» » » » Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)


Авторские права

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








* Рубi М. Эйрэс (1883-1962) - папулярная ў 20-я гады ангельская пiсьменнiца, аўтар бульварных раманаў.

Ён узяў яе за локаць.

- Што з вамi? Вам блага?

Яна згадала руку, якая ўзбiвала падушкi, шоргат яго крокаў, калi ён выходзiў з купэ. I паўтарыла:

- Але ж цi змагу я? - Аднак на гэты раз яна нiбыта прымушала яго сказаць нешта i абвергнуць увесь яе жыццёвы вопыт, падказаны беднасцю.

- Ведаеце што, давайце мы зараз сядзем, i я вам нешта пакажу, - сказаў ён. - Гэта Рэйн.

Ёй раптам зрабiлася смешна.

- Я ўжо здагадалася.

- Вы заўважылi скалу, амаль на сярэдзiне ракi, - мы яе толькi праехалi? Гэта скала Ларэляй. Гейнэ.

- А што гэта - Гейнэ?

- Адзiн жыд, - задаволена ўдакладнiў ён.

Яна пачала забываць пра рашэнне, якое мусiла была прыняць, i з цiкавасцю сачыла за iм, iмкнучыся знайсцi што-небудзь новае ў рысах яго твару, да якога ўжо прывыкла: маленькiя вочкi, вялiкi нос, чорныя напамаджаныя валасы. Часта сустракала яна такiх мужчын, то ў першых радах правiнцыйнага тэатра - ён мог быць афiцыянтам у смокiнгу, то за пiсьмовым сталом у канторы агента па найме, то за кулiсамi пад час рэпетыцыi, то каля службовага ўвахода пасля прадстаўлення; у тэатральным свеце паўсюль гучаў яго то мяккi i лiслiвы, то ўладарны голас. Звычайна такiя мужчыны былi жмiнды i скнары, хоць часам i ў iх здаралiся прыступы высакародства i шчодрасцi, але давяраць iм нельга нiколi. Зычлiвая ўхвала на рэпетыцыi нiчога не значыла: пасля гэтага, седзячы ў сваiм кабiнеце i пацягваючы вiскi, такi чалавек мог сказаць: "Тое дзяўчо з першага рада нiчога не вартае". Яго нельга было ўзлаваць, ён нiколi нiкога не абразiць, нiколi не скажа слоўца больш зняважлiвага, чым "дзяўчо", а паведамленне пра звальненне прыходзiла ў выглядзе надрукаванай на машынцы паперкi, кiнутай у тваю паштовую скрынку.

Магчыма, што ўсе гэтыя рысы характару не перашкаджалi ёй ставiцца да жыдоў добра, бо яны ва ўсiх абставiнах захоўвалi дзiўную абыякавасць, а магчыма, таму, што яна лiчыла, што кожная дзяўчына павiнна быць далiкатная. Корал сказала ветлiва:

- Жыды надта артыстычныя, праўда? Ведаеце, амаль увесь аркестр ансамбля "Ата Гёрл" быў з жыдоў.

- Так, - адказаў ён з незразумелай ёй горыччу.

- А вы любiце музыку?

- Я iграю на скрыпцы, праўда, не надта добра.

Ёй здалося, што ў даўно знаёмых вачах з'явiлася нейкае не зусiм зразумелае ажыўленне.

- Мне заўсёды хацелася заплакаць, калi спявалi "Санi Бой", - сказала яна. Яна ведала, што нiколi не можа знайсцi патрэбных слоў, адпаведных яе пачуццям, - яна не магла выказаць словамi, што адчувае, i таму часта гаворыць недарэчы. Вось i тут яна заўважыла, як незразумелае ажыўленне знiкла з яго вачэй.

- Паглядзiце, ракi ўжо няма. Мы праехалi Рэйн, - нечакана сказаў ён. Ужо час снедаць.

Ёй зрабiлася крыху няёмка прызнацца, што яна не пойдзе з iм снедаць, але не стала тлумачыць, а сказала шчыра:

- Мне трэба схадзiць па сакваяж. У мяне там бутэрброды.

Ён пiльна паглядзеў на яе:

- Няўжо вы назапасiлi на тры днi?

