» » » » С Юстапчик - Каханы горад (на белорусском языке)


Авторские права

С Юстапчик - Каханы горад (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "С Юстапчик - Каханы горад (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Каханы горад (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Каханы горад (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Каханы горад (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Юстапчик С (Адамович Антон)

Каханы горад (на белорусском языке)

С.Юстапчык

(Антон Адамовiч)

Каханы горад

(Завязка раману)

АД АЎТАРА

"Каханы горад" напiсаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напiсаньня яго былi ўражаньнi ад дэманстрацыйнага, "сьвяточнага", але барбарска-бязьлiтаснага бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякiх ваенных аб'ектаў Менску саветамi ў ноч на 1 траўня 1943 г. Туга па "каханым горадзе" на прымусовым выгнаньнi ў Нямеччыне дала апошнi повад, штуршок. Аднак, "Каханы горад" нараджаўся, вiдаць, пад нешчасьлiваю зоркаю. Менская "Беларуская газэта", куды ён найперш быў пасланы ў канцы 1943 г., нiяк не магла адважыцца надрукаваць яго. Прапанавалiся аўтару розныя зьмены з гледзiшча на цэнзуру цi, праўдзiвей i дакладней, на страх магчымае цэнзуры. Зьмены былi для аўтара няпрыемлiмыя, бо зусiм выялаўлялi рэч. У марудным лiставаньнi Нямеччына-Менск, лiставаньнi-таргаваньнi сплываў час i, нарэшце, пры пасьпешным эвакуяваньнi зь Менску перад савецкiм наступам большую частку рукапiсу рэдактары зусiм згубiлi. Аўтар аднак не ўтаймоўваўся, аднавiў усё зноў iз шчасьлiвым выпадкам захаваных чарнавiкоў, ды пачаў нанова стукацца ў рэдакцыйныя дзьверы, гэтым разам ужо да бэрлiнскае "Ранiцы". Але й тут удалося прымайстраваць рукапiс толькi ў "Беларускiм Работнiку", адмысловай газэце для "остаў", прыбудоўцы да "Ранiцы". Там, быццам-бы, з цэнзурай было лягчэй. Тут "Каханы горад" i быў надрукаваны ўпяршыню ўвосень 1944 г.

"Каханы горад" спачатку быў задуманы й выкананы, як апрычонае закончанае апавяданьне-навэля. Аднак, пры аднаўленьнi яго другi раз паўстала думка разглядаць рэч, як завязку раману, што й было выказана ў зацемцы ў канцы друкаванага ў "Беларускiм Работнiку" тэксту. Думкi гэтае аўтар ня кiдае й цяпер, чаму ў цяперашнiм выданьнi "Каханы горад" мае падзагаловак "Завязка раману". Тэкст гэтага выданьня, дарэчы, апрача дробных стылiстычных паправак i аднаўленьня некаторых невялiчкiх пропускаў паходжаньня чыста друкарскага (а мо й прымiтыўнага, казаў той, прэвэнцыйна-цэнзурнага, "на ўсякi выпадак") - нiчым iстотна ня розьнiцца ад тэксту 1943 г.

Яшчэ, разгаварыўшыся, аўтар хоча сказаць, што ў гэтай, як i ў ранейшых сваiх спробах ("Усяночная", "Трывога") ён карыстаўся, мiж iншага, адным з найулюблёнейшых мэтадаў нябожчыка З.Бядулi, якiм напiсаныя ягоныя "Салавей" i "Язэп Крушынскi" i якi ўзвышэнскi крытык Адам Бабарэка сваiм часам вельмi трапна назваў быў "мэтадам натураграфiчнага зашыфроўваньня". Мэтад гэты, вынайдзены ў вабставiнах савецкага гвалту над свабодаю друку, быў вельмi зручны й пад зусiм такiм самым у прынцыпе таталiтарным цiскам нямецка-гiтлераўскiм. Лёгка было зашыфроўваць сьпiсваных проста з натуры гэрояў "гэрэнфольку" пад зусiм iдэнтычных iм псыхалёгiчна камунiстых, "актывiстых", камiсараў (у "Каханым горадзе", мiж iншага, такая эпiзадычная фiгура "Макрыцы", пад якой зашыфраваны, як "натуршчык", ведамы сваiм часам у Менску "ляйтар" усяе "культуры й асьветы" у "Генэральным Камiсарыяце Беларусi", зьнямчэлы Паляк Сiвiца). "Натуршчыкамi" аўтаравымi былi й некаторыя прэтэндэнты на нашых нацыянальных дзеячоў (у "Каханым горадзе" такi "Качка", а таксама, крыху больш толькi зборны, Вiктар Лабунiч). Нельга сказаць аднак, каб усе пэрсанажы былi пiсаныя з "натуршчыкаў" (прыкл., "жанчына ў чорным" у "Каханым горадзе"). Бальшыня "натуршчыкаў" аўтаравых жывець i цяпер, аўтар навет мог-бы прысьвяцiць iм сваю гэтую пiсанiну, як невялiчкае, ды мо не такое ўжо крывое (хiба што - "крывiцкае") люстэрка.

