» » » » Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)


Авторские права

Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- А калi яны засталiся жывыя, - сказаў ён, - iх аднесла ўбок i прыбiла да зямлi варожага племя, дзе iх абавязкова з'ядуць.

Памаўчаўшы крыху, стары працягваў:

- Але нават калi яны i шчаслiва даплылi дадому, то i тады яны не рызыкнуць вярнуцца. Яны былi так страшэнна напалоханы вашым нечаканым нападам, грукатам i агнём стрэлаў, што, вiдаць, раскажуць сваiм аднапляменнiкам, нiбыта таварышы iх загiнулi ад грому i маланкi. Вас жа двух - цябе i Пятнiцу - яны палiчылi за ўгневаных д'яблаў, якiя спусцiлiся на зямлю, каб iх знiшчыць. Я сам чуў, як яны гаварылi пра гэта адзiн аднаму. Яны не могуць уявiць сабе, каб звычайны чалавек мог вывяргаць полымя, гаварыць, як гром, i забiваць на далёкай адлегласцi, нават не падымаючы рукi.

Стары казаў праўду. Пазней я даведаўся, што нават праз многа гадоў пасля таго нiводзiн дзiкун не адважваўся паказацца на маёй выспе. Вiдаць, тыя ўцекачы, якiх мы лiчылi загiнуўшымi, усё ж вярнулiся на радзiму i сваiмi страшэннымi расказамi напалохалi iншых дзiкуноў. Магчыма нават, што iх племя склала павер'е, нiбыта кожнага, хто ступiць на бераг гэтай зачараванай выспы, багi знiшчаць агнём.

Не прадбачачы гэтага, я доўгi час быў у нязменнай трывозе, чакаючы помсты дзiкуноў. Праўда, i я i мая маленькая армiя заўсёды былi гатовы да бойкi: цяпер жа нас было чацвёра, i, няхай бы да нас з'явiлася хоць сотня ворагаў, мы не пабаялiся б у любы час распачаць з iмi бойку.

Але ж iх магло быць i дзвесце i трыста, i тады яны перамаглi б нас.

Аднак мiналi днi, а лодкi дзiкуноў не з'яўлялiся. Разам з тым я ўсё часцей i часцей вяртаўся да свае даўнiшняй думкi пра падарожжа на мацярык. Бацька Пятнiцы не раз запэўнiваў мяне, што я магу смела разлiчваць на гасцiнную сустрэчу ў яго землякоў, таму што я выратаваў i яго сына i самога яго ад смерцi.

Але пасля адной сур'ёзнай гаворкi з гiшпанцам я пачаў сумнявацца, цi варта мне прыводзiць у выкананне мой план.

Гiшпанец сказаў мне, што хоць дзiкуны i сапраўды далi прытулак у сябе семнаццацi гiшпанцам i партугальцам, якiя пацярпелi крушэнне каля iх берагоў, але ўсе гэтыя эўрапейцы жывуць зараз у страшэннай нястачы i часта нават галадаюць. Дзiкуны не прыгнятаюць iх i даюць iм поўную волю, але самi яны жывуць у такой галечы, што не заўсёды здольны пракармiць прышэльцаў.

Я спытаў у гiшпанца пра падрабязнасцi iх апошняга плавання, i ён паведамiў мне, што iх карабель iшоў з Рыо-дэ-ла-Платы ў Гавану, куды павiнен быў прывезцi срэбра i пушнiну i нагрузiцца эўрапейскiмi таварамi, якiх там было дастаткова.

У час буры пяць чалавек з iх карабельнай каманды патанула, а астатнiя пасля шматдзённых пакут i жахаў, зняможаныя смагай i голадам, нарэшце прычалiлi да краiны людаедаў. Высадзiўшыся ў гэтай краiне, яны адчувалi сябе страшэнна жахлiва, з хвiлiны на хвiлiну чакаючы, што iх з'ядуць дзiкуны. У iх была з сабой агнястрэльная зброя, але не было нi пораху, нi куль: той порах, якi яны ўзялi з сабою ў лодку, за дарогу амаль увесь падмок, а што засталося, яны даўно выдаткавалi, таму што на першым часе здабывалi сабе ежу толькi паляваннем.

