Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Ён зiрнуў на гадзiннiк. Наступны прыпынак будзе толькi праз сем гадзiн. Да таго ж ён даў гасцiнца кандуктару. Цi прывыклi яны да такiх любоўных спраў у цягнiках? Юнаком ён чытаў кнiгi пра каралеўскiх паслоў, якiх спакушала чароўная графiня, што падарожнiчала адна, без нiкога, i падумаў: цi выпадзе яму калi-небудзь такая прыгода? Ён агледзеў сябе ў люстры i прыгладзiў напамаджаныя валасы. "Нiшто сабе з твару, вось толькi скура магла б быць лепшая". Аднак, скiнуўшы футра, ён мiжволi нагадаў, што таўсцее, падарожнiчае толькi па справах гандлю разынкамi i ў яго няма партфеля з запячатанымi сургучом дакументамi. "А Корал непрыгожая расейская графiня, але я ёй падабаюся, i яна зграбная".
Майет прысеў, потым iзноў паглядзеў на гадзiннiк, iзноў падняўся. Ён хваляваўся. "Ах ты, дурань, - падумаў ён, - у ёй няма нiчога надзвычайнага: мiленькая, добрая, але праставатая - такую можна сустрэць у любы вечар на Спанiердз-роўд". Аднак, нягледзячы на такiя думкi, ён усё адно адчуваў, што ў гэтай прыгодзе было нешта незвычайнае. Магчыма, справа тут толькi ў абставiнах: падарожжа з хуткасцю сорак мiль у гадзiну на палiцы шырынёй крыху болей двух футаў. Магчыма, прычынай было яе прызнанне за вячэраю знаёмыя яму дзяўчаты не адважылiся б вымавiць такiх слоў, яны б сказалi: "Я кахаю цябе", толькi калi б iх запыталi перад гэтым, але па сваёй волi яны хутчэй бы сказалi: "Ты неблагi хлопец". Ён пачаў думаць пра яе, як нiколi не думаў нi пра якую вядомую яму жанчыну: "Яна мiлая i прыгожая, мне хацелася зрабiць ёй што-небудзь прыемнае". Яму i ў голаў не прыходзiла, што ў яе ўжо ёсць падставы быць яму ўдзячнай.
- Заходзьце, - запрасiў Майет, - заходзьце.
Ён узяў у яе сакваяж, засунуў яго пад палiцу i потым схапiў яе за рукi.
- Ну, вось я i прыйшла да вас, - з усмешкай сказала яна.
Нягледзячы на гэту ўсмешку, яму здалося, што яна напалохана, i ён не мог зразумець чаму. Ён адпусцiў яе рукi, каб завесiць фiранкi на шкляных дзвярах у калiдор, i яны засталiся адны ў цеснай каробачцы купэ. Ён пацалаваў яе i адчуў, што яе вусны, халаднаватыя i мяккiя, няўпэўнена падатныя. Яна апусцiлася на сядзенне, ператворанае на ноч у ложак, i спытала:
- Вы сумнявалiся, цi прыйду я?
- Вы ж абяцалi!
- А магла б i перадумаць.
- А чаму?
Майета ахапiла нецярплiвасць. Яму мала было проста сядзець i весцi размовы: яна махала нагамi, i дастаючы iмi да падлогi, i гэта яго распальвала.
- Мы цудоўна прабавiм час.
Ён зняў з яе туфлi, i рукi яго пабеглi ўверх па панчохах.
- Вы чалавек вопытны, праўда?
Ён пачырванеў.
- А вам гэта непрыемна?
- О, не, я рада, вельмi рада. Я б проста не перанесла гэтага, калi б вы не былi такi спрактыкаваны.
Яе вочы, вялiкiя i напалоханыя, яе твар, бледны пад цьмянай блакiтнай лямпачкай, спачатку забаўлялi яго, потым здалiся прывабнымi. Ён хацеў, каб яе адчужанасць змянiлася палкасцю. Iзноў пацалаваўшы яе, ён паспрабаваў спусцiць сукенку з яе плеч. Цела дзяўчыны трымцела i варушылася пад сукенкаю, нiбыта кошка, завязаная ў мяху. Раптам яна падняла твар i пацалавала яго ў падбароддзе.
