Дэшил Хэммет - Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Хэммет Дэшил
Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
Дэшыэл Хэмет
Справа Гейтвудаў
Пераклад: Яўген Мiклашэўскi
Харвi Гейтвуд загадаў, каб мяне адразу ж правялi да яго, i ад парадных дзвярэй штаб-кватэры "Гейтвуд ламбер карпарэйшн" да прэзiдэнцкага кабiнета я дабраўся амаль за чвэрць гадзiны, раз-пораз сутыкаючыся з брамнiкамi, рассыльнымi, сакратарамi.
Калi за лiслiва сагнёным сакратаром зачынiлiся дзверы, Гейтвуд, навалiўшыся на стол i гледзячы ў мой бок, прабрахаў:
- Учора ўвечары выкралi маю дачку. Нягоднiкаў трэба знайсцi чаго б гэта нi каштавала. Я нiчога не пашкадую.
- Раскажыце пра ўсё па парадку, - папрасiў я.
Але Гейтвуд чакаў ад мяне не роспытаў, а неадкладнага пошуку злачынцаў, i я больш гадзiны выцягваў з яго тое, што думаў атрымаць за дзесяць хвiлiн.
Чырванаморды здаравiла - а важыў ён, як вiдаць, не менш чым дзвесце фунтаў, - Гейтвуд усiм сваiм магутным выглядам дэманстраваў сiлу i ўладнасць.
Здабываючы мiльёны, ён адвучыўся цырымонiцца з людзьмi, i няцяжка ўявiць, наколькi было прыемна мець з iм справу, калi да таго ён быў яшчэ i раз'юшаны.
Жалвакi на скулах пагрозлiва варушылiся, вочы налiлiся крывёю - дзiўны стан чалавечага духу, трэба сказаць. На нейкi час мне нават здалося, што Кантынентальнае дэтэктыўнае агенцтва не далiчыцца аднаго клiента: я цвёрда вырашыў адкараскацца ад гэтай справы, калi ён i далей будзе адмахвацца ад маiх пытанняў.
Але ўрэшце мне ўдалося неяк высветлiць усё, чаго я дамагаўся.
Напярэдаднi яго дачка Одры выйшла з iх дома на Клен-стрыт каля сямi гадзiн вечара, сказаўшы служанцы, што iдзе прайсцiся. Дома яна не начавала, але Гейтвуд пра гэта даведаўся толькi сёння ранiцай, калi ў кантору прыйшоў лiст.
У лiсце было сказана, што дачка Гейтвуда ўкрадзена. За яе вызваленне выкрадальнiкi патрабавалi пяцьдзесят тысяч даляраў, якiя ён павiнен быў мець пры сабе - у стодаляравых купюрах, - каб не марудзiць, калi яму паведамяць, якiм чынам i каму перадаць грошы. Як доказ, што гэта не розыгрыш, у канверт была пакладзена пасма Одрыных валасоў, пярсцёнак, якi яна звычайна не здымала з рукi, i яе кароткая запiска, у якой яна прасiла выканаць усё, што патрабуюць яе выкрадальнiкi.
Прачытаўшы лiст, Гейтвуд адразу ж патэлефанаваў дадому: высветлiлася, што Одры начаваць не прыходзiла i нiхто са служанак не бачыў яе з учарашняга вечара. Ён паведамiў пра гэта ў палiцыю, пераслаў iм лiст, а потым, падумаўшы, вырашыў звярнуцца яшчэ i ў прыватнае дэтэктыўнае агенцтва.
- А цяпер, - рыкнуў ён (да гэтага часу мне ўдалося нарэшце выцягнуць з яго ўсе патрэбныя мне звесткi i зрабiць для сябе выснову, што нi пра знаёмых дачкi, нi пра яе звычкi ён i ведаць нiчога не ведае), - хопiць строiць дурня! Я вам плачу не за размовы!
- Што вы збiраецеся рабiць? - спытаўся я.
- Што? Пасадзiць гэтых сукiных сыноў за краты! Нават калi давядзецца патрацiць на гэта ўсё да апошняга цэнта!
- Зразумела! Але спярша падрыхтуйце пяцьдзесят тысяч, каб аддаць выкрадальнiкам, калi тыя iх патрабуюць.
Сцiснуўшы зубы, ён злосна ўтаропiўся на мяне.
