» » » » Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)


Авторские права

Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Я часта чуў пра тое, што ёсць плямёны дзiкуноў-людаедаў, але нiколi да таго часу мне не здаралася самому бачыць iх. З агiдай адвярнуўся я ад рэштак гэтага жудаснага балявання. Мяне званiтавала. Я ледзь не страцiў прытомнасць. Мне здалося, што я ўпаду. А калi апамятаўся, то адчуў, што нi адной хвiлiны я не здолею тут застацца. Я ўзбег на пагорак i памчаўся назад да свайго жытла.

Заходнi бераг застаўся далёка ззаду, а я ўсё яшчэ не мог канчаткова прыйсцi да памяцi. Нарэшце я спынiўся i пачаў збiрацца з думкамi. Дзiкуны, як я ўпэўнiўся, нiколi не прыязджалi на выспу па здабычу. Напэўна, яны нi ў чым не мелi патрэбы, а магчыма, былi ўпэўнены, што нiчога каштоўнага тут немагчыма адшукаць.

Не магло быць нiякага сумнення ў тым, што яны не адзiн раз пабылi ў лясной частцы маёй выспы, але, вiдаць, не знайшлi там нiчога такога, што магло б iм спатрэбiцца.

Значыць, трэба быць толькi вельмi асцярожным. Калi, пражыўшы на выспе амаль васемнаццаць год, я да самага апошняга часу нi разу не знайшоў чалавечых слядоў, то, магчыма, я пражыву тут яшчэ васемнаццаць гадоў i не траплю на вочы дзiкунам, хiба толькi наткнуся на iх выпадкова. Але такой выпадковасцi няма чаго баяцца, таму што з гэтага дня маiм адзiным клопатам будзе клопат пра тое, як найлепш схаваць прыкметы майго iснавання на выспе.

Я мог бы ўбачыць дзiкуноў адкуль-небудзь з засады, але я не хацеў i глядзець на iх - такiя агiдныя былi мне гэтыя крыважэрныя драпежнiкi, якiя паядалi адзiн аднаго, як звяры. Адна думка пра тое, што людзi могуць быць такiя бесчалавечныя, гняла мяне i наводзiла на мяне страшэнны сум.

Каля двух гадоў пражыў я бязвыхадна ў той частцы выспы, дзе знаходзiлiся ўсе мае ўладаннi - крэпасць пад гарой, будан у лесе i тая лясная палянка, дзе я збудаваў загарадзь для коз. За гэтыя два гады я нi разу не схадзiў зiрнуць на сваю лодку.

"Лепей я, - думалася мне, - пабудую сабе новае судна, а ранейшая лодка няхай застаецца там, дзе зараз. Выехаць на ёй у мора было б небяспечна. Там на мяне могуць напасцi дзiкуны-людаеды, i няма сумнення, што мяне яны разарвуць, як i iншых сваiх палонных".

Але мiнула яшчэ з год, i я, нарэшце, усё ж адважыўся вывесцi адтуль сваю лодку: вельмi ж ужо цяжка было рабiць новую! Ды i гатова б яна была, гэтая новая лодка, толькi гады праз два-тры, а да таго часу я па-ранейшаму не меў бы магчымасцi плаваць па моры.

Мне ўдалося шчаслiва перавесцi сваю лодку на ўсходнi бок выспы, дзе для яе знайшлася вельмi зручная бухта, атуленая з усiх бакоў стромкiмi скаламi. Уздоўж усходнiх берагоў выспы праходзiла марское цячэнне, i я ведаў, што дзiкуны нiзашто не адважацца высадзiцца там.

Чытачу наўрад цi здасца дзiўным, што пад уплывам усiх гэтых жахаў i хваляванняў я зусiм перастаў клапацiцца пра свой дастатак i дабрабыт. Мой розум страцiў усю сваю вынаходлiвасць. Не да таго мне цяпер было, каб клапацiцца пра паляпшэнне харчавання, калi я толькi i думаў, як бы ўратаваць сваё жыццё. Я не адважваўся нi ўбiць цвiка, нi раскалоць палена, таму што мне ўвесь час здавалася, што дзiкуны могуць пачуць гэты гук. Страляць я тым болей не асмельваўся.

