» » » » Алесь Аркуш - Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)


Авторские права

Алесь Аркуш - Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Аркуш - Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Аркуш Алесь

Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)

Алесь Аркуш

Ён яшчэ вернецца

У сярэдзiне 1980-х я меў тры любiмыя беларускiя кнiгi: "Вандроўнiк" Леанiда Дранько-Майсюка, "Сурма" Алега Мiнкiна i "Добры дзень, мая шыпшына" Уладзiмiра Арлова. У той час я быў студэнтам наргасу i рабiў першыя крокi ў лiтаратуры. Са свайго чытацкага захапленьня я не зьбiраўся ствараць таямнiцы i паўсюль прапагандаваў любiмыя кнiгi i iх аўтараў. Прапаганду зьдзяйсьняў трыма мэтадамi: 1) наладжваньнем калектыўных чытаньняў у студэнцкiм iнтэрнаце; 2) арганiзацыяй сустрэчаў з маладымi пiсьменьнiкамi; 3) напiсаньнем рэцэнзiй на любiмыя кнiгi для iнстытуцкай газэты "Экономист". Рабiць гэта было складана i няўдзячна. Усе мае "прамацыйныя" спробы не дасягалi патрэбнага вынiку. На сустрэчы прыходзiлi ня больш за 10-15 студэнтаў, пераважна дзяўчаты з маёй групы, а на калектыўных чытаньнях той-сёй засынаў на другой-трэцяй старонцы. Да таго ж, праводзячы сваю прапагандысцкую кампанiю i друкуючы свае вершы ў iнстытуцкай газэце, я набыў сур'ёзных iдэалягiчных апанэнтаў - каманду КВЗ з фiнансавага факультэту, якую ўзначальваў Жэня Краўцоў (будучы кiраўнiк "Мiнсккомплексбанку" i стваральнiк тэлеперадачы "Банка комиксов"). "Краўцоўцы" абралi мяне мiшэньню для сваiх "кавээнаўскiх" жартаў, нават стварылi адмысловы вусны часопiс "Антикозик" (на той час Алеся Аркуша яшчэ не iснавала). "Краўцовец" Андрэй Важнiк праз знаёмых на перадапошнiм курсе перадаў мне на памяць свой верш пад назваю "Александру Козику (карандашный вариант)". Зьдзiвiлi такiя радкi:

Прости за то, что был я грешен,

Прости за едкость и за злость,

Прости за то, что так небрежно

Кусал твои усищи строк.

Было гэта прабачэньнем цi чарговым жартам - засталося для мяне невядомым. Успамiнаю гэтыя студэнцкiя гiсторыi, каб нагадаць (цi не сабе самому?) той час, акунуцца ў яго.

На сустрэчу з чытачамi ў наргас прыходзiлi Леанiд Дранько-Майсюк (дарэчы, ён пакiнуў тады на "Вандроўнiку" наступны аўтограф: "Дарагi Саша! Мне здаецца, што народная гаспадарка - гэта таксама паэзiя"), Адам Глёбус, Анатоль Сыс, Уладзiмiр Сiўчыкаў. Запрасiць Уладзiмiра Арлова не выпадала. Той жыў у далёкiм паўночным Наваполацку. Таму я сам быў вымушаны па заканчэньнi ВНУ браць разьмеркаваньне ў Наваполацак i ехаць да Арлова на дзьвiнскiя берагi. Жарт, вядома. Але ў кожным жарце ёсьць калiва праўды.

У Наваполацку я засьпеў апошнiя "зорныя" гады лiтаб'яднаньня "Крынiцы", якое пад кiраўнiцтвам Уладзiмiра Арлова працавала пры гарадзкой газэце "Химик". Падчас навучаньня ў Менску я наведваў розныя лiтаратурныя хаўрусы, таму магу праўдзiва засьведчыць - лепшага лiтаб'яданьня ў сталiцы не было. Арлоў, на пасадзе "адмiнiстратара" наваполацкага лiтаратурнага жыцьця, дэманстраваў неверагодныя здольнасьцi. Кожнае мерапрыемства, што ладзiлася пад шыльдаю "Крынiцаў", ператваралася ў нешта значнае, важкае, аўтарытэтнае - цi то выступ перад навучэнцамi ПТУ, цi то ўдзел у археалягiчных раскопах у Полацку, цi то звычайнае пасяджэньне "крынiчанаў". Бадай, на кожнае пасяджэньне прыяжджаў iншагароднi госьць, вiталi i прымалi ўсiх - ад клясыкаў беларускай лiтаратуры (Янка Брыль, Рыгор Барадулiн) да "зялёных" пачаткоўцаў з усiх куткоў Беларусi. Прыяжджалi таксама мастакi, рэжысэры тэатру, акторы, навукоўцы, гiсторыкi i г.д. Карацей, культурнае жыцьцё ў горадзе бруiла шчодрай, нястомнай крынiцай. Пашчасьцiла мне i з часам. У Наваполацак я патрапiў у самы вясёлы, аптымiстычны i спрыяльны для творчасьцi пэрыяд пачатак перабудовы, калi кантроль з боку КДБ за нацыянальна-культурным жыцьцём у рэспублiцы пачаў слабець. Сяржук Сокалаў-Воюш вольна сьпяваў свае касiнерскiя песьнi па школах i працоўных калектывах. На галоўнай плошчы горада наладжвалiся шматлюдныя палiтычныя i экалягiчныя мiтынгi. А створаны ў Наваполацку перадвыбарчы блёк "Дэмакратычны форум" атрымлiваў перамогу за перамогай ("крынiчанiн" Лявон Баршчэўскi нават выйграў парлямэнцкiя выбары). Уладзiмiр Арлоў пасьпяваў паўсюль i ўсё больш ператвараўся ў грамадзкага дзеяча. Памятаю, як у лiстападзе 1988 году ў наваполацкай краме "Дом кнiгi" была наладжана прэзэнтацыя другога зборнiку прозу Арлова "Дзень, калi ўпала страла". Вёў прэзэнтацыю Навум Гальпяровiч. Як прынята на такiх мерапрыемствах, вядучы прадставiў аўтара, некалькi слоў сказаў пра новую кнiгу i даў слова герою сустрэчы. Нечакана для вядучага (зразумела, i для слухачоў) Арлоў у сваiм эмацыянальным выступленьнi амаль не крануў тэму лiтаратуры пiсьменьнiк пачаў распавядаць пра ўтварэньне ў Менску "Мартыралёгу Беларусi" i заснаваньне Народнага фронту... Ня ведаю, цi паўстаў пасьля той прэзэнтацыi якi-небудзь скандал, але розгалас у горадзе стаяў. Сваю другую кнiгу Арлоў мне падпiсаў наступным чынам: "Тацяне, Алесю i Антону ў трывожную восень 1988 г. з вераю i надзеяй, што Беларусь будзе жыць". Майму Антосю на той час было ўсяго 10 дзён.