01.04.1948, Баварыя

Таварыш пройдзе ўсе баi i войны

Бяз кроплi сну, бяз званьня цiшынi.

Каханы горад можа спаць спакойна

I роiць сны, i зелянець сярод вясны.

З папулярнай савецкай песьнi

I

- Эскадрыльля, таварашы, атрымала хоць i нескладанае, але вельмi пачэснае заданьне. Кажу "нескладанае", бо, ў тых пунктах, якiя вы мусiце пакрыць сяньня, няма, шчыра кажучы, нiякiх паважных ваенных аб'ектаў. Няма таму й нiякай ворагавай абароны, аб гэтым у нас пэўныя весткi. Але, мушу падчыркнуць яшчэ раз, заданьне надзвычай пачэснае, бо вы павiнны будзеце, напярэдаднi нашага вялiкага травенскага сьвята i недалёкага, яшчэ большага, вялiзманага наступу, прадэманстраваць узрост моцы й магутнасьцi сталiнскай авiяцыi, i гэта - у закiнутых куткох абшараў, часова занятых ворагам. Думаю, усё ясна? Камандзеры зьвязаў атрымаюць "пуцёўкi".

Камандзеры зьвязаў, ня хочучы, але падалiся ўжо былi да камэскадрыльлi, якi праказаў сваю невялiчкую прамову без асаблiвага энтузiязму й ахвоты навет. Усе яны - i камандзер i каманда - манiлiся яшчэ гэтага вечару, паводля iхнага тэхнiчнага выразу, "даць старт у сьвята". Дык вымушаная адмена гэнага не магла iх цешыць. Заданьнi-ж, i "пачэсныя" i непачэсныя, i "складаныя" i "нескладаныя", абрыдлi ўжо ажнадта, як i сама вайна.

Але раздаваньне "пуцёвак" яшчэ прыпынiў камiсар эскадрыльлi, маленькi, вяртлясты таварыш Цэнцыпер, якi вырас як iз-пад зямлi каля камандзера, шапянуў яму пару слоўцаў i загадным гэстам рукi прапанаваў усiм iзноў сесьцi. Вiдаць, не задаволiла яго камандзерава "ўсё ясна", i ён уважаў за канечнае яшчэ раз "разьясьнiць", фактычна-ж - распляскаць, размазаць i распэцкаць агульна-ведамыя ўсiм рэчы. Усе селi зь яшчэ большым рашчараваньнем, бо кажны добра знаў наперад, што скажа i што можа наагул сказаць камiсар, i ведаў, што ў кароткiм часе гэтая казань анiяк не ўкладзецца...

Абрыджэньне павялiчвалася яшчэ й тым, што т. Цэнцыпэра ўсе страшэнна ня любiлi, зрэшты, пры ўзаемнасьцi зь ягонага боку. Першы рызыкант i востраслоў эскадрыльлi, пракiдкi й спрытны Юрка Галушка знайшоў для яго трапную прыкладку - "Макрыца". Хоць i вынайдзеная, сказаць-бы, фiлёлёгiчным шляхом (Юрка ў камiсаравым "iмi-войчасьцьве" - Марка Iсакавiч - замянiў "Iсака" на больш аўтэнтычнага "Iцу", а з "Маркi Iцавiча" ужо, як казаў ён, "чыста-матэматычным спосабам перастаўленьня й скарачэньня" атрымалася "Макрыца") - мянушка гэтая як нельга лепш прылягала да такога, запраўды, як-бы наскрозь мокрага, склiзкога, наагул страшэнна плюгавага стварэньня, з аблiччам спрэс у чырвоных плямах, таксама наводля нейкiх мокрых лiшаёў. Дык сьцiха й мiжсобку камiсара iнакш i ня звалi.

