» » » » Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)


Авторские права

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








К.С.Сейвары нацiснуў на кнопку, якая падымала пры дапамозе спружыны штору, i святло месяца ўпала на яго твар, праслiзнула па рыбным нажы i пасерабрыла сталёвыя чыгуначныя рэйкi цiхага паўстанка. Снег ужо перастаў, сумёты ляжалi ўздоўж адхона i памiж шпаламi, паблiскваючы ў цемры. З некалькiх ярдаў, нiбыта ртуць, зiхацеў Дунай. Мiстэр Сейвары бачыў, як высокiя дрэвы ляцяць назад, тэлеграфныя слупы праносяцца мiма i ловяць святло месяца сваiмi жалезнымi рукамi. Пакуль у вагоне панавала цiшыня, ён пакiнуў убаку думкi пра Джанет Пардаў i пачаў разважаць пра тое, якiмi словамi ён апiсаў бы гэтую ноч. Усё залежыць ад адбору i расстаноўкi слоў. "Мне не трэба апiсваць усё, што бачу, трэба выказаць сваё ўспрыманне, падабраўшы нейкiя характэрныя, яркiя дэталi. Няма патрэбы апiсваць ценi на снезе - iх абрысы i фарбы неакрэсленыя, але я магу выхапiць пунсовы агонь святлафора, якi ззяе на фоне белага покрыва зямлi, полымя ачага ў зале чакання на вясковай станцыi, пацерынкi агнёў на баржы, якая цяжка паўзе супраць цячэння".

Ёзеф Грунлiх пагладжваў нагу ў тым месцы, дзе яе намуляў рэвальвер, i разважаў: "Колькi гадзiн засталося ехаць да гранiцы? Цi паведамяць пагранiчнiкам пра забойства? Але мне нiчога не пагражае. Мой пашпарт надзейны. Нiхто не бачыў, як я ўкраў сумачку. Нiякiх доказаў супраць мяне ў кватэры Кольбера. Можа, трэба было выкiнуць рэвальвер? - падумаў ён, але тут жа пераканаў сябе: - Ён мог бы навесцi на мой след. Цяпер высвятляюць нават па драпiнах на канале ствала любое забойства. З кожным годам злачынства робiцца ўсё больш небяспечнай справай: ходзяць чуткi пра нейкi новы фокус з адпячаткамi пальцаў, нейкiм чынам умудраюцца атрымаць iх, нават калi рука была ў пальчатцы. Але ж мяне яшчэ пакуль што не злавiлi, нягледзячы на ўсю iх навуку".

"Адно, да чаго кiнематограф прывучыў наш зрок, - думаў мiстэр Сейвары, - гэта бачыць прыгажосць пейзажу ў руху, бачыць, як царкоўная званiца бяжыць прэч, узвышаючыся над дрэвамi, як яна апускаецца i ўздымаецца ў такт няроўнай хадзе чалавека, як самотны комiн цягнецца ў неба i хаваецца за лесам такiх самых комiнаў. Адчуванне руху можна перадаць i ў прозе". Мiстэр Сейвары адчуў пiльную патрэбу паспрабаваць зараз жа, яму вельмi карцела ўзяць паперу i аловак, пакуль яго не пакiнула натхненне, i ён пашкадаваў, што запрасiў Джанет Пардаў сустрэцца пасля абеду i пагаварыць. Яму хацелася працаваць, хацелася на некалькi гадзiн вызвалiцца ад суседства любой жанчыны. "Мне яна зусiм непатрэбная, - падумаў ён i рыўком зноў апусцiў шторы, аднак тут жа адчуў прылiў неадольнага жадання ўбачыць яе, Джанет Пардаў. - Яна добра, з густам апранаецца, размаўляе, як свецкая дама, i захапляецца маiмi кнiгамi". Гэтыя тры рэчы скарылi яго, ён усё яшчэ памятаў, што нарадзiўся ў Балхемi, дый прыкметны акцэнт лонданскага кокнi выдаваў месца яго нараджэння. Пасля шасцi год выдатнай пiсьменнiцкай кар'еры, поспех якой можна было прасачыць па тыражах яго кнiг: 2000, 4000, 10 000, 25 000, 100 000, ён усё яшчэ здзiўляўся, калi бачыў побач з сабой добра апранутых жанчын, не аддзеленых ад яго тоўстым шклом рэстараннай вiтрыны цi шырокiм прылаўкам моднай крамы. Пiшаш дзень у дзень па сотнi тысяч слоў, часта з напружаннем, але i з радасцю. Якi-небудзь клерк запiсвае столькi ж у канторскую кнiгу, аднак словы, якiя пiша ён, К.С.Сейвары, колiшнi прыказчык у краме, даюць такi вынiк, якога не можа даць нават самая цяжкая праца тых, хто сядзiць на канторскiм табурэце. Калупаючы вiдэльцам рыбу i крадком паглядаючы на Джанет Пардаў, ён думаў не пра рахункi, ганарары i акцыi, не пра чытачоў, якiх даводзяць да слёз кранаючыя эпiзоды яго раманаў i весялiць яго гумар кокнi, а пра парадныя пад'езды, пра лесвiцы, якiя вядуць у лонданскiя гасцёўнi, пра тое, як гучна аб'яўляюць яго прыход, пра твары жанчын, што паварочваюцца да яго з цiкаўнасцю i пашанай.