- Я нiколi ў жыццi не скакаў пад чужую дудку! I мне ўжо вучыцца гэтаму позна! - сказаў ён. - А вось яны ў мяне паскачуць!
- Баюся, што вашай дачцэ тады не паздаровiцца. I нават калi вам напляваць на яе, усё роўна заплацiць неабходна. Пяцьдзесят тысяч - гэта не банкроцтва, i заплацiўшы iх, вы нам толькi паможаце. Па-першае, у нас з'явiцца шанц схапiць тых, хто прыйдзе па грошы, або, ва ўсякiм выпадку, устанавiць за iмi назiранне. А па-другое, калi вам вернуць дачку, дык, якiя б яны нi былi асцярожныя, мы ўсё-такi нешта карыснае ад яе даведаемся.
Ён з гневам страсянуў галавой, i ў мяне прапала ахвота размаўляць з iм. Я пайшоў, спадзеючыся, што ён яшчэ адумаецца i не забудзе маёй парады.
Асабняк Гейтвуда кiшэў ад слуг i служанак: дварэцкiх, малодшых дварэцкiх, шафёраў, кухараў, пакаёвак, прачак, судамыек i мноства iншых слуг для самых розных патрэб - такой плоймы хапiла б на абслугу цэлага гатэля.
Усё, што я ад iх пачуў, зводзiлася да наступнага: дачцэ Гейтвуда нiхто не тэлефанаваў, тэлеграм або пасланняў з пасыльным - так здаўна выманьваюць ахвяру з дому - яна не атрымлiвала. А пакаёўцы сказала, што вернецца праз гадзiну цi дзве. Тое, што яна не начавала дома, пакаёўку не ўстрывожыла.
Одры, адзiнае дзiця ў сям'i, пасля смерцi мацi жыла так, як хацела. Згоды з бацькам у яе не было, i не дзiўна, бо, вiдаць па ўсiм, яны два боты пара, i ён звычайна не цiкавiўся, дзе яна i што робiць. I калi не прыходзiла начаваць дадому, нiкому пра гэта не дакладвала.
Выглядала яна значна старэйшай за свае дзевятнаццаць гадоў. Мне апiсалi яе так: статная i высокая (рост пяць футаў i пять дзюймаў), заўсёды бледная i нервовая, вочы блакiтныя, валасы - густыя каштанавыя. Мяркуючы па фотаздымках, якiя былi ў мяне, у яе вялiкiя вочы, маленькi правiльны носiк i востры падбародак.
Прыгожай назваць яе нельга, але на адным фотаздымку, дзе ўсмешка разгладзiла змрочныя складкi ля рота, яна выглядала нават прывабнай.
Напярэдаднi вечарам, перад тым як яна пайшла з дому, на ёй была светлая цвiдавая спаднiца i такая ж самая жакетка з бiркамi лонданскага краўца, жоўтая шаўковая блузка ў карычневую палоску, карычневыя ваўняныя панчохi, карычневыя туфлi на нiзкiм абцасе i просты фетравы капялюшык шэрага колеру.
Я падняўся наверх - яна займала тры пакоi на чацвёртым паверсе - i агледзеў яе асабiстыя рэчы. Знайшоў мноства фотаздымкаў (мужчыны розных узростаў, нейкiя маладзёны i дзеўчынёхi) i вялiкую вязку лiстоў, большасць якiх былi даволi непрыстойныя; разнастайнасць iмёнаў i прозвiшчаў у канцы лiстоў здзiўляла. Я ўважлiва перапiсаў адрасы.
Нiчога з таго, што сведчыла б пра выкраданне, я не знайшоў, але, хто ведае, раптам якое-небудзь iмя цi адрас навядуць на след? Ды i яе сябры маглi падкiнуць нам карысную iнфармацыю.
Я забег у агенцтва i раздаў спiскi iмёнаў i адрасоў тром шпегам, якiя нудзiлiся там - няхай на ўсякi выпадак пашукаюць.
Потым патэлефанаваў у палiцыю i дамовiўся сустрэцца ў будынку суда з О'Гарам i Тоўдам, якiм было даручана весцi гэтую справу. На нашай сустрэчы быў i iнспектар Ласк. Мы ўважлiва i ўсебакова разгледзелi справу, але наперад так i не прасунулiся. Было зразумела адно: пакуль дзяўчына ў руках выкрадальнiкаў, трэба любымi сродкамi пазбягаць агалоскi.
