» » » » Тарас Ходкевич - Неспакой (на белорусском языке)


Авторские права

Тарас Ходкевич - Неспакой (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Тарас Ходкевич - Неспакой (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Неспакой (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Неспакой (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Неспакой (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Ходкевич Тарас

Неспакой (на белорусском языке)

Тарас Хадкевiч

Неспакой

Як слаўна красавiцкiм вечарам стаяць на развiлку палявых дарог i любавацца з узгорка неабдымным прасторам! Захад сонца накладвае пурпуровыя фарбы на край лесу, што цямнее на небасхiле. Палi разлеглiся карычневымi прастакутнiкамi раллi, бледна-жоўтымi плямамi ржышча, зеленаватымi прасцягамi азiмiны, i няма, здаецца, iм канца-краю.

Дзе-кольвек у канавах i ярах яшчэ ляжыць снег, але паводка ўжо адбушавала, пакiнуўшы ў нiзiнах часовыя азёры, у якiх, быццам у вялiзных люстэрках, адбiваецца ружовае неба.

Звiняць ручаi ў вячэрняй цiшынi. Кажуць, гэта вясна бразгае срэбранымi ключамi, адмыкаючы дзверы цёплым вятрам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня i нясуць з сабой неўгамонную вясновую сiлу. Скараецца перад iмi зiма, адступае ў невядомыя паўночныя далi, а наўздагон ёй iмчыцца вясёлая пераклiчка пералётных птушак, пяшчотны звон ручайкоў i шэлест маладой зеленi, што шчацiнiцца на сонечных мясцiнах.

Прасякнутае цеплынёй i пахамi адталай зямлi, паветра крыштальна чыстае, i далягляд вырысоўваецца выразна, акрэслена.

- Эх! - вырываецца з грудзей майго субяседнiка. - Шырыня якая!.. Воля!.. Аж дух зацiнае...

То Цярэшка з Зелянцоў.

Ён стаiць, шырока i моцна паставiўшы ногi, нiбы ўросшы ў зямлю, прыземiсты, шыракаплечы, у ссунутай на патылiцу салдацкай вушанцы, у паношанай зялёнай ватоўцы i ў старых салдацкiх ботах, запэцканых суглiнкам. Левая рука з пакалечанай далоняй ляжыць на сяўнi, з якой ён нядаўна рассяваў канюшыну па азiмым жыце, правай жвава размахвае ў такт сваiм словам. Водблiск сонечнага заходу асвятляе яго скуласты твар з адрастаючай бародкай - не то пасiвелай, не то проста бялявай - i вузкiмi шэрымi вачыма.

Я сустракаю Цярэшку не ўпершыню.

Заўсёды, калi заязджаю ў Зелянцы, я або бачу яго, або чую пра яго ад другiх. Ён лiчыцца ў калгасе неспакойным чалавекам, не прамiне ўмяшацца ў любую справу, сунуцца ў любы калгасны закутак. Неўзабаве пасля дэмабiлiзацыi з армii ён пры людзях на таку нанёс абразу старшынi калгаса. Пра гэты яго ўчынак гаварылi доўга i па-рознаму - адны апраўдвалi, iншыя ганiлi, а старшыня, мабыць, i цяпер тоiць у сабе крыўду на блiзкага ў мiнулым сябра, з якiм разам раслi i разам будавалi калгас.

Сам па сабе Цярэшка негаваркi, i цяпер, адчуваючы, што ён хоча нешта сказаць, я радуюся выпадку, не перабiваю яго i стараюся ўсёй сваёй iстотай выказаць увагу. Так часта бывае, што чалавек раскрывае сваю душу нечакана, пад уплывам акалiчнасцей i настрою.

- Дух зацiнае, - паўтарае ён, - ад нейкай нястрымнай радасцi. Вось iду полем, рассяваю канюшыну. Пад нагамi вiльготная глеба са свежай рунню. А навокал - прастор i цiшыня, сонца i жаўранкi, i на сэрцы так радасна, нiбыта крылы за плячыма растуць. Узняўся б на iх i абняў бы ўсю гэтую зямлю - так яна мне люба i дорага.

Твар яго павернуты да мяне, але позiрк накiраваны кудысьцi мiма, удалечыню. Я заўважаю ўсхваляванасць у яго вачах.

