Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Трэцiя суткi канчалiся. Ноч. Распалiлi агонь, павячэралi, паспалi - хто як мог, каму як было лепш. На чацвёртыя суткi прашу я паштавiка:
- Вазьмi мяне з яблынькамi, давязi да паселiшча. Баюся я, каб мае яблынькi не прапалi.
А ён мне адказвае:
- Ты бачыш, што мой выратаваны конь толькi для лiку ў запражцы iдзе, увесь час дрыжыць, як у трасцы якой.
- Ды я не прашуся, каб ты мяне вёз. Я пайду пехатой. Ты мае яблынькi толькi вазьмi, прывяжы ззаду.
Прывязаў. Увечары чацвёртых сутак прывёз я iх дадому i пасадзiў адразу. Некалькi штук даў у падарунак тром маiм сябрам, з якiмi разам працаваў. Не ведаю, як дрэвы жылi цi жывуць у iх. А на маёй колiшняй сядзiбе прынялiся добра. Мне прыслалi фота, на якiм яблынька проста абсыпана яблыкамi ад зямлi i да самага невысокага верху.
Колькi людзей памагло, каб гэтыя яблынькi даехалi да свайго месца!
. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цяпер замест той таежнай пракладзена добрая дарога, шаша. Аўтобусы "Iкарус" iдуць па той дарозе, на якую мы патрацiлi чацвёра сутак, дзве гадзiны. А хто хоча, ад Канска да Бiрусы можа праляцець рэйсавым самалётам за паўгадзiны. Думаю, што новыя насельнiкi таго паселiшча пачнуць цяпер гадаваць i вiнаград нават...
Як начаваў у Байкане
Давялося мне зiмою iсцi ў тайгу. Перад тым двое сутак мяла мяцелiца. Усе сцяжынкi, усе дарогi занесла снегам, намяло на адкрытых мясцiнах вялiкiя гурбы. I такой дарогi мне дзесяць мiль. Выйшаў я з горада рана. Пры мне толькi адна буханка хлеба, але вялiкая, кiлаграмы на чатыры, i пачак цукерак-падушачак. Апрануты я цёпла: павалаканы паўкажушок, зiмовая шапка, валёнкi.
Iду, як цалiк пракладваю, баразну ў снезе сабою ару. Зiрну назад - так баразна i застаецца. Нiхто, зразумела, не едзе. Кожны чакае, калi клiн трактарам працягнуць - правалакуць, прачысцяць шлях.
Пасля абеду прыйшоў я ў Апана-Ключы. Спынiўся ў знаёмых, перакусiў. Старая гаспадыня пакiдае начаваць.
- Дарогi няма. Дужа натомiцеся.
Адказваю, што я сёння абавязкова павiнен трапiць у вёску Байкан. Калi я там заначую, дык заўтра вечарам буду дома. А калi заначую тут, тады мне трэба будзе ў тайзе начаваць. Ну што ж яна больш скажа: сваю гасцiннасць выказала, а ты - як хочаш i як знаеш... Ад гэтага сяла дарога пайшла нiбыта ў нiзiну, адхонам. Снегу намяло куды больш, чым да сяла. Баразну разгортваю яшчэ глыбейшую. Iду...
Прытамiўся, пiць хочацца. Вазьму жменьку снегу, скамячу ды ў рот. Растане, праглыну - зноў пiць хочацца.
З'явiлiся ўжо вялiзныя купы дрэў - падыходжу да самай тайгi. Сцямнелася. Толькi святла - ад снегу. А я iду...
I бачу леваруч - агеньчыкi зазiхацелi. Я ўсцешыўся: хоць прыцемна, але ж дайшоў да сваёй сённяшняй мэты! Спынiўся, глянуў. Нешта не тое мне прыдалося: агеньчыкi вёскi з'яўляюцца раптоўна проста перад дарогай, калi спусцiшся ў роў ды з яго выберашся. А тут агеньчыкi менавiта леваруч, там, дзе стаяў вадзяны млын. Самае ж галоўнае, што яны пераходзяць з месца на месца, як жывыя. "Э! Дык жа гэта воўчае вяселле! Проста на iхнi пiр трапляю".
