» » » » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Тады эльф правёў сваiм маленечкiм пальчыкам па пялёстку блакiтнай фiялкi, пасля дакрануўся да кiлбаснай палачкi i кажа:

- Глядзi! Я кранаюся яе; а калi ты вернешся ў палац мышынага цара, дакранiся сваiм дарожным кiйком да цёплых царовых грудзей - i тут жа на кiйку заквiтнеюць фiялкi, нават калi на вулiцы будзе стаяць лютая сцюжа. Значыць, ты вернешся дадому не з пустымi рукамi. А вось табе i яшчэ тое-сёе.

Але перш чым мышка паказала гэта "тое-сёе", яна дакранулася палачкай да цёплых грудзей мышынага цара - i сапраўды ў тое ж iмгненне на палачцы вырас цудоўны букет фiялак. Ад iх iшоў такi пах, што мышыны цар загадаў некалькiм мышам, якiя стаялi блiжэй да агню, сунуць хвасты ў агонь, каб запахла ў пакоi падсмаленай поўсцю: мышы, як вядома, не пераносяць паху фiялак, для iх тонкага нюху ён занадта грубы.

- А што яшчэ даў табе эльф? - запытаў мышыны цар.

- Во, ледзьве не забыла, - схамянулася мышка, - ён навучыў мяне аднаму фокусу. - Тут яна павярнула кiлбасную палачку - i ўсе кветкi iмгненна пазнiкалi.

Цяпер мышка трымала ў лапцы звычайную палачку i, уздымаючы яе над галавой, як дырыжор, казала:

- Фiялка цешыць зрок, нюх, адчуванне, - гаварыў мне эльф, - але ж ёсць яшчэ смак i слых.

Тады мышка пачала дырыжыраваць, i ў тое ж iмгненне пачулася музыка, аднак зусiм не падобная на тую, якая гучала ў лесе на свяце эльфаў: гэта музыка адразу нагадала ўсiм шум, якi бывае на звычайнай кухнi. Вось гэта быў канцэрт дык канцэрт! Ён пачаўся знянацку - нiбыта вецер раптам узвыў у комiне; у катлах i гаршках быццам закiпела вада, i зашыпела, i палiлася цераз край, i заляпала качарга па мядзяным катле. Пасля гэтак жа нечакана ўсё гэта сцiхла: адно глуха яшчэ булькатаў iмбрык, так, што нельга было зразумець, цi ён закiпае, цi яго толькi што паставiлi на агонь. Пасля ў маленькiм гаршочку зноў падала голас вада, i ў вялiкiм закiпела, - i яны забулькаталi, як раззлаваныя адзiн на аднаго. А мышка тым часам махала сваёй палачкай усё хутчэй i хутчэй. Вада ў катлах булькала, шыпела, пенiлася, вецер дзiка завываў, а ў комiне гуло: гу-у-у! Мышцы зрабiлася так страшна ад гэтай музыкi, што яна выпусцiла палачку.

- Вось дык суп! - ўсклiкнуў мышыны цар. - А што будзе на другое?

- Гэта ўсё, - нясмела прапiшчала мышка i прысела.

- Ну i хопiць, - вырашыў мышыны цар. - Паслухаем цяпер, што нам скажа другая мыш.

III. Пра што паведала другая мыш-вандроўнiца

- Я нарадзiлася ў бiблiятэцы, - пачала другая мыш. - Мне i ўсёй нашай сям'i так i не давялося нiводнага разу трапiць у сталоўку, пра кладоўку дык i казаць няма чаго. Першы раз пабачыла кухню я ў час вандроўкi, другi - сёння, вось тут. Кажучы шчыра, мы часта галадалi, калi жылi ў бiблiятэцы, але затое набылi багата ведаў, i вось калi да нас данеслiся чуткi пра царскую ўзнагароду за суп з кiлбаснай палачкi, то мая старая бабуля адшукала адзiн даўнi рукапiс. Яна яго, вядома, прачытаць не магла, але чула, як чыталi iншыя, з таго рукапiсу запомнiла такiя словы: "Калi ты паэт, то здолееш зварыць нават суп з кiлбаснай палачкi". Бабуля тады пытае ў мяне, цi магу я пiсаць вершы? За сабой такога Божага дару я не заўважала, але бабуля пачала рашуча даводзiць, што я абавязкова павiнна стаць паэтэсай. Тады я пытаю ў яе, а што для гэтага патрэбна, - бо зрабiцца паэтэсай было для мяне не больш лёгкай справай, чым зварыць той жа суп з кiлбаснай палачкi. Мая бабуля за свой век праслухала багата кнiг i сказала мне - каб зрабiцца паэтэсай трэба валодаць трыма рэчамi: розумам, фантазiяй i пачуццём.

