Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Калi вы скажаце мне, дзе яна, вы атрымаеце дзве такiя асiгнацыi.
Клерк пачаў злёгку заiкацца, на вачах у яго навярнулiся слёзы, i ён сказаў з горкiм шкадаваннем:
- Калi б я мог, калi б гэта толькi было мне па сiле, паверце мне, я быў бы шчаслiвы дапамагчы вам. - Яго твар асвятлiўся, i ён з надзеяй прапанаваў: - Вам трэба паспрабаваць навесцi даведкi ў гатэлi.
Майет засунуў бумажнiк у кiшэню - ён зрабiў усё, што мог, - i пайшоў шукаць машыну.
За апошнiя некалькi гадзiн сонца паспела ўжо схавацца за хмарамi, але пра яго прысутнасць сведчылi бляск снегу i бялiзна сумётаў. Цяпер яно садзiлася, i снег паглынаў шэры колер неба. Пакуль засветла, Майету не дабрацца да цягнiка. Але нават надзея паспець на цягнiк знiкла: падышоўшы да машыны, ён даведаўся, што рухавiк застыў, хоць радыятар быў пакрыты анучамi.
4
- Добра вам спяваць, - сказаў Ёзеф Грунлiх. Хоць ён i ганiў доктара i Корал за пасiўнасць, яго вочы пачырванелi ад слёз, i не без шкадавання ён развiтаўся з прывiдамi маленькiх прадаўшчыц запалак i прынцэс з ледзяным сэрцам. "Так лёгка iм не ўдасца мяне злавiць". Ён пачаў мераць крокамi залу чакання. Паслiнiўшы вялiкi палец, ён пачаў абмацваць драўляную абiўку сцен.
- Я нi разу не сядзеў у турме. Вы, напэўна, здзiўляецеся, але гэта праўда. У маiм узросце мне гэта зусiм непатрэбна. Ды яшчэ збiраюцца выслаць мяне ў Аўстрыю.
- А вас там шукаюць?
Ёзеф Грунлiх аправiў камiзэльку, пры гэтым яго срэбны крыжык варухнуўся.
- Вам, прынамсi, я магу прызнацца. Мы ж з вамi заадно, га? - ён крыху нахiлiў галаву, нiбыта ад прылiву сцiпласцi. - Я забiў чалавека ў Вене.
- Значыць, вы - забойца? - з жахам спытала Корал.
"Мне б дужа хацелася расказаць iм усё, як было: я ж так спрытна ўсё зрабiў, навошта трымаць у сакрэце? - разважаў Ёзеф Грунлiх. - Як хутка ўсё адбылося! "Зiрнiце туды, гер Кольбер!" Тузаю за шнурок, цэлюся, страляю двойчы, перадсмяротная сутарга, чалавек забiты - i ўсё за нейкiя дзве секунды. Але ж лепей не расказваць". Ён згадаў перасцерагальны дэвiз сваёй прафесii - непарушнае правiла, якое стрымлiвае занадта самаўпэўненых: "Нiколi не ведаеш, што цябе чакае наперадзе".
Ён засунуў палец за каўнер i бесклапотна сказаў:
- Я мусiў быў пайсцi на гэта. Пытанне гонару. - Грунлiх крыху павагаўся. - Ён... Як бы вам сказаць? Ён зрабiў пуза маёй дачцэ.
Ён ледзь стрымаўся ад смеху, калi прыгадаў Кольбера, маленькага i хударлявага, i яго раззлаваны воклiч: "Зрабiць з маёй кватэры бардэль!"
- Вы на самай справе забiлi яго толькi таму, што ён зняславiў вашу дачку? - здзiўлена спытала Корал.
Ёзеф Грунлiх рассеяна падняў рукi ўгору, паглядаючы ўверх на акно i прыкiдваючы, цi высока яно ад падлогi.
- А што мне заставалася рабiць? Яе гонар, мой гонар...
- Божухна, якое шчасце, што ў мяне няма бацькi!
- А шпiлька ў вас ёсць? - раптам спытаў Грунлiх.
- Якая шпiлька?
- Цi сцiзорык?
- Няма ў мяне нiякiх шпiлек. Навошта яны мне?
- У мяне ёсць ножык для паперы, - прапанаваў доктар Цынер. Падаючы яго Грунлiху, ён спытаў: - Вы не скажаце, колькi часу мы тут ужо сядзiм? Мой гадзiннiк спынiўся.
