Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
ЖАБА
Калодзеж быў глыбокi. Такi глыбокi, што сонца нiяк не магло зазiрнуць у празрыстую калодзежную ваду. А там, куды сонечныя промнi ўсё-такi даставалi, мiж камянямi рос зялёны мох.
Вось на тых камянях i жыло вялiкае сямейства жаб. У калодзежы iх лiчылi перасяленцамi. Першай сюды перасялiлася старая жаба - прабабка. Зялёныя жабы, насельнiкi вады, прызналi ў той жабе сваю родзiчку, але пачалi называць яе сямейства "дачнiкамi, якiя прыехалi на купанне". Дачнiкi вельмi любiлi сваю "сушу" - мокрыя калодзежныя сцены.
Бабуля жаб аднойчы здзейснiла падарожжа. Яна трапiла ў вядро з вадой, i яе паднялi наверх. Сонца ўдарыла ёй у вочы. Але яна паспела выкарабкацца з вядра i шумна плюхнулася ў калодзеж. Тры днi адлежвалася, бо вельмi ж разбалелася спiна.
Аб тым, што паспела ўбачыць наверсе, яна мала расказвала, бо адзiн мiг пабыла там. Адно толькi ўведала, што калодзеж - гэта яшчэ не ўвесь свет.
Безумоўна, пра iншы свет, апроч калодзежны, магла б расказаць прабабка-жаба, але яна любiла маўчаць. Толькi аднойчы разгаварылася i выдала тайну:
- У кагосьцi з нас, а можа, i ў мяне самой, схаваны ў галаве каштоўны камень.
Зялёныя жабы слухалi яе з недаверам, пасля састроiлi грымасы i нырнулi на дно. А маладыя жабы ганарлiва выцягвалi заднiя лапкi. Кожная з iх уяўляла: каштоўны камень менавiта ў яе. Яны нават пабойвалiся хiтаць галавой. Урэшце асмелiлiся i распыталi старую жабу пра каштоўны камень. Вось што яна паведала:
- Камень той такi прыгожы i такi каштоўны, што я нават апiсаць яго не магу. А носяць яго, каб самому было прыемна, каб iншыя зайздросцiлi. Больш нiчога не распытвайце...
- Ну, у мяне дык каштоўнага каменя няма, - сказала самая маленькая i вельмi брыдкая жаба. - Дый навошта мне тая прыгажосць? А калi табе зайздросцяць, што тут прыемнага? Я мару зусiм пра iншае. Мне б хаця разок падняцца паверх калодзежа. Вiдаць, там прыгажосць неапiсальная!
- Сядзi дзе сядзiш! - умяшалася старая жаба. - Тут ты ўсiх ведаеш i цябе ўсе ведаюць. Беражыся толькi вядра, каб яно цябе не раздушыла. А калi трапiш у яго, то хутчэй выскаквай. Ды так удала, як я некалi - i скура i косцi цэлыя.
- Квак! - сказала маленькая жаба, а гэта ўсё роўна, што "Ах!" па-нашаму.
Ёй вельмi хацелася пабыць знадворку калодзежа. Убачыць сапраўдную зелянiну, траву. I калi наступнай ранiцай поўнае вядро вады на iмгненне затрымалася каля каменя, дзе яна сядзела, сэрца маленькай жабы ўздрыгнула, яна кiнулася ў вядро i прытаiлася на дне.
Як толькi чалавек выцягнуў вядро наверх, з яго тут жа выплюхнуў ваду, сказаў пры гэтым:
- Вось не пашанцавала! Такую брыдоту выцягнуў!..
I ён штурхнуў нагой жабу, ледзь не скалечыў яе. Жаба зашылася ў высокую крапiву. Тут яна адчувала сябе так, як мы, людзi, у вялiкiм лесе, дзе сонца ледзь прабiваецца праз лiстоту i галiны.
Маленькая жаба прасядзела ў крапiве цэлую гадзiну, супакоiлася, агледзелася i сказала сама сабе:
- Цiкава, а што за крапiвой? Калi ўжо вылезла з калодзежа, то трэба ўсё агледзець наўкол.
