выпаўзаючы з хлява на карачках. Я не ведаў, што сказаць, i толькi нахiлiўся нiзка, каб паглядзець, што яшчэ там, усярэдзiне. Поруч ужо стаяла мая пакаёўка. "Няведама што яшчэ можна знайсцi ў сябе каля хаты", - сказала яна, i мы абое засмяялiся. "Гэй, браток! Гэй, сястрычка!" - крыкнуў мужчына i два канi, дзве дужыя крутабокiя жывёлiны, адна за адной - капыты ў адзiн рад, галовы схiленыя, нiбы ў вярблюдаў, - вокамгненна ўзнiклi ў дзвярах, запаўняючы сабою ўсё проймiшча. А праз якую хвiлю яны ўжо стаялi на двары, выпрастаныя, на высокiх зграбных нагах; ад целаў iшла густая пара. "Памажы яму", - сказаў я дзяўчыне, i тая паслухмяна заспяшалася па збрую. Але толькi яна падышла да стайнiка, як ён, схапiўшы яе за плечы, рэзка прыцягнуў твар дзяўчыны да свайго. Ускрыкнуўшы, яна адбягаецца да мяне - на шчацэ ў яе двума чырвонымi радкамi адбiлiся стайнiкавы зубы. "Ах ты, свалата! - крычу я раз'юшана. - Што, пугi захацеў?" Ды тут жа, схамянуўшыся, думаю: гэта ж чужы чалавек, я нават не ведаю, скуль ён узяўся, дый сам, без прынукi, дапамагае мне ў тым, у чым адмовiлi iншыя. Быццам адгадаўшы, пра што я думаю, ён зусiм не сярдуе на мяне за маю лаянку i, усё яшчэ завiхаючыся каля коней, толькi адзiн раз паварочваецца да мяне - каб сказаць: "Сядайце!" I напраўду: я бачу, што ўсё ўжо гатова. "Такiмi зграбнымi коньмi я нi разу яшчэ не ездзiў", мiльгае ў галаве думка, i я з радасцю саджуся ў каламажку. "Толькi кiраваць буду я: ты ж не ведаеш дарогi, - кажу я стайнiку. "Ну, вядома ж, - адказвае ён, - я i не збiраюся ехаць з вамi. Я застаюся з Розай". - "Не! Нiзашто!" крычыць дзяўчына i, ясна прадчуваючы непазбежнае, бяжыць у хату; я чую, як бразгае дзвярная клямка, бачу, як яна спачатку ў сенцах, а пасля па чарзе ў кожным пакоi тушыць святло - каб яе немагчыма было знайсцi. "Ты паедзеш са мною, - кажу я стайнiку, - альбо я нiкуды не паеду, хоць i трэба вельмi. Мне б i ў галаву не прыйшло плацiць за коней, аддаўшы ў твае рукi дзяўчыну". - "Ну! Пайшлi!" - крычыць ён, б'е ў далонi, i каламажка ляцiць з месца, нiбы маленькая трэска, што трапiла ў iмклiвы паток. Я паспяваю яшчэ пачуць, як паддаюцца, а потым ламаюцца ад стайнiкавых удараў дзверы ў хаце; пасля мае вочы i вушы запаўняе шоргат, якi няўмольна роўна ўваходзiць у маю прытомнасць... Але i гэта доўжыцца толькi нейкае iмгненне, бо - як быццам хата хворага стаiць адразу ж за маёю - я тут жа апынаюся каля яго двара: спынiлiся мае конi, завiруха сцiшылася, усё залiта маладзiковым святлом; бацькi хворага выбягаюць з хаты да мяне, за iмi - яго сястра; мала што не на руках мяне выносяць з каламажкi; я не разбiраю iхняй бязладнай гамонкi... у пакоi хворага зусiм няма чым дыхаць: ад закуранай печы цягне дымам; хочацца адчынiць акно, але напачатку трэба агледзець хворага. Выпетраны, без знакаў гарачкi, нi халодны, нi цёплы, з пустымi вачыма, без кашулi, хлопчык зылазiць з-пад пуховае