Пастаяў я, пастаяў - аж агеньчыкi пасунулiся на Апана-Ключы полем. А вецер у мой бок, ваўкi нюхам мяне i не выкрылi. Пайшло тое вяселле сваiм шляхам. А я iду сваiм... Дайшоў да таго рова, спусцiўся, зноў узняўся. Вось ён i Байкан. Агнi гараць ва ўсiх вокнах, але ад газнiц. Электрычнасцi ў iх тады не было. А самае галоўнае, ведаў я пра гэта добра, сёлетнi год для людзей быў дужа цяжкi: рана стукнуў мароз, памерзла ўся чыста бульба. Якiя атожылкi нараслi, ды добрага плёну не далi. Жыта было павымакала, а рэшту градам пабiла. Нейкая карысць i падтрымка была ад аднаго-адзiнага гароху. Ды яшчэ ад тайгi - грыбоў бралi, ягад... А ў звязку з такiмi акалiчнасцямi народ быў сярдзiты. Свае са сваiмi сварылiся. Старая беларуская прыказка кажа, што калi на гумне не малоцiцца, тады ў хаце калоцяцца. А гэтая вёска была на дзевяноста дзевяць працэнтаў заселена беларусамi, якiя выехалi сюды яшчэ перад рэвалюцыяй.
Падыходжу я да "дагаварной хаты", у якую павiнны прымаць на начлег. Стукаю ў акно.
- Хто там?
- Начаваць да вас!
- Заўтра ў мяне свята, я мыю падлогу, нiкога не пушчаю.
- А дзе ж мне начаваць?
- Дзе хочаш! Бывай здароў!
Калi не хочуць размаўляць у той хаце, гаспадынi якой плацiлi грошы, дык што ж мне маглi сказаць у суседнiх!
I надумаў я iсцi ўсю ноч да свайго жытла. Прыблiзна на сярэдзiне вёскi якраз паварот на тайгу. Падыходжу я да гэтага павароту i бачу каля яго хату. Хата вялiкая, тыпова сiбiрская, але нейкая дужа заняпалая. На ёй не тое каб страхi, але i крокваў нават няма. А так i комiн стаiць, i вокны зашклёныя. Дай, думаю, яшчэ раз паспрабую. Стукаю ў акенца. Жаночы голас пытаецца:
- Што вам трэба?
Я тлумачу. Жанчына адказвае:
- У мяне дужа бедная хата. Iдзiце куды ў лепшую.
Зноў тлумачу:
- Я шукаю не багацця, а дзе б мне ноч перасядзець. Гэта ж мароз - градусаў сорак...
- Заходзьце, калi ласка! Толькi не крыўдуйце...
Адчынiла яна дзверы. Зайшоў. Якая б хата нi была, а пасля такога марозу рай! Мiж iншым, у хаце чыста, падлога аж зiхацiць, нашоркана венiкам з пясочкам.
Павiтаўся я. Распрануўся ды пытаюся:
- Цi няма ў вас трохi гатаванай вады, хоць кубачак.
Яна адказвае, што ў печы - поўны чыгун. Хочаш пi, хочаш мыйся.
Я такi папарыў свае ногi, пасля налiў кубачак вады, дастаў з рукзака буханку хлеба i чую, што мяне нiбыта голкамi нешта коле. Узнiмаю вочы ўгору, а там, на палатках, дзецi гэтай гаспадынi, чацвёра. Ведаючы, як у iх кепска справа з харчаваннем, я запытаўся:
- А цi няма ў вас яшчэ кубачкаў?
Гаспадыня мая здзiвiлася:
- А што вы з iмi будзеце рабiць? Кубачкi ёсць, зразумела.
Паставiла яна яшчэ пяць кубачкаў. Налiў я ў iх гарачай вады, парэзаў на шэсць кавалкаў сваю буханку хлеба i на кожную лусту паклаў падушачак.
- Справа ў тым, дарагая гаспадыня, што я чалавек сямейны. У нас заведзена так, каб усе садзiлiся за стол разам, а нiхто адзiн аднаму ў рот не заглядваў.
Яна пачала пярэчыць, што мне яшчэ дзень iсцi. Я адказаў, маўляў, мне лягчэй стане iсцi, калi на сэрцы будзе лёгка...
Пакуль мы з ёй размаўлялi, дзецi самi пазлазiлi, селi ля стала, i мы ўсе разам павячэралi.
Ранiцой, аддзякаваўшы ёй за начлег, пайшоў я ў свой апошнi перагон i ўжо цёмна-цёмна з'явiўся дадому...
I смех, i грэх...