- О не. Толькi на ўчарашнюю вячэру i сённяшняе снеданне. На гэтым я зэканомiла каля васьмi шылiнгаў.

- Ну, вы проста скупая, як шатландцы. Паслухайце. Вы пойдзеце снедаць са мной.

- А што яшчэ, па-вашаму, я павiнна рабiць з вамi?

Ён усмiхнуўся.

- Зараз скажу: абедаць, пiць гарбату i вячэраць. А заўтра...

Уздыхнуўшы, яна яго перабiла:

- Па-мойму, вы крыху з'ехалi з глузду. Дарэчы, вы нiадкуль не ўцяклi?

Твар у яго спахмурнеў, цiхiм голасам ён спытаў:

- Вам непрыемна са мной? Вам са мной нудна?

- Не. Зусiм не нудна. Але ж чаму вы гэта ўсё робiце для мяне? Я зусiм не прыгажуня i, па-мойму, асаблiвым розумам не вылучаюся.

Яна горача чакала, каб ён запярэчыў: "Не, вы цудоўная, прыгожая i разумная", - тых неверагодных слоў, якiя б вызвалiлi яе ад патрэбы плацiць яму цi адмовiцца ад яго падарункаў: прыгажосць i розум цэняцца вышэй, чым любы прапанаваны падарунак, а калi дзяўчыну кахаюць, дык нават шматвопытныя бабулi пагодзяцца, што яна мае права браць i нiчога не даваць узамен. Але ён ёй не запярэчыў. Яго тлумачэнне было амаль зняважлiва простае.

- Мне так лёгка гаварыць з вамi. У мяне такое адчуванне, нiбыта я вас даўно ведаю.

- Так, мне здаецца, што i я вас даўно ведаю, - суха сказала яна, адчуўшы звыклую горыч расчаравання. Яна ўзгадала бясконцую лесвiцу, дзверы ў кантору агента i маладога зычлiвага жыда, якi цярплiва i ветлiва тлумачыў, што ён не можа нiчога прапанаваць ёй, абсалютна нiчога.

"Пэўна ж, мы разумеем адно аднаго, - думала яна, - добра ўсведамляем гэта, таму i не знаходзiм патрэбных слоў". Дрэвы i будынкi з'яўлялiся i знiкалi на фоне бледна-блакiтнага, воблачнага неба, бук змяняўся елкай, елка - вязам, а вяз - каменем. Свет, нiбыта расплаўлены на гарачай плiце, тапырыўся i прымаў розныя формы, то падобныя на язык полымя, то на лiсток канюшыны. Iх думкi заставалiся тыя самыя, гаварыць не было пра што, бо яны ўсё ведалi адно аб адным.

- На самой справе, вам жа асаблiва i не хочацца, каб я снедала з вамi, - сказала яна, iмкнучыся захаваць разважлiвасць i абачлiвасць i неяк парушыць няёмкае маўчанне. Аднак ён не пагадзiўся з ёю.

- Не, я сапраўды хачу, - адказаў ён з некаторай няпэўнасцю, i яна зразумела, што ёй трэба быць цвёрдай: падняцца, пакiнуць яго, вярнуцца ў свой вагон - ён лiшне пярэчыць не будзе. Але ў сакваяжы ў яе былi толькi чэрствыя бутэрброды i крышку ўчарашняга малака ў бутэльцы з-пад вiна, а з калiдора пахла гарачай кавай i свежым белым хлебам.

Мэйбл Уорэн налiла сабе кавы, моцнай, без малака i цукру.

- Гэта найлепшы матэрыял, якi я калi-небудзь здабывала. Я была сведка, як пяць гадоў таму ён выходзiў з судовай залы, а тым часам Хартэп сачыў за iм з ордэрам на яго арышт у кiшэнi. Кэмбел з газеты "Ньюс" адразу ж кiнуўся за iм, аднак на вулiцы згубiў яго. Дадому ён болей не прыходзiў, i з таго часу пра яго болей нiчога не чулi. Усе лiчылi, што яго забiлi, аднак я нiколi не магла зразумець аднаго: калi яго хацелi забiць, дык навошта было выпiсваць ордэр на арышт.

- Уявi сабе, - без усякай цiкавасцi сказала Джанет Пардаў, - што ён адмовiцца гаварыць з табой.

Мiс Уорэн разламала булачку.