- А чаму? - раптам пытаецца ён. - Чаму? Таму што я вырас на ёй, яна палiта маiм потам, на ёй я збудаваў сваё жыццё перад вайной, за яе я пакутаваў чатыры гады на франтах i бачу зноў яе вольнай i неабдымнай. Вось. Не люблю, хто не разумее гэтага. Не люблю, бо ў таго няма душы, той нiчога не перажыў i не ведае цаны жыццю.

Нейкi момант Цярэшка маўчыць, як бы збiраючы словы, што адпавядалi б пачуццям, потым кажа з адценнем дакору:

- Я ведаю, табе нагаворваюць часам, што з Цярэшкам нялёгка ўжыцца, у Цярэшкi, маўляў, натура нiкудышная. Не. У душу трэба заглянуць, чалавеча. Разумееш? Я неспакойны - гэта праўда, i, можа, нават занадта гарачы, бо не магу шмат гаварыць недарэчы. Але i неспакой мой ад таго, што бачу, як iншы не ўмее цанiць шчасця. Яно даецца яму ў рукi, а ён топча яго нагамi.

Я ўважлiва сачу за бегам думак Цярэшкi i пачынаю глыбей разумець яго. Чалавек, якога многiя лiчаць дзiвакаватым, паўстае перада мной у iнакшым святле.

- Ну адляжаў я ў шпiталi, - кажа ён далей, - вылечылi мяне, дэмабiлiзаваўся. Чатыры з паловай гады не быў дома. Прыязджаю, i сэрца захлынулася радасцю: Зелянцы нашы нейкiм цудам уцалелi, жонка з дзецьмi ў хаце, хоць i нагаравалiся, не дай ты бог. У Зелянцах зноў, як i да вайны, калгас, i кiруе iм мой сусед i сябра Анцiлей - ён быў тут у вайну ў партызанах. Усюды быццам бы парадак. Анцiлей у мяне ў гасцях хвалiцца:

"Бачыш, калгас ледзь не на даваенным узроўнi, на добрым рахунку i ў раёне i ў вобласцi, перадавы, можна сказаць".

"Малайчына, - кажу яму, - iнакш i быць не можа, недарэмна мы так ладна зажылi перад вайной i ў вайну адстаялi родную зямлю i вольнае жыццё на ёй".

Адпачыў я колькi дзён ды вырашыў зiрнуць, што i як у калгасе. Зайшоў на канюшню - жаробная кабыла пала. "Як жа так?" - пытаюся. "Гэта ў нас, - кажуць, - другi выпадак". Заглянуў у свiран - там збожжа пералапачваюць, пачало гарэць у адным засеку. Гляджу далей - на полi сцiрта пшанiцы. Сунуў руку - цеплыня. Ажно горача на сэрцы стала. Нешта, думаю тут не так. Калi яшчэ iшла вайна, Анцiлей, вiдаць, працаваў з усiх сiл, а скончылася - апусцiў рукi, адпачыць захацеў. Не, думаю, так не выйдзе.

Што ты сам сказаў бы на гэта, га? - узнiмае на мяне позiрк Цярэшка. Можа, i трэба было мне гаварыць пра ўсё на праўленнi цi на сходзе, але ж завельмi крыўдна стала. Прыходжу на ток. Трашчыць малатарня. Трактар ледзь пыхкае, мала абаротаў. Пшанiца сырая i палавiна зерня ў саломе. Тут усё i ўскiпела ў мяне. "Дзе Анцiлей?" - крычу, а ён якраз i быў паблiзу. Ну, я развярнуўся з правай рукi i даў яму аплявуху ад усяго сэрца.

"Я будаваў гэты калгас, - думаю сабе, - у iм я жыццё адшукаў. Я снiў яго пад Варонежам, калi побач iрвалiся снарады. Я марыў пра яго пад Берлiнам, дабiваючы фашысцкую гадзiну. Ён мне стаў родны, бо ў iм маё шчасце, а тут, будзь ласкавы, такiя фокусы. Хто-кольвек ужо хiхiкае з-за вугла: "Ага, развал". Хiба ж можна захаваць спакой?"

- Ну, вы ўсё ж памiрылiся з Анцiлеем? - запытваю я, бачачы, што Цярэшка зноў замаўчаў.

- Як табе сказаць, - адказвае ён. - Я прабачэння не прасiў, наадварот, не прамiну сказаць яму праўду ў вочы. Аднойчы ён нават ускiпеў: "Бяры старшынства", - кажа. "Не, - кажу, - старшынi з мяне не атрымаецца, здароўе страцiў на вайне, я i так буду працаваць, а табе ў любы час скажу проста, калi што не так, бо ўсё тут наша, агульнае, кроўнае, а ты чалавек нядрэнны, толькi цябе падштурхоўваць трэба".