Мне цяжка дакладна вызначыць, якiм чынам адбiвалася грамадзкая дзейнасьць Арлова на яго творчасьцi. Але, вiдавочна, уплыў быў моцны. Нехта сьцвярджае (напрыклад, Глёбус), што грамадзка-палiтычнае адбiлася на творчасьцi празаiка адмоўна. Iншыя кажуць адваротнае: маўляў, грамадзкае сталася для пiсьменьнiка творчым палiвам, своеасаблiвым каталiзатарам. Пакiнем гэтае пытаньне лiтаратуразнаўцам.

Напрыканцы 1980-х Арлоў канчаткова вырашыў перабрацца ў эпiцэнтар культурнага i палiтычнага жыцьця Беларусi - у Менск. Спачатку ён зьехаў адзiн, а калi вырашылася пытаньне з жытлом, забраў сям'ю. 8 лютага 1990 году ў наваполацкай кватэры пiсьменьнiка адбыўся вечар-праводзiны Арловых у сталiцу. Сабраўся ўвесь прыдзьвiнскi бамонд. З гэтага ад'езду й пачаўся працэс культурнага заняпаду Наваполацку. Хутка стала вiдавочным, што менавiта Арлоў быў той восьсю, вакол якой круцiлася тутэйшае лiтаратурна-мастацкае жыцьцё. Замены яму не знайшлося. Неўзабаве наваполацкiя пiсьменьнiкi пачалi раз'яжджацца па ўсiм сьвеце. З творчых людзей, якiя прысутнiчалi на згаданых праводзiнах сям'i Арловых, засталiся на Полаччыне толькi я, мастачка Тацяна Козiк, журналiстка Ларыса Малашэня i пiсьменьнiца Iрына Жарнасек. Вiнцэсь Мудроў на той час знаходзiўся на расейскай Поўначы, куды зьехаў па ўласным жаданьнi разам з Алегам Мiнкiным у заробкi.

У Менску Арлоў тварыў гэтак жа апантана й працавiта i пасьпяваў паўсюль. Таму сталася нечаканасьцю, калi праз пару гадоў пiсьменьнiк iмклiва адышоў ад актыўных заняткаў палiтыкай. Сваё рашэньне ён патлумачыў наступным чынам: прыйшоў час выбiраць - або палiтыка, або лiтаратура. Лiтаратура перамагла. Але ненадоўга. Неўзабаве ўмяшалася муза Клiо. Ад гiстарычнай белетрыстыкi пiсьменьнiк пераходзiць да асьветнiцкiх артыкулаў. Арлоў робiцца галоўным папулярызатарам айчыннай гiсторыi.

Апошнi зборнiк прозы Арлова "Рэквiем для бензапiлы" пабачыў сьвет у 1998 годзе. Пасьля яго выходзiлi выключна кнiгi па гiсторыi. Мне, прынамсi, тое ня вельмi падабаецца. Добрых гiсторыкаў у Беларусi, дзякуй Богу, цяпер хапае. Горш з пiсьменьнiкамi. Камусьцi ў наргасе зноў цяжка прапагандаваць беларускую лiтаратуру.

А мне па-ранейшаму падабаецца першы, як аўтар яго называе, вучнёўскi зборнiк "Добры дзень, мая шыпшына". Або я непапраўны рамантык, або застаўся ў тым часе, калi ў iнтэрнацкiм стэдэнцкiм пакоi натхнёна чытаў аднакурсьнiкам шчымлiвае арлоўскае апавяданьне "Трое над Атлантыдай".

2001 г.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Аркуш

Алесь Аркуш - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Аркуш - Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.