О'Гар i Тоўд напакутавалiся з Гейтвудам яшчэ болей, чым я: ён настойваў, каб паведамiць пра знiкненне дачкi ў газетах, паабяцаць узнагароду, змясцiць фотаздымкi i iншае, i iншае. У некаторым сэнсе Гейтвуд меў рацыю: гэта, бясспрэчна, спосаб эфектыўны, але, калi выкрадальнiкi людзi не палахлiвыя, яго дачцэ пасля гэтага не пазайздросцiш. А выкрадальнiкi звычайна не ягняткi.
Я прачытаў лiст. Ён быў напiсаны алоўкам, друкаванымi лiтарамi на лiстку таннай паперы ў лiнейку, вырваным з блакнота, якi можна купiць у любой краме канцылярскiх прылад. На звычайным канверце, падпiсаным таксама алоўкам, стаяў штэмпель: "Сан-Францыска, 20 верасня, 21.00". Менавiта ў той вечар яна i знiкла.
У лiсце было сказана:
Сэр!
У нас знаходзiцца ваша чароўная дачка, чыю прысутнасць сярод нас мы ацэньваем у пяцьдзесят тысяч даляраў. Падрыхтуйце гэтую суму стодаляравымi банкнотамi, каб перадаць нам, як толькi мы вам паведамiм.
Прымiце наша запэўненне ў тым, што, калi вы не паслухаецеся, або звернецеся ў палiцыю, або зробiце што-небудзь такое ж неразумнае, мы не паручымся за здароўе вашай дачкi.
Пяцьдзесят тысяч - гэта толькi малая частка таго, што вы паспелi нарабаваць, пакуль мы кармiлi вошы ў Францыi i пралiвалi кроў за такiх, як вы. Нам патрэбны грошы, i мы маем намер атрымаць iх. Iнакш крыўдуйце на сябе!
Трое.
Пасланне дзiўнае з некалькiх бакоў адразу. Звычайна iх пiшуць, знарок выстаўляючы напаказ непiсьменнасць. I амаль заўсёды iмкнуцца накiраваць следства на няправiльны шлях. Можа, на гэты раз мы маем справу з былымi прафесiйнымi дэтэктывамi? Хто ведае.
Была там i прыпiска:
"Майце на ўвазе, што сёй-той купiць яе нават у тым выпадку, калi мы з ёю пакончым".
Запiска дачкi была надрапана няроўным почыркам на такой самай паперы i, вiдавочна, тым самым алоўкам:
Татачка!
Прашу цябе, зрабi ўсё, чаго яны патрабуюць! Мне вельмi страшна.
Одры.
Дзверы ў другiм канцы пакоя адчынiлiся, i ў iх з'явiлася галава.
- О'Гар! Тоўд! Толькi што тэлефанаваў Гейтвуд. Неадкладна iдзiце ў яго кантору.
Мы ўчацвярых выскачылi з будынка суда i кiнулiся да машыны. Калi, з цяжкасцю расштурхаўшы натоўп нахлебнiкаў, мы дабралiся да Гейтвуда, ён бегаў па кабiнеце як апараны. На твары, барвовым ад узбуджэння, гарэлi шалёныя вочы.
- Яна толькi што тэлефанавала! - закрычаў ён, убачыўшы нас. Некалькi хвiлiн пайшло на тое, каб прымусiць яго расказаць усё па парадку.
- Яна патэлефанавала мне. Сказала: "Татачка! Зрабi што-небудзь! Я больш не магу... Яны мяне заб'юць!" Я спытаў: "Дзе ты?" Яна адказала: "Не ведаю, але з акна вiдаць Туiн-Пiкс. Iх чацвёра - трое мужчын i жанчына, i..." Тут я пачуў, як хтосьцi вылаяўся, i мне здалося, што яе стукнулi, i нас абарвалi. Я спрабаваў даведацца на цэнтральнай станцыi, адкуль тэлефанавалi, але яны, бачыце, не ведаюць! Хiба можа так працаваць тэлефонная сетка! Мала мы iм плацiм? А за што?!
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Дэшил Хэммет - Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.