Сёй-той падтрымаў мяне ў гэтым, i Анцiлей як бы i перамянiўся.

Цярэшка вынiмае з кiшэнi кiсет i абрывак газеты i, прытрымлiваючы iх абрубкамi пальцаў левай рукi, другой рукой круцiць цыгарку. Сiняваты дымок неўзабаве рассейваецца ў бязветранай празрыстасцi, як лёгкае воблачка, пералiваючыся ў водсветах захаду.

За гутаркай мы i не заўважаем, як пачынае зусiм вечарэць. Край сонца даўно схаваўся за небасхiлам, i захад расплываецца ў бледна-ружовых адценнях. Цьмяная смуга засцiлае нiзiну, нiбы нейкi вялiзны цень паўзе па адхонах. Ледзь-ледзь дымяцца нагрэтыя за дзень палi, губляючы ў надыходзячых змроках рознакаляровасць афарбоўкi. Дзе-нiдзе падасць яшчэ голас жаўранак, спалоханы нечым, ды па-ранейшаму звiняць ручаi, i гэты звон у палявой цiшынi асаблiва меладычны.

- Бач ты, ужо цямнее, а мы стаiм, - спахапiўся Цярэшка. - Што значыць вясна, i ў хату не цягне... Аднак час, - дадае ён.

Мы перасякаем узгорак, i праз момант унiзе пад лесам акрэслiваюцца абрысы вёскi. Дымкi з комiнаў сплялiся ў суцэльную сiняватую паласу, i здаецца, над вёскай калышацца возера, пакiнутае, як i ў тых нiзiнах, нядаўняй паводкай. Адтуль даносiцца звонкая жаночая гаворка, хтосьцi лязгае жалезам, па падсохшай вулiцы бразгацяць калёсы. Вясновае ажыўленне адчуваецца i ў гэтых гуках, што напоўнiлi вёску.

Па дарозе нас даганяе коннiк. Параўняўшыся з намi, ён крута асаджвае каня, саскаквае на зямлю, i я пазнаю высокую i трошкi грузную постаць старшынi калгаса Анцiлея Пятровiча. Яму гадоў пад пяцьдзесят, але я, як бы ўпершыню, заўважаю сёння яго жвавасць i лёгкасць.

- А вось i ты, лёгкi на памiне, - спакойна кажа Цярэшка.

- Добры вечар, мужчыны, - прыветлiва вiтаецца старшыня i, пазнаўшы Цярэшку, па-сяброўску ляпае яго па плячы. - Што так позна з поля, Цярэнь, цi ўсё яшчэ сеяў?

- Не. Я скончыў з гадзiну таму назад i Ганку Лявонавых адправiў у вёску, а сам пайшоў полем, ды вось спаткалiся з чалавекам i загаварылiся.

- Я таксама з поля, - дабрадушна ўсмiхаецца старшыня. - Аб'ездзiў яго ўдоўж i ўпоперак. Усё абгледзеў, усё прыкiнуў. Заўтра пачнем ворыва, баранаванне.

- То добра, - задаволена кажа Цярэшка. - Канечне, пара ўжо... А я сеяць буду.

Яны абменьваюцца думкамi пра розныя гаспадарчыя справы, i я ўлаўлiваю нешта новае ў iх узаемаадносiнах, нешта агульнае, што яднае iх, акрэсленае гэтымi пагоднымi вясновымi днямi з iх новымi клопатамi.

Так, гэта мiрная вясна з яе велiчным хараством. Спакойнае i чыстае неба распасцерлася над зямлёй, густа палiтай крывёю, але не аддадзенай чужынцам. Вясновае сонца песцiць яе жыватворнай ласкай, i людскiя сэрцы поўняцца радасцю. Жывi, аднаўляй, твары! Усё ў тваiх руках. Зямля чакае тваёй працы i аддасць старыцай за клопаты аб ёй. Так асэнсоўваюцца ў мяне пачуццi, выказаныя Цярэшкам, i ён сам становiцца для мяне яшчэ больш блiзкiм.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Неспакой (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Неспакой (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Тарас Ходкевич

Тарас Ходкевич - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Тарас Ходкевич - Неспакой (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Неспакой (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.