- Раздабудзь усё гэта i адразу пачнеш вершыкi складаць, - сказала яна. - А ўжо тады абавязкова зварыш суп з кiлбаснай палачкi.

I вось я пакiравала на захад i пачала вандраваць па свеце, каб зрабiцца паэтэсай.

Я ведала, што ва ўсялякай справе розум - гэта самае важнае, а фантазiя i пачуццё маюць другасную ролю, - то найперш вырашыла набрацца розуму. Але ж дзе яго шукаць, той розум?

"Iдзi да мураша i набiрайся мудрасцi ў яго!" - сказаў некалi адзiн чалавечы цар. Пра тое чула я некалi ў бiблiятэцы. Я нi разу не спынiлася ў дарозе, пакуль не дайшла да вялiкага мурашнiка.

Я затаiлася ў моху i пачала набiрацца той самай мудрасцi.

Што за цiкавы народ, гэтыя мурашы, i да чаго ж яны мудрыя! У iх усё размеркавана i разлiчана да дробязей. "Працаваць i класцi яйкi, - кажуць мурашы, - найпершы абавязак". Тым яны жывуць сёння, тым самым клапоцяцца i пра заўтрашнi дзень. Усе мурашы дзеляцца на шляхетных i рабочых. Становiшча кожнага з iх у мурашнiку вызначаецца яго асабiстым нумарам. Царыца мае першы нумар, таму яе думка заўсёды вырашальная для ўсiх астатнiх, царыца ўжо даўным-даўно праглынула ўсю зямную мудрасць.

Царыца гаварыла так доўга i так разумна, што яе прамовы падалiся мне нават занадта мудрагелiстымi. Яна, напрыклад, сцвярджала, што ва ўсiм свеце няма нiчога больш вышэйшага, чым iхнi мурашнiк, а мiж тым тут жа побач расло дрэва i было яно такое высокае, што не расказаць! Ды нiхто не мог пярэчыць царыцы, усе слухалi яе ды маўчалi. Але вось неяк вечарам адзiн мураш узабраўся на тое дрэва, высока-высока, ажно заблудзiўся ў галлi. На такую вышыню яшчэ не ўзбiраўся нi адзiн яго суродзiч. А калi мураш, добра паблукаўшы, вярнуўся дадому, то пачаў расказваць iншым мурашам, што ёсць на свеце тое-сёе значна вышэйшае, чым iхнi мурашнiк. Астатнiя мурашы палiчылi такiя словы зневажальнымi для iх мурашынага роду i загадалi стражнiкам, каб яны надзелi нахабнiку наморднiк i замкнулi зламыснiка ў адзiночную камеру. Праз колькi часу пасля гэтага здарэння залез на дрэва яшчэ адзiн мураш i ўзабраўся на тую ж вышыню, што i яго папярэднiк, а як вярнуўся дахаты, то таксама падзялiўся сваiм адкрыццём, але зрабiў ён гэта больш асцярожна, гаварыў нейкiя няпэўныя словы, загадкава паводзiў вусамi. Ён лiчыўся найбольш паважаным мурашом, да таго ж быў са шляхетных, мабыць, акурат таму паверылi яму, а калi ён памёр, то гэтаму мурашу паставiлi нават помнiк з яйкавай шалупiнкi - у знак асаблiвай павагi да навукi.

