» » » » Роже Гренье - Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)


Авторские права

Роже Гренье - Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Роже Гренье - Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Я ўлiчу вашы парады.

У голасе прагучала такая сляпая пакорлiвасць, што я прасякся да яго цiхай нянавiсцю.

На другi дзень ён не прыйшоў на работу ў прызначаны час. Я нават падумаў, што ён увогуле больш сюды нiколi не пакажацца. Але тут адчынiлiся дзверы, i ў рэдакцыю, ледзьве дыхаючы, убег Галабэр. Нельга было губляць нi секунды. Лiтаратурная супрацоўнiца акурат прыкончвала аднаго ангельскага раманiста, i столькi злосцi было ў яе голасе, што лепшага слова, чым "прыкончыць", тут i не прыдумаеш. Я падштурхнуў Галабэра ў студыю:

- Ваша чарга. I галоўнае, не забывайцеся пра тое, што я вам учора казаў: прастата, праўдзiвасць, выразнасць...

Век помнiць буду тое, што давялося мне пачуць праз некалькi хвiлiн.

Для пачатку, бегучы да мiкрафона, ён перакулiў крэсла. Да мяне данёсся страшэнны грукат. Потым ён усеўся, дастаў з кiшэнi свае запiсы, i ў дынамiку пачулася шамаценне паперы. I так i гэтак круцiў ён свае нататкi, нiбы развучыўся чытаць, i ўсё разгублена паўтараў: "Дарагая, мiлая мадам... дарагая, мiлая мадам..."

Я глянуў на Бастара Кiтана. Той спакойна сачыў за сваiмi стрэлкамi, быццам усё iшло нармальна. Як толькi Галабэр вымаўляў сваё "Дарагая, мiлая мадам...", стрэлка ўзроўню гуку ўздрыгвала, а потым зноў падала да нуля.

Нарэшце ён рашыўся:

- Дарагая, мiлая мадам, ад мяне патрабуюць, каб я гаварыў з вамi проста, але жыццё маё зусiм няпростае. Сёння я раскажу вам, правiльней, павiнен быў расказаць пра адзiн парыжскi судовы працэс, якi, напэўна, вас усiх зацiкавiць. Гэта вельмi хвалюючая гiсторыя, калi так можна сказаць... Сёння пасля абеду я заняў сваё месца ў ложы прэсы ў трынаццатай зале пасяджэнняў, дзе, як вядома, заслухоўваюцца крымiнальныя справы. Працэс iшоў пад старшынствам месьё Жэрара, пра дабрыню якога па горадзе ходзяць легенды. Праз акуляры ён, як заўсёды, паглядваў у залу сваiмi добрымi i адначасна хiтраватымi вачыма, за што i атрымаў прозвiшча новага Саламона*, калi так можна сказаць... Раптам устае адна прыгожая маладая жанчына са страшэнна бледным тварам i iдзе проста да... калi так можна сказаць... iдзе... калi можна так... Ды што я буду выдумляць? Не быў я на гэтым працэсе. Шэф пасылаў мяне, а я туды не змог пайсцi. Перашкодзiлi мне. Брыжыта перашкодзiла. Сёння ў яе зноў быў прыпадак, i яна не захацела нiкуды адпускаць мяне. Яна ўбiла сабе ў галаву, што ў мяне завялася палюбоўнiца. Я нiяк не мог вырвацца з дому. Калi мяне выганяць з работы, не будзе чым заплацiць за пансiён, i тады нашага сына адправяць дамоў. Хлопчыку давядзецца жыць разам з намi, у гэтым пекле. Я спрабаваў вылезцi праз акно. Вышынi я не баюся. Але нiяк не мог адкрыць зашчапку, i пакуль я з ёю поркаўся, Брыжыта накiнулася на мяне i выхапiла мой кашалёк. Яна дастала адтуль дзве асiгнацыi па тысячы франкаў - гэта ўсё, што я меў, - i парвала iх на дробныя кавалачкi. "Вось цяпер-то ты нiкуды не паедзеш", - крычала яна. У адчаi я ўдарыў яе. Яна ўпала, а я тым часам выскачыў праз акно i ўцёк. Спадзяваўся даехаць у Парыж на спадарожнай, але нiхто не ўзяў мяне. Чорт яго ведае, можа, гэта мая барада наводзiць страх на людзей... Як так атрымалася, што я ўдарыў яе? Яна ж нi ў чым не вiнаватая. Але ў той момант я сам не ведаў, што раблю. У нас i так было мала грошай, а яны ж так патрэбныя... Перш-наперш для сына, каб трымаць яго ў пансiёне. Навошта яму бачыць, як мы жывём... У рэшце рэшт пайшоў я пехатой. Дарога не блiзкая - добрых 15 кiламетраў, але гадзiны за 3, думаў, зайду. Што i казаць: гэта ж смеху варта - цягнуцца пешшу, у той час калi ёсць электрычкi, аўтобусы, таксi!.. Iшоў я, iшоў i нiяк не мог супакоiцца. А тут бачу: не паспяваю на перадачу. Ну, думаю, цяпер-то я палячу з работы. "Божа, хацелася мне крыкнуць, - за што на мяне такое насланнё?!" Бывае, часам i ў мяне з'яўляюцца думкi, якiя прыносяць спакой i суцяшэнне. I мне падумалася: рана цi позна яна памрэ - i я ўсёй душой жадаю, каб яна памерла, - гэтая жанчына, якую я з такой цяжкасцю заваяваў, так кахаў, так песцiў... Але тут жа я спынiў сябе: а што, калi я памру першы?.. Дык якая мне карысць - спадзявацца на яе смерць... Я пакуль што яшчэ не дадумаўся да забойства, але ў тыя хвiлiны, калi яе вочы налiваюцца не то злосцю, не то вар'яцтвам, я па-сапраўднаму ненавiджу яе... Прыпадкi ў яе становяцца ўсё цяжэйшыя, асаблiва з таго часу, як я перайшоў на радыё. Калi яна бачыць, як я рыхтуюся да перадачы i пiшу тэкст выступлення, яна шалее. Неяк яна прачытала першы сказ майго выступлення: "Дарагая, мiлая мадам..." i адразу падумала, што я пiшу любоўнае пiсьмо сваёй каханцы. Другiм разам, калi яна застала мяне за работай, яна накiнулася на мяне з нажом. Я паспеў прыкрыцца локцем, i лязо распаласавала мне толькi правую шчаку. Таму я цяпер i не галюся, а мая барада перапалохала сёння ўсiх шафёраў. Скончылася тым, што дома я больш нiчога не пiшу. Iду сабе на авеню Мантэня, саджуся на лаўку i крэмзаю свае перадачы. Сёй-той з прахожых аглядваецца на мяне, асаблiва палiцэйскiя. "Цiкава: валацуга, а бач, нешта творыць!" - вiдаць, думаюць яны. Але, на шчасце, у Парыжы жывуць абыякавыя людзi: праходзяць сабе мiма i хоць бы вокам на лаўку маю павярнулi. На ўсё iм напляваць. Але ж я-то iх бачу, i яны перашкаджаюць мне засяродзiцца. Думка збiваецца, я пачынаю блытацца ў доўгiх сказах, а мой шэф патрабуе, каб я гаварыў як мага прасцей. На мяне нападае страх, што я страчу работу, i тады адзiнае, што мне прыходзiць у галаву, - гэта кiнуцца пад машыны, якiя сваiм дымам i шумам паралiзуюць мой мозг. Найчасцей я так незадаволены сваiм тэкстам i так баюся застацца без работы, што мне проста неабходна парэпецiраваць, пачытаць сваё выступленне ўголас. Тады я iду ў якую-небудзь вялiкую кавярню на Елiсейскiх палях, зачыняюся ў туалеце i чытаю сваю пiсанiну, быццам перад мiкрафонам. А каб нiхто не пачуў, я ўвесь час спускаю ваду. Аднойчы нейкi нецярплiвы клiент пачаў бiць нагамi ў дзверы... Так i не супакоiўшыся, я звычайна бадзяюся па вулiцах, сам сабе паўтараю сваё выступленне i чакаю чатырох гадзiн ранiцы. Але сягоння мне давялося адмераць 15 кiламетраў пехатой, нiдзе я не паспеў пабыць i нiчога я не запiсаў... А мне так хочацца працаваць, так хочацца, каб не адпраўлялi дамоў майго Тамаса, каб ён толькi не бачыў нашага пекла... iменна пекла - нiчога лепшага, чым гэтае старое, зацёртае слова, я не знаходжу. Бо хiба iнакш можна назваць наша жыццё, калi адна бяда змяняецца другой, калi на кожным кроку нас падсцерагае новая небяспека i кожную гадзiну, кожную секунду мы задыхаемся ад нервовых стрэсаў... I так будзе заўсёды, пакуль не памрэ яна або я... Але ж мы яшчэ маладыя, здаровыя, i таму канца гэтаму пеклу няма, няма, няма...