I яна заспяшалася, зачыкiльгала i апынулася на дарозе. Сонца свяцiла ёй у вочы, пылам прыпудрывала яе, а яна ўсё шлёпала цераз дарогу.
"Во дзе сапраўды суша! Якая прыгажосць наўкол! У мяне нават усярэдзiне казыча", - думала калодзежная жаба.
Неўзабаве яна дапаўзла да канавы. Тут раслi незабудкi i вятроўнiк. Вакол канавы сцяной стаялi бузiна i глог. Белы ўюнок вiўся, што лiяна. А колькi тут стракацела кветак! Над iмi лётаў матылёк. Жаба вырашыла, што гэта таксама кветка. Толькi адарвалася ад сцябла i хоча палятаць па свеце. Хто-хто, а яна добра разумела гэта.
- От калi б я магла так хутка рухацца, - уздыхнула жаба. - Квак! Ах! Якая прыгажосць!
Жаба пражыла ў канаве восем дзён i восем начэй. Яды хапала ўволю. А на дзевяты дзень рашыла: "Уперад! Жыццё цудоўнае! Як добра вылезцi з калодзежа, пасядзець у крапiве, прапаўзцi па пыльнай дарозе i адпачыць у сырой канаве. Але ўперад! Трэба шукаць сяброў!.."
I жаба зноў кiнулася падарожнiчаць.
Яна пераадолела поле. Даскакала да вялiкай сажалкi, зарослай чаротам. У зараснiку яе сустрэлi мясцовыя жабы, спыталi:
- Вам тут не вельмi сыра?.. Мы вам рады. Будзьце як дома...
Вечарам госцю запрасiлi на дамашнi канцэрт. Вячэрай не частавалi, затое напiткi былi бясплатныя - цэлая сажалка, пi на здароўе!
Той жа ноччу маленькая жаба пайшла падарожнiчаць далей. Ёй падабалiся зоркi, малады месяц, высокае неба, а ўдзень - сонца на iм. Але для сябе яна ўвесь час паўтарала:
- Я нiбыта ўсё яшчэ ў калодзежы. Толькi ён значна большы за той, у якiм я жыла. А мне трэба ўзняцца ўверх, да самага сонца!
Аднойчы маладой жабе падалося, што месяц цi сонца - гэта проста вялiкiя вёдры. Нехта некалi апусцiць iх да яе, i яна падымецца высока-высока ў неба. Ах, якое там святло, якi бляск! Нават самы каштоўны камень не ззяе так зырка, як сонца. Уперад, да шчасця!
I калодзежная жаба скокнула так далёка, як не ўсялякая жаба здолее, i апынулася на прасёлачнай дарозе. Вакол жылi людзi. Усюды былi сады i агароды. Жаба прыпынiлася адпачыць пад капустай. Агледзелася наўкол i зрабiла новае адкрыццё:
- Ах, якi вялiкi свет i як цiкава ў iм! Колькi ўсялякiх дзiўных стварэнняў у свеце! Не трэба толькi седма сядзець на адным месцы.
I яна скокнула ў агарод, зноў квакнула:
- Ах, якая тут зелянiна! Якi цуд!
- Яшчэ б! - адгукнуўся вусень, якi сядзеў на капусным лiсце. - Мой лiст самы вялiкi! Ён закрывае паўсвету. Але мне добра на iм!
- Ко-ко-ко! - пачула жаба.
Да капусты наблiжалiся куры. Адна, якая iшла ўперадзе, адразу прыкмецiла вусеня на капусным лiсце i нацэлiлася клюнуць яго. Але вусень звалiўся на зямлю i давай выгiнацца, курчыцца.
Курыца зiрнула на зялёнага чарвяка адным вокам, пасля другiм. Яна не разумела: да чаго гэтыя крыўляннi. "Гэта ён не ад добрай волi", - падумала курыца i падрыхтавалася клюнуць яго яшчэ раз. Але жаба, якая ўсё гэта бачыла, раптам праявiла смеласць i скокнула прама на крыўдзiцельку.
- Ах вось як, ды ў вусеня тут заступнiца! Зiрнiце, якая пачвара, - пачала кудахтаць курыца i адвярнулася. - Вельмi мне патрэбен гэты зялёны аб'едак. Ад яго толькi ў горле пяршыць...
