» » » » Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)


Авторские права

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Дабраўшыся да наступнага акна, ён пастукаў. Адказу не было, i ён цiха вылаяўся, не зводзячы вачэй з таго рага склада, адкуль вельмi хутка павiнен з'явiцца палiцэйскi. Ён iзноў пастукаў, i гэтым разам усярэдзiне пачуўся шоргат пантофляў. Зашчапка акна пасунулася, i жаночы голас спытаў:

- Антон, гэта ты?

- Я, - адказаў Ёзеф, - Антон. Хуценька ўпусцi мяне. - Фiранку адшмаргнулi, i хударлявая рука пачала цягнуць на сябе верхнюю раму. Нiжнюю, - падказаў шэптам Ёзеф. - Навошта верхнюю? Ты, пэўна, лiчыш, што я акрабат. - Калi рама паднялася, ён з нечаканым для такога таўстуна спрытам ступiў з пажарнай лесвiцы на падаконнiк, але працiснуцца ў пакой яму было нялёгка. - Ты што, не можаш падняць раму хоць бы на дзюйм вышэй?..

Нейкi паравоз прагудзеў тры разы, i яго мозг машынальна вызначыў сэнс гэтага сiгналу: цяжкi таварняк. Потым ён улез у пакой, жанчына зачынiла акно, i шум станцыi зацiх.

Ёзеф стрэс снег з палiто, выцер вусы i глянуў на гадзiннiк: пяць хвiлiн на дзесятую, цягнiк на Пасаў пойдзе не раней, чым праз сорак хвiлiн, а бiлет у яго ўжо ёсць. Павярнуўшыся спiнай да акна i да жанчыны, ён крадком аглядзеў пакой: усе рэчы былi на тых самых месцах, як iх зафiксавала яго памяць, - той самы збан i мiска на ўмывальнiку чырванавата-карычневага колеру, расколатае люстра ў пазалочанай рамцы, жалезны ложак, начны гаршчок, карцiна на бiблейскi сюжэт.

- Акно лепей пакiнуць адчыненым. На выпадак, калi твой гаспадар раптам вернецца.

- Не магу. Ой, не магу! - вымавiла яна тонкiм спалоханым голасам.

Ён павярнуўся да яе i сказаў з прыязнай усмешкай:

- Ах, якая ты сцiплая, Ганна, - i ўтаропiўся ў яе пранiкнёным вопытным поглядам.

Яны былi аднагодкi, але ў яе не было яго вопыту: хударлявая, усхваляваная, стаяла яна каля акна, яе чорная спаднiца ляжала ўпоперак ложка, а чорная блузка з белым каўнерыкам, якiя носяць служанкi, усё яшчэ была на ёй. Яна трымала перад сабой ручнiк, прыкрываючы iм ногi.

Ён насмешлiва глядзеў на яе.

- Ух, якая ж ты мiлая, Ганна.

Яна разявiла рот i нiбы зачараваная моўчкi ўтаропiлася ў яго. Ёзеф з агiдаю заўважыў, якiя ў яе крывыя i счарнелыя зубы. "Што б мне нi давялося яшчэ рабiць з ёю, - падумаў ён, - але цалавацца з ёй я не буду". Яна, пэўна ж, чакала, калi ён кiнецца яе абдымаць: яе сцiпласць ператварылася ў агiднае какецтва пажылой жанчыны, на якое яму давялося неяк рэагаваць. Прысеўшы ўскрай шырокага ложка так, каб ён iх раздзяляў, Ёзеф пачаў размаўляць з ёй на дзiцячай мове:

- Ну i хто ж гэта прыйшоў да нашай мiленькай маленькай Ганначкi? Такi вялiзны дзядзька! А як жа ён яе пацiскае! - Потым дураслiва пагразiў ёй пальцам. - Мы адны, Ганна. Мы з табой яшчэ павесялiмся. Га? - Крадком, скоса зiрнуўшы на дзверы, ён з палёгкай зазначыў, што яны не замкнёныя: ад гэтай старой сучкi ўсяго можна было чакаць - яна магла замкнуць дзверы i схаваць ключ. Аднак на яго чырвонай тлустай фiзiяномii не было нi трывогi, нi агiды. - Ну, як?

Яна ўсмiхнулася i глыбока i шумна ўздыхнула:

- Ох, Антон.