Але галоўнае - мяне кожны раз ахоплiваў пакутлiвы страх, як толькi мне даводзiлася распальваць агонь, таму што дым, якi днём вiдаць на вялiкай адлегласцi, заўсёды мог мяне выдаць. З гэтай прычыны ўсе работы, для якiх патрабаваўся агонь (напрыклад, абпальванне гаршкоў), я перанёс у лес, у сваю новую сядзiбу. А для таго, каб у сябе дома рыхтаваць ежу i пячы хлеб, я вырашыў запасцiся драўляным вуголлем. Гэтае вуголле, згараючы, амаль не дае дыму. Яшчэ хлапчуком, у сябе на радзiме, я не раз бачыў, як здабываюць яго. Трэба насекчы тоўстых дроў, скласцi iх у адну кучу, прыкрыць слоем дзёрну i спалiць. Калi вугаль быў гатовы, я пераносiў яго дадому i карыстаўся iм замест дроў.

I вось аднойчы, калi я, пачынаючы нарыхтоўку вугалю, ссек ля падножжа высокай гары некалькi вялiкiх кустоў, я заўважыў пад iмi нару. Мяне зацiкавiла, куды яна можа весцi. З вялiкай цяжкасцю я працiснуўся ў яе i апынуўся ў пячоры. Пячора была вельмi прасторная i такая высокая, што я тут жа, адразу каля ўвахода здолеў стаць на ўвесь рост. Але прызнаюся, што вылез я куды хутчэй, чым залез.

Углядаючыся ў цемру, я ўбачыў, як проста на мяне глядзелi два вялiзныя палаючыя вокi; яны гарэлi, як зоркi, адбiваючы слабае дзённае святло, якое пранiкала ў пячору знадворку i падала проста на iх. Я не ведаў, каму належаць гэтыя вочы - нячысцiку цi чалавеку, але, перш чым паспеў што-небудзь сцямiць, кiнуўся прэч з пячоры.

Праз некаторы час я, аднак, апамятаўся i тысячу разоў аблаяў сябе дурнем.

"Хто пражыў дваццаць гадоў у адзiноце на бязлюднай выспе, таму смешна баяцца чарцей, - сказаў я сам сабе. - Напраўду ж у гэтай пячоры не можа быць нiкога страшнейшага за мяне".

I, набраўшыся адвагi, я ўзяў галавешку, якая гарэла, i зноў палез у пячору. Не паспеў я ступiць i трох крокаў, асвятляючы дарогу сваёй паходняй, як зноў напалохаўся, яшчэ больш, чым адразу: я пачуў цяжкi ўздых. Я адхiнуўся назад i скамянеў ад жаху; усё цела маё пакрылася халодным потам, а валасы сталi дыбам. Калi б у мяне на галаве быў капялюш, ён напэўна звалiўся б на зямлю. Але, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, я зноў рушыў наперад i пры святле галавешкi, якую трымаў над галавой, убачыў на зямлi страшэнную пачвару вялiзнага старога казла!

Казёл ляжаў нерухома i цяжка дыхаў у перадсмяротнай агонii, ён памiраў, вiдаць, ад старасцi. Я злёгку штурхнуў яго нагою, каб даведацца, цi здолее ён устаць. Ён паспрабаваў падняцца, але не змог.

"Няхай сабе ляжыць, - падумаў я. - Калi ён напалохаў мяне, то як павiнен напалохацца якi-небудзь дзiкун, якi надумаецца падацца сюды!"

Аднак я ўпэўнены, што нiводзiн дзiкун i нiхто iншы не адважыўся б пранiкнуць у пячору. Ды i наогул толькi чалавеку, якi, накшталт мяне, меў патрэбу ў бяспечным сховiшчы, магло прыйсцi ў галаву лезцi ў гэту пячору.

На другi дзень я ўзяў з сабою шэсць вялiкiх свечак уласнаручнай работы (да гэтага часу я вывучыўся рабiць выдатныя свечкi з казiнага тлушчу) i вярнуўся ў пячору.