Я спытаў у яго, якi, на яго, думку, лёс чакае яго таварышаў у краiне дзiкуноў i цi спрабавалi яны калi-небудзь выбрацца адтуль на волю? Ён сказаў, што ў iх было многа нарад з гэтага выпадку, але ўсё канчалася слязьмi i скаргамi.

- У нас жа не было, - растлумачыў ён, - нi судна, на якiм можна было б плыць у адкрытае мора, нi iнструмента для збудавання такога судна, нi харчовых запасаў.

Тады я сказаў яму:

- Я з вамi буду гаварыць шчыра. Як вы мяркуеце, згодзяцца цi не вашы таварышы пераехаць на маю выспу? Я ахвотна запрасiў бы iх сюды. Мне здаецца, што ўсе разам мы знайшлi б нейкi спосаб дабрацца да якой-небудзь узбярэжнай краiны, а адтуль - на радзiму. Адно толькi мяне палохае: запрашаючы iх сюды, я аддаюся iм у рукi. Што, калi яны акажуцца каварнымi злымi людзьмi? Што, калi яны за маю гасцiннасць адплацяць мне здрадай? Пачуццё ўдзячнасцi, увогуле кажучы, некаторым людзям зусiм не ўласцiва. Сярод iх могуць аказацца здраднiкi. А гэта было б, згадзiцеся, вельмi крыўдна: выратаваць людзей з бяды для таго толькi, каб трапiць у палон да iх у iх Новай Гiшпанii*. Ужо няхай лепей з'ядуць дзiкуны, чым трапiць у бязлiтасныя кiпцюры папоў цi быць спаленым iнквiзiтарамi**. Калi б вашы таварышы, - гаварыў я далей, - прыехалi сюды, я ўпэўнены, што пры такой колькасцi работнiкаў мы лёгка б збудавалi вялiкае судна, на якiм бы здолелi паплысцi на поўдзень i дайсцi да Бразiлii цi накiравацца на поўнач - да гiшпанскiх уладанняў. Але, вядома, калi я аддам у рукi iм зброю, а яны ў падзяку за маю дабрату павернуць гэту зброю супроць мяне ж, калi, карыстаючыся тым, што яны мацней за мяне, яны адбяруць у мяне маю волю, - тады яны прымусяць мяне пашкадаваць, што я зрабiў iм столькi дабра.

* Новай Гiшпанiяй тады называлi Мексiку, заваяваную гiшпанцамi ў ХVI стагоддзi.

** Iнквiзiтары - гiшпанскiя манахi, якiя жорстка распраўлялiся з кожным, хто не належаў да каталiцкай царквы. Такiх "ерэтыкаў" яны спальвалi на агнi.

Гiшпанец адказаў вельмi шчыра:

- Таварышы мае церпяць такiя цяжкiя нягоды i так добра разумеюць усю безнадзейнасць свайго становiшча, што я нават у думках не трымаю, каб яны здолелi кепска аднесцiся да чалавека, якi дапаможа iм выратавацца з няволi. Калi хочаце, - працягваў ён, - я разам з гэтым старым з'езджу да iх, перадам iм вашу прапанову i прывязу вам iх адказ. Калi яны згодзяцца на вашы ўмовы, я вазьму з iх урачыстую прысягу, што яны пойдуць за вамi на тую зямлю, якую вы iм прапануеце, i да звароту дадому будуць безадказна падпарадкоўвацца вам як свайму начальнiку. Вы будзеце загадваць, а мы - падпарадкоўвацца. Калi хочаце, мы складзем пiсьмовую ўмову, кожны з нас падпiша яе, i я прывязу яе вам.

Затым ён сказаў, што ён гатовы, не адкладваючы, зараз жа прысягнуць мне на вернасць.

- Клянуся, што буду служыць вам да смерцi! - так скончыў ён сваю палкую прамову. - Вы выратавалi мне жыццё, i я аддаю яго вам. Я пiльна буду сачыць, каб мае суайчыннiкi не парушылi прысягi, якую яны дадуць вам, i заўсёды буду бiцца за вас да апошняй кроплi крывi. Аднак я магу паручыцца за сваiх землякоў: усе яны людзi сумленныя, вельмi надзейныя, i сярод iх няма нiводнага здраднiка.