* Саламон (970-931 да н.э.), цар Iзраiля, вядомы сваёй выключнай мудрасцю.

Разоў дваццаць я збiраўся нацiснуць на кнопку i адключыць эфiр - гэта потым лёгка было б растлумачыць тэхнiчнымi прычынамi - аднак алiмпiйскi спакой гукааператара, якi незалежна i абыякава пазiраў на стрэлкi прыбораў, кожны раз спыняў мяне. Калi Галабэр змоўк, я не ведаў, што рабiць i што казаць... Крыху апамятаўшыся, я даў аператару знак уключыць запiс канцоўкi перадачы. Пасля гэтага мы патушылi ў студыi святло i пайшлi дамоў, а знясiлены, ушчэнт разбiты Галабэр застаўся сядзець перад мiкрафонам, абхапiўшы галаву рукамi.

На другi дзень ён не прыйшоў, i больш мы яго не бачылi. А праз некалькi дзён да мяне завiтаў iнспектар палiцыi. Я акурат пачынаў засынаць. Iнспектар i паведамiў мне аб смерцi майго супрацоўнiка... Бедалага, на гэты раз не змог ён ухiлiцца ад нажа...

Доўга не выходзiў у мяне з галавы гэты выпадак... Што ж, думаў я, прынамсi, хоць адзiн раз у жыццi чалавеку ўдалося выкласцi ўсё, што гадамi ад'ядала душу i цяжкiм грузам ляжала на сэрцы. А цi быў у гэтым якi сэнс? Не, вядома. А зрэшты, хто ведае, можа, там, на далёкiм востраве, за тысячы кiламетраў, знайшлася хоць адна чалавечая iстота, якая не засталася раўнадушнай да гэтай перадсмяротнай споведзi Галабэра...

Пазней я даведаўся, што нiхто так i не пачуў нашай перадачы i голас Галабэра назаўсёды згубiўся ў эфiры. А колькi яшчэ такiх няшчасных, як ён, памiраюць з адчайным крыкам аб спагадзе i дапамозе, але свет - глухi, i малiтвы iх разбiваюцца аб сцяну абыякавага маўчання...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Роже Гренье

Роже Гренье - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Роже Гренье - Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.