"Хутка, праз некалькi гадзiн, ён будзе маiм палюбоўнiкам". Ад гэтай думкi i ад цьмянага страху перад невядомай блiзкасцю гэты смуглы, спагадлiвы мужчына раптам зрабiўся ёй чужы. Калi яна страцiла прытомнасць на калiдоры, ён выказаў спагаду да яе, рукi яго захуталi яе ў цёплае футра, голас яго прапанаваў адпачынак i камфорт. Вострае пачуццё ўдзячнасцi выклiкала слёзы ў яе на вачах, i, калi б не цiшыня, якая панавала ў вагоне, яна вымавiла б: "Я вас кахаю". Але ўтрымалася - гэтымi словамi яна баялася парушыць iх маўчанне, калi знiкне гэтая ўсеагульная цiшыня.

"Там будзе прэса, - думаў Цынер, i перад яго вачыма паўстала журналiсцкая ложа на працэсе над Камнецам: людзi ў ёй нешта шпарка пiсалi, а адзiн накiдваў алоўкам партрэт Камнеца. - Цяпер гэта будзе мой партрэт. Суд будзе апраўданнем доўгiх гадзiн, праведзеных мною на халоднай пляцоўцы для прагулак, дзе я шпацыраваў туды-сюды, разважаючы над тым, цi правiльна я зрабiў, што пакiнуў радзiму. Кожнае маё слова павiнна быць неабвержным, мне трэба ясна ўсведамляць, за што я змагаюся, памятаць, што справа не толькi ў бедняках Белграда, а ў бедняках усёй зямлi". Шмат разоў ён пратэставаў супраць нацыяналiстычных поглядаў ваяўнiчай фракцыi сацыял-дэмакратычнай партыi. Нават iх выдатная песня "Iдзiце, славяне, iдзiце!" была нацыяналiстычная - яе зрабiлi гiмнам, нягледзячы на яго пратэст. Яму было прыемна, што пашпарт у яго ў кiшэнi - ангельскi, схема ў чамадане нямецкая. Ён купiў гэты пашпарт у маленькай канцылярскай краме каля Брытанскага музея, гаспадаром крамы быў паляк. Пашпарт аддалi яму за столiкам у заднiм пакоi, i худы прышчаваты чалавек - прозвiшча яго ён ужо забыўся - папрасiў прабачэння за цану. "Выдаткi надта ўжо вялiкiя, скардзiўся ён i, дапамагаючы клiенту апрануць палiто, спытаў машынальна i без усякай цiкаўнасцi: - Як у вас?" Па ўсiм было вiдно, што ён прыняў яго за злодзея. Потым гаспадару давялося пайсцi ў краму i прадаць нумар французскага парнаграфiчнага часопiса школьнiку, якi зайшоў у краму крадком. "Iдзiце, славяне, iдзiце!" Чалавека, якi стварыў музыку гэтага гiмна, праткнулi штыхом каля сартавальнай залы.

- Тушаная курыца! Смажаная цяляцiна! - iдучы па вагоне, гучна крычалi афiцыянты: яны парушылi хвiлiннае маўчанне. Усе раптам загаманiлi.