- Гадзiну, - адказаў Грунлiх.
- Значыць, засталося яшчэ дзве гадзiны, - задуменна сказаў доктар Цынер.
Двое iншых не пачулi яго. Ёзеф на дыбачках падышоў да дзвярэй з нажом для паперы ў руках, а Корал назiрала за iм.
- Хадзiце сюды, паненка, - сказаў Ёзеф i, калi яна падышла да яго, шэптам спытаў: - Ёсць у вас якi-небудзь тлушч?
Яна выцягнула з сумачкi бляшанку з крэмам, i ён густа памазаў iм замок у дзвярах, пакiнуўшы чыстым толькi невялiкую частку замка. Ён цiхенька засмяяўся, сагнуўся амаль удвая, разглядаючы замок.
- Вось гэта замок! - радасна шапнуў ён. - Вось так замок!
- А навошта вам крэм?
- Каб не было шуму. Крэм дапаможа мне дзейнiчаць без шуму. - Ён вярнуўся да астылай печы i махнуў iм рукой, падзываючы да сябе. - Калi б мы змаглi адцягнуць увагу вартаўнiка, нам удалося б уцячы.
- Нас бы застрэлiлi, - сказаў доктар Цынер.
- Яны не могуць застрэлiць усiх адразу, - запярэчыў Грунлiх i ў адказ на iх маўчанне дадаў толькi два словы: - Цемра. Снег. - I адышоў на крок, чакаючы iх рашэння.
Яго мазгi працавалi дакладна. Ён першы выйдзе за дзверы, першы пабяжыць - яму бегчы значна лягчэй, чым пажылому чалавеку i дзяўчыне, вартаўнiк будзе страляць па блiжэйшым ад яго ўцекачы.
- Я параiў бы вам заставацца тут, - сказаў доктар Цынер, звяртаючыся да Корал. - Вам тут нiчога не пагражае.
Грунлiх разявiў быў рот, каб запярэчыць, але не сказаў нiчога. Усе трое глядзелi праз акно на вартаўнiка, якi хадзiў узад i ўперад з вiнтоўкай цераз плячо.
- Колькi вам спатрэбiцца часу, каб адчынiць дзверы? - спытаў доктар Цынер.
- Пяць хвiлiн.
- У такiм разе пачынайце.
Доктар Цынер пагрукаў у акно - падышоў другi вартаўнiк. Яго вялiкiя зычлiвыя вочы наблiзiлiся да шкла i ўважлiва глянулi ў залу чакання. У пакоi было цямней, чым знадворку, i ён нiчога не ўбачыў, акрамя няясных фiгур, якiя безупынна сноўдалiся туды-сюды, каб сагрэцца. Доктар Цынер наблiзiў рот да акна i загаварыў з iм на яго роднай мове:
- Як вас завуць?
Нож для паперы скрыпеў: "скрытч", "скрытч", "скрытч", - але, калi ён саскокваў з замка, яго вiск заглушаўся крэмам.
- Нiнiч, - адказаў скрозь шкло няясны голас.
- Нiнiч, - павольна паўтарыў доктар Цынер. - Нiнiч. Я, здаецца, ведаў вашага бацьку ў Белградзе.
Гэтая прымiтыўная хлусня не выклiкала ў Нiнiча нiякага сумнення, ён прыцiснуўся носам да шкла, але нiчога не ўбачыў у зале чакання: яму засцiў твар доктара.
- Бацька памёр шэсць гадоў таму.
Доктар Цынер рызыкаваў вельмi нямногiм, бо ён добра ведаў жыццё беднякоў у Белградзе i яму было вядома, як яны харчавалiся.
- Так. Ён хварэў, калi мы з iм пазнаёмiлiся. Рак страўнiка.
- Рак?
- Болi.
- Так, так, у жываце. Яны пачыналiся звечара, i ўвесь твар яго пакрываўся потам. Мацi ўвесь час ляжала побач з iм i выцiрала яму твар. Падумаць толькi, вы яго ведалi, шаноўны пане. Хочаце, я адчыню акно, каб нам лацвей было гаварыць?
Нож у Грунлiха ўсё скрыпеў, скрыпеў i скрыпеў: выкручаная шруба звалiлася на падлогу, бразнуўшы, як шпiлька.