Ля ўвахода пячора была шырокая, але паступова яна рабiлася ўсё вузейшай, так што недзе ў глыбiнi яе мне давялося стаць на карачкi i каля дзесяцi ярдаў паўзцi наперад, што было, сказаць праўду, даволi смелым учынкам, таму што я зусiм не ведаў, куды вядзе гэты ход i што мяне чакае наперадзе. Але вось я адчуў, што з кожным крокам праход робiцца ўсё шырэйшы i шырэйшы. Крыху пазней я паспрабаваў устаць на ногi, i выявiлася, што я магу стаяць на ўвесь рост. Скляпенне пячоры ўзнiмалася футаў на дваццаць. Я запалiў дзве свечкi i ўбачыў такую цудоўную карцiну, якой у жыццi нiколi не бачыў. Я знаходзiўся ў прасторным гроце. Полымя маiх дзвюх свечак адбiлася ў яго ззяючых сценах. Яны адсвечвалi сотнямi тысяч рознакаляровых агнёў. Цi то былi ўкрапаныя ў камень пячоры дыяменты цi iншыя каштоўныя камянi? Гэтага я не ведаў. Вiдаць, гэта было золата.

Я нiколi не спадзяваўся, што зямля можа хаваць у сваiх нетрах такiя дзiвосы. Гэта быў чароўны грот. Дно ў яго было сухое i роўнае, пакрытае дробным пяском. Нiдзе не заўважалася нi агiдных макрыц, нi чарвякоў, нiдзе нi на сценах, нi на скляпеннях - не было i знаку вiльгацi. Адзiная нязручнасць - вузкi ўваход, але для мяне гэта нязручнасць была надзвычай каштоўная: я столькi часу шукаў бяспечнага сховiшча, а бяспечней за гэта цяжка было знайсцi.

Я так узрадаваўся сваёй знаходцы, што вырашыў адразу ж перанесцi ў грот большую частку тых рэчаў, якiя былi мне асаблiва дарагiя, - перш за ўсё порах i ўсю запасную зброю, гэта значыць дзве паляўнiчыя стрэльбы i тры мушкеты.

Перацягваючы рэчы ў маю новую кладоўку, я ўпершыню адкаркаваў бочачку з падмочаным порахам. Я быў упэўнены, што ўвесь гэты порах нiкуды не варты, але выявiлася, што вада пранiкла ў бочачку толькi на тры-чатыры дзюймы кругом; порах, якi падмок, зацвярдзеў, i ўтварылася трывалая скарынка; пад гэтай скарынкай увесь астатнi порах захаваўся зусiм несапсаваны, як ядро арэха ў шкарлупiне. Такiм чынам, зусiм нечакана я зрабiўся ўладальнiкам новых запасаў выдатнага пораху.

Як я ўзрадаваўся такой нечаканасцi! Увесь гэты порах - а яго было не менш шасцiдзесяцi фунтаў - я перанёс у свой грот для больш надзейнага схову, пакiнуўшы ў сябе пад рукамi тры цi чатыры фунты на выпадак нападу дзiкуноў. У грот я перацягнуў i ўвесь запас свiнцу, з якога я рабiў кулi.

Цяпер мне ўяўлялася, што я падобны на аднаго з тых старадаўнiх волатаў, якiя, паводле паданняў, жылi сярод скал i ў пячорах, куды немагчыма было пранiкнуць нiводнаму чалавеку.

"Няхай сабе, - казаў я сам сабе, - няхай хоць пяцьсот дзiкуноў шныраць па ўсёй выспе, шукаючы мяне; яны нiколi не знойдуць майго тайнiка, а калi i знойдуць, нiзашто не адважацца зрабiць на яго напад!"

Стары казёл, якога я знайшоў тады ў сваёй новай пячоры, здох на другi дзень, i я закапаў яго ў зямлю на тым месцы, дзе ён ляжаў: гэта было куды лягчэй, чым выцягнуць яго з пячоры.

Iшоў ужо дваццаць трэцi год майго жыцця на выспе. Я паспеў да таго звыкнуцца i прызвычаiцца да яе прыроды i клiмату, што, калi б не баяўся дзiкуноў, якiя маглi кожную хвiлiну тут з'явiцца, я ахвотна згадзiўся б дажыць тут, у гэтым зняволеннi, усю рэшту сваiх дзён да апошняй гадзiны, калi я лягу i памру, як гэты стары казёл.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Даниэл Дефо

Даниэл Дефо - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.