коўдры, вiсне ў мяне на шыi, шэпча мне ў вуха: "Доктар, дайце мне памерцi!" Я азiраюся: нiхто нiчога не ўчуў; бацькi стаяць, моўчкi нахiлiўшы галовы, i чакаюць, якi будзе мой прысуд; сястра падносiць зэдлiк, каб пакласцi маю сумку. Я адкрываю яе, шукаю патрэбныя прылады; хлопчык з пасцелi цягнецца рукамi, iмкнучыся намацаць мяне i нагадаць яшчэ раз пра сваю просьбу. Я бяру пiнцэт, разглядаю яго каля свечкi i - зноў кладу ў сумку. "Вядома ж, прыходзiць мне ў галаву злацешная думка, - у такiх выпадках дапамагаюць багi: падсылаюць каня, якога бракавала; а каб хутчэй было, даюць яшчэ i другога i каб было ўжо напоўнiцу - дадаюць да iх стайнiка..." Цяпер толькi раптам зноў у памяцi ўзнiкае Роза: што рабiць? Як яе ўратаваць, як вырваць яе з чужынцавых рук - калi я вось тут, за дзесяць мiляў ад яе, i ў мяне неўтаймоўныя конi? Гэтыя конi, што вунь ужо неяк паадвязвалiся i цяпер няведама як адчыняюць з вулiцы вокны, лезуць галовамi ў хату i - не зважаючы на лямант хлопцавых бацькоў i сястры - уважлiва разглядаюць яго. "Зараз жа ехаць назад!" - мiльгае ў галаве новая думка, быццам гэта конi заклiкаюць мяне ехаць адсюль; але я моўчкi падпарадкоўваюся, калi сястра хворага, думаючы, што я ледзь не самлеў у горача напаленай хаце, сцягвае футра з маiх плячэй. Перада мною ставяць шклянку з гарэлкай, стары ляпае мне па плячы: самаахвярнасць ягонага ўлюбёнага дзiцяцi апраўдвае гэтае панiбрацтва. Я хiтаю галавою: у вузкiм коле iнтэлекту старога мне б зрабiлася млосна, толькi з-за гэтага я адмаўляюся выпiць. Мацi, стоячы каля ложка хворага, падае мне знак, каб я падышоў да яго; я раблю гэта i ў той момант, калi адзiн конь, задраўшы голаў угару, пачынае гiгатаць, прыкладваю вуха да хлопцавых грудзей, i яму робiцца непамысна ад дотыку маёй мокрай барады. Пацвярджаецца тое, што я ўжо i так ведаў: хлопчык здаровы, трохi iшла кроў (клапатлiвая мацi перапаiла кавай), але хлопчык здаровы, i найлепей было б даць яму добрага кухталя ды прагнаць з пасцелi. Але я не той чалавек, што iмкнецца палепшыць свет; таму нiчога не кажу. Акруга плацiць мне грошы, i я выконваю свае абавязкi дарэшты - пакуль яно не бывае аж занадта. Хоць зарабляю небагата, але заўсёды гатовы шчодра памагаць беднаму люду. Вось толькi яшчэ мушу патурбавацца пра Розу - тады няхай хлопчык мае рацыю, i я схачу памерцi. Чаго трэба мне тут, гэтай бясконцай сцюдзенай зiмою? Мой конь здох, i ў вёсцы няма нiкога, хто б пазычыў мне свайго. Я мусiў узяць коней з хлеўчука; каб гэта выпадкам былi не конi, я б запрог свiней! Во яно як! Я падмiргваю хлопчыкавым бацькам. Яны ж нi пра што не ведаюць, а каб сказаў iм дык яны б i не паверылi. Прапiсваць лекi няцяжка, куды цяжэй знайсцi паразуменне з людзьмi. Мне больш няма чаго рабiць у гэтай хаце; мяне зноў патурбавалi без патрэбы; з гэтым я звыкся: уся акруга катуе мяне з дапамогай майго прыдзвернага званочка; але каб гэтым разам