» » » » Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Бывай. Я павiнен пайсцi ад вас, i ўсё лета мы не ўбачымся.

- А куды ты iдзеш, мiлы мядзведзь? - спытала Беласнежка.

- У лес - вартаваць сваё багацце ад злых карлiкаў, - адказаў мядзведзь. Зiмой, калi зямля моцна замярзае, яны не могуць выкарабкацца наверх i нехаця сядзяць у сваiх глыбокiх норах.

Але цяпер сонца абагрэла зямлю, растапiла лёд, i яны ўжо, напэўна, праклалi дарогу са свайго падзямелля на волю, вылезлi наверх, усюды шнараць i цягнуць да сябе ўсё, што iм прыглянецца. А хай што трапiць iм у рукi i апынецца ў iх нары, не хутка выйдзе зноў на белы свет.

Шкада было Беласнежцы расставацца з добрым другам. Яна ў апошнi раз адчынiла яму дзверы. А ён, прабiраючыся мiма яе праз парог, зачапiўся неспадзявана за крук у дзвярах i вырваў кавалачак шэрсцi. I тут Беласнежцы падалося, што пад калматай мядзведжай шкурай блiснула золата... Але яна вачам сваiм не паверыла. Мядзведзь з усiх ног кiнуўся ўцякаць i, перш чым яна паспела аглянуцца, знiк за дрэвамi.

Неўзабаве пасля таго паслала мацi абедзвюх дачок у лес па хвораст. У глыбiнi лесу дзяўчаты ўбачылi вялiкае дрэва, паваленае бурай. Яшчэ здалёк яны заўважылi, што каля ствала ў траве штосьцi мiтусiцца, скача. Але што гэта такое - яны не маглi разабрацца.

Сёстры падышлi блiжэй i ўбачылi карлiка - маленькага дзядка з маршчынiстым тварам i доўгай, белай як снег барадой. Кончык яго барады трапiў у расколiну дрэва, i дзядок скакаў i мiтусiўся, нiбы сабачка на вяровачцы, але нiяк не мог вырвацца на волю.

Убачыўшы дзяўчат, ён выпучыў свае чырвоныя, iскрыстыя вачаняты i закрычаў:

- Чаго вы спынiлiся? Не можаце падысцi блiжэй i дапамагчы?

- Ды што ты тут робiш, дзядок? - сказала Красназорка.

- Неразумная цiкаўная гуска! - адказаў карлiк. - Я хацеў расшчапiць дрэва, каб нарыхтаваць сабе дробных дроўцаў для кухнi. На тоўстых паляняках прыгараюць нашы далiкатныя, лёгкiя стравы. Але мы ядзiм патрошку, а не напiхваем свае жываты, як вы, грубы, прагавiты народ!.. Я ўжо амаль загнаў у дрэва клiн, i ўсё iшло выдатна, ды праклятая дзеравяка папалася вельмi слiзкая i нi з таго нi з сяго выскачыла назад. Я не паспеў адскочыць, i маю цудоўную белую бараду прыхапiла, нiбы цiскамi. Вось яна i сядзiць у расколiне, i я, колькi нi б'юся, не магу вырвацца... Ды вы што смеяцеся, таўсташчокiя дурнiчкi? Цьфу, i глядзець на вас працiўна!

Дзяўчаты з усiх сiл iмкнулiся дапамагчы дзядку, але вызвалiць яго бараду iм нiяк не ўдавалася: вельмi ўжо моцна зацiснула яе расколiна.

- Я пабягу паклiчу людзей, - сказала Красназорка.

- Пустыя барановыя галовы! - заскрыпеў карлiк. - Вельмi патрэбна клiкаць сюды людзей! Хопiць з мяне i вас дваiх. Няўжо вы не можаце прыдумаць нешта лепшае?

- Пацярпi трошкi, - сказала Беласнежка. - Зараз я цябе выручу.

Яна выцягнула з кiшэнi маленькiя нажнiцы i адрэзала яму кончык барады.

Ледзь толькi адчуў сябе карлiк на свабодзе, схапiў схаваны ў карэннi дрэва i з коптурам напакаваны золатам мех, надзейна завязаў яго, выгукнуў бурклiва:

- Неачэсаны народ!.. Адхапiлi кавалак маёй цудоўнай барады... Каб вам пуста было!