- Мы, слаўныя сталiнскiя сакалы, звыклi не баяцца нiякiх высачыняў i далячыняў, - здалёку, урачыста-ўзьнёсла пачаў сваю рацэю т. Цэнцыпэр. Хто слухаў, ня мог адразу, хоць сам сабе, нутрана ня ўсьмiхнуцца ўсёй мiжвольнай самагiронii гэтага "мы". Бо агульна ведама было, што сам "Макрыца" анiразу ў жыцьцi не адважыўся ўзьняцца на якую-небудзь "высачыню" ў паветра, уважаючы, вiдаць, за бесьпячнейшае перасоўвацца па цьвёрдай зямлi. Колькi нi прапанаваў яму той-жа Юрка "павазiць па эмпiрэях" - праўда, не без патаёмнага намеру добра пабоўтаць камiсаравы вантробы ў розных паветраных "бочках" i iншых фокусах, на якiя быў мэт, - "слаўны сакол" заўсёды строга адгаворваўся недапушчальнасьцяй выдаткаваць ваенна-важныя матар'ялы, бэнзыну й iншае, "дзеля асабiстае прыемасьцi адзiнкi, хоць-бы сабе й камiсара", як казаў ён. "Паказаў-бы я табе "асабiстую прыемнасьць", - зазначыў быў тады сябром Юрка, завяршаючы свой асуд горкаўскiм "роджаны поўзаць - лётаць ня можа". "Пэўна-ж, макрыца", - згаджалiся тыя.

Але цяпер бадай усе былi занятыя ня слуханьнем знаёмае наперад нуднае прамовы, а назiраньнем даволi камiчнага здарэньня. Сваiм звычаем, "бязупынна выдзяляючы мокрадзь, адкуль толькi можна", паводля Юркавага азначэньня, "Макрыца" адразу аплёваў блiжэйшых да сябе слўхачоў. I найбольшы пырск сьлiны прыпаў якраз на нос камандзеру першага зьвязу, Юркаваму земляку й беспасярэдняму начальнiку Вiктару Лабунiчу. Той сядзеў насупраць камiсара, як заўсёды, мёртва ўталопiўшыся ў яго сваймi круглымi вачыма. Гэта быў "Макрыцын" улюбленец, якi разам зь iм падзяляў усiхную нялюбасьць i няпрыхiльнасьць ды зусiм заслужана (праўда, завочы), абзываўся i кар'ерыстым, i "самасуем", i "вылупенцам". Цяпер усе сачылi, як Лабунiч удае, быццам ён так пранiкла й захоплена слухае прамову, што зусiм не спасьцерагае нечага там у сябе на носе, хоць усiм добра вiдаць, як ён змагаецца з тым, каб ня скрывiцца, ато й цi ня чхнуць. Абцерцi-ж плювацiньне Вiктар ня важыцца. Праўда, адразу ён быў i памкнуўся ў кiшэню па насатку, але тут-жа адумаўся, баючыся, каб як мо не абразiць гэтым свайго патрона. Назiраньне такiх "перажываньняў публiчна аплёванага", як схарактарызаваў пасьля Юрка, узьняло крыху агульны настрой, якi дасягнуў нарэшце свайго кульмiнацыйнага пункту, калi гэройскi Галушка цiхенька, на пальчыках падкацiўся да Лабунiча й асьцярожна, але спраўна махнуўшы хустачкай, зьбiў зь ягонага носу камiсаравы пырскi, чаго апырсканы, зноў-жа, быццам-бы не спасьцярог. "Зарабiў толькi ад Макрыцы тры грошы за дэманстрацыю, але што ён мне - на хвост солi насыпе?" - шапнуў на вуха сябру рызыкант, зьвярнуўшыся на месца. На гэтым аднак прыемная забава глядачоў мусiла спынiцца, i хоцькi-ня-хоцькi давялося прыслухацца да прамовы.

А прамоўца тымчасам разьвiваў якраз сваю ўлюблёную тэму "бязжаласнасьцi гэтай неадымнай якасьцi кажнага партыйнага й непартыйнага бальшавiка".


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Каханы горад (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Каханы горад (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора С Юстапчик

С Юстапчик - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "С Юстапчик - Каханы горад (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Каханы горад (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.