Заўтра - Пятро, як дзяды нашы казалi. Нават i ў Сiбiры настала лета. Мы пазаносiлi на вышкi розныя накрыўкi, iмi накрывалi лехi гурковыя, таматы ды наогул усю гароднiну, якая не мае дружбы з замаразкамi. Але па старой звычцы кожны вечар, кладучыся спаць, я выходзiў на ганак i глядзеў, колькi градусаў на надворным тармометры.
Пайшоў i ў той вечар, адзiнаццатага лiпеня. На тэрмометры было два з паловай градусы цяпла. Калi я сказаў пра гэта жонцы, яна не паверыла i дала раду:
- Пасвяцi электрычным лiхтарыкам, трэба ведаць вельмi дакладна.
Пры электрычным святле - усё роўна два з паловай градусы. У маленстве я чытаў апавяданне аднаго фiнскага пiсьменнiка, як стары, сiвы i ў дадатак сляпы дзядуля выйшаў ранiцай на панадворак, памацаў рукой зямлю i пасля гэтага закрычаў у роспачы: "Дзеткi, уставайце! Уся наша праца загiнула!". Каб пасля бяды не галасiць дарэмна, не мацаць ранiцай прымарожаную гароднiну, мая гаспадыня дала параду:
- Пастаў будзiльнiк на першую гадзiну ночы. Тады пабачым. Калi знiзiцца яшчэ, пойдзем накрываць.
Зрабiўшы так, я паскiдваў, на ўсякi выпадак, усе накрыўкi з вышак, сабраў у адно месца старыя газеты i пасля таго заснуў. Неўзабаве зазванiў гадзiннiк. Я да градуснiка: паўтара градуса марозу. Значыцца, перад свiтаннем будуць усе шэсць. Не бавячы часу, мы занялiся ратаваць сваю працу. У нас была яшчэ аўчарка, дык яна, паддаўшыся нашаму настрою, больш паловы накрывак перацягала ў гарод. Накрываць мы накрываем, а нашы суседзi спяць, нiчога не чуюць. Падбег я да аднаго акна, стукнуў:
- Мароз, накрывайце гароднiну.
Маладая гаспадыня выскачыла босая, аж гвалт закрычала:
- Зiмна! - Пабегла яна, абулася ды за працу.
Падышоў я да другое хаты, стукнуў таварышу, з якiм разам у майстэрнi адной працавалi:
- Пятро! Мароз! Мы гарод накрываем!
А ён мне адказвае:
- Сусед дарагi! Заўтра мае iмянiны, нiякiх маразоў не павiнна быць. А што вы накрываеце - накрывайце, у вар'яцкiм доме яшчэ весялейшыя фокусы бываюць...
Падзякаваў я за такi прыгожы камплiмент ды зноў на свой гарод. Панакрывалi мы ўсё, нават фасоль i тую газетамi пазасцiлалi. Апрача таго, поўныя бочкi, якiя для палiву стаялi, вадой дапоўнiў. Глянулi на градуснiк - шэсць градусаў марозу.
Ранiцай, як толькi сонейка ўзышло, паднялося, пайшлi мы ўсе накрыўкi скiдаць ды гароднiну вадой з палiвачак палiваць. У нас - не змерзла нiводнага калiва, а ў беднага iмянiннiка нават бульбоўнiк увесь счарнеў.
Днём у майстэрнi смеху было немаведама колькi. А гэты самы Пятро мне прэтэнзiю даў:
- Чаму вы мяне не ўгаварылi? Я тады, можа б, устаў i таксама пазакрываў сваю гароднiну.
Саратаўскi беларус
Прыехалi мы з жонкай у Беларусь. У адну маленькую вёсачку, дзе нiколi ў жыццi не былi, нiкога з людзей да таго не бачылi i не ведалi. Вёсачка дужа прыемная, прыгожая. Нават вулiца i тая асаблiвая, не падобная да iншых: зялёная, спарышнiкам уся зарасла, як зялёным дываном пакрыта. А з бакоў, апрача садоў i кветнiкаў, рабiнамi абсаджана. Ходзiм мы на возера купацца, ходзiм у лес грыбы збiраем, на памежках некаторыя лекавыя раслiны бяром ды сушым: святаяннiк, насенне трыпутнiку, мяту. Адначасна, калi бывае ў людзей вольны час, слухаем, як яны гавораць, якая ў iх сама вымова, якi лексiчны запас. Iдучы вулiчкай, да нас на лаўку перад домам садзяцца калi, хоць на кароткi час, суседзi, пытаюцца, расказваюць...
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)"
Книги похожие на "Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.