З гэтымi словамi ён узвалiў мяшок на плечы i пайшоў, нават не глянуўшы на дзяўчат.

Праз некалькi дзён пасля таго Беласнежка i Красназорка вырашылi налавiць на абед рыбы. Прыйшоўшы на бераг ракi, яны ўбачылi вялiкага конiка, якi скакаў каля самай вады.

Яны падбеглi блiжэй i пазналi карлiка, якога нядаўна бачылi ў лесе.

- Ды што з табой? - спытала Красназорка. - Ты, здаецца, збiраешся скочыць у ваду?

- Я не такi дурань! - крыкнуў у адказ карлiк. - Няўжо вы самi не бачыце, што гэта праклятая рыба цягне мяне за сабой?

Сталася, што карлiк сядзеў на беразе i лавiў рыбу. На бяду, вецер захацеў пагуляць з яго доўгай барадой i накруцiў яе на лёску вуды. А тут, нiбы знарок, клюнула вялiкая рыбiна. У бяднягi не хапiла сiлы выцягнуць яе на бераг. Рыба адолела рыбака i пацягнула яго за сабой у ваду. Ён хапаўся за травiнкi i саломiнкi, але нiяк не мог утрымацца. Рыба кiдалася ў вадзе i цягала яго за сабой па беразе то ўправа, то ўлева... Яшчэ трохi, i яна пацягнула б яго на дно.

Дзяўчаты падаспелi якраз у час. Моцна схапiўшы карлiка, яны спрабавалi разблытаць яго бараду. Але дзе там! Барада i лёска так цесна пераплялiся, што думаць пра гэта было нечага.

Заставалася адно: зноў дастаць з кiшэнi маленькiя нажнiцы i адстрыгчы яшчэ жмут барады.

Ледзь толькi ляснулi нажнiцы, карлiк закрычаў не сваiм голасам:

- Ды дзе гэта бачана, жабы вы лупатыя, так нявечыць чалавека! Мала таго, што вы ўжо адхапiлi ў мяне канец барады, цяпер вы адрэзалi яе лепшую частку. Ды як я ў такiм выглядзе пакажуся! Ах, каб вы, уцякаючы, свае падэшвы пагублялi!..

Тут ён схапiў мяшок з жэмчугам, закiнуты ў чарот, i, не сказаўшы больш нi слова, знiк за каменем.

Прайшло яшчэ тры днi, i вось мацi паслала абедзвюх дачок у горад купiць iголак, нiтак, шнуркоў i стужак.

Дарога iшла цераз пустэльную раўнiну, па якой тут i там былi раскiданы агромнiстыя глыбы камянёў.

Дзяўчаты заўважылi, што ў небе лунае вялiкая птушка. Павольна кружачыся, яна апускалася ўсё нiжэй i нiжэй i нарэшце села непадалёк ад дзяўчат, каля адной са скал.

У тое ж iмгненне яны пачулi нейчы пранiзлiвы, жаласны крык.

Сёстры кiнулiся на дапамогу i з жахам убачылi, што ў кiпцюры арла трапiў iх стары знаёмы - сiвабароды карлiк. Птушка развiнула крылы i ўжо сабралася панесцi яго.

Дзяўчынкi з усiх сiл ухапiлiся за чалавечка i датуль тузалi i цягнулi яго да сябе, пакуль птушка не выпусцiла сваю здабычу.

Толькi апомнiўся карлiк ад перапалоху, як закрычаў сваiм скрыпучым, вiсклiвым галаском:

- Няўжо нельга было абысцiся са мной як-небудзь асцярожней? Вы на шматкi парвалi кафтанчык з такога тонкага сукна!.. Эх вы, нехлямяжыя, непаваротлiвыя дзеўчаняцi!

Ён падняў мяшок, на гэты раз напакаваны каштоўнымi камянямi, i шмыгнуў у якуюсьцi нару пад скалой.

А дзяўчаткi, зусiм не здзiвiўшыся, пайшлi далей: яны ўжо прывыклi да яго няўдзячнасцi.

Вечарам, скончыўшы ў горадзе свае справы, сёстры вярталiся той жа дарогай i зноў нечакана сустрэлi карлiка.

Выбраўшы чыстую, роўную мясцiну, ён вытрас са свайго мяшка каштоўныя камянi i разбiраў iх, не думаючы, што хто-небудзь так позна пойдзе каля скал.