- У мяне яшчэ нiколi не было няўдач.

- Ты сама прыдумаеш што-небудзь за яго?

- Не той выпадак. Гэта падыдзе Сейвары, а не яму. Я прымушу яго даць мне iнтэрв'ю, - сказала яна злосна. - Любым спосабам. Пакуль мы едзем да Вены. У мяне ёсць амаль дванаццаць гадзiн. - I дадала ў роздуме: - Кажа, што ён школьны настаўнiк. Хто ведае? Выдатная будзе карэспандэнцыя. А куды ён едзе? Сказаў, што выходзiць у Вене. Калi праўда, то я выйду разам з iм. Калi спатрэбiцца, паеду з iм у Канстанцiнопаль. Але ў гэта я не веру. Ён едзе дамоў.

- У турму?

- На суд. Хутчэй за ўсё ён давярае тым людзям. Яго заўсёды любiлi ў трушчобах. Але ён дурань, калi лiчыць, што яго там памятаюць. Пяць гадоў! Так доўга нiхто не памятае.

- Дарагая, як сумна ты на ўсё глядзiш.

Мейбл Уорэн з цяжкасцю прыходзiла ў сябе i вяртала цвярозы погляд на рэчы: кава плёскалася ў яе кубку, столiк крыху пагойдваўся, насупраць сядзела Джанет Пардаў. У такiх выпадках Джанет Пардаў звычайна незадаволена капылiла губкi, насуплiвалася, спрачалася i злавалася, але цяпер яна ўпотай паглядала на жыда, якi сядзеў за столiкам з дзяўчынай, на думку Ўорэн, праставатай, але вясёлай i прываблiвай. "А што да жыда, дык адзiная яго добрая якасць - маладосць i грошы, аднак гэтага хапае, каб прыцягнуць увагу Джанет", - з горыччу падумала Мейбл Уорэн, разумеючы, што гэта праўда.

- Ты ж ведаеш, што гэта - праўда, - сказала яна, усведамляючы, што гнеў яе марны. Шырокай, агрубелай рукой яна разламала яшчэ адну булачку. Яе хваляванне ўзмацнялася па меры таго, як яна ўсведамляла ўсю жахлiвасць сваiх здагадак. - Ты пра мяне забудзеш праз тыдзень.

- Ну, вядома ж, не, дарагая. Паслухай, я табе ўсiм абавязана.

Словы гэтыя не супакоiлi Мейбл Уорэн. "Калi кахаеш па-сапраўднаму, думала яна, - не думаеш, чым ты абавязана". Свет, як лiчыла яна, падзяляецца на тых, хто жыве розумам, i тых, хто жыве пачуццямi. Першыя бяруць у разлiк купленыя iм сукенкi, аплачаныя рахункi, але сукенкi з часам выходзяць з моды, а вецер падхоплiвае рахункi са стала i зносiць iх прэч, i ў любым выпадку доўг будзе аплачаны пацалункам цi iншай якой ласкай. Аднак тыя, хто жыве розумам, пра ўсё забываюць, а тыя, хто жыве пачуццямi, помняць усё, яны не бяруць i не пазычаюць, яны плацяць нянавiсцю цi любоўю. "Я адна з iх, думала мiс Уорэн, вочы яе напоўнiлiся слязьмi, а булачка засела ў горле. - Я адна з тых, хто кахае i помнiць заўсёды, хто захоўвае вернасць мiнуламу i носiць жалобныя гарнiтуры i жалобныя павязкi на рукаве. Я нiчога не забываю". Яе погляд слiзгануў па дзяўчыне, што сядзела побач з тым мужчынам, - так стомлены матацыклiст з неадольным жаданнем пазiрае на просценькi гатэль з пунсовымi фiранкамi на вокнах i марыць пра таннае пiва, а потым iзноў едзе далей да шыкоўнага гатэля з музыкай i пальмамi. "Я загавару з ёю, яна зграбная, - падумала яна. - Зрэшты, нельга ж усё жыццё пражыць з грудным, падобным на музыку голасам, з статнай, як пальма, фiгурай. Вернасць зусiм не тое самае, што ўспамiны: можна забыць i заставацца верным, а можна памятаць i парушыць вернасць".


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Грэм Грин

Грэм Грин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.