Пасля такiх шчырых слоў усе мае сумненнi знiклi, i я вырашыў паспрабаваць выратаваць гэтых людзей. Я сказаў гiшпанцу, што адпраўлю да iх яго i старога дзiкуна.

Але, калi ўсё ўжо было гатова да адплыцця, гiшпанец раптам загаварыў пра тое, што лепей было б адкласцi наш намер на некалькi месяцаў, а магчыма, i на год.

- Перш чым перавозiць гасцей, - сказаў ён, - нам варта паклапацiцца пра iх харчаванне.

Ён меў рацыю. Правiзii ў нас было мала. Яе ледзь хапала на чацвярых, а калi прыедуць госцi, яны знiшчаць усе нашы прыпасы за тыдзень, i ўсе мы будзем асуджаны на галодную смерць.

- Таму, - сказаў гiшпанец, - я прашу ў вас дазволу ўзараць новую дзялянку зямлi. Даручыце гэта нам тром, мы зараз жа возьмемся за работу i пасеем усё збожа, якое вы здолееце выдзелiць на сяўбу. Потым дачакаемся ўраджаю, збяром хлеб, i, калi яго хопiць на тое, каб пракармiць новых людзей, тады я i бацька Пятнiцы накiруемся па iх. Калi ж яны прыедуць на гэту выспу зараз, iм пагражае люты голад, а гэта можа выклiкаць памiж iмi разлад i ўзаемную нянавiсць.

Разумная прадбачлiвасць гэтага чалавека спадабалася мне. Я ўбачыў, што ён i сапраўды клапоцiцца пра мой дабрабыт i адданы мне ўсiм сэрцам.

Патрэбна было яго параду прывесцi ў выкананне.

I ўсе чацвёра мы ўзялiся ўзорваць новае поле. Мы старанна рыхлiлi глебу (наколькi гэта магчыма з драўлянымi прыладамi), i праз месяц, калi настаў час пасеву, у нас была вялiкая дзялянка старанна ўзаранай зямлi, на якой мы пасеялi дваццаць два бушалi ячменю i шаснаццаць бушалёў рысу, гэта значыць усё збожжа, якое я змог даць на сяўбу.

Цяпер, калi нас было чацвёра, дзiкуны маглi б напалохаць нас толькi тады, калi б яны нечакана напалi на нас у вельмi вялiкай колькасцi. Мы не баялiся дзiкуноў i вольна хадзiлi па ўсёй выспе. А паколькi ўсе мы марылi толькi пра тое, як бы хутчэй адсюль з'ехаць, кожны з нас стараўся як мага, каб здзейснiць гэту мару. У час сваiх блуканняў па выспе я прыкмячаў дрэвы, прыдатныя для пабудовы карабля. Гiшпанец i Пятнiца з бацькам узялiся секчы гэтыя дрэвы.

Я паказаў iм, якiя неверагодныя цяжкасцi давялося адолець мне, каб вычасаць з цэлага дрэва кожную дошку, i мы пачалi ўсе разам рыхтаваць новы запас дошак. Мы начасалi iх каля тузiна. Гэта былi моцныя дубовыя дошкi каля трыццацi пяцi футаў у даўжыню, двух футаў шырынi i ад двух да чатырох дзюймаў таўшчынi. Кожнаму зразумела, якая гэта цяжкая была праца.

У той жа час я iмкнуўся па магчымасцi павялiчыць свой маленькi статак. З гэтай мэтай двое з нас кожны дзень хадзiлi лавiць дзiкiх казлянят, так што хутка ў нас было каля дваццацi галоў.

Затым нас чакала яшчэ адна важная справа: трэба было паклапацiцца пра нарыхтоўку разынак, бо вiнаград пачынаў паспяваць ужо. Мы назбiралi i насушылi яго велiзарную колькасць. Адначасова з хлебам рызынкi складалi аснову нашага харчавання. Мы ўсе вельмi любiлi разынкi. Сапраўды, я не ведаю больш смачнай i спажыўнай ежы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Даниэл Дефо

Даниэл Дефо - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.