- Я лiчу, што венгры вельмi лёгка прызвычаiлiся да крыкета. У мiнулым сезоне ў нас адбылося шэсць матчаў.

- Гэтае пiва зусiм не лепей. Мне проста захацелася шклянку "Гiнеса".

- Я, прынамсi, спадзяюся, што гэтыя разынкi...

- Я кахаю вас.

- Наш прадстаўнiк... Што вы сказалi?

- Сказала, што я вас кахаю.

Анёл цiшынi адляцеў, а экспрэс, запоўнены бадзёрымi галасамi, грукатам колаў, брынканнем талерак, размовамi, бразганнем шклянак, праносiўся мiма доўгiх радоў хвой i зiхатлiвага Дуная. У кабiне машынiста стрэлка манометра паказвала, як павялiчваецца цiск пары, машынiст павярнуў ручку рэгулятара, i хуткасць цягнiка адразу павялiчылася на пяць мiль у гадзiну.

3

Корал Маскер на хвiлiнку затрымалася, стоячы на жалезных лiстах пераходу з вагона-рэстарана ў вагоны другога класа. Трасенне цягнiка дзейнiчала ёй на нервы, яе нудзiла, яна не магла сябе прымусiць пайсцi i забраць сакваяж з купэ, дзе былi мiстэр Пiтэрс з сваёй жонкай Эймi. Забыўшыся на грукат металу, на стук буфераў, яна ў думках падымалася па лесвiцы ў сваю кватэру, захутаная ў футра. На стале ў гасцёўнi - кошык руж з аранжарэi i картка "Ад Карла, з любоўю" - яна вырашыла называць яго так. Нельга ж казаць: "Я кахаю цябе, Карлтан", а вось вымавiць "Я горача люблю, я проста закахалася ў цябе, Карл" - зусiм iншая справа. Яна гучна засмяялася i запляскала ў далонi, раптоўна зразумеўшы, што каханне - справа няпростая i вось з чаго яно складаецца: з пачуцця ўдзячнасцi, падарункаў, звыклых жартаў, кватэры, служанкi, - а яшчэ: няма патрэбы зарабляць сабе на пражытак.

Яна пабегла па калiдоры, стукаючыся то аб адну сцяну, то аб другую i не зважаючы на гэта. "Прыйду ў тэатр, спазнiўшыся на тры днi, i спытаю: "Магу я бачыць мiстэра Сiднея Дана?" Але швейцар - ён, вядома ж, будзе турак толькi буркне нешта скрозь кашэчыя вусы, таму давядзецца самой прабiрацца па калiдорах у грымёрныя, пераступаць цераз раскiданыя паўсюль пажарныя шлангi. Я ўсуну галаву ў агульную грымёрку, скажу: "Воng jоur"* i спытаю: "Дзе Сiд?" Ён, магчыма, будзе рэпецiраваць на авансцэне, тут я i выгляну з-за кулiсаў, ён убачыць мяне i спытае: "Хто вы такая?" - працягваючы адбiваць такт, а "Дзяўчынкi Дана" ўсё скочуць, скочуць, скочуць. "Корал Маскер". - "Чорт пабяры, вы спазнiлiся на тры днi, што гэта такое?" А я скажу: "Я проста завiтала да вас, каб папярэдзiць, што я звальняюся". Аднак ад грукату цягнiка яе словы, вымаўленыя з удаванай храбрасцю, прагучалi як баязлiвае хныканне.

* Добры дзень (ламаная фр.).

- Прабачце, - звярнулася яна да мiстэра Пiтэрса - ён трохi пераеў за абедам i цяпер драмаў у кутку, выцягнуўшы ногi ўпоперак купэ i замiнаючы ёй.

- Прабачце, - паўтарыла яна. Мiстэр Пiтэрс прачнуўся i папрасiў прабачэння.

- Вярнулiся да нас? Правiльна зрабiлi!

- Не, я прыйшла па сакваяж.

Эймi Пiтэрс, скурчыўшыся на сядзеннi, з мятнай таблеткай у роце, ублыталася ў iх размову з нечаканай злосцю:

- Не гавары з ёй, Герберт. Хай забiрае свае транты. Строiць з сябе немаведама каго - бач, мы ёй не кампанiя.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Грэм Грин

Грэм Грин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.