Ён усхапiўся на ногi, а яна выпусцiла з рук ручнiк i ў чорных баваўняных панчохах дробненька, па-птушынаму затупала да яго.

- Хвiлiнку, - сказаў Ёзеф.

Ён, нiбыта абараняючыся, падняў руку, жахаючыся той iснуючай са спрадвечных часоў пажаднасцi, якую сам жа i разбудзiў у ёй. "Абое мы далёка не прыгажуны", - падумаў ён, а прысутнасць бела-ружовай мадонны ператварыла гэтую сцэну ў наўмыснае блюзнерства. Настойлiвым шэптам ён спынiў яе:

- А ты ўпэўнена, што ў кватэры нiкога няма?

Твар яе пачырванеў, нiбыта ён пачаў да яе груба прыставаць.

- Не бойся, Антон, мы зусiм адны.

Яго мозг пачаў працаваць дакладна i ясна: яго заўсёды бянтэжылi толькi звычайныя чалавечыя адносiны, а калi надыходзiла небяспека цi патрэба дзейнiчаць, яго розум рабiўся надзейным, як выпрабаваная i добра падмазаная машына.

- Дзе сумка, якую я табе даў?

- Вунь там, Антон, пад ложкам.

Яна выцягнула невялiкую чорную доктарскую сумку, Ёзеф пагладзiў яе пад падбародкам i сказаў, што ў яе прыгожанькiя вачаняткi.

- Распранайся i кладзiся, - загадаў ён. - Я прыйду да цябе праз хвiлiну.

Перш чым яна пачала спрачацца цi патрабаваць тлумачэння, ён на дыбачках спрытна праслiзнуў у дзверы i зачынiў iх за сабой. Агледзеўшыся, ён тут жа знайшоў крэсла i засунуў яго ножку за ручку дзвярэй так, каб iх немагчыма было адчынiць з таго боку.

Пакой, куды трапiў Ёзеф, быў яму добра знаёмы, бо ён тут ужо бываў раней. Пакой выглядаў як нешта сярэдняе памiж канторай i старамоднай гасцёўняй. Там стаяў пiсьмовы стол, некалькi iншых столiкаў, чырвоная плюшавая канапа, крэсла на калёсiках, дзве-тры невялiкiя гравюры дзевятнаццатага стагоддзя, на якiх былi намаляваныя дзецi, што гулялi з сабакамi, i дамы каля садовай агароджы. Адну сцяну амаль цалкам займала вялiкая схема цэнтральнай станцыi з платформамi, таварнымi складамi, стрэлкамi i сiгнальнымi будкамi - яна была ўсыпаная рознакаляровымi паметкамi. Абрысы мэблi былi цьмяна бачныя ў прыцемках. Ценi ад запаленых лiхтароў падалi на столь i на запаленую настольную лямпу, гэтыя ценi, нiбыта мебельныя чахлы, былi параскiданы па ўсiм пакоi. Ёзеф стукнуўся нагой аб адзiн столiк i ледзь не перакулiў пальму. Ён нягучна вылаяўся, i тут з спальнi пачуўся голас Ганны:

- Што здарылася, Антон? Што ты там робiш?

- Нiчога. Нiчога. Праз хвiлiнку я буду з табой. Твой гаспадар не патушыў святла. Ты ўпэўнена, што ён не прыйдзе?

Яе разабраў кашаль, але памiж прыступамi кашлю яна паведамiла:

- Ён на дзяжурстве да поўначы. Ты хутка ўжо, Антон?

Ёзеф скрывiўся.

- Ганна, любая, я ўжо распранаюся.

Праз адчыненае акно ў пакой урываўся шум чыгункi, бесперапынку гудзелi аўтамабiлi. Ёзеф высунуўся за акно i кiнуў позiрк на вулiцу. Таксi з пасажырамi i багажом сноўдалi па ўсiх напрамках, але ён не звяртаў увагi нi на таксi, нi на мiгатлiвыя агнi рэкламы, нi на звон шклянак у кавярнi якраз пад iм. Ён углядаўся ў тратуар унiзе: там зараз было няшмат прахожых надышоў час вячэры, тэатра, кiно. Палiцейскiх нiдзе не было вiдно.

- Антон!

- Сцiхнi ты! - агрызнуўся ён i завесiў штору, каб нельга было ўбачыць яго з другога боку вулiцы.