- Я на самай справе кахаю вас, праўда.
Незвычайнае пачуццё ўсё болей ахоплiвала яго. Ён нiбыта выйшаў з дому на штодзённы шпацыр, мiнуў газавы завод, прайшоў цагляным мостам цераз Уiмбль, перасёк два палеткi i раптам аказаўся не на сцяжынцы, якая вяла на ўзгорак, да новай дарогi з загараднымi дамамi, а на паляну ў нейкiм невядомым лесе, на цянiстую дарожку, па якой ён нiколi не хадзiў, i вяла тая дарожка бог ведае куды. Ён зняў руку з яе плячэй i, адсунуўшыся крыху ад яе, сказаў:
- Якая вы мiлая, - а потым здзiўлена дадаў: -Якая родная.
Нiколi раней ён не ўсведамляў, як у iм нарастае жаданне i як яно ўзмацняецца якраз таму, што ён разумее гэта. Раней яго любоўныя прыгоды заўсёды пачыналiся з прымiтыўнага ўзбуджэння.
- Што мне рабiць? Распранацца?
Ён кiўнуў - яму цяжка было гаварыць - i ўбачыў, як яна паднялася з ложка, пайшла ў куток i пачала распранацца, павольна i вельмi старанна здымаючы кожную рэч паасобку: блузку, спаднiцу, сарочку, станiк - i складаючы ўсё гэта акуратна на сядзенне насупраць. Назiраючы за яе няспешнымi, засяроджанымi рухамi, ён разумеў, якое ў яго недасканалае цела.
- Вы такая цудоўная, - сказаў ён, злёгку запiнаючыся ад невядомага раней хвалявання.
Калi яна прыйшла да яго з другога канца купэ, ён зразумеў, што памыляўся: яе спакой быў падобны да нацягненай струны, твар яе гарэў ад узбуджэння, а вочы глядзелi спалохана, i яна не ведала, смяяцца ёй цi плакаць. Але тут яны кiнулiся ў абдымкi адно аднаму ў вузкай прасторы памiж палiцамi.
- Няблага было б патушыць святло, - сказала Корал. Яна стаяла, шчыльна прынiкнуўшы да яго, а ён гладзiў яе, i абое злёгку пагойдвалiся ў такт руху цягнiка.
- Не, а мне б наадварот хацелася запалiць усё святло, - запярэчыў ён.
- Сапраўды, так было б лепей, - сказала яна i цiха засмяялася сабе. Яе смех, нiбыта ледзь прыкметная крынiчка, быў амаль не чуцен на фоне грукатання i пыхкання экспрэса, i, размаўляючы, яны, замест таго каб нашэптваць адно аднаму пяшчотныя словы, мусiлi былi вымаўляць iх гучна i дакладна.
Пачуццё незвычайнасцi не знiкла i пасля звыклага для яго зблiжэння: лежачы на ложку, яна аказалася нейкая таямнiчая i па-дзiцячы недасведчаная, i гэта ўразiла яго. Яна болей не смяялася, прычым смех яе не спынiўся спакваля, а раптам абарваўся, як толькi Майет падумаў - пэўна, ён прыняў за яе смех скрып колаў цягнiка.
- Набярыся цярпення. Я зусiм нявопытная, - раптам сур'ёзна сказала яна.
I потым ускрыкнула ад болю. Калi б нават з'явiлася ў купэ здань, захутаная ў старамоднае адзенне, якое насiлi яшчэ да таго, як быў вынайдзены паравоз, Майет не быў бы так здзiўлены. Ён адсунуўся б ад яе, калi б яна сама не ўтрымала яго рукамi i не сказала ледзь чутным голасам, амаль зусiм заглушаным грукатам цягнiка:
- Не iдзi ад мяне. Прабач. Я не хацела...
Потым цягнiк, якi раптоўна спынiўся, адкiнуў iх адно ад аднаго.
- Што здарылася? - спытала Корал.
- Станцыя.
- Чаму ж гэта якраз цяпер? - жаласлiва вымавiла яна.