Усе куры пачулi сваю сяброўку i пайшлi з агарода. А вусень раптам сказаў:
- Вось як я выкруцiўся! Я такi! Але самае цяжкае наперадзе: як узлезцi на капусны лiст? Дзе ён?
Маленькая жаба падскочыла ад радасцi. Яе нязграбнасць дапамагла вусеню, адпудзiла ворагаў. Яна хацела i цяпер дапамагчы яму. Але той ганарлiва заявiў:
- Што вы, я сам вывернуўся ад курыцы. А на вас жудасна, нават непрыемна пазiраць. Пакiньце мой дом. О, я чую пах капусты! Толькi трэба залезцi як мага вышэй.
"Так, так, вышэй, - падумала жаба. - Бач, i вусеню хочацца наверх, як i мне. Проста ён цяпер не ў настроi. Перапалохала курыца. Усiм нам хочацца вышынi!"
Жаба задрала галаву ўгору i ўбачыла на даху сялянскай хаты вялiзнае буслiнае гняздо. Бусел i буслiха без стомы пра нешта клекаталi.
- Як яны высока жывуць! - здзiвiлася жаба. - От бы залезцi да iх!
А ў той хаце жылi два студэнты. Адзiн быў паэт, пiсаў вершы. Другi бiёлаг, вывучаў прыроду. Абодва яны былi вясёлыя i добрыя.
- Глядзi, выдатны экземпляр жабы, - сказаў бiёлаг. - Можна было б яе злавiць i заспiртаваць для навукi.
- У цябе ўжо ёсць дзве, - запярэчыў паэт. - Пакiнь яе, хай цешыцца жыццём.
- О, якая яна гарэза, проста цуд! - не супакойваўся вучоны.
- От калi б я быў перакананы, што ў галаве гэтай жабы ёсць каштоўны камень, - сказаў паэт, - тады i я пагадзiўся б разрэзаць яе для навукi.
- Каштоўны камень у жабы! - засмяяўся сябар.
- А што? Мне падабаецца народнае павер'е, нiбыта ў галаве жабы, брыдкай жывёлiны, часта схаваны каштоўны камень. Гэта можна аднесцi i да людзей. Прыгадай Эзопа! Брыдкi карлiк, а якi разумны! З iм раiлiся вялiкiя вучоныя...
Жаба не ўсё разумела, пра што гаварылi маладыя людзi. Яе зацiкавiла размова ў буслiным гняздзе. Бацька-бусел даводзiў сваiм дзецям:
- Чалавек - самая фанабэрыстая жывёлiна. Любiць пагаварыць, пахвалiцца багаццем сваёй мовы. А варта яму пераехаць у iншае месца, ён ужо не разумее суседа. От наш клёкат зразумелы ўсюды: у Данii, у Егiпце... Эх, людзi! Яны нават лятаць не ўмеюць.
"Якая цудоўная прамова! - падумала маленькая жаба. - Вiдаць, той бусел вельмi знакамiты. I так высока сядзiць!"
Раптам бусел развёў крылы i ўзляцеў з гнязда. Жаба зноў пазайздросцiла яму: "Як ён плавае ў паветры!"
Яна чула, як буслiха ў гэты час расказвала дзецям пра далёкую i цёплую краiну Егiпет, пра цудоўную раку Нiл. I ёй вельмi захацелася самой пабываць там.
- Хай бы буслы ўзялi мяне з сабой! - сказала жаба. - Гэта куды прыемней, чым насiць у галаве каштоўны камень!..
А каштоўны камень якраз i быў схаваны ў яе. Толькi не ведала пра гэта жаба-падарожнiца. Ёй хацелася аднаго: скакаць ўперад i падняцца высока!
Нечакана падышоў да жабы сам бусел. Ён ляцеў, убачыў яе ў траве, апусцiўся i схапiў небараку. Ды не вельмi далiкатна. Дзюба яго сцiснулася, у жабiных вушах засвiстаў вецер. Гэта было не вельмi прыемна, але ж яна была ўверсе. Яе неслi ў Егiпет! Вочы ў жабы зазiхацелi, з iх пырснулi iскры, яна крыкнула на ўсё наваколле:
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.