Ён ведаў дакладна месца, дзе сейф быў уманцiраваны ў сцяну. Спатрэбiлася адзiн раз павячэраць з Ганнай у кавярнi, звадзiць яе ў кiно, некалькi разоў выпiць з ёю - i ўсе звесткi былi атрыманы. Аднак ён пабаяўся спытаць у яе камбiнацыю лiчбаў: яна магла здагадацца, што не толькi ад яе чараў ён узлез па абледзянелым даху ў яе пакой. З кнiжнай шафы за пiсьмовым сталом ён выцягнуў шэсць тоўстых тамоў "Эксплуатацыi чыгункi". За кнiгамi былi схаваныя сталёвыя дзверцы сейфа. Розум Ёзефа Грунлiха працаваў зараз ясна i дакладна, рухаўся ён упэўнена i няспешна. Перш чым прыступiць да працы, ён паглядзеў на гадзiннiк - дзесяць хвiлiн на дзесятую - i разлiчыў, што яшчэ можна тут заставацца паўгадзiны. "Процьма часу, - падумаў ён i прыцiснуў мокры вялiкi палец да дзверцаў сейфа. - Сталь таўшчынёй не болей за паўдзюйма". Паклаўшы сумку на пiсьмовы стол, ён дастаў з яе iнструменты. Зубiлы былi ў iдэальным стане, добра адпалiраваныя, з вострымi канцамi. Ёзеф ганарыўся высокай якасцю сваiх iнструментаў гэтаксама, як i хуткасцю, з якой ён працаваў iмi. Можна было ўзламаць такую тонкую сталь ломiкам, але Ганна пачуе грукат, а ёй ён не давяраў - яшчэ раптам крык падыме. Таму ён распалiў маленькую паяльную лямпу ў выглядзе трубкi, папярэдне надзеўшы цёмныя акуляры, каб засцерагчы вочы ад асляпляльнага святла. З першым жа шалёным выбухам полымя ўсе рэчы ў пакоi вылучылiся з цемры, спякота дыхнула яму ў твар, i сталёвыя дзверцы пачалi шыпець, як алей на гарачай патэльнi.

- Антон! - жанчына пачала трэсцi ручку дзвярэй у спальнi. - Антон! Што ты там робiш? Навошта ты мяне замкнуў?

- Сцiхнi! - крыкнуў ён ёй скрозь нягучнае гудзенне полымя.

Ён чуў, як Ганна абмацвае замок i паварочвае ручку. Потым яна запатрабавала яшчэ раз:

- Антон, выпусцi мяне!

Варта было яму адняць губы ад трубкi, як полымя iмгненна сцiхала. Спадзеючыся на баязлiвасць гэтай дурнiцы, ён раз'юшана крыкнуў:

- Сцiхнi! Iначай скручу табе шыю!

З хвiлiнку панавала цiшыня, полымя павялiчылася, ад спёкi сталёвыя дзверцы зрабiлiся з чырвоных белыя, i тут Ганна закрычала што ёсць сiлы:

- Я ведаю, чым ты там займаешся, Антон! - Ёзеф шчыльней прыцiснуў губы да трубкi, не звяртаючы ўвагi на Ганну, але наступны яе выкрык напалохаў яго: - Ты каля сейфа, Антон!

Яна зноў пачала бразгаць ручкай, i ён мусiў быў прытушыць полымя i крыкнуць ёй:

- Сцiхнi! Iначай, як сказаў, так i зраблю. Скручу тваю паганую шыю, старая сука!

Голас яе зрабiўся цiшэйшы, але ён дакладна чуў кожнае яе слова - пэўна, яна прыцiснула губы да замочнай шчылiны:

- Не трэба, не трэба так казаць, Антон. Паслухай, выпусцi мяне. Мне трэба табе нешта сказаць, папярэдзiць цябе. - Ён нiчога ёй не адказаў, раздзьмухваючы полымя i даводзячы сталь да белага напалу. - Я сказала табе няпраўду, Антон. Выпусцi мяне. Гер Кольбер зараз павiнен вярнуцца.

Ён прыглушыў трубку i, усхапiўшыся, павярнуўся да дзвярэй:

- Пра што гэта ты?

- Я думала, што ты не прыйдзеш, калi даведаешся пра гэта. На каханне нам бы хапiла часу. Паўгадзiнкi. А калi б нават ён i завiтаў раней, мы маглi б паляжаць цiхенька.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Грэм Грин

Грэм Грин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.