У праменнях вячэрняга сонца блiскучыя каменьчыкi так цудоўна мiгацелi, пералiваючыся ўсiмi колерамi вясёлкi, што сёстры мiжволi спынiлiся i залюбавалiся iмi.

Карлiк узняў галаву i заўважыў дзяўчынак.

- Ну чаго спынiлiся, разявакi? - закрычаў ён, i яго попельна-шэры твар паружавеў ад злосцi. - Што вам тут патрэбна?..

Ён адкрыў рот, каб вылаяцца, але тут пачулася грознае рычанне, i вялiкi чорны мядзведзь шарам выкацiўся з лесу.

Страх адкiнуў карлiка ўбок, але дзядку не ўдалося ўцячы ў сваю надзейную нару: мядзведзь ужо быў у двух кроках ад яго.

Тады, калоцячыся ад страху, ён запiшчаў:

- Дарагi пан мядзведзь, злiтуйцеся нада мной! Я аддам вам сваё багацце! Паглядзiце хоць на тыя цудоўныя каменьчыкi, што ляжаць перад вамi... Толькi падарыце мне жыццё! Ну на што я вам, такi маленькi i шчупленькi? Вы нават не адчуеце мяне на зубах. Вазьмiце лепш гэтых дрэнных дзяўчатак! Вось гэта будзе для вас смачны кавалачак. Вы ж самi бачыце, што яны больш тлустыя, чым маладыя перапёлкi. З'ешце iх абедзвюх на здароўе!..

Але мядзведзь i вухам не павёў, як быццам не чуў, што кажа яму злы карлiк. Ён толькi стукнуў яму разок сваёй цяжкой лапай, i карлiк больш не варухнуўся.

Дзяўчаткi вельмi напалохалiся i кiнулiся бегчы, але мядзведзь забубнiў iм услед:

- Беласнежка, Красназорка, не бойцеся, пачакайце! I я з вамi!

Тут яны пазналi голас свайго даўняга прыяцеля i спынiлiся. Калi ж мядзведзь параўняўся з iмi, тоўстая мядзведжая шкура раптам звалiлася з яго, i яны ўбачылi перад сабой цудоўнага юнака, з ног да галавы апранутага ў золата.

- Я - каралевiч, - сказаў юнак. - Гэты злы карлiк выкраў мае скарбы, а мяне самога ператварыў у мядзведзя. Дзiкiм зверам павiнен я быў бадзяцца па лясных нетрах да таго часу, пакуль яго смерць не вызвалiць мяне. I вось нарэшце ён пакараны па заслугах, а я зноў стаў чалавекам. Але я нiколi не забудуся, як вы пашкадавалi мяне, калi я быў яшчэ ў звярынай шкуры. Больш мы з вамi не расстанемся. Няхай Беласнежка стане маёй жонкай, а Красназорка жонкай майго брата.

Так i адбылося. Калi прыйшоў час, каралевiч ажанiўся з Беласнежкай, а яго брат - з Красназоркай.

Каштоўныя скарбы, схаваныя карлiкам у глыбокай пячоры, зноў заблiшчалi на сонцы.

Добрая ўдава яшчэ доўга жыла ў сваiх дачок спакойна i шчаслiва. Абодва ружовыя кусты яна ўзяла з сабою. Яны раслi пад яе акном i кожны год расцвiталi там цудоўныя ружы - белыя i чырвоныя.

СТАПТАНЫЯ ТУФЛIКI

Жыў-быў некалi кароль. Меў ён дванаццаць дачок, адна за другую прыгажэйшая. Спалi яны ўсе ў адной зале, ложкi iх стаялi побач. Вечарам, калi яны клалiся спаць, кароль зачыняў дзверы на засаўку. А ранiцай, калi адкрываў дзверы, прыкмячаў, што туфлiкi ў дачок ад танцаў стаптаныя.

Задумаўся кароль: што адбываецца ноччу ў спальнi дачок?

Загадаў уладар клiкнуць клiч па ўсяму каралеўству: той, хто даведаецца, дзе яго дочкi танцуюць ноччу, зможа выбраць адну з iх сабе за жонку. А пасля яго смерцi стаць i каралём.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Братья Гримм

Братья Гримм - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.