- Мне часта даводзiлася бачыць, - казала далей мышка, - як мурашы пераносяць яйкi на спiне. Аднойчы мураш не ўтрымаў яйка, i як ён пасля нi стараўся закiнуць яго сабе за спiну, нiчога з таго не атрымлiвалася. Тады падбеглi яшчэ два мурашы i пачалi з усяе сiлы дапамагаць суродзiчу. Яны шчыравалi так заўзята, што ледзьве не паскiдалi сваёй уласнай ношкi, а калi апамяталiся, то кiнулi сябра ў бядзе i пабеглi далей сваёй дарогай, бо кожнаму свая кашуля блiжэй да цела. Мурашыная царыца ва ўсiм гэтым убачыла лiшнi доказ таму, што мурашы валодаюць не толькi сэрцам, але i розумам. "Гэтыя якасцi ўзносяць нас, мурашоў, вышэй за ўсiх iншых разумных iстотаў, - заявiла яна. Розум мiж iншым стаiць на першым месцы, i я асабiста адорана iм найбольш!" Сказаўшы гэтыя словы, царыца велiчна паднялася на заднiя лапы, тут я i праглынула яе, бо якраз успомнiла словы чалавечага цара: "Iдзi да мураша i набiрайся мудрасцi ў яго!" Вось я i праглынула тую мудрасць разам з царыцай-мурашыхай. Пасля я наблiзiлася да высокага дрэва, што расло паблiзу мурашнiка. Гэта быў стары, магутны дуб. Я ўжо ведала, што на дубе жыве жанчына, якую завуць дрыядай. Яна нараджаецца, жыве i памiрае разам з дрэвам. Пра ўсё гэта я даведалася некалi ў бiблiятэцы, а цяпер пабачыла лясную паненку на ўласныя вочы. Дрыяда, як убачыла мяне, то адразу спалохана войкнула - як i ўсе жанчыны, яна баялася мышэй; але былi ў яе на тое куды больш важкiя прычыны, чым у iншых: я ж магла пагрызцi каранi дрэву, ад якога залежыла жыццё жанчыны. Тады я загаварыла з дрыядай ласкава i ветлiва, як магла, супакоiла, то яна ўзяла мяне ў сваю пяшчотную далонь. А як даведалася, чаму я трапiла сюды, то выказала такое меркаванне - мабыць, гэтым вечарам мне пашчасцiць завалодаць адным з тых двух скарбаў, якiя мне засталося знайсцi. Дрыяда растлумачыла, што дух фантазii - яе добры сябра i што ён такi прыгожы, як сам бог кахання, i любiць ён вельмi адпачываць у зялёным голлi, якое шумiць тады мацней звычайнага. Дух фантазii называе жанчыну сваёй любiмай дрыядай, а гэты дуб - найбольш любiмым дрэвам. Каранi дуба i сапраўды пранiкаюць глыбока ў глебу, а ствол дрэва з пышнай зялёнай шапкай цягнецца высока ў неба. Галiны дуба прывыклi i да лютых зiмовых маразоў, i да буйных ветраў, i сонечныя спякотныя прамянi iм не перашкода.

- А яшчэ, - казала далей дрыяда, - там, на макаўцы дрэва, спяваюць птушкi, гэта яны апавядаюць пра далёкiя заморскiя краiны, куды лётаюць крылатыя спевакi ў вырай. Толькi адзiн сук на дубе засох, але на iм звiў буслянку бусел. Гэта яшчэ больш упрыгожвае дрэва, да таго ж можна паслухаць згадкi бусла пра краiну пiрамiдаў. Духу фантазii ўсё гэта вельмi падабаецца. Бывае i я апавядаю яму пра жыццё ў лесе: пра той час, калi я была зусiм маленькай, а маё дрэўца толькi пачынала расцi i галiнавацца, нават крапiва-жыгучка захiнала яго ад сонца. Апавядаю яму пра ўсё, што тут адбывалася за доўгiя гады. А цяпер паслухай мяне, - гаварыла далей жанчына. - Схавайся паблiзу i ўважлiва сачы за ўсiм, што будзе тут дзеяцца. Калi з'явiцца дух фантазii, я пры першым зручным выпадку вырву ў яго з крыла пёрка. А ты падбяры тое пяро, лепшага няма нi ў аднаго паэта!

- Праз колькi часу з'явiўся дух фантазii, пяро было вырвана, i я атрымала яго, - дзялiлася ўспамiнамi мышка. - Мне давялося апусцiць пяро ў ваду i трымаць там да тае пары, пакуль яно не размокла, а тады я згрызла яго, хоць было не дужа смачна. Усё ж нялёгка ў нашы днi зрабiцца паэтам, вунь колькi ўсяго трэба пагрызцi i пераварыць! I вось я набыла не толькi розум, але i фантазiю, а ўжо маючы ўсё гэта, лёгка было раздабыць i пачуццё ў маёй роднай бiблiятэцы. Там я некалi чула, як адзiн вялiкi чалавек гаварыў, што ёсць раманы, адзiнае прызначэнне якiх - выцэджваць з людзей лiшнiя слёзы. Гэта своеасаблiвая губка, якая ўсмоктвае пачуццi. Я прыгадала некалькi такiх кнiг. Яны заўсёды здавалiся мне асаблiва апетытнымi, бо былi такiя зачытаныя i зашмальцаваныя, што, напэўна, увабралi ў сябе мора чалавечых пачуццяў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганс Андерсен

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.