- Не, не трэба. Гэта можа не спадабацца вашаму напарнiку.
- Ён пайшоў у горад, у казармы, да маёра. Тут нейкi iншаземец наводзiць даведкi. Мой напарнiк думае, што тут нешта не тое.
- Iншаземец? - спытаў доктар Цынер. У яго перахапiла дыханне, з'явiлася нейкая надзея. - Ён ужо паехаў?
- Толькi што пайшоў назад да сваёй машыны, туды, на шашу.
Зала чакання была ў цемры. Доктар Цынер на хвiлiнку адвярнуўся ад акна i цiха спытаў:
- Як у вас? Можаце хутчэй?
- Яшчэ дзве хвiлiнкi, - адказаў Грунлiх.
- Тут нейкi iншаземец з машынай на шашы. Наводзiў даведкi.
Корал сцiснула рукi i цiха сказала:
- Ён вярнуўся па мяне. Вось бачыце? А вы казалi, ён не прыедзе. Дзяўчына цiхенька засмяялася, i, калi доктар Цынер шэптам папрасiў яе не шумець, яна сказала: - Гэта не iстэрыка, гэта я ад шчасця.
Яна падумала: "Зрэшты, мая жахлiвая прыгода прынесла нейкую карысць: яна даказала, што Майет у мяне закаханы, iначай ён нiзавошта сюды не вярнуўся б. Ён, пэўна, спазнiўся на цягнiк, i нам давядзецца разам правесцi ноч у Белградзе, а можа, i дзве ночы", - i яна пачала марыць пра шыкоўныя гатэлi, пра абеды i пра яго руку ў яе руцэ.
Доктар Цынер iзноў павярнуўся да акна:
- Зусiм перасохла ў горле: надта хочацца пiць. У вас ёсць вiно?
Нiнiч пакруцiў галавой:
- Не, - i дадаў няпэўна: - У Лукiча ёсць бутэлька ракii - там, цераз дарогу.
Ад цэмры, што хутка гусцела, адлегласць здавалася даўжэйшаю. Месяца не было, i рэйкi не блiшчалi: здавалася, да лямпы ў кабiнеце начальнiка станцыi было метраў сто, а не дзесяць, як на самой справе.
- Паспрабуй дастаць нам вiна.
Той пахiтаў галавой:
- Мне забаронена адыходзiць ад дзвярэй.
Доктар Цынер не прапанаваў яму грошай. Ён толькi крыкнуў скрозь шкло, як ён лячыў бацьку Нiнiча:
- Калi боль рабiўся нясцерпны, я даваў яму таблеткi.
- Такiя маленькiя i круглыя?
- Так. Таблеткi морфiю.
Нiнiч задумаўся, прыцiснуўшы твар да шыбы. Па яго вачах было вiдно, як думкi ў галаве ў яго замiтусiлiся, нiбыта рыбы ў цеснай пасудзiне.
- Падумаць толькi, гэта вы давалi яму тыя таблеткi. Ён звычайна прымаў толькi адну, калi пачыналiся болi, i яшчэ адну на ноч. Тады толькi ён мог заснуць.
- Так яно i было.
- Колькi ўсяго я магу расказаць жонцы!
- А як наконт вiна? - нагадаў яму доктар Цынер.
- Калi вы збяжыце, пакуль мяне не будзе, мне не мiнуць бяды.
- Як жа мы зможам збегчы? Дзверы замкнёныя, а акно надта маленькае.
- Тады я паспрабую дастаць вам вiна.
Доктар Цынер прасачыў, як ён адыходзiць, i, цяжка ўздыхнуўшы, павярнуўся да астатнiх:
- Ну вось, ён пайшоў.
Ён уздыхнуў, пашкадаваўшы, што страцiў упэўненасць у сабе. Барацьба аднаўлялася. Зрабiць усё магчымае, каб уцячы, - быў яго абавязак. Але ўцёкi выклiкалi ў яго агiду.
- Хвiлiначку, - сказаў Грунлiх. Рыпенне каля дзвярэй працягвалася.
- Знадворку нiкога няма. Вартаўнiкi на другiм баку чыгункi. Калi выйдзеце, павернеце налева i яшчэ раз налева памiж будынкамi. Машына стаiць на шашы.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.