яшчэ аддаць Розу - ладную дзяўчыну, якая колькi ўжо год, амаль незаўважаная мною, жыла ў маёй хаце гэтая ахвяра занадта вялiкая; мне трэба нейкiм чынам прымудрыцца ўпарадкаваць усё гэта ў сваёй галаве, каб не абурыцца ўголас на гэтую сялянскую сям'ю, якая, калi б нават хацела, не здолела б вярнуць мне Розу. Ды калi я закрываю сумку i прашу падаць мне футра, яны ўсе стаяць i маўчаць: бацька, абнюхваючы парожнюю шклянку, мацi з выразам вiдавочнай расчараванасцi мною (а чаго народ ад нас чакае?) прыкусвае губу, слёзы стаяць у яе ўваччу, сястра ж перабiрае ў руках скрываўлены ручнiк - вось тады я неяк ужо адчуваю сябе гатовым пры пэўных умовах пацвердзiць, што хлопчык, магчыма, i праўда хворы. Я зноў падыходжу да яго; ён усмiхаецца - як быццам я даў яму моцнага зелля - ах! зноў загiгаталi мае конi: вiдаць, згодна з найвышэйшай воляй, гэта павiнна палегчыць мне аглядаць хлапчука - i тут я выразна бачу: ён i сапраўды хворы. На правым сцягне адкрылася рана - вялiкая, з добрую талерку, ружовая, з рознымi адценнямi, цёмная ўсярэдзiне, святлейшая па краях, уся дробна-крупчастая, з неаднолькава густымi кровападцёкамi, адкрытая, нiбы вугальны кар'ер. Гэтак яно бачыцца зводдаль. Зблiзку - яшчэ горш. Цi можна спакойна глядзець на гэта? Чарвякi, доўгiя i тоўстыя - з мой мезенец, ружовыя самi па сабе, ды яшчэ ў крывi, курчацца ўнутры ў ране, пры святле вiдаць iх белыя галоўкi i мноства малюпасенькiх ножак. Бедны хлопча, табе ўжо нiчым не дапаможаш. Я знайшоў тваю вялiкую рану. Гэты пялёстак на баку загубiць цябе. Бацька, мацi i сястра цяпер радыя: бачаць, што я працую; сястра кажа шэптам пра гэта мацi, тая нашэптвае бацьку, а бацька - тым людзям, што на дыбачках усё iдуць у хату i, балансуючы шырока расстаўленымi рукамi, узнiкаюць у месяцавым святле, што лiецца праз адчыненыя дзверы. "Ты выратуеш мяне?" пытаецца хлопчык, сiлячыся не заплакаць. Жывы боль у ране зусiм асляпiў яго. Такiя вось тутэйшыя людзi. Заўсёды патрабуюць ад лекара немагчымага. Старую веру яны даўно страцiлi; пастар сядзiць дома, перабiрае адно за адным свае ўбраннi, а доктар павiнен рабiць усё сваёй далiкатнаю рукой хiрурга. Ды цяпер... як хочаце: я сам не напрошваўся; калi мяне выкарыстоўваюць дзеля святой мэты, я не адпiраюся: чаго ж хацеў я, стары вясковы лекар, у якога ўкралi дзяўчыну-пакаёўку! А яны вунь усе збiраюцца тут: бацька, мацi, сястра, старэйшыя вясковай абшчыны; яны распранаюць, сцягваюць адзежу з мяне; школьны хор на чале з настаўнiкам стаў ланцугом каля хаты i спявае вельмi простую мелодыю з такiмi словамi:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Вясковы лекар (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Вясковы лекар (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Франц Кафка

Франц Кафка - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Вясковы лекар (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.