Майет крыху прыадчынiў акно i выглянуў. Цьмяны ланцуг агеньчыкаў асвятляў толькi некалькi футаў зямлi каля чыгункi. Тоўстымi сумётамi наўкол ужо навалiла снегу. Недзе ўдалечынi мiгацеў чырвоны агеньчык, ён то запальваўся, то знiкаў у белай завеi.
- Гэта не станцыя. Толькi семафор. Ён нас затрымаў.
Скрып колаў спынiўся, i навiсла начная цiшыня. Яе парушаў толькi свiсток паравоза. У цягнiку пачалi прачынацца людзi, яны выглядалi з вокнаў i перакiдвалiся памiж сабой словамi. З вагона трэцяга класа ў самым канцы цягнiка данеслiся гукi скрыпкi. Матыў быў немудрагелiсты, вясёлы i дакладны. Праходзячы скрозь iмглу i снегапад, ён рабiўся ўсё меней дакладны, але ж выцяснiў з свядомасцi Майета пачуццё разгубленасцi i спагады.
- Я ж нiчога не ведаў. Як я мог здагадацца?
I тут жа, у вагоне, памiж iмi ўзнiкла такое цёплае пачуццё, што ён, не зачынiўшы акно, укленчыў перад ложкам i пачаў гладзiць яе твар, кранаючы яго цiкаўнымi пальцамi. I зноў iм авалодала невядомае раней пачуццё: "Якая мiлая, якая родная". Яна ляжала цiха i няроўна дыхала ад болю i хвалявання.
У адным вагоне трэцяга класа нехта пачаў па-нямецку лаяць скрыпача, гаворачы, што гукi скрыпкi не даюць яму заснуць. Ён, вiдаць, не разумеў, што моцна спаў пад грукат цягнiка i яго разбудзiла цiшыня, на фоне якой сталi чутны ясныя гукi скрыпкi. Скрыпач адказаў лаянкай i працягваў пiлiкаць, некалькi чалавек загаварылi адначасова, нехта засмяяўся.
- Ты расчараваны? Я аказалася нi на што не вартая?
- Ты была проста цудоўная. Але я нiколi не падумаў бы... Навошта ты прыйшла?
Iмкнучыся пазбавiць яго пачуцця збянтэжанасцi, яна адказала лёгкiм, як гукi скрыпкi, голасам:
- Павiнна ж дзяўчына некалi прайсцi праз гэта.
Ён iзноў пагладзiў яе па шчацэ.
- Я прычынiў табе боль.
- Але ж, нялёгкая гэта справа!
- Другi раз... - пачаў ён, але яна яго перабiла, i яе сур'ёзны тон рассмяшыў яго:
- Так, значыцца, будзе i другi раз? Значыцца, я табе спадабалася?
- А ты хочаш, каб быў другi раз?
- Так, - адказала яна, але ў той момант думала не пра яго абдымкi, а пра кватэру ў Канстанцiнопалi, пра асабiстую спальню, пра тое, каб класцiся спаць а дзесятай гадзiне ўвечары. - Колькi часу ты там збiраешся прабыць?
- Магчыма, месяц. Магчыма, болей.
- Так мала? - прашаптала яна з такiм шкадаваннем, што ён пачаў яе супакойваць абяцаннямi, хоць i ведаў, што ранiцай будзе шкадаваць пра гэта.
- Ты можаш вярнуцца са мной у Лондан. Я найму табе там кватэру. - Яе маўчанне, здавалася, пацвярджала, наколькi нерэальныя былi яго абяцанкi. Ты мне не верыш?
- Проста не верыцца, - сказала яна голасам, поўным даверу.
Яго кранула адсутнасць у яе какецтва. I раптам яго зноў уразiла думка: ён жа быў у яе першы палюбоўнiк!
- Паслухай, ты прыйдзеш да мяне заўтра?
Яна пачала адмаўляцца, шчыра баючыся, што надакучыць яму, перш як яны прыедуць у Канстанцiнопаль. Ён яе нават не слухаў.
- Я наладжу вячэру - адсвяткаваць гэту...
- Дзе? У Канстанцiнопалi?
- Не. Там у мяне няма каго запрашаць.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.